Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Документ000999.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
71.68 Кб
Скачать

Бел. Мова.

        1. Літаратурная мова — адна з формаў нацыянальнай мовы, яе прыметы і асаблівасці. Нормы беларускай літаратурнай мовы.

Літаратурная мова-гэта ўнармаваная, апрацаваная майстрамі слова і дзеячамі культуры мова, абавязковая для ўсіх членаў грамадства. Гэта вышэйшая форма нацыянальнай мовы. На літаратурнай мове ствараецца мастацкая літаратура, друкуюцца газеты, часопісы, вяшчаюць радыё, тэлебачанне і др. Яна існуе ў дзвюх разнавіднасцях: вуснай і пісьмовай. Асаблівасць літаратурнай мовы – унармаванасць. Пад нормай разумеюць выпрацаваныя грамадствам, прынятыя,агульнапрызнаныя і замацаваныя ў моўнай практыцы правіла вымаўлення і напісання слоў, адбору слоў, пабудовы сказаў.

Нормы беларускай літаратурнай мовы:

1.Лексічная норма патрабуе правільнага ўжывання слоў і выразаў ва ўласцівых ім значэнняў. Не усе словы якія ўжываюцца ў беларускай мове выкарыстоўваюцца ў літаратурнай. (малец-хлопец, картопля-бульба ідр.)

2.Граматычныя нормы вызначаюць ужыванне форм слова, спалучэнняў слоў у словазлучэннях, сказах. (пайсці ў ягады- пайсці за ягадамі, дзякую вас-дзякую вам і др.)

3.Арфаграфічныя нормыпатрабують перадачы вуснай мовы на пісьме ў адпаведнасці з пэўнымі правіламі.

4.Арфаэпічныя нормы патрабуюць аднастайнага вымаўлення галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў у словах, правільнай пастаноўкі націску.

        1. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця і функцыянавання беларускай літаратурнай мовы ў XX ст.

На зямным шары налічваецца каля 5000 моў. Беларуская мова уваходзіць у адну з самых вялікіх сем’яў –індаеўрапейскую. Беларуская мова належыць да славянаскай групы моў. У 7-9 ст. Пачынаюць фарміравацца мовы славянскіх народнасцей. У 10 ст. Усходнія славяне прынялі хрысціянства з якім прыйшла пісьменнасць. У 1696 г. аб’яўляецца закон паводле якога дзяржаўнай моваю Рэчы Паспалітай становіцца польская. У канцы 18 ст. У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь была далучана да Расійскай імперыі – афіцыйнай мовай стала руская. На пачатку 20 ст. Была знята забарона друкаваць на беларускай мове узніклі беларускія выдавецтвы : “Наша хата” “Наша ніва” і інш. У 20-я гг. Беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. У 1919-1920 гг. Група мінскіх настаўнікаў распрацавала тэрміналогію для патрэб пачатковай школы. У 1921 г. створана камісія для распрацавання для сярэдняй школы. Але ажыўлене беларускай культуры і мовы падчас нацыянальнага-дзяржаўнага будаўніцтва было прыпыняна ў выніку ўсталявання таталітарнага сталінскага рэжыму. Былі знішчаны людзі якія распрацоўвалі гэтыя задачы. 26 студзня 1990 г. пры пачатку будаўніцтва суверэннай дзяржавы, адбылася пвдзея: быў прыняты Закон “Аб мовах у Беларускай ССР” згодна з якім беларуская мова зноў стала дзяржаўнай. Паводле майскага рэферэндума 1995 г. згодна з вынікам якога рускай мове нададзены аднолькавы статус з беларускай.

        1. Фанетыка як раздзел мовазнаўства. Сувязь фанетыкі з іншымі раздзеламі мовазнаўства.

Фанетыка – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца спосабы ўтварэння гукаў мовы, іх акустычныя ўласцівасці, пазіцыйныя змены, склад, націск, інтанацыя і інш. Характарыстыку гукавога ладу мовы на пэўным этапе яе развіцця забямпечвае апісальная фанетыка. Працэсы відазмянення гукаў мовы, замена адных з іншымі гукамі, асаблівасці спалучальнасці на пэўным гістарычным этапе вывучаюцца гістарычнай фанетыкай мовы. Калі ў сферу даследавання ўключаюцца гукавыя сродкі і з’явы розных моў з мэтай іх супастаўлення і выяўлення спецыфічных адрозненняў тады гэта аб’ект параўнальнай фанетыкі.

Фанетыка цесна связана з іншымі раздзеламі мовазнаўства напрыклад з арфаэпіяй, бо толькі ведаючы фанетычныя асаблівасці гукаў можна авалодаць правільным вымаўленнем. Фанетычныя веды неабходны і ў методыцы выкладання мовы, пры навучанні чытанню і пісьму.

        1. Галосныя гукі і іх класіфікацыя. Моцная і слабая пазіцыі галосных гукаў.

Гукі якія вымаўляюцца толькі пры ўдзеле голасу называюцца галоснымі. У беларускай мове іх 6.

Галосныя бываюць паводле ўдзелу ў вымаўленні губ лабіялізаваныя або губныя (о,у)

Нелабіялізаваныя (а,э,і,ы)

Паводле ступені пад’ёму языка: верхняга пад’ёму(і,ы,у)

Ніжняга (а)

Сярэдняга (о,э)

Паводле перамяшчэння языка па гарызанталі галосныя падзяляюцца: пярэдняга рада(і,э)

Сярэдняга (ы,а)

Задняга (у,о)

Моцная пазіцыя галосных бывае тады, калі яны стаяць у пачатку слова перад цвёрдым зычным або ў сярэдзіне слова паміж цвёрдымі зычнымі і знаходзяцца пад націскам: адрас, оптыка, эра, азон, сасуд і інш.

Слабая пазіцыя галосных ненаціскное становішча. Пазіцыйнымі зменамі галосных гукаў у ненаціскным становішчы з’яўляюцца аканне і яканне. Пераход галосных (о,э) не пад націскам пасля цвёрдых зычных у (а) называецца аканнем: воўк-ваўкі, горад-гарады і інш. Пераход галосных (о,а) у першым складзе перад націскам у (а) пасля мяккіх зычных называецца яканнем: вёсны(в’о)-вясна(в’а), сёлы(с’о)-сяло(с’а) і інш.

        1. Зычныя гукі і іх класіфікацыя.

У беларускай літаратурнай мове 39 зычных гукаў.Зычныя гукі складаюцца з шуму або голасу і шуму, што узнікае ў час вымаўлення ў выніку сутыкнення струменю выдыханага паветра з перашкодай у поласці рота.

Яны класіфікуюцца: