Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История_Беларуси.doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
125.44 Кб
Скачать

Учреждение образования «Барановичский государственный университет»

Кафедра социально-гуманитарных дисциплин

УТВЕРЖДАЮ

Заведующий кафедрой

_________А.В.Литвинский

____ «_17__» марта_2010г.

Протокол №__12__

Методические указания для подготовки

к входному компьютерному тестированию

по ________________история Беларуси____________________

дисциплина

для специальности (-ей):

____1-03 04 04 Практическая психология

____1-03 04 04 Дошкольное образование Д/с Практическая псхология

1-40 02 -09 Информационные системы и технологии (в проектировании и производстве)

(название специальности)

____1,2,3____курс_____________________________семестр____________

(номер курса (1,2.3...), номер семестра (1,2,3...))

_________________ФЗО, ФНО_______________

(название факультета (ФЗО,ФНО))

Змест вучэбнага матэрыялу Раздзел 1. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь Патрабаванні да кампетэнцый студэнтаў

Студэнты павінны ведаць:

  • прыкметы першабытнаабшчыннага ладу, феадальнай грамадска-эканамічнай фармацыі, сярэднявечнай аграрна-рамеснай цывілізацыі;

  • сацыяльную (саслоўную) структуру сярэднявечнага феадальнага грамадства;

  • фарміраванне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў ва ўсходніх славян;

  • утварэнне Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ) і асноўныя этапы развіцця ў ім беларускіх зямель;

  • праблемы этнагенезу славян, фарміравання усходнеславянскай супольнасці, станаўлення беларускага этнасу;

  • канфесійную структуру беларускага грамадства;

  • дасягненні ў развіцці культуры Беларусі сярэднявечнага перыяду;

  • асаблівасці геапалітычнага становішча беларускіх зямель ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне ў сярэднія вякі.

Студэнты павінны ўмець:

  • вызначаць прыкметы разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і наступствы неалітычнай рэвалюцыі, станаўлення аграрна-рамеснай цывілізацыі ў сярэднія вякі на тэрыторыі Беларусі;

  • характарызаваць працэс фарміравання аграрных сацыяльнаэканамічных адносін на тэрыторыі Беларусі ў сярэднія вякі;

  • ацэньваць значэнне Кіеўскай Русі ў гісторыі ўсходнеславянскага свету, характарызаваць ролю і месца Полацкага і Тураўскага княстваў у сістэме дзяржаўнасці ўсходніх славян;

  • характарызаваць ролю і месца беларуекіх зямель у дзяржаўным уладкаванні ВКЛ;

  • адрозніваць падыходы да вывучэння этнагенезу славян і фарміравання беларускага этнасу (народнасці);

  • вызначаць ролю рэлігіі ў фарміраванні ўяўленняў сярэднявечнага чалавека аб навакольным свеце, асноўныя этапы распаўсюджвання праваслаўя, каталіцтва на тэрыторыі Беларусі і характарызаваць іх узаемаўплыў;

  • ацэньваць асноўныя дасягненні культуры ўсходнеславянскіх народаў у кантэксце агульнаеўрапейскага культурнага працэсу;

  • характарызаваць узаемаадносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскім княствам і Польскім каралеўствам, прычыны і наступствы Крэўскай уніі.

Навукова-тэарэтычны змест раздзела

1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытвараючая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць.

2. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у VIII—IX стст. Развіццё феадальных адносін у Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльнаэканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд сярэднявечча. Феадальнае землеўладанне і гаспадарка.

3. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы. Іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі ардынцаў.

  1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у княстве. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладцзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

  1. Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі беларусаў у ХІУ-ХУ стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).

  1. Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хрысціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў духоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе.