Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istorija_belarusi_agulnaja_2009.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
481.28 Кб
Скачать

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“ВІЦЕБСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ П.М.МАШЭРАВА”

Зацвярджаю

Рэктар

УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”

__________________________

“____” ___________ 200__ г.

Рэгістрацыйны № УД-______/р.

Г і с т о р ы я б е л а р у с і Вучэбная праграма для спецыяльнасцей:

1-01 01 02-05 Дашкольная адукацыя. Лагапедыя; 1-01 02 02 Пачатковая адукацыя (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура(з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 03 02 Руская мова і літаратура(з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-0204 04 Біялогія (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 04 05 Геаграфія (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 05 03 Матыматыка (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-02 05 04 Фізіка (з дадатковымі спецыяльнасцямі);1-02 06 01 Тэхналогія (па накірунках); 1-03 01 01 Выяўленчае мастацтва; 1-03 01 02 Музычнае мастацтва; 1-03 01 04 Музычнае мастацтва (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-03 01 06 Выяўленчае мастацтва і чарчэнне; 1-03 02 01 Фізічная культура; 1-03 03 08 Алігафрэнапедагогіка (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-21 05 01 Беларуская філалогія; 1-21 05 02 Руская філалогія;1-03 04 02 Сацыяльная педагогіка (з дадатковымі спецыяльнасцямі); 1-15 02 01 Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (па накірункам); 1-19 01 01 Дызайн; 1-23 01 11 Бібліятэказнаўства і бібліяграфія; 1-23 01 04 Псіхалогія; 1-31 03 03 Прыкладная матэматыка (па накірунках); 1-31 04 01 Фізіка (па накірункам); 1-33 01 01 Біяэкалогія; 1-86 01 01 Сацыяльная работа (па накірунках); 1-88 01 03 Фізічная рэабілітацыя і эргатэрапія (па накірунках)

Факультэты: МФ, ФФ, ФФКіС, ФСПіП, БФ, МГФ, ПФ, ФБФК, ФлФ

Кафедра гісторыі Беларусі

Курс І

Семестр І (І-ІІ)

Лекцыі 40; 36; 38; 50; 30; 18/16; 22/18 (44); 36; 38. Экзамен І (ІІ) семестр

Практычныя

заняткі: 22; 28; 26; 22; 28; 14/16; 12/10 (22); 28; 30. Залік _____________

Усяго аўдыторных гадзін па дысцыпліне: 72

Усяго гадзін Форма атрымання

па дысцыпліне: 102 вышэйшай адукацыі:

дзенная і завочная

2008 Г.

Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы “Гісторыя Беларусі” для вышшэйшых навучальных устаноў, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 15 красавіка 2008 г. Рэгістрацыйны нумар ТД-СГ.009/тып.

Рэкамендавана да зацвярджэння на паседжанні кафедры гісторыі Беларусі

1 верасня 2008 г. (пратакол № 1)

Загадчык кафедрай

___________ В.У. Акуневіч

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння Навукова-метадычным саветам УА “ВДУ імя П.М. Машэрава”

“ “ __________ 200__ г.(пратакол № )

Старшыня

_____________ (_____________________)

  1. Тлумачальная запіска Мэта і задачы курса, яго месца ў вучэбным працэсе.

1.1. Мэтай курса “Гісторыя Беларусі” з’яўляецца фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнтаў, якія забяспечваюць іх самавызначэнне ў сістэме каштоўнасцей, выпрацаваных у працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і станаўлення суверэннай беларускай дзяржавы, і выхаванне на гэтай аснове пачуцця прыналежнасці да лёсу краіны і яе гісторыі.

1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны:

  • засваенне і выкарыстанне вучэбнай гістарычнай інфармацыі, звязанай з аналізам заканамернасцей і асаблівасцей дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа і фарміраванне на гэтай аснове здольнасцей да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;

  • усведамленне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, якія служаць рэтраспектывай для аналізу сучаснасці і вызначэння перспектыў будучай жыццядзейнасці;

  • фарміраванне гатоўнасці выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спрыяць далейшаму развіццю сваёй краіны.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен ведаць:

  • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;

  • этапы фарміравання беларускага народа ўрозныя гістарычныя перыяды;

  • гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

  • дасягненні ў развіцці матэрыяльнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;

  • этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце.

Студэнт павінен умець:

  • прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;

  • характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

  • ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

  • тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзбагачаць яе;

  • аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

  • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]