Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Андрэй Мрый

.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
167.42 Кб
Скачать

Праводзіцца сход, на якім выкрываюць ворагаў Савецкай улады, г. зн. канавалаў. Судзяць Торбу, пакуль што таварыскім судом, і на працэсе Самасуй выступае галоўным абвінаваўцам супраць свайго былога сябрука. Распачынаецца кампанія па перайменаванню вуліц мястэчка, і Самасуй прапанаваў перайменаваць само мястэчка ў Сомск (ужо з'явіліся Ленінград, Сталінград, Троцк).       Падвойнае «сам» у імені і прозвішчы персанажа, ягонае самалюбаванне, барацьба супраць «антысамасуйнага блоку», які ўтварыўся ў мястэчку, улюбёнае прыслоўе Самасуя «кадры рашаюць усё» — сведчаць пра тое, што культ асобы множыцца, утвараючы па ўсёй тэрыторыі сталінскай імперыі мноства прыхільнікаў і пераймальнікаў.       Хацеў таго Мрый ці не, але першыя прыкметы сталінізму, першыя праявы «вялікага пералому» і «абвастрэння класавай барацьбы» знайшлі адлюстраванне ў ягоным рамане і надалі твору рысы антыўтопіі, з тыповымі для апошняй функцыямі прароцтва і папярэджання.       Энергія універсальнага смеху тут настолькі моцная, што ёй не ў стане супрацьстаяць ні «аўтацэнзар», ні боязь «вонкавых» цэнзараў. У смехавым рэчышчы падаюцца сталінскія пяцігодкі, кампанія барацьбы з кулацтвам, XV з'езд партыі і сама партыя, куды Самасуй напісаў заяву. Скарыстоўваецца (можа, і ненаўмысна) прыём, ужываны яшчэ аўтарамі «Энеіды навыварат» і «Тараса на Парнасе», — травястацыя, зніжэнне.       Раман зафіксаваў наступ сталінізму, лагічны і паслядоўны ў сваім алагізме, перадаў тую гатоўнасць, з якой самасуі падтрымлівалі гэты разбуральны працэс. «Запіскі...» змяшчаюць і досыць песімістычную выснову пра неўміручасць, невынішчальнасць такіх сацыяльных тыпаў, як Самасуй.       Унутраная прычына іхняй жывучасці якраз у тым, што гэты тып да канца не акрэслены, ніводная якасць у ім не даведзена да абсалюту. Таму Самасуя не вызначыш як гатовы тып авантурніка, кар'ерыста, бюракрата, паталагічнага дурня або імітатара. Тая аснова, што складае вобраз, — цякомая энергія Самасуя, ягоная зменлівасць, пратэізм. Дзякуючы гэтаму самасуі вандруюць у часе, праслізгваюць скрозь фільтры сацыяльных і гістарычных змен, катаклізмаў, Самасуі выжываюць не дзякуючы вялікаму розуму або дальнабачнасці, а з прычыны свае бяздумнай жывучасці, якая ў кожным варыянце грамадства знойдзе прыдатную для сябе экалагічную нішу. Бо Самасуй не звязаны з нейкім сацыяльным біяцэнозам, як шапялёўцы, і ў самых неспрыяльных варунках Самасуй не губляе свае выратавальнае энергіі, таму аптымістычна глядзіць у заўтра: «Ат! Пройдзе ўсё, а я застануся». I ён шчасліва пераходзіць у трэцюю кніжку («скрутак») рамана, дзе, паводле аўтарскай задумы, чыннасць персанажа павінна была перайсці на новыя, шырэйшыя кругі. Але друк «Запісак...» быў спынены ўжо на другой частцы, рукапіс трэцяй не захаваўся.       Рэальная ж самасуеўшчына ўсім сваім цяжарам абрынулася на лёс ейнага першаадкрывальніка. У 1934 г. А. Мрый быў асуджаны на пяць гадоў лагераў «па справе настаўнікаў Краснапольскага раёна БССР», а ў 1940 г., па новым абвінавачванні («за ўдзел у антысавецкай арганізацыі»), атрымаў яшчэ пяць гадоў лагераў. У судовай справе Мрыя, у абвінавачваннях, узведзеных супраць яго, цераз край тае бязглуздзіцы, абсурдызму, якія імкнуўся паказаваць аўтар «Запісак...»       У заключным акце жыццёвай драмы пісьменніка праглядаецца споўненая змрочнай іроніяй акалічнасць: літаратурны герой, па сутнасці, забівае свайго стваральніка. I гэта не ў творы жахаў, не ў сучасным фантастычным трылеры, а ў варунках складанага перапляцення жыццёвых і кніжных рэалій. Неабавязкова адшукаецца канкрэтны чалавек, чыя пыха, амбітнасць, гіпертрафіраванае сябелюбства і імкненне дагадзіць уладам зрабілі ахвярай пісьменніка (гісторыкі, дарэчы, спрабуюць назваць імя рэальных людзей, вінаватых у трагедыі сатырыка). Самасуеўшчына перайшла з літаратуры ў рэальнае жыццё (або была геніяльна прадказаная літаратурай). I яна персаніфікавалася ў ім.       У зняволенні А. Мрый не губляў ні надзеі, ні іранічнага погляду на жыццё. Ён піша ліст «Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну», які ўяўляе сабой разгорнутую апалогію жыццёвага шляху пісьменніка і ягонага галоўнага твора. Разам з тым у гэтай спробе самаапраўдання раз-пораз пракідаюцца «ерэтычныя», паводле вызначэння самога Мрыя, выпады, якія сведчаць пра ранейшы насмешліва-іранічны погляд пісьменніка на рэчаіснасць. Блюзнерствам, па сутнасці, была сама прапанова Сталіну прачытаць твор, у якім аб'ектыўна выкрываюцца пачварныя праявы сталінізму. Прыхаваная іронія змяшчаецца ў назве напісанага ў зняволенні рамана «Жывы дом» (па аналога з «Мёртвым домам» Дастаеўскага), дзе пісьменнік дзяліўся ўражаннямі аб «гулагаўскім» побыце. Рукапіс «Жывога дома» таксама дагэтуль не знойдзены.       Не перавыдаваліся ажно да 1980-х гадоў і «Запіскі Самсона Самасуя». Але ў 1988 г. твор нарэшце быў апублікаваны ў часопісе «Полымя», пазней выйшаў асобнай кнігай у выдавецтве «Мастацкая літаратура» і ў перакладзе на рускую мову ў Маскве.       Багацце універсальнага смеху, створанае А. Мрыем, выклікае захапленне. У ім — іронія, самаіронія, парадзіраванне, гратэск, карыкатура, травестацыя, парадокс, камічны алагізм.       У сучасным літаратурным кантэксце, вядома, не ўсе знаходкі Мрыя-сатырыка ўспрымаюцца як арыгінальныя, асобныя мясціны тэксту выглядаюць архаічнымі, заўважаецца і некаторая аднастайнасць у выкарыстанні аднаго і таго ж прыёму (перадусім, парадзіравання казённых выразаў, бюракратычных формул). Але дыяпазон смехавых сродкаў у Мрыя досыць шырокі, каб кампенсаваць гэтыя страты. Да таго ж ягоны стыль, накірунак творчасці настолькі адметныя, што забяспечваюць яму годнае месца не адно ў кагорце беларускіх сатырыкаў, пачынаючы ад аўтара «Ліста да Абуховіча

Андрэй Мрый (Андрэй Антонавіч Шашалевіч) нарадзіўся ў 1893 г. у вёсцы Палуж Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сям'і валаснога пісара. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. У гады першай сусветнай вайны быў прапаршчыкам у царскай арміі, служыў у Чырвонай Арміі (1918 - 1921). Працаваў настаўнікам у Краснаполлі (1921 - 1926), потым чатыры гады інспектарам Цэнтральнага бюро краязнаўства БССР. З'яўляўся сябрам літаратурнага аб'яднання "Узвышша". У 1934 г. арыштаваны і асуджаны тройкай АДПУ на пяць гадоў ссылкі. Тэрмін адбываў у Карагандзе і Валагодскай вобласці. Пасля перагляду справы ў 1937 г. жыў на волі, але не меў магчымасці вярнуцца на радзіму. Апошнія перад другім арыштам гады (1938 - 1940) працаваў бухгалтарам, затым настаўнікам у Мурманскай вобласці. Памёр 8 кастрычніка 1943 г. З першымі творамі выступіў у 1924 г. З'яўляецца аўтарам апавяданняў і сатырычнага рамана"Запіскі Самсона Самасуя" (1929). У 1993 г. у серыі "Спадчына" выйшла кніга "А.Мрый. Творы". У час арышту ў Мурманску рукапісы створаных у няволі рамана "Жывы дом", аповесцей, навел былі канфіскаваны і лёс іх невядомы. Празаік рэалібітаваны 6 студзеня 1961 г.

Раман А. Мрыя напісаны ў форме дзённіка, у якім герой шчыра і без прыхарошвання расказвае аб тых з'явах, якія былі характэрныя для савецкага грамадства ў 20-я гады. Дзённік дае большае, у параўнанні з аб'ектыўным апавяданнем, поле для выказвання героем уласных ацэнак і меркаванняў. Герой рамана дае і сваё ўласнае тлумачэнне выбару такой формы: "У маім цяперашнім пакоі я павесіў на сцяне плакат са словамі аднаго вучонага, які сказаў: "Каб мы ведалі ўсе дробязі жыцця якой-небудзь казюлькі, мы шмат якіх памылак маглі б і не зрабіць!". Такім чынам, аўтар адразу давярае свайму герою не толькі выкладанне, але і тлумачэнне фактаў. А. Мрый настолькі ўдала справіўся з задачай, што, як ён піша ў лісце "Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну", у рэдакцыю часопіса, які друкаваў "Запіскі", прыходзілі лісты з патрабаваннем выключэння з партыі "прымазанніка Савецкай улады" Самасуя.

Аб ранейшым жыцці Самасуя мы даведваемся нямнога: аўтар нібы кажа чытачу, што ўсе галоўныя падзеі яшчэ наперадзе, а з мінулага Самсона паведамляе толькі тыя факты, якія сведчаць аб асноўных рысах характару героя. Самсон паходзіць з сялян, аднак да сялянскай працы ставіцца з пагардай, шукае лёгкага хлеба. "Як жа? Буду калупацца ў пясочку вашым? Няхай трошку пачакае! Якое тут жыццё?" — кажа ён бацькам. З-за гэтай рысы свайго характару і вымушаны ён рэгулярна змяняць род заняткаў. Ён любіць смачную ежу і шыкоўнае адзенне —"хварэе на пана", як трапна гаворыць пра яго бацька. На першы погляд тая рэчаіснасць, якую апісвае Самсон, выглядае абсурднай. Безумоўна, аўтар не мог абысціся без пэўных перабольшванняў, але яны выконваюць чыста мастацкую функцыю. Нельга ж адмаўляць той факт, што ў 20-я гады ў савецкай краіне сапраўды мелі месца паказушнасць і імкненне да татальнага кантролю над усімі сферамі грамадскага жыцця.

На прыкладзе Самасуя А. Мрый з сарказмам апавядае аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па дзесяць пасад з тым большай ахвотай, што ў выніку не адказвае ні за што. Афіцыйная прапаганда тых часоў вытлумачвала гэта недахопам кадраў для культурнай рэвалюцыі, якую хацелі правесці кавалерыйскім наскокам і якая ператваралася ў выніку ў звычайную паказушнасць і падмену канкрэтнай справы пустой балбатнёй на розных сходах, паседжаннях і маёўках. Той жа Самасуй адначасова з'яўляецца старшынёй дзіцячай камісіі, таварыства "Прэч несвядомасць", сябрам РВК і раённым інспектарам працы. "Кіпучая дзейнасць" героя не такая ўжо і бязглуздай для яго, ён мае пэўную мэту — круціцца так, каб заўважыла і ацаніла начальства, і дасягнуць гэтым больш высокага становішча ў бюракратычнай пірамідзе. Самсон разумее, што гэтая сістэма прабачыць яму ўсё, акрамя самастойнасці і непаслушэнства. "Такія людзі нам патрэбны. Часам дзірку якую заткнуць. Але яго трэба ў рукі ўзяць, тады Самасуй будзе добрай прыладай для знішчэння старога", — так кажа пра яго старшыня райвыканкама Сом. З аднаго боку, Самасуй смешны і вясёлы чалавек, поўны энергіі і жыццярадаснасці. Але ж ён малакультурны і неадукаваны, яго энергія скіравана не на стварэнне, а на разбурэнне. Мала таго, ён яшчэ і нецярпімы да іншадумства, самазадаволены і не церпіць ніякай крытыкі на свой адрас. А колькі іх было, такіх самасуяў і самасуйчыкаў, якія трымалі пад пільным наглядам грамадскае жыццё ў краіне Саветаў! Ці ж трэба здзіўляцца сёння таму культурнаму заняпаду, які мы штодня бачым на свае вочы? Такія "вінцікі" , як Самасуй, былі для сталінскай таталітарнай машыны як паветра для рыбы, быць "вінцікам" азначала ні за што не адказваць. Самасуй адразу правільна схоплівае асноўныя прынцыпы дзейнасці мясцовай улады: усё старое разбураць, усе няпісаныя (г. зн. і маральныя) законы адкідвай прэч, будуй новае, і не важна што; або, у крайнім выпадку, рабі выгляд, што нешта робіш у патрэбным рэчышчы. Нават сваю мову перапрацаваў ён на новы капыл: настолькі засвоіў пратакольна-канцылярскі стыль, што нават сам да сябе звяртаецца на навамове: "з неаслабнай энергіяй вёў сваю амурную лінію", "смех у яго быў як у акулы імперыялізму", "ва ўсесаюзным маштабе дурыла ты", "пасля змагання з сваім тэмпераментам вынес рэзалюцыю" і інш. Трэба адзначыпь, што ў творы А. Мрыя няма ніводнага станоўчага персанажа. Магчыма, што аўтар зрабіў гэта наўмысна, насуперак тагачаснай вульгарызатарскай крытыцы, якая патрабавала абавязковай прысутнасці ў творы станоўчага героя. Акрамя таго, лічылася, што савецкі лад — залатая мара чалавецтва, што пры ім не можа існаваць ніякіх адмоўных з'яў . "Запіскі Самсона Самасуя" — гэта вяршыня не толькі беларускай, алеіі ўсёй савецкай сатырычнай прозы наогул. Іх адметнасць заключаецца і ў сіле мастацкага абагульнення, і ў шырокай палітры сатырычных прыёмаў, і ў выбары сатырычнага матэрыялу, формы яго падачы і стылёвай самабытнасці. Твор А. Мрыя папярэджвае аб небяспецы, імя якой — культ асобы. І проста дзіву даешся, наколькі прадбачлівым ён аказаўся, друкуючы свой раман на самым пачатку злавесных сталінскіх рэпрэсій — у 1929 годзе. Таму не было б памылкай назваць яго, як справядліва адзначае крытык Т. Мушынская, раманам сацыяльнага і палітычнага прадбачання.

Вобраз Самсона Самасуя ў рамане Андрэя Мрыя "Запіскі Самсона Самасуя".

Раман А. Мрыя напісаны ў форме дзённіка, у якім герой шчыра і без прыхарошвання расказвае аб тых з'явах, якія былі характэрныя для савецкага грамадства ў 20-я гады. Дзённік дае большае, у параўнанні з аб'ектыўным апавяданнем, поле для выказвання героем уласных ацэнак і меркаванняў. Герой рамана дае і сваё ўласнае тлумачэнне выбару такой формы: "У маім цяперашнім пакоі я павесіў на сцяне плакат са словамі аднаго вучонага, які сказаў: "Каб мы ведалі ўсе дробязі жыцця якой-небудзь казюлькі, мы шмат якіх памылак маглі б і не зрабіць!". Такім чынам, аўтар адразу давярае свайму герою не толькі выкладанне, але і тлумачэнне фактаў. А. Мрый настолькі ўдала справіўся з задачай, што, як ён піша ў лісце "Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну", у рэдакцыю часопіса, які друкаваў "Запіскі", прыходзілі лісты з патрабаваннем выключэння з партыі "прымазанніка Савецкай улады" Самасуя. Аб ранейшым жыцці Самасуя мы даведваемся нямнога: аўтар нібы кажа чытачу, што ўсе галоўныя падзеі яшчэ наперадзе, а з мінулага Самсона паведамляе толькі тыя факты, якія сведчаць аб асноўных рысах характару героя. Самсон паходзіць з сялян, аднак да сялянскай працы ставіцца з пагардай, шукае лёгкага хлеба. "Як жа? Буду калупацца ў пясочку вашым? Няхай трошку пачакае! Якое тут жыццё?" — кажа ён бацькам. З-за гэтай рысы свайго характару і вымушаны ён рэгулярна змяняць род заняткаў. Ён любіць смачную ежу і шыкоўнае адзенне —"хварэе на пана", як трапна гаворыць пра яго бацька. На першы погляд тая рэчаіснасць, якую апісвае Самсон, выглядае абсурднай. Безумоўна, аўтар не мог абысціся без пэўных перабольшванняў, але яны выконваюць чыста мастацкую функцыю. Нельга ж адмаўляць той факт, што ў 20-я гады ў савецкай краіне сапраўды мелі месца паказушнасць і імкненне да татальнага кантролю над усімі сферамі грамадскага жыцця. На прыкладзе Самасуя А. Мрый з сарказмам апавядае аб савецкім чыноўніку, які ўзвальвае на сябе па дзесяць пасад з тым большай ахвотай, што ў выніку не адказвае ні за што. Афіцыйная прапаганда тых часоў вытлумачвала гэта недахопам кадраў для культурнай рэвалюцыі, якую хацелі правесці кавалерыйскім наскокам і якая ператваралася ў выніку ў звычайную паказушнасць і падмену канкрэтнай справы пустой балбатнёй на розных сходах, паседжаннях і маёўках. Той жа Самасуй адначасова з'яўляецца старшынёй дзіцячай камісіі, таварыства "Прэч несвядомасць", сябрам РВК і раённым інспектарам працы. "Кіпучая дзейнасць" героя не такая ўжо і бязглуздай для яго, ён мае пэўную мэту — круціцца так, каб заўважыла і ацаніла начальства, і дасягнуць гэтым больш высокага становішча ў бюракратычнай пірамідзе. Самсон разумее, што гэтая сістэма прабачыць яму ўсё, акрамя самастойнасці і непаслушэнства. "Такія людзі нам патрэбны. Часам дзірку якую заткнуць. Але яго трэба ў рукі ўзяць, тады Самасуй будзе добрай прыладай для знішчэння старога", — так кажа пра яго старшыня райвыканкама Сом. З аднаго боку, Самасуй смешны і вясёлы чалавек, поўны энергіі і жыццярадаснасці. Але ж ён малакультурны і неадукаваны, яго энергія скіравана не на стварэнне, а на разбурэнне. Мала таго, ён яшчэ і нецярпімы да іншадумства, самазадаволены і не церпіць ніякай крытыкі на свой адрас. А колькі іх было, такіх самасуяў і самасуйчыкаў, якія трымалі пад пільным наглядам грамадскае жыццё ў краіне Саветаў! Ці ж трэба здзіўляцца сёння таму культурнаму заняпаду, які мы штодня бачым на свае вочы? Такія "вінцікі" , як Самасуй, былі для сталінскай таталітарнай машыны як паветра для рыбы, быць "вінцікам" азначала ні за што не адказваць. Самасуй адразу правільна схоплівае асноўныя прынцыпы дзейнасці мясцовай улады: усё старое разбураць, усе няпісаныя (г. зн. і маральныя) законы адкідвай прэч, будуй новае, і не важна што; або, у крайнім выпадку, рабі выгляд, што нешта робіш у патрэбным рэчышчы. Нават сваю мову перапрацаваў ён на новы капыл: настолькі засвоіў пратакольна-канцылярскі стыль, што нават сам да сябе звяртаецца на навамове: "з неаслабнай энергіяй вёў сваю амурную лінію", "смех у яго быў як у акулы імперыялізму", "ва ўсесаюзным маштабе дурыла ты", "пасля змагання з сваім тэмпераментам вынес рэзалюцыю" і інш. Трэба адзначыпь, што ў творы А. Мрыя няма ніводнага станоўчага персанажа. Магчыма, што аўтар зрабіў гэта наўмысна, насуперак тагачаснай вульгарызатарскай крытыцы, якая патрабавала абавязковай прысутнасці ў творы станоўчага героя. Акрамя таго, лічылася, што савецкі лад — залатая мара чалавецтва, што пры ім не можа існаваць ніякіх адмоўных з'яў . "Запіскі Самсона Самасуя" — гэта вяршыня не толькі беларускай, алеіі ўсёй савецкай сатырычнай прозы наогул. Іх адметнасць заключаецца і ў сіле мастацкага абагульнення, і ў шырокай палітры сатырычных прыёмаў, і ў выбары сатырычнага матэрыялу, формы яго падачы і стылёвай самабытнасці. Твор А. Мрыя папярэджвае аб небяспецы, імя якой — культ асобы. І проста дзіву даешся, наколькі прадбачлівым ён аказаўся, друкуючы свой раман на самым пачатку злавесных сталінскіх рэпрэсій — у 1929 годзе. Таму не было б памылкай назваць яго, як справядліва адзначае крытык Т. Мушынская, раманам сацыяльнага і палітычнага прадбачання.  

Мастацкія асаблівасці

Імя Андрэя Мрыя стала вядома сучаснаму чытачу ў канцы 80-х гадоў XX стагоддзя. Аднагодка М. Гарэцкага, ён прыйшоў у літаратуру на цэлае дзесяцігоддзе пазней і з'яўляецца прадстаўніком новага этапа ў нацыянальным слоўным мастацтве. У лісце да Сталіна, напісаным незадоўта да смерці, пісьменнік характарызуе сябе наступным чынам: «Заўсёды сціплы, забіты, прыціснуты жыццём і хваробамі чалавек». Аднак менавіта А. Мрый адважыўся ў сатырычным асвятленні паказаць нованароджаных гаспадароў жыцця.

«Узвышанская» публікацыя рамана «Запіскі Самсона Самасуя» (1929) была добра прынята чытачамі і крытыкай. Але хутка Сістэма адчула небяспеку, што хаваў у сабе іранічна -выкрывальніцкі смех аўтара твора. Раман падпаў пад прэсінг разноснай вульгарызатарскай крытыкі. Асобнай кнігай ён не выйшаў. Не трапіла ў друк напісаная к гэтаму часу трэцяя частка «Запісак...» (трэці скрутак, як называе часткі А. Мрый). Пісьменнік пад уздзеяннем грамадска-палітычных падзей вымушаны быў увогуле развітацца са сваім героем.

Раман «Запіскі Самсона Самасуя» належыць да нямногіх у гісторыі літаратуры сатырычных твораў. Гэта значыць, што аўтар пайшоў на свядомую дэфармацыю рэчаіснасці, звярнуўся да парадаксальных, часам нават абсурдных сітуацый і канфліктаў. Разам з тым зрушанасць жыццёвых прапорцый у творы А. Мрыя не настолькі вялікая, каб не пазнаваліся (ці пазнаваліся з цяжкасцю) час, эпоха, месца дзеяння. Раман створаны на «тарачым» матэрыяле сучаснага пісьменніку жыцця, узнаўляе тыповыя для рэчаіснасці канца 20-х пачатку 30-х гадоў рэаліі.

Так, «культурная рэвалюцыя», якую праводзіць у Шапялёўцы Самсон Самасуй, адэкватна адбівае змест многіх паслякастрычніцкіх навацый, звязаных з так званым культурным будаўніцтвам. Пачалося актыўнае перайменаванне вялікіх і малых гарадоў, населеных пунктаў, мяняліся на новыя, гучна рэвалюцыйныя, назвы вуліц; прадпрыемствам, установам, калгасам прысвойваліся імёны правадыроў і дзеячаў партыі... Такім чынам, Шапялёўка і Самасуй, як ініцыятар і арганізатар культурных змен у мястэчку, проста ідуць у нагу з часам. Жыццём падказаны пісьменніку антырэлігійная прапаганда і барацьба з перажыткамі мінулага, безліч таварыстваў і грамадскіх арганізацый, сябрам якіх павінен быў быць савецкі працоўны чалавек. Творы шапялёўскага паэта Гарачага -Пушкінзона — пародыя на літаратурныя практыкаванні маладнякоўцаў, якія прэтэндавалі на авангардную ролю ў савецкім мастацтве.

Як сведчыць у лісце «Другу працоўных Іосіфу Вісарыёнавічу Сталіну» сам аўтар, вобраз Самсона Самасуя не з'яўляецца стварэннем пісьменніцкай фантазіі. Ён «спісаны» з аднаго савецкага кіраўніка. Прататыпаў мелі і некаторыя іншыя персанажы рамана.

Як і павінна быць у сатырычным творы, сярод герояў мы не сустрэнем станоўчых. Усё, што з імі адбываецца, падаецца аўтарам у камічнай форме. Праўда, смех у рамане афарбаваны па-рознаму. Так, малюючы на пачатку твора каларытную сцэну спрэчкі бацькі з сынам, альбо паказваючы выступленні сялян супраць бязглуздых Самасуевых пачынанняў і прапаноў, пісьменнік толькі ўсміхаецца. Сялянскі практыцызм, ашчаднасць, пачуццё здаровага сэнсу, клопат пра гаспадарку і палеткі для А. Мрыя не маглі быць прадметам з'едлівага, сатырычнага смеху. У дачыненні ж да тых, хто стаяў над народам, прэтэндаваў на ролю яго кіраўнікоў і настаўнікаў, смех, найчасцей, востры, выкрывальніцкі. Такую рэакцыю выклікае, напрыклад, справаздача начальніка міліцыі: «...Неабходна забараніць каровам хадзіць па тратуварах. У мястэчку каля 30 штук такіх інтэлігентных кароў, якія лічуць ніжэй свайго гонару ісці па вуліцы. Мы думаем аслухлых штрафаваць і першы раз браць у каровы 1 р., другі раз 2 р. і трэці раз 3 р.».

А. Мрый умее стварыць камічную сітуацыю, паставіўшы героя ў смешнае ці нават недарэчнае становішча («вучоная» спрэчка Курыцы, Курапаты і Самасуя, аблава на беспрытульных сабак і г.д.). Часта нават карціны прыроды ў рамане далучаны да стыхіі смеху: «Аднойчы, калі ўся прырода жаласліва скуголіла і прасіла сонца...», «Ніякае дрэва не магло быць хаўруснікам у нашым змаганні з нябесным самагонным апаратам...» Але найчасцей патрэбнага эфекту аўтар дасягае моўнымі сродкамі. Рознастылёвая мова рамана, здаецца, сама сабой выпраменьвае смех: «Некалькі разоў сядзёў я пад арыштам і карміў сваёй чырвонай кроўю блох ды іншых шасцікрылых і шасціногіх херувімаў і сарахвімаў. Ды і не магло быць інакш з маім тэмпераментам».

Мова іграе вельмі істотную ролю ў характарыстыцы галоўнага героя, выяўляючы яго малаадукаванасць, самазадаволенасць, прымітыўнасць, Гэта звязана з асаблівасцямі формы рамана (твор уяўляе сабой запіскі — апісанне персанажам уласнай дзейнасці). Самсон Самасуй не толькі гаворыць, але і думае газетна-канцылярскімі трафарэтамі і штампамі: «Газетная кампанія, узнятая супраць мяне Лінам, выклікала ультрафіялетавы настрой. Я глядзеў на белыя, бязвінныя рамоны і думаў... Ніякага выразнага адказу я ад расліны не атрымаў. Дый што мне параіла б няшчасная кветка, якая сама, мусіць, думала, як праз 2 ці 3 дні гострае джала касы дзікунскі насмяецца з прыгажосці прыроды ў імя харчова-утылітарных запатрабаванняў? »

Герой рамана — прадстаўнік народжанага новай уладай чыноўніцтва, кіраўнік раённага маштабу. Сябе ён называе сучасным і бывалым чалавекам. Шапялёўка не першае месца яго працы. Тут ён таксама не затрымаўся (дзейнасць Самасуя ў мястэчку доўжылася дзесьці чатыры-пяць месяцаў). Аднак проста зволіць яго на гэты раз не змаглі, таму рэкамендавалі на працу ў воласць. Як можна пераканацца, герой твора не толькі здолеў прыстасавацца да Сістэмы, але і выкарыстаў яе ў сваіх інтарэсах. Самасуй не проста функцыянер, «вінцік», які патрэбны, «каб часам дзірку якую заткнуць». Так, ён дзейнічае ад імя Сістэмы і па яе законах — нішчыць, кіруе, вучыць, выхоўвае, змагаецца, пры гэтым не паважае і не бачыць канкрэтнага чалавека, не лічыцца з мараллю і прыстойнасцю. Але кіруецца герой рамана карыслівай мэтай, думае толькі пра сябе. «Ат! пройдзе ўсё, а я застануся», — вось сутнасць яго жыццёвай філасофіі.

Каб «застацца», Самасуй мае ўсе шанцы — умее прыстасавацца і правільна зарыентавацца (тактыка паўступленню ў партыю), настойліва дамагацца пастаўленай мэты (каханне да Крэйны, «культурная рэвалюцыя»), надзелены абсалютнай самаўпэўненасцю і беспрынцыпнасцю (адносіны да Торбы, Ліна). I, пэўна, галоўнае, — у яго невычэрпны запас неўтаймаванай энергіі і жыццёвай сілы. Самасуй ніколі не прызнае свайго паражэння, ён здольны адраджацца, спрабаваць сябе ў новай ролі і новай справе зноў і зноў.

Выкрываючы ўчэпістага, нахрапістага, самаўпэўненага і амаральнага прыстасаванца, пісьменнік развенчваў і той лад, пры якім такія тыпы адчувалі сябе гаспадарамі жыцця