Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык-3.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
103.94 Кб
Скачать

Акадэмія кіравання пры прэзідэнце рэспублікі беларусь

ІНСТЫТУТ ДЗЯРЖАЎНАГА КІРАВАННЯ

Кафедра беларусазнаўства

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай працы

______________ Мацюшэўская В.К.

«_____» ______________ 2004 г.

Вучэбная праграма

па вучэбнай дысцыпліне «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»

для студэнтаў спецыяльнасцей “Дзяржаўнае кіраванне і права”, “Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка”, “Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі”.

Узгоднена

Начальнік

вучэбна-метадычнага ўпраўлення Язэпчык У.У.

2004г.

Вучэбная праграма распрацавана на аснове праграмы курса "Беларуская мова: спецыяльная лексіка" (Антанюк Л.А.) і патрабаванняў да прафесійнай кампетэнцыі спецыялістаў з кваліфікацыяй "юрыст", "эканаміст-мэнэджэр", "мэнэджэр-эканаміст інфармацыйных сістэм".

Распрацоўшчык праграмы: Антанюк М.Г., выкладчык.

Праграма разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на паседжанні кафедры беларусазнаўства

Пратакол № 1

ад «16» верасня 2004г.

Загадчык кафедры

___________ Антанюк Л.А.

Праграма адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння саветам Інстытута дзяржаўнага кіравання

Пратакол №

ад «_____» ___________ 2004г.

Дырэктар інстытута

___________ Рашэтнікаў С.В.

I. Мэта і задачы дысцыпліны «Беларуская мова: спецыяльная лексіка»

Мэта гуманітарнай, у прыватнасці, беларускамоўнай адукацыі студэнтаў па спецыяльнасці -- не толькі паглыбіць іх веды ў фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных, лексічных, словаўтваральных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасц і нормах сучаснай беларускай мовы як важнейшага элемента нацыянальнай культуры беларускага народа, але і пазнаёміць іх з асаблівасцямі развіцця і выкарыстання спецыяльнай лексікі, з пытаннямі культуры беларускай мовы ў афіцыйна-справавой сферы.

Асноўнымі задачамі курса з'яўляюцца:

  • арыентацыя на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы і асэнсаванне асаблівасцей беларускай мовы ў сістэме іншых славянскіх моў;

  • усведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа;

  • пашырэнне кругагляду, станаўленне асобы і фарміраванне светапогляду, што звязана з эфектыўнасцю будучай прафесійнай дзейнасці спецыялістаў.

У выніку засваення курса «Беларуская мова: спецыяльная лексіка» студэнт павінен

ведаць:

  • паходжанне і гістарычнае развіццё беларускай літаратурнай мовы;

  • адметныя асаблівасці беларускай мовы;

  • фанетычны склад сучаснай беларускай мовы;

  • асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення (націскных і ненаціскных галосных, зычных і іх спалучэнняў);

  • спецыфіку лексічнага складу беларускай мовы, яго характарыстыку паводле сферы выкарыстання;

  • асновы справаводства і дакументацыі на беларускай мове;

  • асноўныя стылі беларускай мовы;

  • граматычныя асаблівасці беларускай мовы;

  • адметныя рысы афіцыйна-дзелавога і навуковага стыляў;

  • сутнасць паняццяў “спецыяльная лексіка”, “тэрмін”, “тэрміналогія”, “прафесійная лексіка”, “наменклатурныя назвы”;

  • гістарычнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі;

  • асаблівасці і тэндэнцыі станаўлення тэрміналогіі на сучасным этапе развіцця беларускай мовы;

  • першыя старажытныя пісьмовыя помнікі афіцыйна-справавога і навуковага стыляў беларускай мовы;

  • асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі ў XIY – XYII стагоддзях, у другой палове XYII – першай палове XIX стагоддзя;

  • асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд;

  • практыку выкарыстання сучаснай беларускай тэрміналогіі кіравання, эканамічнай тэрміналогіі;

валодаць:

  • арфаэпічнымі, лексічнымі, граматычнымі, стылістычнымі и иншыми нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

  • спецыяльнай лексікай (тэрміналогіяй) у галіне дзяржаўнага кіравання і эканомікі, кіравання дзейнасцю прадпрыемства;

  • асноўнымі моўнымі універсаліямі і спецыфічнымі паняццямі беларускай мовы;

  • уяўленнямі аб месцы і ролі мовы ў грамадстве, у сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў, у культуры;

  • навыкамі культуры маўлення;

умець:

  • выконваць практычныя заданні па беларускай фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, граматыцы;

  • працаваць з беларускамоўнымі тэкстамі па спецыяльнасці і складаць такія тэксты;

  • ажыццяўляць камунікацыю на беларускай мове ў спецыяльнай сферы.

Курс «Беларуская мова: спецыяльная лексіка» арыентуе на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы і асэнсаванне асаблівасцей беларускай мовы ў сістэме іншых славянскіх моў, на ўсведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа. Вывучэнне дысцыпліны накіравана на пашырэнне кругагляду, станаўленне асобы і фарміраванне светапогляду, што звязана з эфектыўнасцю будучай прафесійнай дзейнасці спецыялістаў.