Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

+Бел.м. (проф.л.) ДП-41,42

.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
19.73 Кб
Скачать

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Пратакол пасяджэння кафедры

ад 16.10.2015 г. № 9

Загадчык кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства

______________ Д. С. Томчык

Пытанні да заліку ў зімовую залікова-экзаменацыйную сесію

па курсе «Беларуская мова (прафесійная лексіка)»

для студэнтаў 3 курса факультэта педагогікі і псіхалогіі

дзённай формы атрымання адукацыі спецыяльнасцей:

1-01 01 02-06 Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія (ДП-41, 42)

  1. Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве.

  2. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

  3. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

  4. Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабеларуская літаратурная мова ХІV – ХVІ ст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі.

  5. Новая (сучасная) беларуская мова XIX – пачатку XX ст. Беларуская літаратурная мова ў часы Расійскай імперыі ва ўмовах адсутнасці беларускай дзяржаўнасці. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст.

  6. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання. Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы.

  7. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

  8. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

  9. Беларуская навуковая тэрміналогія. Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна.

  10. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя).

  11. Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі).

  12. Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

  13. З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі.

  14. Лексікаграфія беларускай мовы. Тыпы слоўнікаў.

  15. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

  16. Звесткі з гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі.

  17. Білнгвізм. Інтэрферэнцыя. Арфаэпічныя нормы беларускай мовы.

  18. Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.

  19. Паняцце моўнай нормы. Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.

  20. Граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы. Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы.

  21. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.

  22. Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны).

  23. Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, (акадэмічны), навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

  24. Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго характэрныя асаблівасці.

  25. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікненне стыляў.

  26. Асноўныя рысы навуковага стылю. Моўныя сродкі навуковага стылю.

  27. Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне.

  28. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.

  29. Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.

  30. Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю.

  31. Віды афіцыйна-справавых тэкстаў. Правілы напісання і афармлення афіцыйна-справавых папер.

  32. Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў.

  33. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тэксту службовага дакумента.

  34. Роля клішаваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.

  35. Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.

  36. Культура прафесійнага маўлення. Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне.

  37. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікацыйныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

  38. Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя). Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

  39. Тэхніка і выразнасць маўлення. Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі) сродкаў маўленчай дзейнасці.

  40. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.

Складальнік:

выкладчык Майсюк В.М.