Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ЛЕКЦЫЯ 1

.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
04.03.2016
Размер:
91.14 Кб
Скачать

10

ЛЕКЦЫЯ № 1

Прадмет і задачы гістарычнай навукі.

Старажытныя цывілізацыі.

Вялікае перасяленне народаў” і Беларусь.

Пытанні:

  1. Прадмет і задачы гістарычнай навукі.

  2. Навука і рэлігія пра паходжанне чалавека на зямлі. Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі Беларусі.

  3. Першыя цывілізацыі свету.

  4. “Вялікае перасяленне народаў” і Беларусь.

Асноўная літаратура

пры падрыхтоўцы да семінара па гісторыі Беларусі:

  1. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй мировой войны): Учеб. пособие для студентов учреждений, обеспечивающих получение высш. образования / А.А. Коваленя и др.; Под ред. А.А. Ковалени, Н.С. Сташкевича; пер. с бел яз. А.В. Скорохода. – Мн.: Изд. центр БГУ, 2004. – 279 с.

  2. Всемирная история. Учеб. пособие. – Мн., 2000.

  3. Гісторыя Беларусі: У 2-х ч. Ч. 2. Люты 1917 г. – 1997.: Вучэб. дапам. / Пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. – Мн.: Універсітэцкае, 1998. – 464 с.

  4. Нарысы па гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 2. М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхаў і інш. – Мн.: Беларусь, 1994.

  5. Панов С.В. Материалы по истории Беларуси: 46 тем для изучения. Задания для самоконтроля. Иллюстрации. Логические схемы. Терминологический словарь. Хронологическая таблица. Карты / С.В. Панов; Под науч. ред. Н.С. Сташкевича, Г.Я. Голенченко. – Мн.: Аверсэв, 2004. – 382 с.

  6. Трещенок Я.И. История Беларуси. Ч. 1. Досоветский период: Учебное пособие. – Могилёв: МГУ им. А.А. Кулешова, 2003. – 176 с.

  7. Чигринов П.Г. История Беларуси / П.Г. Чигринов. – Мн: Полымя, 2001. – 432 с.

  8. Чигринов П.Г. История Беларуси с древности до наших дней. Учеб. пособие / П.Г. Чигринов. – Мн.: Книжный Дом, 2004. – 672 с.

  9. Шымуковіч С.Ф. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. Частка 1, 2. – Мн.: 2004.

  10. Эканамічная гісторыя Беларусі. Вучэбны дапаможнік: / Выд. 2-е, дап. і перапрац. / В.І. Галубовіч, Р.І. Ермашкевіч, Г.П. Бушчык і інш.; Пад агульнай рэд. В.І. Галубовіча. – Мн.: НКФ “Экаперспектыва”, 1995.

Літаратура да лекцыі № 1:

  1. Калечиц Е.Г. Первоначальное заселение территории Беларуси. – Мн., 1984.

  2. Калечыц Я. Першыя людзі на зямлі Беларусі. – Мн., 1999.

  3. Нейхардт А.А., Шимова И.Я. Семь чудес древнего мира. Герои Эллады. – СПб.: Литера, 1999.

  4. Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии. Новая концепция. – Мн., 1991.

  5. Пілецкі В. Першабытны лад у гісторыі Беларусі // Гісторыя: праблемы выкладання. – 1999 г. - № 3.

  6. Придо Т. Кроманьонский человек: перевод с англ. И. Гуровой. – М., 1979.

  7. Седов В.В. Славяне в древности. – М., 1994.

  8. Уайт Э., Браун Д. Первые люди: Перевод с англ. И. Гуровой. – М., 1979.

1. Гістарычныя веды – адны з самых старажытных у свеце. Яны перадаваліся з пакалення ў пакаленне, спачатку вусна, а затым у пісьмовым выглядзе. Па меры накаплення, сістэматызацыі і абагульнення, выпрацоўкі пэўных падыходаў звесткі пра мінулае паступова ператварыліся ў гістарычную навуку.

Надзвычай насычана падзеямі, гераічнымі і драматычнымі, гісторыя беларускага народа. Знаходзячыся амаль у цэнтры Еўропы, Беларусь не толькі зведала дабратворны ўплыў суседніх народаў, але шматразова з’яўлялася арэнай крывавых канфліктаў, жорсткага супрацьстаяння розных дзяржаў.

Кожны народ прагне ведаць і асэнсоўваць сваё мінулае, якое з’яўляецца неад’емнай часткай яго нацыянальнай свядомасці. На жаль, у гістарыяграфіі Беларусі шмат “белых” плям і тэндэйцыйных, не абгрунтаваных меркаванняў і сцвярджэнняў. Суверэнная дзяржава – Рэспубліка Беларусь – павінна мець сваю аб’ектыўную гісторыю, у якой быў бы адлюстраваны цяжкі шлях народа са старажытных часоў да нашых дзён. Раней гэта не ўдавалася зрабіць, таму што гістарычная навука Беларусі ў дакастрычніцкі і ў савецкі час знаходзілася ў падначаленні афіцыйных улад. Нават калі дакументальныя матэрыялы дазвалялі сказаць больш, не заўсёды гэта можна было здзейсніць. У наш з вамі час гісторыкі робяць магчымасць пераасэнсаваць гісторыю Бацькаўшчыны, даць аб’ёктыўны аналіз гістарычным падзеям і з’явам. Такім чынам, патрэбна адлюстраванне гістарычнага мінулага такім, якім яно было на самай справе, з яго выдатнымі і адмоўнымі бакамі. Жадаю поспехаў у вывучэнні курса гісторыі Беларусі, пазнаёміцца з вельмі цікавымі і невядомымі старонкамі мінулага нашай Бацькаўшчыны.

У сучасным свеце існуе каля 2 тыс. розных навук, функцыяй якіх з’яўляецца выпрацоўка і тэарэтычная сістэматызацыя аб’ектыўнай рэчаіснасці. Сваё асаблівае месца належыць сярод іх гісторыі. Прадметам вывучэння гісторыі як навукі з’яўляецца перш за ўсё дзейнасць людзей, уся сукупнасць адносін у грамадстве. У адрозненне ад іншых сацыяльна-гуманітарных навук, якія вывучаюць які-небудзь адзін бок грамадскага жыцця, гісторыя - усю сукупнасць жыцця грамадства на працягу ўсяго гістарычнага працэса.

Вытокі гісторыі ідуць ад пачатку чалавечага рода, да таго часу, калі стала фарміравацца свядомасць чалавека і ўзнікла неабходнасць захоўваць, папаўняць і перадаваць наступным пакаленням накоплены вопыт. Пачатак гістарычнай навуцы, як і многім іншым, было пакладзена ў Старажытнай Грэцыі першымі прафесійнымі гісторыкамі, адным з якіх з’яўляўся Герадот (481 – 425 гг. да н.э.).

Вывучэнне гісторыі Беларусі нясе ў сабе рад важных сацыяльных функцый:

  • апісальная ці функцыя сацыяльнай памяці;

  • пазнавальная, якая прызвана на аснове прычынна-выніковых сувязей выяўляць аб’ектыўныя заканамернасці ў развіцці ўсяго чалавечага грамадства;

  • прагнастычная ці практычна-палітычная, прыкладная, выяўляе на аснове тэарэтычнага асэнсавання не толькі заканамернасці, але і тэндэнцыі развіцця грамадскіх адносін. Яна дазваляе даследаваць не толькі адзін шлях развіцця, але і іншыя, альтэрнатыўныя, выбіраць з іх аптымальныя;

  • выхаваўчая функцыя заключаецца ў тым, каб прывіць любоў да сваёй зямлі, свайго народа, пачуццё гонару за сваю Бацькаўшчыну.

Гісторыя Беларусі вырашае актуальную вучэбна-выхаваўчую задачу – даць такі аб’ём інфармацыі па айчыннай гісторыі, засваенне якой дазволіла б не толькі добра арыентавацца ва ўсіх гістарычных перыядах, але і канкрэтызаваць гэтыя агульныя веды праз вывучэнне з радам важнейшых падзей, з якіх і выткана гісторыя нашай дзяржавы. Такім чынам, курс “Гісторыі Беларусі” адлюстроўвае гісторыю той часткі чалавецтва, якая на працягу тысячагоддзяў насяляла тэрыторыю сучаснай Беларусі.

Курс “Гісторыі Беларусі” ўключае:

  1. Старажытнае грамадства (100 - 40 тыс. гадоў да н. э. – 5 ст. н. э.). Гэты перыяд падзяляецца на тры этапы: каменны век (40 тыс. г. да н. э. – 3 тыс. г. да н. э.), бронзавы век (2 тыс. г. да н. э. – пач. 1 тыс. да н. э.), жалезны век (пач. 1 тыс. да н. э. – 5 ст. н.э.).

  2. Сярэнявечча (канец Y – XY стст.): ранняе: Y – IX стст., высокае: X – XIII стст., позняе: XIY – XY стст.

  3. Новы час (XYI – пач. XX ст.)

  4. Навейшы час (1918 г. – да нашых дзён).

Гісторыя Беларусі вывучаецца на аснове розных гістарычных крыніц – матэрыяльных аб’ектаў, якія маюць сацыяльную прыроду паходжання, адлюстроўваюць гістарычнае мінулае грамадства, уцягнуты ў сферу гістарычнага даследавання і служаць сродкам гістарычнага пазнання. Гістарычныя крыніцы знаходзяцца ў працэсе гістарычнага пазнання паміж аб’ектам вывучэння (гістарычнымі з’явамі, падзеямі) і суб’ектам (гісторыкам), які вывучае.

*З аднаго боку гістарычныя крыніцы існуюць у форме рэальных аб’ектаў і не залежаць ад людзей, якія іх стварылі. З другога, яны нясуць у сабе суб’ектыўны пачатак, які адлюстроўвае свайго стваральніка-чалавека, яго свядомасць, магчымасці. Крыніца апасродкавана праз свядомасць суб’екта адлюстроўвае аб’ект і ў той жа час характарызуе суб’ект. Такім чынам, аб’ектыўнае і суб’ектыўнае у гістарычнай навуцы існуе непарыўна.

Гістарычныя крыніцы мэтазгодна падзяліць на наступныя групы:

  1. Вусныя. Да іх адносіцца фальклор – від слоўнага мастацтва, якое ўзнікла ў непасрэднай сувязі з працоўнай дзейнасцю чалавека (прыказкі, прымаўкі, легенды, паданні, казкі, замовы, паданні, песні і інш.).

  2. Пісьмовыя (летапісы, храногрфы, хронікі, мемуары, дзённікі, перыядычны друк і інш.).

  3. Рэчавыя: археалагічныя (старажытныя прадметы, збудаванні, пахаванні, якія захаваліся на зямной паверхні, пад зямлёй ці пад вадой) і этнаграфічныя (прадметы быта і інш., што можна знайсці ў старых людзей).

  4. Мастацка-выяўленчыя і мастацка-графічныя – помнікі скульптуры, графікі, жывапісу (надпісы на сценах Полацкага Сафійскага сабора, Дабравешчанскай царквы, крыж Еўфрасінні Полацкай і інш.)

2. Сучасная навука прыйшла да высновы, што Зямля – адна з планет Сонечнай сістэмы – мае ўзрост не менш 5 млрд. гадоў. Чалавек пачаў выдзяляцца з жывёльнага свету толькі каля 3 млн. гадоў. Пры гэтым, у розных раёнах Зямлі працэс фарміравання чалавека (антрапагенез) і чалавечага грамадства (сацыягенез) праходзіў не адначасова. Адбылося гэта, як лічаць вучоныя, спачатку ў Афрыцы і Азіі (3 – 2 млн г. таму назад), затым людзі праніклі ў Міжземнамор’е, на Каўказ, поўдзень Украіны. Пачатак засялення тэрыторыі Беларусі адносіцца да перыяду каменнага веку, палеаліта (100 – 40 тыс. г. таму назад).

Навука і рэлігія даюць розныя трактоўкі праходжання чалавека.

Рэлігія сцвярджае, што людзі пайшлі ад Адама і Евы, створаных Богам. Пра гэта гаворыцца ў Свяшчэнных кнігах і міфах народаў свету. Сустракаюцца нават вельмі падобныя міфы народаў, якія жылі на вельмі значнай адлегласці адны ад адных. Напрыклад, стварэнне Свету з хаоса адлюстравана ў міфах Месапатаміі, Ірана, Егіпта, Кітая, міфы пра стварэнне чалавека Богамі ці Багамі з гліны сустракаюцца ў Месапатаміі, Кітаі.

У XIX ст. англійскі вучоны Ч. Дарвін выказаў свой пункт погляду: чалавек паходзіць ад вымершага віда высокаразвітых малпаў. Не ўсе прынялі гэты пункт гледжання, таму спрэчкі сярод вучоных працягваюцца.

Нягледзячы на вышэйсказанае, несумненна адно, што толькі чалавек валодае здольнасцю перапрацоўваць успрымаемую інфармацыю і пераўтвараць навакольнае асяроддзе. Узнікненню сучаснага чалавека садзейнічалі перамены ў будове яго цела (прамахаджэнне), выкарыстанне прылад працы і агню, фарміраванне такіх нормаў сацыяльнага жыцця, як парная сям’я, радавая абшчына, полаўзроставае раздзяленне працы, з’яўленне маўлення.

Першыя людзі, якія праніклі на тэрыторыю Беларусі прыкладна 100 – 40 тыс. г. таму назад, па знешняму выгляду былі падобныя да сучасных – краманьёнцы (рэшткі чалавека такога тыпу знайшлі ў пячоры Кра-Маньён у Францыі). Людзі прыстасоўваліся да жыцця ў вельмі халодным клімаце, які быў абумоўлены знаходжаннем на тэрыторыі Беларусі ледавіка. Самыя старажытныя паселішчы (стаянкі) людзей знойдзены археолагамі на берагах рэк Прыпяць і Сож каля вёсак Юравічы і Бердыж у Гомельскай вобласці (26 – 23 тыс. г. таму назад).

Тут знойдзены рэшткі вогнішча, прылады працы з крэменю, косці і чарапы мамантаў, якія выкарыстоўваліся для будаўніцтва жылля (наваколле было бязлесым).У сярэдзіне жылля знаходзілася вогнішча, абкладзенае камянямі, зверху жыллё пакрывалася скурамі жывёл і нагадвала будан, паглыблены ў зямлю.

На працягу каменнага веку адбылося некалі наступленняў ледавіка. Найбольш значнымі дасягненнямі першабытных людзей былі асваенне агню, вынаходніцтва востраканечных рубячых, рэжучых і колючых прылад. Асноўнымі заняткамі старажытных жыхароў Беларусі ў каменным веку былі збіральніцтва, паляванне, рыбалоўства, бортніцтва. Чалавек ад прыроды браў усё ў гатовым выглядзе, таму такі від гаспадаркі называецца спажывецкім або прысвойваючым.

Пасля адыходу апошняга ледавіка (прыкладна 13 – 11 тыс. г. да н. э.) адбылося пацяпленне. Тэрыторыя, якая некалі была ледзяной пустыняй, пакрылася рэкамі, азёрамі, лесам. Першабытныя людзі пачалі займацца індывідуальным паляванем, пераходзілі да аселага жыцця. У мезаліце адбылося поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. У гэты перяд быў вынайдзены лук і стрэлы. На тэрыторыі Беларусі вядома 120 стаянак гэтага перыяду.

У неаліце клімат стаў яшчэ цяплейшым. З’явіліся новыя заняткі людзей, асноўнымі з якіх паступова становяцца земляробства і жывёлагадоўля, дадатковымі - ганчарства, ткацтва, прадзенне і інш. Незаменным матэрыялам для выбару прылад працы стаў крэмень, які здабывалі ў шахтах – вертыкальных калодзежах глыбінёй 3 – 5 м, якія знойдзены археолагамі каля п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.

Першым вядомым калектывам людзей стаў чалавечы статак. Верагодна, краманьёнцы жылі родавымі абшчынамі, якія аб’ядноўвалі 50 – 70 кроўных родзічаў, на чале з выбраным старэйшынам. Паступова роды аб’ядноўваюцца ў плямёны. Некаторыя гісторыкі падзяляюць думку пра тое, што роднасць першапачаткова лічылася па мацярынскай лініі, бо жанчына адыгрывала вызначальную ролю ў жыцці першабытнага грамадства (гэты парадак жыцця называюць матрыярхатам).

У бронзавым веку з’явіліся вырабы з медзі і бронзы, якія траплялі ў Беларусь з поўдню, бо ў нашай краіне не было радовішчаў медзі і волава, сплаў якіх утварае бронзу. Прымяняліся новыя спосабы апрацоўкі прылад працы з каменю – шліфоўка і свярленне. Замацоўваецца пераход ад прысваення чалавечым грамадствам прадуктаў, што знаходзяцца ў гатовым выглядзе ў прыродзе, да вытворчасці. У гісторыі гэта называецца “неалітычнай рэвалюцыяй”. Такім чынам, пераход ад палявання і збіральніцтва да жывёлагадоўлі і земляробства азначаў пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі.

Жывёлагадоўля і падсечна-агнявое земляробства ў бронзавым веку сталі асноўнымі заняткамі мужчыны. Роля мужчынскай працы паступова ўзрастала. У выніку, на змену мацярынскаму роду прыйшоў бацькоўскі – патрыярхат.

У жалезным веку людзі навучыліся здабываць жалезную руду (яе называлі балотнай, таму што знаходзілі па бурым колеры на балоце або пад дзірваном на лузе) і выплаўлялі з яе ў сырадутных домніцах (печах) порыстую масу – крычнае жалеза. Менавіта ў гэты перыяд радавая абшчына паступова пераўтвараецца ў суседска-родавую, якая канчаткова склалася на тэрыторыя Беларусі ў 8 ст. н. э. На чале абшчыны стаяў выбарны савет старэйшын. Удасканаленне прылад працы прывяло да з’яўлення лішкаў прадуктаў і ўзнікнення маёмаснай няроўнасці сярод людзей, паміж якімі часта ўзнікалі сутычкі. Таму для абароны пачалі будаваць умацаваныя паселішчы – гарадзішчы.

Немагчымасць растлумачыць прыродныя з’явы (маланку, гром і інш.) парадзіла веру людзей у надзвычайныя сілы прыроды. Чалавек верыў у існаванне душы, якая здольна жыць асобна ад цела і нават пасля смерці. Такія вераванні называюць анімізмам (ад лацінскага “душа”). Вера чалавека ў духаў, што маглі ўсяляцца ў асобныя неадушаўлёныя прадметы, атрымала назву “фетышызм”. Фетыш (ідал, амулет) – гэта прадмет, які будзе дапамагаць яго ўладальніку. Кожны род меў свой “татэм”. Вера ў звышнатуральную сувязь паміж членамі рода і якой-небудзь жывёлай ці раслінай называецца татэмізмам. Такімі былі адны з першых формаў рэлігіі - веры чалавека ў надзвычайныя сілы. Яны ўвасобіліся ў шанаванні сонца, агню, пакланенні вужам, веры ў магічную сілу камянёў.

Узнікненне рэлігійных вераванняў, а таксама гаспадарчыя заняткі першабытных людзей паўплывалі на ўзнікненне мастацтва. Першымі яго помнікамі сталі статуэткі (жанчын, мужчын, лася, качкі), арнамент на гліняным посудзе, малюнкі на косці, жаночыя ўпрыгожванні, музычныя інструменты.

№ 3. Гісторыя старажытных цывілізацый ахоплівае перыяд з сярэдзіны IY тыс. да н. э. да канца Y ст. н. э. Любая старажытная цывілізацыя – гэта ўстойлівая культурна-гістарычная сукупнасць людзей, якая дасягнула пэўнага ўзроўню развіцця, з уласцівымі ёй духоўнымі каштоўнасцямі, блізкімі ўмовамі матэрыяльнай вытворчасці, адносным адзінствам сацыяльна-палітычнага развіцця, агульнымі этнічнымі рысамі і геаграфічнымі межамі. Важнейшымі прыкметамі старажытных цывілізацый з’яўляюцца маёмасная і сацыяльная дыферэнцыяцыя, наяўнасць палітычнай сістэмы (дзяржавы), пісьменнасці, навуцы, права, мастацтва.

Да пешых старажытных цывілізацый адносяцца дзяржавы Старажытнага Усходу: Старажытная Месапатамія (Шумер, Акад, Вавілон, Асірыя), Старажытны Егіпет, Старажытны Кітай, Старажытная Індыя, Малая Азія, Сірыя, Фінікія, Палестына, Іран.; старажытныя цывілізацыі Еўропы – Старажытная Грэцыя і Старажытны Рым.

Месапатаміяй (Міжрэччам) старажытнагрэчаскія географы называлі тэрыторыю паміж Тыграм і Яўфратам. На мяжы IY – III тыс. да н. э. Тут узніклі гарады-дзяржавы. Паўднёвую частку Месапатаміі займаў Шумер, паўночную – Акад. Да канца III тыс. да н. э. акадцы занялі ўсю паднёвую Месапатамію, іх мова стала дзяржаўнай. У пачатку III тыс. да н. э. качавыя плямёны амарэяў стварылі самастойную дзяржаву са сталіцай у Вавілоне. Росквіт Старававілонскага царства звязаны з дзейнасцю цара Хамурапі (1792 – 1795 гг. да н.э.). Вялікі цар Хамурапі набыў вядомасць у сувязі з увядзеннем упешыню дзяржаўных законаў, якім павінны былі падпарадкоўвацца і багатыя, і бедныя. А, каб кожны меў магчымасць з імі пазнаёміцца, законы былі напісаны на камені і пастаўлены на галоўнай гарадской плошчы. У першай палове III тыс. да н. э. у Паўночнай Месапатаміі быў аснаваны горад Ашур. Ад гэтага горада стала называцца і ўся краіна, якая знаходзілася ў сярэднім цячэнні Тыгра. Паступова Асірыя стала самай моцнай дзяржавай, бо мела вельмі добра падрыхтаваную і жорсткую армію. Менавіта народы Старажытнага Усходу пабудавалі першыя гарады, стварылі сістэму арашэння, вынайшлі і ўдасканалілі пісьменнасць, навучыліся выкарыстоўваць метал.

Са старажытных часоў у паўночна-ўсходняй частцы Афрыцы ў басейне ракі Ніл існавала дзяржава Егіпет. У канцы IY тыс. да н. э. у Егіпце існавала некалькі дзяржаўных утварэнняў – номаў. Практычна адразу яны былі аб’яднаны ў два вялікія царствы – Верхні і Ніжні Егіпет. Каля 300 г. да н. э. фараон Верхнягя Егіпта Нармер аб’яднаў усю краіну пад сваёй уладай. Аб’яднанне краіны мела вялікае значэнне – у гэты час была створана адзіная для краіны ірыгацыйная сістэма арашэння.

На ўсходнім берагу Міжземнага мора існавалі Сірыя, Палестына, Фінікія. Праз гэтую тэрыторыю праходзілі асноўныя гандлёвыя, ваенныя шляхі, па якім ішлі караваны і арміі захопнікаў.

Індыяй са старажытнасці называлі краіну, якая была абмежавана з усхода і захада рэкамі Ганг і Інд, з поўначы – Гімалаямі, з поўдня – Індыйскім акіянам. У XXIII - XYIII стст. да н. э. на гэтай тэрыторыі існавала індская цывілізацыя. У XIII – X стст. да н.э. на поўначы Індыі пачалося рассяленне плямён арыяў, якіх аб’ядноўвала агульная вера ў агульных багоў і шанаванне Свяшчэннай кнігі – “Веды”. Здаўна індусы пакланяюцца свяшчэннай рацэ Ганг. Па іх уяўленням яна цячэ з неба са свету багоў, працякае праз свет людзей і ідзе ў падземнае царства памерлых. У старажытнасці менавіта ў Індыі нарадзіўся чалавек (Сідхарт), які аснаваў новую рэлігію – будызм.

Свой асаблівы шлях развіцця прайшла старажытнакітайская цывілізацыя (II тыс. да н. э.). Гэта тлумачыцца геаграфічным становішчам Кітая – краіна была адарвана ад іншых высокімі гарамі, джунглямі, пустынямі. Кітайская пісьменнасць развівалася некалькі інш, чым у Егіпце і Месапатаміі, дзе яно патрэбна было ў гаспадарцы, каб запісаць колькасць прынесеных прадуктаў, рамесных вырабаў і інш. У Кітаі пісьмо патрэбна было пры размове з багамі. Толькі ў 115 г. да н. э. узнік вялікі Шаўковы шлях, і кітайская цывілізацыя ўстанавіла кантакты з іншымі краінамі і дзяржавамі.

У час існавання цывілізацый Старажытнага Усхода былі вынайдзены многія адкрыцці ў матэрыяльным і духоўным жыцці, якія выкарыстоўваюцца і зараз. Аднак праз стагоддзі многія цывілізацыі прыйшлі ў заняпад і зніклі. Так адбылося з цывілізацыямі Старажытнага Егіпта, Месапатаміяй і інш. Аднак прыклад добрай жыццёвай здольнасці паказалі цывілізацыі Кітая і Індыі, якія працягваюць традыцыі сваіх продкаў.

Старажытная Грэцыя і Старажытны Рым былі больш адкрытымі знешняму свету, чым старажытнаўсходнія дзяржавы. Гэтыя краіны пастаянна пашыралі свае межы і асвойвалі новыя тэрыторыі. У цывілізацыях антычнасці ўпершыню ў гісторыі былі зацверджаны прыватнаўласніцкія адносіны, сфарміравалася грамадзянская абшчына і ўзнікла дзяржава з рэспубліканскай формай кіравання.

№ 4. Этнічную гісторыю Беларусі можна падзяліць на 2 перыяды: даіндаеўрапейскі і індаеўрапейскі.

Даіндаеўрапейскі перыяд характарызуецца панаваннем спажывецкіх форм гаспадаркі і супадае з каменным векам, калі адбылося засяленне чалавекам тэрыторыі сучаснай Беларусі. Вызначыць этнічную прыналежнасць старажытнага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў палеаліце, мезаліце і на працягу большай часткі неаліта немагчыма, бо не захаваліся мовы гэтых народаў. Аднак, дадзеныя археалогіі, гістарычнага мовазнаўства даюць магчымасць вызначыцт этнічную прыналежнасць некаторых груп мясцовага насельніцтва ў канцы каменнага веку. Прыкладна ў канцы III тыс. да н. э. у Падзвінні і Падняпроўі з’явіліся фіна-ўгорскія плямёны, якія прыйшлі на Беларусь з-за Урала. Фіна-ўгры пакінулі ва Усходняй Еўропе шмат тапонімаў з гуказлучэннямі -ва і -га на канцы назваў народаў і мясцовасцяў: Мардва, Масква, Літва, Волга, Ладага, Анега. Тапонім з корнем -нар- таксама фіна-ўгорскага паходжання, на Беларусі сустракаецца на поўдні – Нароўля, на поўначы – в. Нарач, р. Нарва, на захадзе – р. Нараў.

Другі, індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі пачаўся у бронзавым веку у перыяд рассялення на тэрыторыі краіны індаеўрапейскіх плямён (III тыс. да н. э.). У гэты час у свеце адбыўся дэмаграфічны выбух (перанаселенасць тэрыторый), і з тэрыторыі Пярэдняй Азіі індаеўрапейцы пачалі рассяляцца па прасторах Еўропы і Азіі. З тэрыторыі прарадзімы індаеўрапейцы мігравалі некалькімі групамі: 1.) на захад праз Малую Азію, засяліўшы Балканы, 2.) на поўнач, абагнуўшы Чорнае мора і засяліўшы Украіну, 3.) на ўсход праз Іранскае пласкагор’е ў Індыю. Асобная група індаеўрапейцаў павярнула на поўнач у Сярэднюю Азію. Яна прайшла паміж Каспійскім і Аральскім марамі, апынулася ў прыволжскіх стэпах і працягвала свой рух да Дняпра. Гэты мігрыцыйны паток і стаў крыніцай рассялення індаеўрапейцаў у Еўропе, у тым ліку і на Беларусі.

Індаеўрапейцы знаходзіліся на больш высокай ступені сацыяльна-эканамічнага развіцця, пагэтаму мясцовае насельніцтва было асімілявана (гэта значыць відазмянілі, прыпадабнілі) імі. У выніку міграцыі і змешвання з мясцовым насельніцтвам індаеўрапейцы страцілі сваё адзінства і аднолькавасць. Вучоныя налічваюць каля 40 народаў, якія з’явіліся вынікам такой асіміляцыі. Да індаеўрапейцаў адносяцца зараз народы, якія гавораць сёння на славянскіх, германскіх, балцкіх і інш. мовах.

У III – II тыс. да н. э. на тэрыторыі, якая ахоплівала басейны рэк Віслы, Нёмана, Заходняй Дзвіны, Верхняга Падняпроўя, у выніку асіміляцыі мясцовага насельніцтва з індаеўрапейцамі сфарміраваліся балты. Аб гэтым сведчыць балцкая гідранімія – назвы рэк (Волча, Друць, Лучоса, Палата, Ула, Лосвіда, Дрысвяты). Балты прынеслі на Беларусь бронзавы век. Яны сялілся гарадзішчамі, займаліся земляробствам і жывёлагадоўляй, будавалі заглыбленыя жытлы слупавой канструкцыі з вогнішчам у куце, мелі слоікападобную кераміку, выкарыстоўвалі жалезныя прылады працы. Паводле найбольш характэрных балцкіх помнікаў, што з’явіліся на тэрыторыі Беларусі, вучоныя называюць Банцараўскую культуру. Менавіта Банцараўская культура стала той асновай, на якой з прыходам славян пачалі фарміравацца новыя супольнасці. Такім чынам, балтамоўныя племянныя групоўкі з’явіліся субстратам (падасновай) беларускага этнагенезу.

Новы, славянскі, этап этнічнай гісторыі Беларусі пачаўся ў раннім сярэднявеччы – з Y ст. н. э. Славяне сфарміраваліся ў Вісла-Одэрскім арэале (ёсць і іншыя меркаванні), маючы суседзямі германцаў на захадзе, балтаў на ўсходзе, фіна-ўграў на поўначы, іранамоўных народаў на поўдні (скіфы, сарматы). Пасля другога “вялікага перасялення” народаў, храналагічна звязанага з распадам Рымскай імперыі (476 г.), пад націскам плямён готаў і гунаў славяне пачынаюць свой міграцыйны рух на ўсход, засяліўшы тэрыторыю Беларусі і Украіны. Тут фарміравалася група ўсходніх славян. Другая частка славян рухалася на поўдні, засяліўшы Балканскі паўвостраў, тут сфарміравалася група паўднёвых славян. Славяне, якія засталіся на тэрыторыі сучаснай Польшчы і Чэхаславакіі, аформіліся ў заходнеславянскую супольнасць. Як лічаць вучоныя, масавае рассяленне славян на Беларусі адбылося толькі ў YI – YII стст. н. э., а ў Падняпроўі і Падзвінні ў YII ст., у X ст. – у Панямонні. Большая часка балцкага насельніцтва была асімілявана, другая частка была выцеснена на паўночны захад.

Славяне апярэджвалі мясцовых жыхароў у цывілізацыйным развіцці, прынеслі з сабой культуру жалезнага веку, навязалі сваю мову, вераванні, традыцыі, але геннай канфрантацыі не мелі. Таму нашчадкі сталі бялявымі, русымі, з блакітнымі альбо светла-шэрымі вачыма. Такім чынам, аб рассяленні славян сведчаць тыпова славянскія старажытнасці – акруглыя курганы з пахаваннямі паводле абраду трупаспалення, паўзямлянкі з печамі-каменкамі пасярэдзіне памяшкання, кераміка з выгнутым венчыкам і інш., славяне прынеслі жорны.

Сведчаннем сімбіёзу балцкай і славянскай культур можна лічыць прысутнасць балцкіх элементаў у славянскіх старажытнасцях, спалучэнне ў адных помніках і славянскіх, і балцкіх этнавызначальных рысаў. Такім чынам, у выніку славяна-балцкага сінтэзу ў YIII – X стст. узніклі новыя этнічныя супольнасці – крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Яны ўяўлялі сабой не плямёны, а склаўшыеся протанароднасці (“народцы”) і адначасова пачатковыя дзяржаўныя ўтварэнні ці протадзяржавы.

Крывічы – вялікае аб’яднанне плямён, якое займала тэрыторыю ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны. Назву “крывічы” даследчыкі выводзяць па-рознаму: з балцкай мовы – гэта крывая паверхня, ад прозвішча старэйшага роду Крыў, ад слоў “крэўныя” (блізкія па крыві) і інш. У канцы I тыс. н. э. аб’яднанне крывічоў распалася на тры групы – полацкую, смаленскую, пскоўскую. Для полацкіх крывічоў характэрна культура доўгіх курганоў (поўнач Беларусі). У “Аповесці мінулых гадоў” крывічы названы пад 859 г. На тэрыторыі рассялення крывічоў ўзнікла Полацкае княства.

Дрыгавічы займалі тэрыторыю паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной. Назва “дрыгавічы” паходзіць ад слова “дрыгва” (балота), абазначае мокры, вільготны, магчыма паходзіць ад асабовага імя Драг і Драгавіт. У “Аповесці мінулых гадоў” дрыгавічы згадваюцца пад 1116 г. На тэрыторыі рассялення дрыгавічоў узніклі гарады Тураў, Пінск, Берасце, Рагачоў, Мазыр і інш., доўгі час існавала Турава-Пінскае княства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]