Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Философия.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
26.03.2016
Размер:
761.86 Кб
Скачать

61

Філасофія і яе сутнасць

"Хай ніхто ў маладыя гады не адкладвае заняткі філасофіяй,

а ў старасці каб ніхто не стамляўся захапляцца ёю"

Э П І К У Р.

Тэрмін філасофія паходзіць са старажытнагрэцкай мовы і ў перакладзе азначае любоў да мудрасці, дзе філіо -- любоў, сафія -- мудрасць. Словы “любоў” і “мудрасць” утрымліваюць некалькі істотных сэнсаў: любоў – гэта:

а) імкненне да адзінства.

б) шчасце і прыхаваны страх згубіць яго.

Пагэтаму любоў у цэлым, у тым ліку і да мудрасці, адначасова утрымлівае і вялікую асалоду для душы і вялікія душэўныя пакуты і расчараванні.

мудрасць--гэта:

а) дасканалыя веды і ў якасці іх не могуць лічыцца нейкія прыватныя ісціны, а толькі тыя, якія закранаюць сусвет у цэлым.

б) мудрасцю надзелена толькі дасканалая асоба, якая не робіць каму--небудзь благога; пагэтаму мудрым ніколі не бывае ліхі чалавек.

в) прыгажосць заўсёды прыцягвае і захапляе. Прыгажосць мудрасці - ўнутраная, духоўная чысціня і гармонія ў чалавека.

Такім чынам, мудрасць(Сафія) ёсць адзінства ісціны, дабра і прыгажосці. Мудрасць выратоўвае чалавека ад таго чаго ён баіцца і ў першую чаргу ад страху смерці. Пагэтаму мудрым з’яўляецца не толькі той хто задумваецца над сэнсам жыцця, але і разважае аб смерці і духоўна яе пераадольвае. Філасофія -- пастаноўка векавечных (метафізічных) праблем і магчымасць іх развязваць толькі праз разважанні, толькі праз духоўнасць чалавека. Значыць, філасофія – гэта спроба “разбудзіць” чалавека, змусіць яго думаць не толькі аб штодзённым, але і аб чымсці непераходным (метафізічным) г. зн. аб тым што існуе ва ўсе часы, накшталт: безмежнасці, вечнасці, прыгажосці, справядлівасці, смерці і г. д. Носьбітам і распрацоўшчыкам мудрасці, заўсёды з’яўляецца народ, як калектыўны розум. Людзі, якія займаліся аналізам і сістэматызацыяй мудрасці, яшчэ ў антычнасці пачалі называцца філосафамі.Уяўленні аб мудрасці змяняліся ад культуры да культуры, ад эпохі да эпохі і як вынік змяняліся і уяўленні аб філасофіі. Аўтарства тэрміна "філасофія" прыпісваецца Піфагору, які і з’яўляецца яе пачынальнікам. Згодна еўрапейскай традыцыі філасофія ўзнікае ў грэчаскім рабаўладальніцкім полісе ў той час калі адбываецца падзел грамадскай працы на фізічную і разумовую. Менавіта, ў межах апошняй паступова ўзнікае група людзей, асноўным заняткам якіх была філасофія.

Эвалюцыя філасофіі.

Ад самага пачатку філасофія насіла элітарны характар г. зн. , што ёй цікавіліся і мелі да яе доступ нямногія, і як правіла, заможныя і толькі адукаваныя людзі, эліты грамадства. А для шырокіх мас людзей звязаных з фізічнай працай прызначалася толькі рэлігія. Ужо ад самага пачатку філасофія ўтрымлівала наступныя раздзелы: логіка, фізіка, матэматыка, астраномія, медыцына, паэтыка, юрыспрудэнцыя, псіхалогія і г. д. Нават такія прыкладныя і дакладныя пытанні як караблебудаванне ўваходзілі ў філасофскую сферу. Старажытнагрэцкі філосаф Эпікур, прыводзіў тры аналогіі, якія вобразна ўяўлялі будову філасофіі. Ён параўноўваў філасофію з садам, у якім дрэвы і расліны- гэта фізіка; плады-- этыка; моцная і трывалая агароджа -- логіка. Менавіта з філасофіі ў пазнейшыя часы ўзнікаюць выключна ўсе навукі. Першай навукай, якая адасобілася ад філасофіі была медыцына. Звязана гэта з тым, што філасофія з яе абстрактнасцю была не ў стане лякаваць чалавечае цела. Негледзячы на аддзяленне медыцыны ад філасофіі шчыльная сувязь паміж імі існуе і па сённяшні дзень. Медыцына ўспрымае чалавека толькі як пацыента, робіць яму дыягностыку, лякаванне і г. д., а адказ на пытанне, што такое “чалавек” выконваецца толькі праз філасофскія развагі. Таксама ў антычнасці з філасофіі вылучылася юрыспрудэнцыя. Яна развязвае нейкія прыватныя пытанні звязаныя з сям’ей, дзяржаваю, правамі, абавязкамі чалавека, а філасофія дае ім тлумачэнні абстрактнага характару, накшталт, што такое сям’я, грамадзянін, уласнасць, дзяржава, абавязак і г. д., у цэлым. З узнікненнем механікі (16--18)ст. адбываецца масавае адасабленне ўсіх навук ад філасофіі. Праўда, І. Ньютан, як стваральнік класічнай і нябеснай механікі лічыў, што яна не з’яўляецца навукай, а толькі звычайным раздзелам філасофіі. Механіцызм, як філасофскі напрамак, ля вытокаў якога быў І.Ньютан, літаральна ўсё разглядала з пазіцый механікі. Атрымлівалася, што не толькі прыродная, але і духоўная сфера чалавека(дабро, каханне і г. д.) мае механічныя параметры і выяўляецца праз іх. На мяжы 19 і 20ст.ст. ўсе раздзелы філасофіі атрымалі статус самастойных навук, але пры гэтым яны і зараз утрымліваюць сувязь з філасофіяй. Ва ўласна філасофіі засталіся наступныя раздзелы: гісторыя філасофіі, логіка, этыка, эстэтыка, філасофія рэлігіі.

Узаемаадносіны філасофіі і прыватных навук.

Гэта праяўляецца ў тым што любая навука аперыруе цэлай сістэмай абстрактных паняццяў кшталту: лік, слова, форма, час, чалавек, космас, энэргія і г. д., а яны з’яўляюцца нічым іншым як філасофскімі паняццямі. Напрыклад, сувязь паміж філасофіяй і фізікай выяўляецца па наступнай схеме: філасофія імкнецца даваць тлумачэнне тэрміну “энэргія” у выключнай абстрактнасці, ў цэлым, а фізіка і спецыяльныя навукі спрабуюць ўдакладніць тэрмін “энэргія” ў нейкіх формулах, прынцыпах, правілах, тэорыях, практычных падыходах, якія з’яўляюцца характэрнымі для таго ці іншага часу, ў той ці іншай сферы.

На працягу доўгага часу вядуцца спрэчкі ці з’яўляецца філасофія навукай і якія адносіны існуюць паміж філасофіяй і навукай? Варыянты адказаў на гэтыя пытанні наступныя:

1)філасофія ўключае ў сябе навуку. Гэта ўласціва Антычнасці, калі ўсе навукі з’яўляліся пэўнымі раздзеламі філасофіі.

2)філасофія ўваходзіць ў склад навукі. Напрыклад, нэапазітывізм, які сцвярджае, што філасофія павінна толькі даваць тлумачэнні навуковым адкрыццям; фенаменалогія, разглядае філасофію як выключна дакладную навуку кшталту фізікі, матэматыкі і г. д.

3)філасофія і навука – гэта розныя, але часткова супадаючыя веды. Філасофскія веды хоць і адрозніваюцца ад навуковых, але яны ўтрымліваюць “навукападобнасць”. Напрыклад, філасофскія праблемы фізікі, хіміі, астраноміі. Адначасова частка філасофскіх ведаў не ўваходзіць ў склад навукі і існуе толькі як вольныя развагі, показкі, афарызмы, дыскурс і г.д.

4)філасофія і навука ніколі не супадаюць паміж сабой. філасофія не з’яўляецца навукай, а яна ёсць “больш чым навука”. Тут лічыцца што філасофія асэнсоўваючы навуковыя дасягненні, прырошчвае і ўзмацняе іх сілай і глыбінёй абстракцый, якіх не здольна здабываць навука.

У сучасны момант найбольш прызнаецца апошні варыянт, у якім сцвярджаецца што і філасофія і навука з’яўляюцца рацыянальнымі формамі пазнання прыроды і чалавека. Філасофія ўключае факты з навукі ў шырокі кантэкст культурнага, гістарычнага і сацыяльнага развіцця. Филасофія спрыяе гуманізацыі грамадства і навукі і іх маральнасці.

Прадмет філасофіі, геаграфічны аспект у яе развіцці.

Філасофія - гэта сістэма агульных, поглядаў на сусвет у цэлым, на чалавека і на ягонае месца ў гісторыі, ў прасторы і ў часе.У метафарычным плане філасофія азначаецца як "нічыйная зямля рзмешчаная паміж рэлігіяй і навукай, якія атакуюць яе з супрацьлеглых бакоў, але ніколі не імкнуцца знішчыць гэтую зямлю, ў сілу таго што яны сілкуюцца з яе, ўзмацняюцца ад яе."

Еўрапейская традыцыя лічыць што існуюць тры сусветныя цэнтры узнікнення філасофіі:

Кітайская філасофія існуе толькі ў двуадзінству з рэлігіяй. Адсюль праблематычна вызначыць, ці з'яўляецца канфуцыянства філасофіяй ці рэлігіяй, так як у ім у якасці культавага элемента рэлігіі прызнаюцца імператарскія дынастыі, як стваральнікі гісторыі Кітая г.зн. нават палітычная улада абагаўляецца. А з другога боку канфуцыянствам адмаўляецца безсмяротнасць душы, (што неўласціва для рэлігіі) а пагэтаму і прыроду і зямноё жыццё і смерць чалавека яно разглядае не з рэлігійнага а з рацыянальна- філасофскіх падыходаў.

Індыйская філасофія.(усходняя, ягіпецка--індыйская) прызнае што пачуццёвасць ўзвышаецца над рацыянальнасцю (розумам). Прадметы, прыроду, чалавека нельга зразумець розумам ці лагічна прааналізаваць, а іх можна толькі адчуваць (асабліва ў філасофіі іёгі).

Еўрапейская філасофія пачынаецца з антычнай Грэцыі і Рыма і існуе самастойна без рэлігіі. Выключэннем з’ўляецца толькі філасофія нэатамізму, як афіцыйнай дактрыны каталіцкай царквы. У нэатамізме спалучаюцца хрысціянскія каштоўнасці з палажэннямі спадчыны антычнага філосафа Арыстоцеля, якія дзівосным чынам аформіў сярэдневяковы філосаф – схаласт 12ст. Тамаза Аквінат (Фама Аквінскі). У еўрапейскай філасофіі галоўным прызнаецца сіла чалавечага розуму, ягонай разважлівасці, аналітычнасці, выкарыстоўваюцца лагічныя законы і правілы у пытаннях пошукаў ісціны. Таксама не адмаўляецца роля і значэнне пачуццёвасці ( зрокавай, слыхавай і г. д.) як асновы чалавечага інтэлекта і пазнання.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]