Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Варыянт 5.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
02.02.2017
Размер:
126.46 Кб
Скачать

Варыянт 5

  1. Ахарактарызуйце беларускія словы (словазлучэнні), адзначыўшы ў табліцы патрэбнае. У якасці даведкі ў дужках падаецца англійскі і / або рускі адпаведнік.

Слова /слова-злучэнне з іншамоўным адпаведнікам

Паводле сферы ўжывання: агульнаўжы-вальнае /  спецыяль-нае (тэрмін; наменклату-рная назва; прафесіяна-лізм; жарганізм)

Паводле стылістыч-най афарбоўкі: нейтраль-нае; кніжнае; размоўна-бытавое; зніжанае

Наяў-насць эма-цыянальна-экспрэ-сіўнай афар-боўкі (+/-)

Паводле спосабу ўтварэння (толькі для слоў): запазычанне; калька; семантычная калька; універбацыя; афіксальны спосаб; абрэвіяцыя

Дынамічныя працэсы (магчымасць тэрміналагізацыі / дэтэрміналагіза-цыі; выходзіць з актыўнага ўжывання – становіцца архаізмам ці гістарызмам)

ЭВМ (скарач. ад Э(лектронная) В(ылічальная) М(ашына); ЭВМ; computer)

тэрмін

кніжнае

абрэвіяцыя

пераходзіць у клас архаізмаў (больш ужывальны адпаведнік – камп’ютар)

браўзер (браузер, brawser)

тэрмін

нейтраль-нае

-

запазычанне

неалагізм

аперацыйная сістэма (операционная система)

тэрмін

нейтраль-нае

-

калька

неалагізм

хамяк (хомяк; ад home page)

жарганізм

размоўна-бытавое

-

семантычная калька

-

імгенька (флешка, флеш-диск; flash disk)

жарганізм

размоўна-бытавое

-

запазычанне

неалагізм

алгол (алгол; algol – скарач. ад algo(rithmic) l(anguage))

наменклатурная назва

кніжнае

-

запазычанне

неалагізм

  1. Адрэдагуйце тэкст, выправіўшы арфаграфічныя, граматычныя памылкі, а таксама лексічную памылку, паставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку.

Штучны інтэлект (англ. Artificial intelligence, AI) — раздзел інфарматыкі, які вывучае магчымасць ажыццяўлення асэнсаваных разважанняў і дзеянняў з дапамогай вылічальных сістэм і іншых штучных прылад. Алгарытм рашэння задачы ў большасці выпадкаў загадзя невядомы.

Гэта навука звязана з псіхалогіяй, нейрафізіялогіяй, трансгуманізмам і інш. Як і ўсе камп'ютарныя навукі, яна выкарыстоўвае матэматычны апарат. Асаблівае значэнне маюць для яе філасофія і робататэхніка.

Штучны інтэлект — вельмі маладая галіна даследаванняў, якая ўзнікла ў тысяча пяцьдзясят шостым годзе. Яе гістарычны шлях нагадвае сінусоіду, дзе кожны «ўзлёт» ініцыяваўся якой-небудзь новай ідэяй.

Аналізуючы гісторыю ШІ, можна вылучыць такі шырокі кірунак, як мадэляванне разважанняў. Шмат гадоў развіццё ШІ рухалася менавіта па гэтым шляху, і зараз гэта адна з самых развітых галін у сучасным ШІ. Мадэляванне разважанняў - гэта стварэнне знакавых сістэм, на ўваходзе якіх пастаўленая нейкая задача, а на выхадзе патрабуецца яе рашэнне. Звычайна прапанаваная задача ўжо фармалізаваная, г.зн. перакладзеная ў матэматычную форму, але альбо не мае алгарытму рашэння, альбо ён занадта складаны, працаёмкі і г.д. У гэты кірунак уваходзяць: доказ тэарэм, прыняцце рашэнняў і тэорыя гульняў, планаванне і дыспетчарызацыя, прагназаванне.

Немалаважным кірункам з'яўляецца апрацоўка натуральнай мовы, у рамках якога праводзіцца аналіз магчымасцяў разумення, апрацоўкі і генерацыі тэкстаў на «чалавечай» мове. У прыватнасці, тут яшчэ не вырашаная праблема машыннага перакладу тэкстаў з адной мовы на другую. У сучасным свеце вялікую ролю адыгрывае распрацоўка метадаў інфармацыйнага пошуку (паводле матэрыялаў інтэрнэт-энцыклапедыі).