Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Структурная геология-Ковх / диагностика знаний / Структ. геология - письм.вопросы

.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
29.18 Кб
Скачать

Варыянт 1.

1. Якiя асноўныя тыпы маштабаў карт Вы ведаеце?

2. Якiя памеры (у градусах) мае наменклатурны лiст маштаба 1:1 000 000?

3. Якiя асноўныя групы ўмоўных знакаў на геалагiчных картах Вы ведаеце?

4. Адклады якiх узростаў паказваюць на картах дачацвярцёвых адкладаў?

5. Якая геалагiчная iнфармацыя паказваецца на літолага-геалагiчных картах?

6. Якая геалагiчная iнфармацыя паказваецца на геамарфалагічных картах?

7. Якiя асноўныя групы карысных выкапняў паказваюць на аднаiменных картах?

8. Чым адрознiваецца слой ад слаістасцi?

9. Якiя сiлы можна аднесцi да эндагенных?

10. На колькi напрамкаў можна раскласцi вектар галоўных напружанняў на адной гранi куба?

11. У якiх градусных межах вымяраецца вугал пры вяршынi складкi?

12. У якiх градусных межах вымяраецца вугал падзення пласта?

13. Антыклiнальнай цi сiнклiнальнай з’яўляецца складка, у гарызантальным разрэзе якой у цэнтры знаходзяцца пароды больш старажытнага ўзросту, чым на крылах?

14. Як называюцца напружанні, якія накiраваны па перпендыкуляры да паверхнi Зямлi?

15. Якiя кiнематычныя тыпы разломаў Вы ведаеце?

16. Якiя асноўныя вiды зрухаў Вы ведаеце?

17. Якая складаючая перамяшчэння па разлому (гарызантальная цi вертыкальная) большая, калi назва разлома «скiда-зрух (сбросо-сдвиг)»?

18. Як завецца крыло разлома, якое знаходзiцца пад плоскасцю зрушыцеля?

19. Як завецца ўскiд з вуглом падзення меньш за 15 градусаў?

20. Чаму баталіты i дайкі называюць рассякаючымi глыбiннымi iнтрузiвамi?

Варыянт 2.

1. Якiя сiлы можна аднесцi да экзагенных?

2. Якiя тапаграфічныя праекцыі выкарыстоўваюцца пры падрыхтоўцы макета геалагiчнай карты?

3. Якiя спосабы абазначэння ўзросту парод на геалагічных картах Вы ведаеце?

4. Чым адрознiваецца геалагiчная карта ад iншых тыпаў карт?

5. Што паказваецца на тэктанічных картах?

6. Якая iнфармацыя паказваецца на геахімічных картах?

7. Дзе выкарыстоўваюцца iнжынерна-геалагiчныя карты?

8. Чым геалагiчны профiль адрознiваецца ад геалагiчнай карты?

9. У якiх градусных межах можа вымярацца азiмут падзення пласта?

10. Як называюцца напружанні, якія накiраваны па датычная (касательной) да паверхнi Зямлi?

11. Цi можа шарнiр складкi быць не гарызантальнай лiнiяй?

12. Антыклiнальнай цi сiнклiнальнай з’яўляецца складка, у гарызантальным разрэзе якой у цэнтры знаходзяцца пароды больш маладога ўзросту, чым на крылах?

13. Як завецца прастора памiж сценкамi трэшчыны?

14. Якая складаючая перамяшчэння па разлому (гарызантальная цi вертыкальная) большая, калi назва разлома «зруха-скiд (сдвиго-сброс)»?

15. Як завецца крыло разлома, якое знаходзiцца над плоскасцю зрушыцеля?

16. Гарызантальная цi вертыкальная амплiтуда перамяшчэння блокаў вымяраецца на зрухах (сдвигах)?

17. Як завецца кантакт памiж магматычным целам i акаляючымі пародамі, калi ў апошнiх адбываюцца змены пад уздзеяннем высокай тэмпературы i цiску?

18. Чаму сілы называюць згоднымi глыбiннымi iнтрузiвамi?

19. Як завецца вулкан утвораны ў вынiку аднакратнага вылiцця магмы?

20. Назавiце прыклады графiчных геалагiчных мадэляў?