Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
27.04.2017
Размер:
616.96 Кб
Скачать

Уводзiны

Мэты курса - вызначыць месца структурнай геалогii i геалагiчнага картавання у сiстэме навук аб Зямлi, пазнаёмiць студэнтаў з асновамi структурнай геалогii i геалагiчнага картавання; высвятлiць ўмовы фармiравання i развiцця геалагiчных i тэктанiчных структур; засвоiць паслядоўнасць правядзення геалагiчнай здымкi; адпрацаваць навыкi атрымання геолога-геафiзiчных дадзеных у час геалагiчнай здымкi i навучыць студэнтаў скарыстоўваць гэтую iнфармацыю дзеля пабудовы карт, прафiлёў, iншых графiчных матэрыялаў у сувязi з пошукамi радовiшч карысных выкапняў.

Задачы курса - навучыць студэнтаў вызначаць марфалагiчныя i марфаметрычныя асаблiвасцi геалагiчных i тэктанiчных структур; давесцi да студэнтаў асноўныя моманты аналiзу першасных дадзенных аб марфалогii i марфаметрыi структурных форм рознага складу i генезiса; пазнаёмiць з методыкай правядзення палявых прац i камеральнай апрацоўкай геолога-геафiзiчных дадзеных; адпрацаваць уменне адлюстроўваць розныя структурныя формы на картах, геалагiчных прaфiлях, iншых графiчных матэрыялах; навучыць рабiць колькасную апрацоўку масiваў дадзенных дзеля высвятлення эвалюцыi развiцця геалагiчных структур у сувязi з пошукамi радовiшч карысных выкапняў; даць студэнтам веды па камп’ютэрных праграмах апрацоўкi геалагiчных матэрыялаў, па стварэнню мадэляў будовы i развiцця геалагiчных i тэктанiчных структур.

Курс складаецца з двух частак: першая, “Структурная геалогiявыкладаецца ў другiм семестры для студэнтаў другога курса; другая, “Геалагiчнае картаванне” - ў першым семестры для студэнтаў трэцяга курса.

1. Паняцце пра структурную геалогiю, яе месца сярод геалагiчных дысцыплiн. Гiсторыя фармiравання структурнай геалогii.

1.1. Структурная геалогiя як галiна геалагiчных ведаў.

Cтруктурная геалогiя - геалагiчная дысцыплiна, якая займае найважнейшае палажэнне ў разуменнi структуры Зямлi ў цэлым i асобных яе частак аж да драбнейшых мiкрачастак, ад агульнай тэктанiчнай будовы мегаструктур Зямлi да тонкiх мiкраструктур горных парод.

Геалагiчны слоўнiк дае наступнае азначэнне структурнай геалогii.

Cтруктурная геалогiя - раздзел геатэктонiкi, якi вывучае формы залягання горных парод i тэктанiчныя парушэннi (складкавыя, разрыўныя, магматагенныя) Зямлi ў цэлым, распрацоўвае класiфiкацыю гэтых форм ў сувязi з заканамерным iх размеркаваннем i спалучэннем ў зямной кары на глыбiню i па плошчы. Звычайна структурная геалогiя займаецца структурнымi формамi малога i сярэдняга памеру, пакiдаючы буйныя формы геатэктонiцы. Структурная геалогiя мае вялiкае значэнне для пашуковых i разведвальна-эксплуатацыйных прац, бо намнажэннi большасцi карысных выкапняў, напрыклад вугаля, нафты, газу, металаў i iншыя , злучаны з пэўным тыпам структурных форм. Сiнонiмы структурнай геалогii: геатэктонiка (тэктонiка) марфалагiчная, геатэктонiка (тэктонiка) апiсальная. (Геологiческiй словарь. Москва. Т. 1. 1973, стр. 146).

Каб гэта вызначэнне структурнай геалогii было больш зразумелым, трэба даць тлумачэнне, што такое геатэктонiка, структура, тэктанiчнае парушэнне.

Геатэктонiка (паводле Н.С.Шатскага) - навука аб будове i развiццi зямной кары, аб структуры i развiццi Зямлi ў целым.

Геатэктонiка - адна з найважнейшых геалагiчных дысцыплiн, якая вывучае асаблiвасцi будовы i развiцця зямной кары, рухаў i дэфармацый горных пород у прасторы i часе у межах зямной кары ва ўзаемасувязi з глыбiннымi працэсамi.

Структура (у геатэктонiцы) - прасторавая форма залягання горных пород. Гэты назоў вельмi шырока ўжываецца ў тэктонiцы. Кажуць пра структуру Зямлi ў цэлым, яе асобных раёнаў i невялiкiх участкаў. Часта структурай называюць розныя тыпы складак, падняццяў, купалоў i iншыя элементарныя формы залягання горных парод. (Геологiческiй словарь Москва. Т. 2. 1973, стр. 269).

Менавiта ў апошнiм сэнсе мы i будзем у далейшым разглядаць структуры ў межах курса структурнай геалогii.

Пасля таго як мы ўсвядомiлi, што такое тэктонiка, структура, мае сэнс вызначыць якiмi метадамi карыстаецца структурная геалогiя для вывучэння форм залягання горных парод i тэктанiчных парушэнняў, якiя з’яўляюцца аб’ектамi асаблiвай увагi гэтай галiны геалагiчных ведаў.

Соседние файлы в папке Учебное пособие