Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Гидрология рек

.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
24.58 Кб
Скачать

Гідралогія рэк. Нерэгулярныя гідралаг. назіранні, якія фіксавалі пераважна крыгалом і замярзанне рэк, вяліся ў Віцебску (з 1808), Гомелі і Тураве (з 1813), Барысаве (з 1818). Пазней сталі даследаваць узровень вады ў Віцебску (з 1838), Пінску, Тураве, Мазыры (з 1843), Магілёве (з 1844), Лоеве (з 1857), Кобрыне (з 1863). Вынікі назіранняў не зберагліся. Рэгулярнаму вывучэнню гідралаг. рэжыму спрыялі работы (з 1873) Заходняй экспедыцыі па асушэнню балот, якая стварыла 13 пастоў на Палессі (на Прыпяці і яе прытоках), Навігацыйна-апісальнай камісіі Мін-ва шляхоў зносін (з 1875), якая да 1880 мела 11 пастоў на суднаходных рэках. Расход вады ўпершыню вымераны на Прыпяці (1873). З 1876 вядуцца пастаянныя назіранні за рэжымам рэк Заходняя Дзвіна, Дняпро, Бярэзіна і Прыпяць, з 1877 – Нёман, з 1896 – Сож на гідралагіч. пастах.

У 1930 арганізавана Гідраметэаралагічная служба Беларусі, у 1933–40 выдадзены першы, у 1960–70 другі Водны кадастр рэспублікі. З 1931 рэгулярна складаюццпа гідралаг. прагнозы, з 1936 выдаюцца гідралаг. штагоднікі. За рэжымам рэк назіраюць на 138 вадамерных пастах (2001), з іх 124 – на рэках, 14 – на азёрах і вадасховішчах . Іх звесткі апрацоўваюцца ў аддзелах гідралогіі абласных Гідраметэаралаг. цэнтраў (Брэсцкім, Віцебскім, Гомельскім, Гродзенскім, Магілёўскім), ў Межрэгіянальных цэнтрах па гідраметэаралогіі (Пінск, Мазыр), на гідралагічных станцыях (Полацк, Вілейка, Мінск), азёрнай станцыі Нарач, балотнай станцыі Палесская (Лунінец), Рэспубліканскім гідраметэаралічным цэнтры Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Даследаваны гідралаг. роля лясоў і балот (С.Х. Будыка, М.І. Касцюкевіч), водны баланс рачных вадазбораў (А.Р. Булаўка), водагаспадарчыя балансы (В.М. Плужнікаў, В.М. Шырокаў, А.М. Пянькоўская), гідрал. асновы асушальнай меліярацыі (А.Р. Булаўка, А.І. Івіцкі, В.Ф. Шабека), гідрахімічны рэжым (А.Г. Грыневіч), ледова-тэрмічны рэжым (Ю.М. Емельянаў), уплыў на водны рэжым гаспадарчай дзейнасці (В.М. Плужнікаў, А.А. Макарэвіч, Я.Я. Пятліцкі), а таксама выкарыстанне ў гідралогіі метадаў матэм. статыстыкі (І.М. Ліўшыц, В.В. Дрозд).

Гідралагіч. даследванні вядуцца ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры, Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў, БДУ і інш.

Літ. Б у л а в к о А. Г. Развитие гидрологической науки в БССР // Комплексное использование водных ресурсов. Вып. 1. М., 1973. Государственный водный кадастр. Водные ресурсы, их использование и качество вод. Мн., 1995–2002. П л у ж н и к о в В. Н., М а к а р е в и ч А. А. Итоги гидрологических исследований в Беларуси // Развіццё геаграфіі Беларусі: вынікі, праблемы, перспектывы. Мн., 1994.

А.А.Макарэвіч