Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрографическая характеристика реки и бассейна.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
1.22 Mб
Скачать

Гідраграфічная характарыстыка ракі і яе басейна (лекцыя)

Вывучэнне рэк пачынаецца з выяўлення гідраграфічных харак- тарыстык іх басейнаў (вадазбораў) ─ тэрыторый, з якіх сцякае вада ў пэўныя рачныя сістэмы (галоўную раку з яе прытокамі).

Гідраграфічныя характарыстыкі ракі і яе басейна маюць важнае значэнне ў гідралагічных разліках, асабліва ў тых выпадках, калі матэрыялаў назіранняў недастаткова або калі яны адсутнічаюць.

Да найбольш істотных з іх адносяцца марфаметрычныя паказчыкі басейна (плошча, даўжыня, шырыня, асіметрычнасць, лясістасць, азёрнасць, забалочанасць, узаранасць) і параметры гідраграфічнай сеткі (даўжыня ракі і прытокаў, звілістасць, гушчыня, ухіл).

Для ўстанаўлення гэтых параметраў і паказчыкаў выкарыстоў- ваюцца картаграфічныя матэрыялы, пры гэтым чым буйнейшы ма- штаб карт, тым больш дакладнымі будуць атрыманыя даныя.

1. Мяжа вадазбору ракі ─ водападзельная лінія, якая аддзяляе дадзены рачны басейн ад суседніх. Яе праводзяць згодна рэльефу мясцовасці па найбольшых вышынях (вяршынях ўзгоркаў, хрыбтоў, седлавінах) з улікам гарызанталей і бергштрыхоў; яна павінна замыкацца ў вусці або ў разліковым (замыкаючым) створы (рыс., пункцірная лінія). Водападзельная лінія ні ў якім разе не павінна перасякаць часовыя і пастаянныя вадацёкі.

Даўжыня водападзельнай лініі(S, км) вызначаецца ў маштабе карты пры дапамозе цыркуля-вымяральніка з ростулам 2 мм.

2. Плошча басейна (F, км2) вызначаецца пасля правядзення водападзельнай лініі планіметрам або палеткай. Вымяраецца паасобна для правага (Fп) і левага (Fл) берагоў галоўнай ракі, бо гэтыя даныя неабходны пры вылічэнні каэфіцыента асіметрыі. Пазней дакладна ўстанаўліваецца плошча басейнаў кожнага прытока першага парадку з мэтай пабудовы графіка нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця. Затым у дадзеным басейне вымяраюць плошчы лясоў (fл), азёраў (fаз), балот (fб) і ворыва (fв) для вызначэння адпаведных паказчыкаў. Усе атрыманыя значэнні разлікаў заносяцца ў ведамасць (табл. 1).

3. Даўжыня басейна (Lб, км) пры правільнай яго форме ─ гэта адлегласць па прамой лініі ад вусця ці замыкаючага створу ракі па напрамку вытоку да найбольш аддаленага пункта водападзельнай лініі (рыс. 1.2 а). Пры вогнутых і складаных формах басейна яго даўжыню вымяраюць цыркулем па медыяне (рыс. 1.2 б). У дадзеным выпадку выкарыстоўваюць палетку з празрыстага пластыка з шэрагам канцэнтрычных акружнасцей і адтулінай у цэнтры для наколвання. Для выяўлення сярэдніх па шырыні басейна пунктаў накладваюць палетку так, каб кожная з упісаных акружнасцей датыкалася да дзвюх процілеглых старон басейна і наколваюць некалькі пунктаў, затым праводзяць па іх медыянную лінію.

Рыс. Схема басейна р. Заходняя Бярэзіна

3. Даўжыня басейна (Lб, км) пры правільнай яго форме ─ гэта адлегласць па прамой лініі ад вусця ці замыкаючага створу ракі па напрамку вытоку да найбольш аддаленага пункта водападзельнай лініі. Пры вогнутых і складаных формах басейна яго даўжыню вымяраюць цыркулем па медыяне. У дадзеным выпадку выкарыстоўваюць палетку з празрыстага пластыка з шэрагам канцэнтрычных акружнасцей і адтулінай у цэнтры для наколвання. Для выяўлення сярэдніх па шырыні басейна пунктаў накладваюць палетку так, каб кожная з упісаных акружнасцей датыкалася да дзвюх процілеглых старон басейна і наколваюць некалькі пунктаў, затым праводзяць па іх медыянную лінію.