Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

экза мен / Практика

.docx
Скачиваний:
25
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
49.73 Кб
Скачать
  1. Гушчыня рачной сеткі басейна (D, км/км2) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ўсіх рэк басейна да плошчы басейна: D = (L + ∑l) / F, дзе ∑l – сума даўжынь прытокаў, км.

  2. Плошча басейна (F, км2) вызначаецца. Вымяраецца паасобна для правага (Fп) і левага (Fл) берагоў галоўнай ракі, бо гэтыя даныя неабходны пры вылічэнні каэфіцыента асіметрыі. Пазней дакладна ўстанаўліваецца плошча басейнаў кожнага прытока першага парадку з мэтай пабудовы графіка нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця. Затым у дадзеным басейне вымяраюць плошчы лясоў (fл), азёраў (fаз), балот (fб) і ворыва (fв) для вызначэння адпаведных паказчыкаў.

Даўжыня басейна (Lб, км) пры правільнай яго форме ─ гэта адлегласць па прамой лініі ад вусця ці замыкаючага створу ракі па напрамку вытоку да найбольш аддаленага пункта водападзельнай ліні. Пры вогнутых і складаных формах басейна даўжыню вымяраюць цыркулем па медыяне. Уписваюць акружнасці. Кожная з упісаных акружнасцей датыкалася да дзвюх процілеглых старон басейна і праводзяць па іх медыянную лінію.

Сярэдняя шырыня басейнас, км) вылічваецца па формуле: Вс = F / Lб , дзе F – плошча басейна, км2; Lб – даўжыня басейна, км.

Найбольшая шырыня басейнанайб) – гэта даўжыня найбольшага перпендыкуляра да лініі даўжыні басейна.

Каэф асіметрыі басейна (а) хар-зуе нераўнамернасць размеркавання плошчаў правай і левай часткі басейна (у адносінах да галоўнай ракі), вылічваецца па формуле: а = | (FлFп) | / 0,5 (Fл + Fп), дзе Fл і Fп – плошчы адпаведна левабярэжнай і правабярэжнай частак басейна, км².

Каэфіцыент развіцця водападзельнай лініі басейна (m) хар-зуе канфігурацыю рачнога басейна, уяўляе сабой адносіны даўжыні водападзельнай лініі (S, км) да даўжыні акружнасці круга (S, км), плошча якога раўняецца плошчы басейна F: m = S / S´ = S / (2 √πF) = 0,282 S / √F. Найменшае магчымае значэнне каэфіцыента m=1; пры гэтым басейн мае авальную ці акруглую форму. З павелічэннем значэння m форма рачнога басейна ў большай ступені адрозніваецца ад формы круга і мае больш выцягнутую форму.

Для ацэнкі ўплыву азёр, балот, лясоў, узаранасці рачных ба-сейнаў на гідралагічны рэжым рэк і велічыню сцёку высвятляюць азёрнасць (Каз, %), балоцістасць (Кб, %), лясістасць (Кл, %), узаранасць (Кв, %): Каз = fазּ100 / F; Кб = fбּ100 / F; Кл = fлּ100 / F; Кв = fвּ100 / F, дзе fаз, fб, fл, fв – адпаведна плошчы, занятыя азёрамі, балотамі, лясамі і ворывам ў межах дадзенага рачнога басейна плошчай F, км2.

  1. Даўжыня басейна (Lб, км) пры правільнай яго форме ─ гэта адлегласць па прамой лініі ад вусця ці замыкаючага створу ракі па напрамку вытоку да найбольш аддаленага пункта водападзельнай лініі. Пры вогнутых і складаных формах басейна яго даўжыню вымяраюць цыркулем па медыяне. Уписваюць акружнасци так, каб яны датыкалися да дзвюх процілеглых старон басейна, затым праводзяць па іх медыянную лінію.

  2. Даужыня раки вымяраецца цыркулям-вымяр 2 разы. Пры выкарыстанні цыркуля вызначаецца не даўжыня дугі, па якой цячэ рака, а хорда. Для гэтага вымераная даўжыня ракі ці прытока памнажаецца на паправ каэф на звілістасць (К), які выбіраецца ў адпаведнасці з тыпам (узорам) звілістасці. Разлічаная даўжыня ракі ці прытока называецца вылічанай (сапраўднай) і з’яўляецца канчатковай. Дадзены спосаб вызначэння сапраўднай даўжыні ракі заснаваны на метадзе Ю. М. Шакальскага. Даўжыня галоўнай ракі атрымліваецца як нарастаючая величыня яе участкау ад вусця да вытокау.

  3. Каэфіцыент звілістасці ракізв) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ракі (L) да даўжыні прамой (l´), што злучае вусце і выток: Кзв = L / l´.

  4. Рознасць (h, м) адзнак абсалютнай вышыні воднай (над узроўнем МО) паверхні вытоку (Нв) і вусця (Н0) ракі наз-ца падзеннем ракі h= (Нв – Н0). Адносіна велічыні падзення (h) да даўжыні ракі (L) наз-ца ўхілам ракі, г. зн.: І=h / L . Ухіл ракі (І) уяўляе сабой велічыню безразмерную або выражаецца ў праміле (‰) ці ў м/км.

  5. Галоўная рака паказваецца як прамая лінія; прытокі першага парадку – як адрэзкі прамой, размешчаныя пад вуглом 30–45° да галоўнай ракі. На схеме адлегласці падпісваюць у кіламетрах: ад вусця галоўнай ракі да вусцяў прытокаў, а таксама даўжыні і назвы прытокаў. Прытокі другога, трэцяга і далей парадкаў паказваюцца, як і прытокі першага парадку.

  6. Для вадамернага паста ўстан-ца нуль («0») графіка – умоўная гарызантальная плоскасць, адзнака вышыні якой з’яўляецца пастаяннай для ўсяго перыяду існавання паста. Адзнака нуля графіка выбіраецца з такім разлікам, каб яна праходзіла не менш чым на 0,5 м ніжэй самага нізкага ўзроўню вады ў рацэ ў створы вадамернага паста. Гэтым дасягаецца тое, што пры самых нізкіх узроўнях ва-ды адлікі іх над нулём графіка будуць заўсёды дадатнымі. Для кожнай палі вылічваецца прыводка (h, см) – перавышэнне галоўкі палі над плоскасцю нуля графіка

Сярэднія сутачныя ўзроўні выліч-ца па даных двухтэрмінавых назіранняў як сярэдняе арыфметычнае значэнне. Сярэдні ўзровень за месяц (Нс, см) вылічваецца па формуле: Нс = ∑Ні / n, дзе Ні – сярэдні сутачны ўзровень у сантыметрах над «0» графіка; n – колькасць дзён у месяцы.

Найвышэйшы і найніжэйшы ўзроўні за месяц выбіраюцца з тэрмінавых назіранняў. Умоўнымі знакамі паказваюцца лядовыя з’явы. Пры назіраннях за лядовымі абставінамі акрамя віда ледзяных утварэнняў адзначаецца таксама ступень іх развіцця. Плывучыя ледзяныя ўтварэнні (крыгаход і ход шарашу) хар-зуюцца гушчынёй пакрыцця імі воднай паверхні ў дзесятых долях шырыні ракі. За 0 гушчыні прымаецца зусім чыстая паверхня вады, а за адзінку – паверхня, цалкам пакрытая руховым ільдом. Ацэнка гушчыні крыгаходу, напрыклад «0,8», азначае, што сабраныя ў адну паласу крыгі, якія знаходзяцца на дадзеным участку, занялі б 8/10 шырыні ракі.

На сярэдніх і вялікіх рэках, калі плывучыя льдзіны або шарош праходзяць паласой не па ўсёй шырыні ракі, гушчыня крыгаходу ацэньваецца толькі адносна той паласы ракі, якая занята лёдам. У палявую кніжку запісваецца спачатку гушчыня крыгаходу, а затым пасля знака (х) – ступень пакрыцця ракі лёдам у долях шырыні. У нашым прыкладзе «крыгаход 0,8 х 0,5» азначае, што лёд з гушчынёй 0,8 ішоў паласой, якая займала 5/10 шырыні ўсёй ракі, астатняя частка ракі была свабодная ад лёду.

знак

Назва

Кароткая характарыстыка

:

Сала, снежура

Сала – плывучыя па паверхні вады празрыстыя ледзяныя крышталікі ў выглядзе дробных іголак і вельмі тонкіх пласцінак. Назіраецца з наступленнем адмоўных тэмп-р паветра і рэдка вясной – пасля моцных пахаладанняў

)

Заберагі

Заберагі – нерухомыя палосы лёду ўздоўж берагоў, якія ўтвараюцца шляхам замярзання вады каля берагоў, на водмелях або замярзання лёду і шарашу, прынесеных у час крыгаходу ці ходу шарашу. Утварэнне заберагаў хар-на для асенне-зімовага перыяду.

-р

Ш-г, с

Ход шарашу

Шарош – усплыўшы ўнутрыводны лёд, у масе якога часта ўтрымліваецца таксама сала, снежура і дробнабіты лёд. Рухомы шарош (ход шарашу) мае выгляд асобных камякоў рознай вялічыні і формы, збітых у больш ці менш шчыльную масу – «шарашовыя дываны»

Х-р

Л-г,с

Крыгаход

Крыгаход: асенні – плывучыя льдзіны, што ўтварыліся ў выніку змярзання сала, снежуры, лёду заберагаў, шарашу; вясенні – у выніку разбурэння ледзянога покрыва

Z

]

;

Ледастаў

Несуц Л

Л зшараш

Л з таро-самі

Ледастаў – суцэльнае або з палонкамі нерухомае ледзяное покрыва з гладкай або таросістай паверхняй

Вада па-верх ільду

Паток вады паверх ільду. Утвараецца пры наледзях, у час адлігі і перад крыгаломам. З’яўляецца хар-ным для перамярзаючых рэк

(

Закраіны

Закраіны – палосы вады ўздоўж берагоў, калі лёд размыты плынню да дна або аддзелены ад берагоў у выніку ўсплывання ледзянога покрыва з прычыны прыбывання вады, а на сярэдзіне ракі яшчэ ёсць нерухомае ледзяное покрыва. Закраіны назіраюццца перад крыгаломам

Затор(зажор) ніжэй паста

Затор(зажор)вышэй паста

Затор – сцясненне сячэння ракі льдзінамі пры крыгаходзе. Пры асеннім крыгаходзе ён часта выклікае надыход ледаставу. Вясной заторы назіраюцца часцей, чым восенню, и бываюць больш магутнымі.

Зажор – сцясненне сячэння ракі шарашам і дробнабітым ільдом.

П

Зрухі лёду

Адарванае ад берагаў і ўсплыўшае ледзяное покрыва, якоя зрухваецца ўніз па цячэнню, спыняецца. Назіраецца перад крыгаломам

Здабытак паказчыкаў гушчыні і ступені пакрыцця ракі лёдам або шарашам (0,8 х 0,5 = 0,4) дае сумарную характарыстыку з’явы і наз-ца каэфіцыентам крыгаходу (ходу шарашу).

Гушчыня крыгаходу падзяляецца на тры катэгорыі: 1) крыгаход рэдкі – гушчыня рухомага шарашу або лёду складае менш чым 0,3; 2) крыгаход сярэдні – 0,3–0,6; 3) крыгаход густы – 0,7 і больш.

Пры вызначэнні тэмпературы вады да паказання тэрмометра ўводзіцца інструментальная папраўка (у адлікі па тэрмометру пры значэннях тэмпературы вады ніжэй 2 оС) з пасведчання паводле даных апошняй паверкі

Тэмпература вады і паветра за суткі вылічваецца як сярэдняе арыфметычнае. У канцы месяца вызначаюцца сярэднія дэкадныя і сярэднія месячныя значэнні (як сярэднія з сярэдніх дэкадных). Найбольшыя значэнні тэмпературы выбіраюцца з усіх тэрміновых вымярэнняў.

  1. Паўтаральнасць узроўняў паказвае колькасць дзён або гадоў стаяння ўзроўняў у зададзеным узроўневым інтэрвале. Паўтаральнасць ў % ад агульнай колькасці дзён разглядваемага перыяду, наз-ца частатой.

Працягласць стаяння ўзроўню – гэта колькасць дзён або гадоў, на працягу якіх назіраліся ўзроўні вышэй зададзенага ці роўныя яму. Працягласць ў % ад усяго разліковага перыяду, наз-ца забяспечанасцю (Р).

Да хар-ных узроўняў графікаў частаты і забяспечанасці адносяцца ўзровень найбольшай частаты (Нм) – мадальны – і узровень, забяспечаны на 50 % – медыянны50). Для хар-кі нарастання ўзроўняў улева ад медыяннага прымяняюць узровень, забяспечаны на 25 %, які называецца верхнім квадрыльяльным25); для характарыстыкі змяншэння ўзроўняў управа ад медыяннага – ніжні квадрыльяльны75) пры забяспечанасці 75 %

  1. Кропкавы спосаб зводзіцца да вымярэння хуткасцей (v) у строга фіксаваных пунктах патоку на хуткасных вертыкалях. сярэд хуткасць на верткалях у пяци пунктах аналитычным спосабам выличваеца па формуле Vср=0,1 (Vпав +3V0,2 + 3V0,6 + 2V0,8 + Vдно)

  2. Пры вымярэнні ў пяці пунктах: Vср=0,1 (Vпав +3V0,2 + 3V0,6 + 2V0,8 + Vдно), пры вымярэнні ў трох: vс = 0,25 (v0,2 + 2v0,6 + v0,8), пры вымярэнні ў двух: vс = 0,5 (v0,2 + v0,8), пры вымярэнні ў адным: vс = v0,6, дзе vпав, v0,2, v0,6, v0,8, vдно – хуткасці цячэння, вымераныя на паверхні, на 0,2, 0,6, 0,8 рабочай глыбіні і каля дна.

  3. Нагляднае ўяўленне аб размеркаванні хуткасцей цячэння на розных глыбінях па вертыкалі дае эпюра хуткасцей (гадограф) – фігура, якая абмежавана профілем хуткасцей, напрамкам вертыкалі, лініямі паверхні і дна. Яна служыць для вызначэння сярэдняй хуткасці на вертыкалі графічным спосабам.

Плошча эпюры хуткасці колькасна раўняецца элементарнаму расходу вады праз вертыкаль, г. зн. расходу вады на адзінку шырыні патоку.

Шляхам дзялення плошчы гадографа (q, м²/с) на глыбіню вертыкалі (h, м) вылічваецца сярэдняя хуткасць на вертыкалі (гл. рыс. 1.10): vс = q / h.

  1. Асноўным колькасным паказчыкам воднасці ракі з’яўляецца расход вады (Q, м³/с) – колькасць вады, якая працякае праз папяроч сяч рэчышча ў 1 часу: Q = • ω, дзе – сярэдняя хуткасць воднага цячэння; ω – плошча воднага сячэння ў дадзеным гідрастворы.

Паміж расходам працякаючай у рацэ вады і ўзроўнем існуе ўстаноўленая гідраўлічная сувязь, на аснове якой вызначаецца залежнасц Q = f(H), г. зн. залежнасць расходаў ад узроўняў

Такім чынам, калі ў якім-небудзь гідрастворы ракі расходы вады вымераны пры рознай вышыні ўзроўню, то можна пабудаваць графічныя залежнасці (крывыя) расходаў вады (Q), плошчы жывога сячэння (ω) і сярэдніх хуткасцей цячэння (vс) ад узроўню вады (H).

Залежнасць Q = f(H) характэрная для ўстойлівага, незаросшага рэчышча і пры адсутнасці пераменнага падпору, калі ўстаноўленаму значэнню ўзроўню адпавядае адно пэўнае значэнне расходу вады, называецца адназначнай. Кали аднаму і таму жа ўзроўню вады адпавядаюць розныя велічыні расходаў вады такая сувязь наз-ца неадназначнай.

Маштабы для пабудавання крывых выбіраюцца так, каб хорда, якая злучае пачатковы і канчатковы пункты (Q , H) крывой расходаў, размясціліся пад вуглом 45º, а хорды крывых ω = f(H) і vc = f(H) – пад вуглом 60º. Пры гэтым вышыня восі ардынат павінна быць не менш 15–20 см з улікам амплітуды ўзроўняў для экстрапаляцыі,

Для пабудовы крывой расходаў Q = f(H) па восі У адкладваюцца ўзроўні вады (Н, см) над «0» графіка, а па восі X – расходы вады (Q, м³/с). Аналагічна будуюцца крывыя ω = f(H) і vc = f(H).

Крывыя Q = f(H), ω = f(H), vс = f(H) звязаны паміж сабой залежнасцю Q = vсω, па якой праводзяцца іх увязка – расход вады (Qк, м³/с), зняты з крывой Q = f(H) пры зададзеным узроўні, супастаўляецца з вылічаным расходам (Qв, м³/с), роўным здабытку сярэдняй хуткасці (vc, м/с) на плошчу жывога сячэння (ω, м²), якія бяруць з адпаведных крывых пры адным і тым жа ўзроўні. Такое параўнанне расходаў выконваецца для трох–пяці выбарачных значэнняў узроўню (Н). Калі разыходжанне паміж вылічаным расходам Qв = vсω і расходам Qк, знятым з крывой, не больш чым 1,0 %, то крывыя праведзены правільна.

Экстрапаляцыя крывой расходаў Q = f(H) – гэта прадаўжэнне яе графічнай залежнасці ўверх і ўніз за мяжу амплітуды ўзроўняў, якая мае вымераныя расходы вады. Калі пры самых высокіх і самых нізкіх узроўнях расходы вады не вымяраліся крывая Q = f(H) экстрапалюецца, каб ахапіць поўную амплітуду ваганняў узроўняў за гэты перыяд, для якога вылічваецца сцёк вады.

Крывая расходаў лічыцца даволі надзейнай, калі экстрапаляцыя ўверх не перавышае 15–20 %, а ўніз – да 5 % амплітуды ўзроўняў. Экстрапаляцыя крывой Q = f(H) уніз звычайна не выкликае цяжкасцей. Экстрапаляцыя крывой Q = f(H) да найвышэйшага ўзроўню можа выконвацца:

1) па элементах расходу;

2) па спосабу Дж. Сцівенса;

3) па спосабу Дж. Сцівенса – М. А. Веліканава;

3) з дапамогай формулы Шэзі.

Экстрапаляцыя крывой расходаў па элементах расходу ω i vс да найвышэйшага ўзроўню дапускаецца пры ўмове, што незабяспечаны вымярэннямі ўчастак крывой Q = f(H) не перавышае 20 % амплітуды вагання ўзроўню, г. зн. у межах 0,2 (Ннайб – Ннайм), і профіль папяроч сяч рэчышча не мае рэзкіх пераломаў, а шурпатасць схілаў па вышыні істотна не мяняецца.

Экстрапаляцыя Q = f(H) па элементах ω i vс выконваецца ў наступнай паслядоўнасці:

а) па абсалютных значэннях узроўняў за канкрэтны год устанаўліваецца допуск экстрапаляцыі (δHд, см) па выражэнню δHд = 0,2 (Ннайб – Ннайм ) і вылічваецца сапраўдная вышыня экстрапалюемага ўчастка (δHэ, см): δHэ = Ннайб – Ннайм , дзе Ннайб – узровень вады, пры якім вымераны найбольшы расход, у ведамасці ВРВ. Калі δHэ ≤ δHд, экстрапаляцыя крывой Q = f(H) лічыцца надзейнай.

б) паасобна экстрапалююцца крывыя ω = f(H) і vс = f(H). Для гэтага па Ннайб = 258 см і адпаведнай плошчы воднага сячэння ω = 198 м² наносім на чарцёж каардынатны пункт (Ннайб, ω), да якога па агульнаму напрамку дабудоўваецца крывая ω = f(H). Крывая vс = f(H) экстрапалюецца да Ннайб = 258 см непасрэдным прадаўжэннем абгрунтаванай часткі;

в) вызначаюцца каардынатныя пункты (Q, H) для экстрапаляцыі крывой Q = f(H) да Ннайб = 258 см. Для гэтага ў межах экстрапалюемага ўчастка з крывых ω = f(H) і vс = f(H) пры розных узроўнях здымаюцца не менш трох адпаведных значэнняў ω і vс; неабходныя для экстрапаляцыі расходы вады вылічваюцца па формуле Q = vсω. Пункты (Q, H) наносяцца на чарцёж, і з улікам іх крывая расходаў плаўна працягваецца да найвышэйшага ўзроўню.

Пры адным і тым жа ўзроўні расход вады пры ледзяным покрыве ці зарастанні рэчышча меншы, чым у адкрытым рэчышчы, што абумоўлена змяншэннем воднага сячэння і павелічэннем супраціўлення руху вады. У сувязі з гэтым для расходаў, вымераных пры ледзяным покрыве або зарастанні рэчышча, асноўным спосабам вылічэння сцёку з’яўляецца выкарыстанне храналагічнага графіка пераходных каэфіцыентаў, якія выражаюць адносіны расходаў пры ледзяным покрыве (Qзім) або ў зарастаючым рэчышчы (Qзар) да расходаў у свабодным русле (Qсв) пры тых жа ўзроўнях. Пераходныя каэфіцыенты Кзім<1 і Кзар<1 для кожнага расходу вылічваюцца па формулах: Кзім = Qзім / Qсв; Кзар = Qзар / Qсв, дзе Qзім – зімні расход пры наяўнасці ледзянога покрыва; Qзар – расход пры зарастанні рэчышча; Qсв – расход, адпаведны ўзроўню пры Qзім або Qзар, які здымаецца з крывой Q = f(H) свабоднага рэчышча.

Для пабудовы храналагічнага графіка пераходных каэф Кзім або Кзар на восі абсцыс X час Т (месяцы і суткі), на восі У – Кзім або Кзар.

Выкарыстанне крывых расходаў дазваляе ў любы момант вызначыць расход вады па адзнацы ўзроўню гідраствора; складаць гадавую ведамасць «Штодзённыя расходы вады», не выконваючы вымярэнняў расходаў кожны дзень. Для гэтага па наяўнай гадавой ведамасці «Штодзённыя ўзроўні вады» здымаюць з крывой Q = f(H) адпаведныя ім велічыні Q, м³/с. Часцей па крывой расходаў спачатку складаецца разліковая табліца каардынат Q = f(H). Пры наяўнасці ледзянога покрыва або зарастання рэчышча ўводзяцца пераходныя каэфіцыенты, і штодзённыя расходы вады ў дадзеных умовах вызначаюцца па формулах: Qзім = QсвКзім; Qзар = QсвКзар. Велічыні пераходных каэф для кожнага дня бяруць адпаведна з храналагічных графікаў Кзім = f(Т) ці Кзар = f(Т).

  1. метад Б. І. Кудзеліна заснаваны на ўліку берагавога рэгулявання, перыяд якога роўны перыяду веснавога разводдзя і часу дабягання гр водаў, якія паступілі раней у рэчышчавую сетку ў верхняй частцы басейна. Пры гэтым улічваецца, што падземнае жыўленне магчыма толькі ў перыяд, калі ўзровень вады ў рацэ ніжэй узроўню гр водаў.

З пачаткам веснавога разводдзя узровень вады ў рацэ перавышае ўзровень гр водаў і падземнае жыўл ў раёне замыкаючага гідраствора з прычыны падпоры спыняецца (15.III). Аднак гр воды, якія паступаюць у рэчышча да пачатку разводдзя ў вярхоў’і вадазбору, будуць рухацца да створа разам з хваляй разводдзя. Пасля іх праходжання падзем жыўл спыняецца да спаду разводдзя. Ведаючы хуткасць руху хвалі разводдзя (хуткасць дабягання) і адлегласць ад вытоку да замыкаючага створа, можна вызначыць час, за які гр воды пройдуць ад вярхоўяў да замыкаючага створа. Для гэтага хуткасць дабягання разлічваецца па датах наступлення піку разводдзя ў замыкаючым створы і ў створы, які размешчаны вышэй замыкаючага. Адлегласць паміж названымі створамі I = .. км. Хуткасць дабягання (vдаб) вылічваецца па формуле: Vдаб = I /( t2 – t1) км/сут. Час дабягання (Тдаб), за які гр воды пройдуць ад вярхоўяў да замыкаючага створа, вылічваем па формуле:Тдаб = L / v даб сут. Такім чынам, гр воды з верхняй часткі басейна будуць праходзіць праз створ г. Магілёва на працягу 7 сутак пасля пачатку разводдзя (15.ІІІ + 7сут.) да 22.ІІІ. На гідрографе адпаведна гэтай даце адзначым пункт В.

У замыкаючым створы не будзе падзем жыўл з навакольнага раёна да заканчэння разводдзя 26.VІ . Аднак у верхняй частцы басейна, дзе яно закончылася раней, гр воды пачнуць паступаць у рачную сетку і па рэчышчы да замыкаючага створа. Дату пачатку іх праходжання праз апошні створ можна вызначыць, калі вядомы момант заканчэння паунаводзя у вярхоуях и час дабягання хвали. Рэзкія змяненні расходаў вады, якія паказаны на гідрографе вышэй лініі падземнага жыўлення, адносяцца летам да дажджавога жыўл, зімой – да снегавога. Рэзкія кароткачасовыя павелічэнні расходаў (пікі на спадзе разводдзя) адбываюцца пры выпадзенні дажджу, змяншэння – пры моцных пахаладаннях у басейне ракі.

  1. метад Б. В. Палякова заснаваны на тым, што падз жыўл адсутнічае ў момант праходжання піку разводдзя праз дадзены гідраствор, а змяншэнне падзем жыўл і павелічэнне на спадзе ідзе раўнамерна. Згодна з яго метадам, падзем жыўл аддзяляецца на гідрографе ад паверхневага адрэзкамі прамой лініі, якія ідуць ад нізкага расходу вады перад пачаткам разводдзя да нуля ў момант праходжання піку і да нізкага расходу вады ў канцы спаду

  2. Плошча, абмежаваная лініяй гідрографа і восямі каардынат, адпавядае аб’ёму гадавога сцёку (W, м³ або км³). (50∙20∙86400 = 864∙10 м³ (86400 – колькасць секунд у сутках). Аналагічна па частках гідрографа, які адлюстроўвае асобныя віды жыўлення, вызначаецца велічыня сцёку снегавых, дажджавых і грунтавых водаў і доля іх (у % ад гадавога сцёку) у агульным жыўленні ракі

  3. Плошча, абмежаваная лініяй гідрографа і восямі каардынат, адпавядае аб’ёму гадавога сцёку (W, м³ або км³). Для падліку гадавога сцёку патрэбна вызначыць гэтую плошчу ў см² і памножыць яе на адзінку масштаба малюнка (на значэнне 1 см² у маштабе) и на 86400 – колькасць секунд у сутках).

  4. Реки, кот-ые получают разное питание, но не >50 % - смешанное пит., 50-70% - преимущественно с таким-то типом пит., >75% - исключительно с таким-то типом. Сначала надо посчитать объём годового стока. Потом этот объём умножить на площадь стока снеговых, грунтовых, дождевых вод и на общую площадь, перевести в %.

  5. Асноўнай хар-тыкай воднасці ракі з’яўляецца норма сцёку – сярэдні гадавы сцёк за шматгадовы перыяд. Значэнне нормы сцёку можна перадаць сярэднім расходам вады за пэўны перыяд часу, аб’ёмам сцёку, модулем сцёку, слоям сцёку, каэфіцыентам сцёку.

Воднасць ракі ў дадзеным створы хар-ца расходам вады (Q, м³/с). Для вылічэння гадавых хар-тык сцёку выкарыстоўваецца велічыня сярэдняга гадавога расходу вады (Qс, м³/с) з гадавой табліцы штодзённых расходаў вады: Qс =∑Q і /(n), дзе Qі – штодзённы расход або сярэдні расход за месяц; n – колькасць дзён або месяцаў ў годзе.

Аб’ём сцёку за год (W, м³, млн.м³, км³) – колькасць вады, якая сцякае з басейна за год праз дадзены створ ракі; вылічваецца па формуле: W = QсТ, дзе Т = 8640 · 365 = 31,54 · 106 – колькасць секунд у годзе.

Слой сцёку (h, мм) за год – вышыню слоя вады, які ўтвараецца, калі аб’ём сцёку ракі раўнамерна размеркаваць па плошчы басейна; вылічваецца шляхам дзялення аб’ёму сцёку на плошчу басейна (F, км²): h = W · 10³ / (F · 106) = W / (F · 10³), дзе 10³ у лічніку – перавод лінейных метраў у міліметры; 10³ у назоўніку – перавод квадратных км у квадратныя метры.

Модуль сцёку (М, л/с км²) – аб’ём вады ў літрах, які сцякае ў секунду з квадратнага км плошчы басейна: М = Qс · 10³ / F, дзе 10³ у лічніку – перавод кубічных метраў у літры

Каэфіцыент сцёку (η) выражаецца лічбай < 1, і паказвае, якая частка атмасферных ападкаў, якія выпалі на паверхню басейна, сцякае ў раку, г. зн. дае адносную хар-ку велічыні сцёку з басейна ў долях ад выпаўшых ападкаў: η = h / Х, дзе h – слой сцёку, мм; Х – слой атмасферных ападкаў (мм) за той жа разліковы перыяд.

Сярэдні шматгадовы модуль гадавога сцёку басейна ракі да разліковага замыкаючага створу (М0, л/с км2) вызначаецца як сярэдняе ўзважанае здабыткаў велічынь модуляў сцёку на велічыні маючых да іх цягу плошчаў басейна:

М0 = (М1f1 М0 f2 + ... + М2 fn ) / (f1 f2 ..., + fn), дзе М1, М2, ..., Мn – сярэдняе арыфметычнае значэнне модуляў сцёку паміж ізалініямі, л/с км²; f1, f2 ... fn – плошчы басейна паміж ізалініямі, км².

Cярэдняе арыфметычнае значэнне модуля сцёку (л/с км²) для плошчы f1 раўняецца: М1 = (изалиния 1 + изолиния 2) / 2; для плошчы f2: М2 = (изолиния 2 + изолиния 3) / 2 и т. д.

Вызначыўшы сярэдні шматгадовы модуль гадавога сцёку (М0, л/с км²) басейна раки (у створы вусця), можна вылічыць асноўныя характарыстыкі сцёку:

а) зыходзячы з формулы М = Qс · 10³ / F, сярэдні шматгадовы расход вады будзе роўны: Qо = M0 · F / 10³ б) аб’ём сярэдняга шматгадовага сцёку: W0 = Q0 · 31,5 · 106 (м³/год);

в) слой сцёку: h = W0 / F ·10³ (мм).

21.

22.

23. Даўжыня возера (L, м або км) – найкарацейшая адлегласць паміж двума найбольш аддаленымі адзін ад другога пунктамі берагавой лініі, вымераная па яго паверхні; Найбольшая шырыня возера (Внайб, м або км) – найбольшая адлегласць паміж берагамі па перпендыкуляру да даўжыні возера. Сярэдняя шырыня возера (Вс, м, або км) – дзель ад дзялення плошчы возера на яго даўжыню: Вс = f0 / L, дзе f0 – плошча возера, м2 або км2; L – даўжыня возера, м або км.

Соседние файлы в папке экза мен