Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
20
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
260.1 Кб
Скачать

30.

31. Асноўным колькасным паказчыкам воднасці ракі з’яўляецца расход вады (Q, м³/с) – колькасць вады, якая працякае праз папярочнае (жывое) сячэнне рэчышча ў адзінку часу; выражаецца агульнай гідраметрычнай заканамернасцю («плошча – хуткасць»): Q = ω, дзе – сярэдняя хуткасць воднага цячэння; ω – плошча воднага сячэння ў дадзеным гідрастворы.

32. Большая частка завіслых наносаў з’яўляецца транзітнай і г.зн. пераносіцца цячэннем транзітам па рацэ да вусця ракі. Колькасць наносаў (кг), якая пераносіцца ракой праз папярочнае сячэнне ў адзінку часу (секунду) наз-ца расходам наносаў. Звычайна расход завіслых наносаў абазначаецца (R, кг/с), а расход цягнутых – q, кг/с.

Колькасць завіслых наносаў, якая ўтрымліваецца ў адзінцы аб’ёму (м3) вады наз-ца мутнасцю (p): p = R103/Q (г/м3), дзе P – мутнасць вады, R – расход завіслых наносаў, Q – расход вады.

Сярэдняя мутнасць вады плыні (ракі) вызначаецца шляхам дзялекння расходу завіслых наносаў на расход вады: = R103/Q (г/м3). Сярэдняя мутнасць вады на вертыкалі вызначаецца шляхам дзялення элементарнага расходу завіслых наносаў на элементарны расход вады (Pср.= R/q).

Сумма наносаў, якая пераносіцца ракой праз дадзенае папярочнае сячэнне за адпаведны прамежак часу (Т) наз-ца сцёкам наносаў: ∑ R =( RТ246060) 1/103 = 86,4 RТ, тон.

Модуль сцёку наносаў (МR) называецца сцёк наносаў з адзінкі плошчы вадазбору за год: МR= (31,54 103 R) F, т/км2год, дзе R – сярэдні расход завіслых наносаў за год, F – плошча вадазбору км2.

Адной з найбольш важных хар-ык наносаў з’яўляецца іх грануламетрычны склад, а гэта значыць размеркаванне наносаў па велічыні (фракцыям): ад валуноў, галькі, да ілістых і гліністых часцінак. Сярэдняя буйнасць (памер) наносаў () хар-ца сярэднім узважаным дыяметрам часцінак і разлічваецца па формуле: = (∑di Рi) / 100, дзе – сярэдні дыяметр часцінак; di - дыяметр і-й фракцыі; Рi – вага гэтай фракцыі ў працэнтсах да агульнай.

Цвёрдыя часцінкі, валодаюць большай велічынёй удзельнай вагі, чым вада. Таму, калі апусціць іх ў ваду, яна пачынае апускацца. Спачатку хуткасць яе апускання павялічваецца, а затым яна становіцца пастаяннай, г.зн., што рух становіцца раўнамерным. У гэтым выпадку сіла цяжару ўраўнаважваецца сілай гідрадынамічнага супраціўлення. Хуткасць раўнамернага падзення часцінак у стаячай вадзе наз-ца гідраўлічнай буйнасцю часцінкі (U, м/с). Гидрауличная буйнасць часцинак залежыць ад их памерау, формы, удзельнай ваги, вязкасци и шчыльнасци вады. Формулы для яе разлику: 1) Хазена: d= 0,00255 √U, дзе d - сярэдні дыяметр часцінак, мм; U – гідраўлічная буйнасць часцінак (мм/с).

Для завісання цвёрдай часцінкі ў турбулентным патоку патрэбна, каб вертыкальная састаўляючая хуткасці плыні V была больш ці роўна гідраўлічнай буйнасці гэтай часцінкаі. Пры адваротных умовах часцінки асядаюць на дно і пераходзяць у катэгорыю цягнутых па дну.

Соседние файлы в папке экзамен