Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
20
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
36.94 Кб
Скачать

№12

Роль подземных вод в гидрологических и физико-географических процессах, их значение в народном хозяйстве.

Подземные воды – неотъемлемая часть большого круговорота воды. П.в. влияют на питание рек и озёр, свойства почв, состав растительности и проч.

Служат для обеспечения населения и хозяйства водными ресурсами – колодцы, скважины и проч. Минеральные воды являются важным источником прибыли: широко известны «минералки» боржоми, нарзан, ессентуки и проч., а так же одноименные курорты.

Основные морфометрические характеристики озер, батиграфические и объемные кривые озера и их практическое применение.

Даўжыня возера (L, км) – самая кароткая адлегласць паміж двумя найбольш аддаленымі кропкамі берагавой лініі, вызначаная па яго паверхні па сярэдняй лініі не выходзячы за межы акваторыі. Шырыня возера (В, км) – сярэдняя шырыня (Вср, км) – суадносіны паміж плошчай і даўжынёй возера (f0). Максімальная шырыня (Вмак) – найбольшая адлегласць паміж берагамі перпендыкулярна даўжыні возера. Даўжыня берагавой лініі (l, км) – даўжыня нулявой ізабаты (па ўрэзу). Для раўнінных вадасховішчаў вызначаецца па праваму і леавму берагам і агульная даўжыня. Звілістасць (зрэзаннасць, ці развіццё) берагавой лініі (Кз) вызначаецца як адносіны даўжыні берагавой лініі (l, км) да даўжыні акружнасці круга (l1, км), які мае плошчу, Роўную плошчы возера: Кз = l/ l1.

Плошча паверхні (люстэрка) возера (f0) і яго плошчы, абмежаваныя адпаведнымі ізабатамі (l1, l2,… ln), вызначаюцца па батыметрычнай карце, км2. Плошча літаралі і прафундалі возера вызначаецца ў км2 і %. Глыбіня максімальная вызначаецца шляхам прамераў у час здымкі возера ў палявых умовах, сярэдняя – дзяленнем аб’ёма (V, км3, млн м3) возера на яго плошчу (f0).

Аб’ём вады ў возеры вызначаецца як для ўсяго возера, так і для асобных слаёў, якія заключаны паміж пласкасцямі адпаведных ізабат. Яго можна вызначыць графічна па батыграфічнай крывой і аналітычным метадам. Аналітычным метадам паслядоўна вызначаецца аб’ём слаёў (V1, V2, …, Vn) паміж адпаведнымі пласкасцямі ізабат (f0, f2, …, fn), якія прыпаўноўваюцца да правільных геаметрычных фігур цел па формулам: прызмы (сярэдняга арыфметрычнага):

V = h (h1 + h2) / 2

і усеченага конуса:

V = h/3 (f1 + f2 + f0 f2),

дзе h – сячэнне ізабат.

Пры вызначэнні аб’ёма, які заключаны паміж плошчай апошняй ізабаты і максімальнай глыбінёй (V) карыстаюцца формулай:

V = h/3 fn (hmax - h n),

дзе hmax – максімальная глыбіня возеря ў м, h n глыбіня, абмежаваная апошняй ізабатай у м, fnплошча, абмежаваная апошняй ізабатай, м2. Агульны аб’ём вызначаецца шляхам паслядоўнага сумавання аб’ёмаў слаёў.

Залежнасць плошчы люстэрка і аб’ёма возера ад гыбіні (адзнакі ўзроўня) графічна адлюстроўвае батыграфічная і аб’ёмная крывые. Па вертыкалі адкладваецца глыбіня ці адзнака ўзроўня возера, па гарызанталі – плошчы абмежаваныя ізабатамі і аб’ёмы, якія размяшчаюцца пад пласкасцямі ізабат па ўбыванню.

Батыграфічная і аб’ёмная крывые адлюстроўваюць форму азёрнай катлавіны. С другога боку, па батыграфічнай крывой шляхам планіметрыравання плошчы памж крывой і васямі каардынат можна вызначыць аб’ём вадаёма. Батыграфічная і аб’ёмная крывые будуются на адным рысунку і маюць агульную шкалу глыбіняў. Для разліку колькасці цяпла, растовораных у вадзе хімічных элементаў, завіслых наносаў у вадаёме карыстаюцца аб’ёмнай крывой. Плошча паміж восямі каардынат і крывой размеркавання разлічваемага элемента па глыбіні прадстаўляюць у маштабе агульную колькасць дадзенага элемента ў вадаёме. Аналагічна праводзіцца і разлік для кожнага слоя вады.

Определение элементарного расхода воды и его численного значения.

Нагляднае ўяўленне аб размеркаванні хуткасцей цячэння на розных глыбінях па вертыкалі дае эпюра хуткасцей (гадограф) – фігура, якая абмежавана профілем хуткасцей, напрамкам вертыкалі, лініямі паверхні і дна (рыс. 1.10).Для пабудовы эпюры размеркавання хуткасцей па вертыкалі адкладваюцца глыбіні, па гарызанталі – хуткасці. Для гэтага на вертыкальнай лініі адзначаюць пункты вымярэння хуткасцей і праводзяць ад гэтых пунктаў управа гарызантальныя лініі, роўныя ў маштабе вымераным хуткасцям, і злучаюць іх канцы плаўнай лініяй (профіль хуткасці), затым гарызантальнымі лініямі – пункты паверхні з профілем і атрымліваюць эпюру хуткасцей. Яна служыць для вызначэння сярэдняй хуткасці на вертыкалі графічным спосабам.

Плошча эпюры хуткасці колькасна раўняецца элементарнаму расходу вады праз вертыкаль, г. зн. расходу вады на адзінку шырыні патоку.

Шляхам дзялення плошчы гадографа (q, м²/с) на глыбіню вертыкалі (h, м) вылічваецца сярэдняя хуткасць на вертыкалі (гл. рыс. 1.10):

vс = q / h = 3,058 м²/с / 2,94 м = 1,04 м/с .

Плошчу гадографа вымяраюць планіметрам або непасрэдна па міліметровай паперы, адлічваючы колькасць квадрацікаў у маштабе. Пры планіметрыраванні вылічэнні і вынікі запісваюць у ведамасць (табл. 1.11).

Соседние файлы в папке Билеты