Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
19
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
31.38 Кб
Скачать

№5

1) Водообмен водных объектов земного шара. Коэффициент водообмена. Классификация водных объектов по водообмену.

Вады на паверхні Зямлі каля 1,5 млрд км3. Доля акіянаў =1,37 млрд км3, (94 % ад усей вады). Паверхневыя воды - гэта рэкі, азёры, балоты, сажалкі, ледавікі. Мацерыковы лёд = менш 2% ад агульнай колькасці вады на Зямлі. У атмасферы усяго каля 14 тыс. км3. Вада мае выключнае значэнне для ўсіх прыродных працэсаў, якія адбываюцца на Зямлі.

Дзякуючы кругавароту вады ў прыродзе ўсе водныя аб’екты на сушы абменьваюцца вадой праз атмасферу і літасферу. Хуткасць вадаабмену – адзін з галоўных гідралагічных паказчыкаў водных аб’ектаў. Так, для рэк характэрны найбольш інтенсіўны вадаабмен і з ім звязана механічнае ўздзеянне вады на рэчышча, перамяшчэнне і акамуляцыя цвёрдых часцінак (наносаў). Азёры адрозніваюцца пераважна накапленнем рэчываў, вады і рознай інтенсіўнасцю фізічных, хімічных і біялагічных працэсаў. Інтенсіўнасць вадаабмену колькасна характэрызуецца паказчыкам поўнага ўмоўнага вадаабмену, паказчык умоўнага вадаабмена (Квб) вызначаецца адносінамі аб’ёма вады які удзельнічае ў вадаабмене да сярэдняга аб’ёма вады вадаёма (Vв): Kвб = Vб/Vв. Паказчык умоўнага вадаабмену паказвае колькасць гадоў ці некаторую частку года (пары года, месяца), за які вада вадаёма замяняецца новай вадой. Квб = 5,=> поўны аб’ём вадаёма мяняецца 5 р/год. Для рэк, азёр і вадасховішчаў, у водным балансе якіх галоўную ролю іграе сцёк вады з вадазбору і з саміх вадаёмаў, замест паказчыка Квб карыстаюцца паказчыкам умоўнага вадаабмену С. І. Грыгор’ева Квб = Vcц./Vв, дзе Vcц – аб’ём сцёку вады з вадаёма. Класіфікацыя водных аб’ектаў па водаабмену: па інтэнс. Водаабмену выдз. 2 групы вадаемаў: транзітныя і акумул. Паміж імі выдз. прамежкавыя тыпы: транз-акумул і акумул-транз. 1. транзіт група- рэкі з найбол. інтэнс. Водаабменам, які абдыв за нек. дзен. 2. Транз-акумул-праточныя в.,водабмен небольш адной пары года (“цвіценне”- водарас),среднепроточн.. 3 акумул-транз.- сцёкавыя в.,паказчык павялічваецца да дзес. гадоў. 4. акумул-.бяссцёк. в., самы нізкі паказч. Водаабмену звязаны з поўнай адсутн. з іх сцёку вады. Страты вады вадаемаў звязаны толькі з выпарэн. вады з іх паверхні.

2) Особенности движения воды в руслах рек. Теории Н.С. Лелявского и А.М. Лосиевского.

Адной з асаблівасцей перамяшчэння водных мас у рэках з’яўляецца непаралельнасць струменяў. Яна выразна назіраецца як на закругленнях рэчышча, так і на прамалінейных адрэзках рэк. Рух вады на прамых і закругленых адрэзках ракі па Н.С. Леляўскаму

Н.С.Леляўскі правёў вымярэніі напрамкаў рачных струменяў. Вынік: пры значных хуткасцях адбываецца ўцягванне струменяў вады з боку. У цэнтры плыні ўзнікае некаторае павышэнне ўзроўню. У сувязі з гэтым у плосксці, якая перпендыкулярна напрамку цячэння, узнікаюць два цыркуляцыйныя цячэнні па замкнутым контурам, разыходзяцца ў дна. У спалучэнні з паступальным рухам гэтыя папярочныя цыркуляцыйныя цячэнні прыймаюць форму винтападобных рухаў. Паверхневыя цячэнні, накіраваныя да стрыжані ракі, былі названы Леляўскім збойнымі, якія разыходзяцца ў дна – веерападобныя. Паверхневае збойнае цячэнне пад вуглом падыходзіць да фарватэра, затым апускаецца да дна і робіць у ім, быццам плуг, падоўжную баразну і адварочвае ў бок вымываемы грунт дна. Доннае цячэнне веерападобна паступова адхіляецца ад збойнага па фарватэру да берага. Другая струмень, суседняя першай, сустракая першую, больш паслабленую, адхіляе яе ўніз па цячэнню. Пры гэтым утвараецца прыдоннае цячэнне, накіраванае ад берага ўглыб і да супрацьлеглага берага. Такім чынам, паверхневыя струмені і адхіленыя донныя ўтвараюць адну цыркуляцыю, у якой у вобласці (х) хуткасці будуць найбольшымі, у вобласці (у) – паслабленымі і (z) – найменшымі. У сувязі з гэтым, на загнутым плесе назіраецца вінтападобны рух, пры чым, на загнутых управа рух адбываецца па часавой стрэлцы, на плёсах загнутых улева – супраць часавой стрэлкі. Такое размеркаванне хуткасці струменяў садзейнічае размыву ўвагнутых берагоў і накапленню наносаў у выпуклых, дзе адпаведна назіраецца наіменшая хуткасць вады ракі. Рух вады на прамых і закругленых адрэзках вады па А.І.Ласіеўскаму На матэрыялах, атрыманых у лабараторных умовах А.І.Ласіеўскім, былі ўстаноўлена залежнасць формы цыркуляцыйных цячэнняў ад суадносін глыбіні і шырыні воднай плыні. Тыпы 1 (для шырокіх неглуб русел) і 2 ( Для глуб і узкіх русел) з’яўляюцца двумя сіметрычнымі цыркуляцыямі. У першым выпадку струмені зыходзяцца ў паверхні вады і разыходзяцца ў дна. Гэты выпадак назіраецца ў вадацёкаў з шырокім і неглыбокім рэчышчам, калі ўплыў берагоў на водную плынь нязначна. У другім выпадку донныя струмені накіраваны ад берагоў да сярэдзіны рэчышча. Гэты тып цыркуляцыі характэрны для глыбокіх вадацёкаў са значнай хуткасцю вады. Трэці тып з анднабаковай цыркуляцыяй назіраецца ў рэчышчах трывуголнай формы (3). Чацьвёрты выпадак – прамежкавы. Ён можа ўзнікаць пры пераходзе ад першага да другога тыпу. У гэтым выпадку напрамкі струменяў плыні могуць назірацца як у першым, так і ў другім выпадку (4).

3) Объемная и батиграфическая кривая озера и их практическое применение.

Марфаметрычныя характарыстыкі вылічваюцца па плану возера ў ізабатах – ізалініях роўных глыбінь (рыс. 1.16), пабудаванаму па даных прамераў пры здымцы возера, і адносяцца да ўзроўню вады на момант правядзення прамерных работ. Плошча воднай паверхні (fn) і аб’ём возера (Vn) мяняюцца ў сувязі з ваганнямі ўзроўню вады n). Залежнасць плошчаў і аб’ёмаў возера ад яго глыбіні выражаецца графічна ў выглядзе батыграфічнай fn = f(Нn) і аб’ёмнай Vn = f(Нn) крывых (рыс. 1.17).

Гэтыя крывыя даюць магчымасць вызначыць плошчу воднай паверхні і аб’ём вады ў возеры пры любым яго напаўненні. На практыцы крывыя дазваляюць выконваць шэрах задач: вызначаць разліковыя марфаметрычныя паказчыкі пры розных узроўнях вады, страты вады возерам пры паніжэнні узроўню, аб’ёмы вады, неабход-ныя для гаспадарчага выкарыстання і г. д.

Карыстаючыся батыграфічнай крывой, можна графічна вызначыць аб’ём усяго возера ці аб’ёмы, заключаныя паміж плоскасцямі ізабат.

Соседние файлы в папке Билеты