Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
21
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
21.58 Кб
Скачать

№9

Виды залегания подземных вод. Воды почвенные, грунтовые и межпластовые, безнапорные, напорные (артезианские).

Заляганне падземных вод у зямной кары залежыць ад геалагічнай будовы мясцовасці, літалагічнага складу горных парод. Наяўнасць водапранікальных і водаўпорных пародаў спрыяе накопліванню свабоднай вады ў водапранікальных пародах, якія залягаюць на вадаўпорах. Такім чынам, фарміруюцца ваданосныя слаі ці гарызонты, гэта значыць насычаныя вадой водапранікальныя слаі горных парод. Ваданосныя слаі, якія маюць свабодную паверхню, называюцца ваданоснымі слаямі са свабоднай паверхняй. Верхнюю частку зямной паверхні зямлі ў адносінах да падземных вод можна падзяліць на зону аэрацыі і зону насычэння. У зоне аэрацыі вада звычайна не поўнасцю запаўняе поры і іншыя пустоты пародаў. У гэтай зоне непасрэдна каля паверхні зямлі ў глебе залягаюць глебавыя воды. У зоне насычэння поры пародаў запоўнены вадой. Глыбей у ёй залягаюць грунтовыя, міжпластавыя безнапорныя і напорныя воды. Глебавыя воды – гэта падземныя воды, якія ўтрымліваюцца ў глебе і гідраўлічна не звязаны з ніжэй залягаючымі грунтовымі водамі. Яны звычайна знаходзяцца ў гіграскапічным, пленачным і парападобным стане . Грунтовыя воды – гэта ўсе безнапорныя грунтовыя воды, якія ляжаць ніжэй слоя глебы і дрэніруюцца вадацёкамі. Аднак часцей за ўсё да грунтовых вод адносяць верхні ваданосны слой, які ляжыць на першым вадаўпоры. Падземныя воды, водаўпора, якіх залягае ў грунтовай тоўшчы, а іх узровень пастаянна ці перыядычна знаходзіцца ў вобласці глебы называюцца глебава-грунтовымі водамі. У гэтым выпадку ў глебе могуць узнікаць патокі вады ў напрамку ўхіла. Такі рух вады ў глебе называюць унутрыглебавым сцёкам.Грунтовыя воды, пры ўскрыцці якіх свідравінаці калодзежам, прыймаюць той жа ўзровень, які яны прыймаюць і ў грунтах, з’яўляюцца безнапорнымі. Пры іх выхадзе на дзённую паверхню ўзнікаюць безнапорныя крыніцы. Іх жыўленне -інфільтрацыя атмасферных ападкаў,талымя воды.Воды, якія залягаюць у водапранікальнай тоўшчы парод і заключаны паміж двумя водаўпорамі, называюць міжпластавымі водамі. Назапашванне падземных вод адбываецца як у рыхлых абломачных пародах, так і ў вывержаных, ці крэпка метамарфізаваных асадкавых. У першым выпадку такія воды адносяцца да тыпу пластавых падземных вод. Воды, якія насычаюць водапранікальны слой і залягаюць паміж двумя водаўпорамі, якія маюць гідрастатычны напор, называюцца напорнымі, ці артэзіянскімі, падземнымі водамі. Звычайна яны знаходзяцца ў геалагічных структурах асадкавых парод пры адпаведным напластаванні водапранікальных і водаўпорных слаёў. Геалагічныя структуры (упадзіна, мульда, сінкліналь, монакліналь і г.д.), якая мае адзін ці некалькі ваданосных слаёў і забяспечвае у іх напор, называецца артэзіянскім басейнам.

Химический состав озерной воды и особенности газового режима озер.

хімічны склад вады азёр фарміруецца і змяняецца ў выніку ўздзеяння прыродных і антрапагенныхфактараў. Роля антрапагенных фактараў узрастае па меры гаспадарчага выкарыстання тэрыторыі вадазбораў. Мінералізацыя вады буйных азёр лясной зоны не перавышае некалькіх дзесяткаў мг/л (Анежскае 30, Целецкае каля 70 мг/л). У саляных азёрах арыдных раёнаў яна перавышае 200-300 г/кг (Эльтон – 256 г/кг). Салявы баланс цесна звязаны з водным балансам. У салявым балансу прэсных азёр асноўную ролю выконвае паступленне соляў з паверхневым сцёкам і іх вынас выцякаючымі рэкамі і ручаямі. Са змяненнем велічыні мінералізацыі вады адбываецца змяненне іх салявога складу – метамарфізацыя. Метамарфізацыя звязана з асадкай соляў па меры канцэнтрацыі раствораў, у паслядоўнасці, якая вызначаецца іх растваральнасцю. Выдел 5 групп в-в в водах озера: Макро (натрий, магнийкалий, хлориды, катбонаты),микро (бром, йод, кобальт,кальций идр.),биогенные(азот,фосфор),орган в-ва (алохтоновые, автохтоновые)и раствор газы. Газовый режим озер наход в тесной связи с темп режимом.с глуб ужерж О2 пониж, а угл газа наоборот .В хорошо прогр-х озёрах О2 наход в верх слоях. В слое темпер скачка-эпимил-его содер резко падает.В гиполимн-дефицит О2

Методика определения густоты речной сети водосбора, порядка притоков (методы Шокальского, Хортона).

. Гушчыня рачной сеткі басейна (D, км/км2) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ўсіх рэк басейна да плошчы басейна:

D = (L + ∑l) / F,

дзе ∑l – сума даўжынь прытокаў, км.

Вынікі вылічэнняў заносяцца ў ведамасць.

Рачная сістэма ўключае галоўную раку, непасрэдна ўпадаючыя ў яе прытокі першага парадку, другога парадку (прытокі, якія ўпадаюць у пртокі першага парадку) і г.д. Такая класіфікацыя прытокаў прыйшла ў гідралогію з фізічнай гідраграфіі і шырока ўжываецца ў гідралогіі. Аднак такая тыпізацыя мае і адмоўныя прыкметы. У адзін і той жа клас адносяцца як прытокі галоўнай ракі, так і вялікія водныя артэрыі. Таму па прапанове Р.Е Хортана была прынята друга тыпізацыя, па якой самыя маленькія прытокі адносяцца да першага парадку. Наступныя прытокі, якія прыймаюць да сябе прытокі першага парадку адносяцца да другога, а рэкі, якія прыймаюць прытокі першага і другога парадку адносяць да пртокаў трэцяга і г.д.

Соседние файлы в папке Билеты