Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
23.48 Кб
Скачать

№10

  1. Типы питания и режима почвенных и грунтовых вод.

выдзяляюць некалькі тыпаў рэжыму глебавых водаў: прамыўны, непрамыўны і выпатны. Прамыўны тып – тып рэжыму глебавых вод, характэрны для абласцей, у якіх сума гадавых ападкаў (Х) значна перавышае выпарэнне (Z). Непрамыўны тып характэрны для вобласці, дзе ападкі значна меншыя, чым выпарэнне (Х < Z). Такім чынам, у глебе назіраецца дэфіцыт вільгаці, асабліва ў восень. Глеба ўвільгатняецца толькі на некаторую глыбіню, а вільгаць не дасягае грунтовых вод, якія залягаюць на глыбіні некалькі метраў. Абмен вільгаццю паміж атмасферай і грунтамі ажыццяўляецца праз слой з вельмі малой велічынёй вільгаці- «мёртвы гарызонт» Выпатны тып рэжыму глебавых вод назіраецца толькі ва ўмовах засушлівага клімату (Х << Z) і блізкага залягання грунтовых вод. Грунтовыя воды звычайна мінералізаваны і атрымліваюць дадатковае жыўленне збоку. Выдзяляецца тры тыпы жыўлення і рэжыма грунтовых вод: Кароткачасовага, пераважна летняга жыўлення («мярзлотны»);Сезоннага жыўлення (пераважна вясенне-асенняга);Круглагадовага жыўлення («пераважна зімовага»). Мярзлотны тып-кароткачас жыўленнем, кароткім летнім п. сцёку грунтовых вод. Сезоннае жыўленне хар-а для кантын. клімату з прцяглайі халоднай зімой. Можна прасачыць 2 макс ў ваганнях узр. грун-х вод (вяс і вос) і 2 мін (л і з). Кругагадовае жыўленне грунтовых вод характэрна для клімату з непрпцяглай мяккай зімой, на працягу якой інфільтрацыя атмасферных ападкаў у грунт неперапыняецца. Страты на выпарэнне малыя.

2) Вертикальная и горизонтальная термическая неоднородность озерных вод и факторы, их определяющие. Явление термического бара.

Тэрмічная структура вадаёма – размеркаванне цяпла па ўсяму яго аб’ёму адрозніваецца неаднароднасцю і на працягу кожнага гідралагічнага сязону характарызуецца спалучэннем вертыкальнай ізатэрміі (аднолькавай тэмпературы) з гарызантальнай неаднароднасцю температуры ці гарызантальнай ізатэрміі з вертыкальнай неаднароднасцю (прямая стратификация). З’ява тэрмічнага бара (горизонтальная неоднородность). Пры ўстойлівым ветравым перамешванні нават пры высокіх тэмпературах, асабліва ў невялікіх вадаёмах, узнікае гоматэрмія. У буйных глыбокіх азёрах (Ладажскае, Анежскае і інш.), у канцы перыяда воды прыбярэжных участкаў награваюцца да тэмпературы вышэй 4о С, у той час, як тэмпература вады у адкрытай застаецца яшчэ ніжэй 4о С. Такая розніца у тэмпературах па акваторыі буйных прэсных вадаёмаў прыводзіць да ўзнікнення тэрмічнага бара (тэрмабара). Тэрмабар ўзнікае і восенню, калі ў цэнтральнай частцы возера захоўваецца яшчэ значны цеплазапас, а прыбярэжная частка інтенсіўна ахалоджваецца. Узнікаюць адрозненні ў тэмпературах, падобныя вясенняй сітуацыі, аднак ужо з больш халоднымі водамі ў прыбярэжнай частцы. Тэрмабар паступова прасоўваецца у адкрытую частку па меры ахалоджвання вады. Сутнасць з’явы тэрмічнага бара заключаецца ў тым, што паміж прыбярэжнымі водамі, нагрэтымі да тэмпературы вышэй 4о С і вадой адкрытага вадаёма, якая з тэмпературай ніжэй 4о С, знаходзіцца вертыкальны ці слаба нахілены слой з тэмпературай 4о С – тэрмічны бар. Дзякуючы найбольшай шчыльнасці вады гэтага слоя, у ім некалькі паніжаны ўзровень вады і адбваецца вертыкальная цыркуляцыя. Тэрмабар падзяляе возера на прыбярэжную цеплаактыўную частку (ЦАЧ), якая працягвае награвацца, і цеплаінертную (ЦІЧ), якая яшчэ доўга захоўвае нізкія тэмпературы. У цеплаактыўнай частцы акумулююцца вада ўпадаючых рэк і схілавага сцёку, тут інтенсіўна развіваецца жыццё возера. Апрача тэрмічных адрозненняў, узнікаюць і адрозненні ў фізіка-хімічных уласцівасцей вады (празрыстасці, цветнасці, ва ўтрыманні асобных іонаў, біягенных элементаў). Узнікаюць такім чынам значныя аб’ёмы вады, якія адрозніваюцца паміж сабой фізіка-хімічнымі ўласцівасцямі, устойлівымі ў кожнай масе. Па меры награвання вады цеплаэнертнай часткі, тэрмабар паступова адступае у адкрытую частку возера і знікае пры праграванні яе да тэмпературы вышэй 4о С.

Тэрмабар характэрызуе гарызантальную неаднароднасць водных мас возера. У глыбокіх прэсных азёрах зоны умеранага клімату летам, пры прамой тэрмічнай стратыфікацыі, моцна і раўнамерна нагрэты верхні слой вады – эпілімніён – падсцілаецца больш халодным глыбінным слоем – гіпалімніёнам. Паміж эпілімніёнам і гіпалімніёнам размяшчаецца слой тэмпературнага скачка – металімніён, у якім тэмпература рэзка паніжаецца з глыбінёй. Слой тэмпературнага скачка з’яўляецца быццам бы заграджальным слоем (тэрмаклінам), вышэй якога адбываецца перамешванне водных мас, а ніжэй назіраецца больш устойлівы стан тэмпературы вады, якая павольна змяняецца з глыбінёй. У сувязі з гэтым у эпілімніёне ствараюцца больш спрыяльныя ўмовы жыцця .Летам у штыль часта назіраецца мезатэрмія – максімум тэмпературы вады на некаторай глыбіні. Яна ўтвараецца шляхам канвекцыі пры ахалоджванні возера у начныя часы.

  1. Методика определения в общем виде расхода воды по формуле Шези.

Сапраўдны расход вады вылічваецца па формуле: Qсапр = Qфікт Кп .

пераходны каэфіцыент вызначаецца па эмпірычнай формуле: Кп = С / (С+6),

дзе С – каэфіцыент Шэзі, велічыня якога выбіраецца з дадатку (2) у залежнасці ад значэння каэфіцыента шурпатасці n, які вызначаецца па дадатку (1) і велічыні гідраўлічнага радыуса R (для раўнінных рэк R прымаюць роўным сярэдняй глыбіне hс).

Соседние файлы в папке Билеты