Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Практикум по гидрологии / 1-Лабараторна-практычныя.doc
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
2.64 Mб
Скачать

Модуль 1. Лабараторна-практычныя заняткі і кантралюемая самастойная работа

1.1. Гідраграфічныя характарыстыкі ракі і яе басейна

Вывучэнне рэк пачынаецца з выяўлення гідраграфічных харак- тарыстык іх басейнаў (вадазбораў) ─ тэрыторый, з якіх сцякае вада ў пэўныя рачныя сістэмы (галоўную раку з яе прытокамі).

Гідраграфічныя характарыстыкі ракі і яе басейна маюць важнае значэнне ў гідралагічных разліках, асабліва ў тых выпадках, калі матэрыялаў назіранняў недастаткова або калі яны адсутнічаюць.

Да найбольш істотных з іх адносяцца марфаметрычныя паказчыкі басейна (плошча, даўжыня, шырыня, асіметрычнасць, лясістасць, азёрнасць, забалочанасць, узаранасць) і параметры гідраграфічнай сеткі (даўжыня ракі і прытокаў, звілістасць, гушчыня, ухіл).

Для ўстанаўлення гэтых параметраў і паказчыкаў выкарыстоў- ваюцца картаграфічныя матэрыялы, пры гэтым чым буйнейшы ма- штаб карт, тым больш дакладнымі будуць атрыманыя даныя.

Змест работы

1. Вызначыць на карце маштабу _____________ліст_____________ гідраграфічныя характарыстыкі басейна ракі _____________________

2. Правесці водападзельную лінію, вызначыць яе даўжыню.

3. Вымераць плошчу басейна.

4. Вызначыць: а) даўжыню басейна; б) сярэднюю і найбольшую шырыню; в) каэфіцыент асіметрыі і развіцця водападзельнай лініі.

5. Вылічыць азёрнасць, балоцістасць, лясістасць і ўзаранасць басейна.

6. Вызначыць даўжыню галоўнай ракі і яе прытокаў.

7. Вылічыць каэфіцыенты звілістасці галоўнай ракі і гушчыні рачной сеткі.

8. Вызначыць падзенне і падоўжны ўхіл галоўнай ракі.

9. Пабудаваць гідраграфічную схему ракі і графік нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця.

Выкананне работы

1. Мяжа вадазбору ракі ─ водападзельная лінія, якая аддзяляе дадзены рачны басейн ад суседніх. Яе праводзяць згодна рэльефу мясцовасці па найбольшых вышынях (вяршынях ўзгоркаў, хрыбтоў, седлавінах) з улікам гарызанталей і бергштрыхоў; яна павінна замыкацца ў вусці або ў разліковым (замыкаючым) створы (рыс. 1.1, пункцірная лінія). Водападзельная лінія ні ў якім разе не павінна перасякаць часовыя і пастаянныя вадацёкі.

Даўжыня водападзельнай лініі(S, км) вызначаецца ў маштабе карты пры дапамозе цыркуля-вымяральніка з ростулам 2 мм.

Рыс. 1.1. Схема басейна р. Заходняя Бярэзіна

2. Плошча басейна (F, км2) вызначаецца пасля правядзення водападзельнай лініі планіметрам або палеткай. Вымяраецца паасобна для правага (Fп) і левага (Fл) берагоў галоўнай ракі, бо гэтыя даныя неабходны пры вылічэнні каэфіцыента асіметрыі. Пазней дакладна ўстанаўліваецца плошча басейнаў кожнага прытока першага парадку з мэтай пабудовы графіка нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця. Затым у дадзеным басейне вымяраюць плошчы лясоў (fл), азёраў (fаз), балот (fб) і ворыва (fв) для вызначэння адпаведных паказчыкаў. Усе атрыманыя значэнні разлікаў заносяцца ў ведамасць (табл. 1.1).

Табліца 1.1 Ведамасць вымярэння плошчы басейна ракі _________________ Карта маштабу_________________

Назва плошчы (часткі басейна, ракі)

Плошча ў дзяленнях планіметра (R)

Плошча

F = R (n2 n1) , км²

Адлікі

(n2 , n1)

Рознасць адлікаў

(n2 n1)

Сярэдняя рознасць (n2 n1)

Планіметр №_____________Цана дзялення планіметра (R) ________ км²/адз.

Плошча басейна ракі (F) _________ км² (Fл =_________ км², Fп =________ км²)

Плошча лясоў (fл)_________ км²

Плошча азёр (fаз)_________ км²

Плошча балот (fб)_________ км²

Плошча ворыва (fв)_______ км²

3. Даўжыня басейна (Lб, км) пры правільнай яго форме ─ гэта адлегласць па прамой лініі ад вусця ці замыкаючага створу ракі па напрамку вытоку да найбольш аддаленага пункта водападзельнай лініі (рыс. 1.2 а). Пры вогнутых і складаных формах басейна яго даўжыню вымяраюць цыркулем па медыяне (рыс. 1.2 б). У дадзеным выпадку выкарыстоўваюць палетку з празрыстага пластыка з шэрагам канцэнтрычных акружнасцей і адтулінай у цэнтры для наколвання. Для выяўлення сярэдніх па шырыні басейна пунктаў накладваюць палетку так, каб кожная з упісаных акружнасцей датыкалася да дзвюх процілеглых старон басейна і наколваюць некалькі пунктаў, затым праводзяць па іх медыянную лінію.

4. Сярэдняя шырыня басейна (Вс, км) вылічваецца па формуле:

Вс = F / Lб ,

дзе F – плошча басейна, км2; Lб – даўжыня басейна, км.

5. Найбольшая шырыня басейна (Внайб) – гэта даўжыня найболь-шага перпендыкуляра да лініі даўжыні басейна (гл. рыс. 1.2).

Рыс. 1.2. Даўжыня басейна ракі (Lб): а – па прамой лініі,

б – па медыяне; Внайбнайбольшая шырыня басейна

6. Каэфіцыент асіметрыі басейна (а), які характарызуе нераў-намернасць размеркавання плошчаў правай і левай часткі басейна (у адносінах да галоўнай ракі), вылічваецца па формуле:

а = | (FлFп) | / 0,5 (Fл + Fп),

дзе Fл і Fп – плошчы адпаведна левабярэжнай і правабярэжнай частак басейна, км².

7. Каэфіцыент развіцця водападзельнай лініі басейна (m), які характарызуе канфігурацыю рачнога басейна, уяўляе сабой адносіны даўжыні водападзельнай лініі (S, км) да даўжыні акружнасці круга (S, км), плошча якога раўняецца плошчы басейна F:

m = S / S´ = S / (2 √πF) = 0,282 S / √F.

Найменшае магчымае значэнне каэфіцыента m можа раўняцца адзінцы; пры гэтым басейн мае авальную ці акруглую форму. З павелічэннем значэння m форма рачнога басейна ў большай ступені адрозніваецца ад формы круга і мае больш выцягнутую форму.

8. Для ацэнкі ўплыву азёр, балот, лясоў, узаранасці рачных ба-сейнаў на гідралагічны рэжым рэк і велічыню сцёку высвятляюць азёрнасць (Каз, %), балоцістасць (Кб, %), лясістасць (Кл, %), узара-насць (Кв, %):

Каз = fазּ100 / F; Кб = fбּ100 / F; Кл = fлּ100 / F; Кв = fвּ100 / F,

дзе fаз, fб, fл, fв – адпаведна плошчы, занятыя азёрамі, балотамі, лясамі і ворывам ў межах дадзенага рачнога басейна плошчай F, км2.

9. Даўжыня галоўнай ракі (L, км) і даўжыні прытокаў (l1, l2 ... ln, км) вымяраецца па карце два разы (ад вусця да вытоку, затым у адваротным напрамку) пры дапамозе цыркуля-вымяральніка з пастаяным ростулам 1 ці 2 мм. Дапушчальнае разыходжанне паміж колькасцю адкладаў ростула цыркуля пры двух вымярэннях не павінна перавышаць 2 %, для падліку бярэцца іх сярэдняе значэнне. Лік кіламетраў вядуць ад вусця ракі да першага прытока, затым ад яго да другога прытока і г. д. Такое дзяленне галоўнай ракі на ўчасткі неабходна для пабудовы гідраграфічнай схемы.

Месцазнаходжанне вусця больш пастаяннае на мясцовасці і мала мяняе сваё геаграфічнае становішча пры ваганнях кліматычных фактараў. Таму вусце прымаецца за «0», ад якога вядуцца разлікі.

Пры выкарыстанні цыркуля вызначаецца не даўжыня дугі, па якой цячэ рака, а хорда. Для гэтага вымераная даўжыня ракі (участка) ці прытока памнажаецца на паправачны каэфіцыент на звілістасць (К), які выбіраецца ў адпаведнасці з тыпам (узорам) звілістасці (рыс. 1.3). Разлічаная даўжыня ракі (участка) ці прытока называецца вылічанай (сапраўднай) і з’яўляецца канчатковай. Дадзены спосаб вызначэння сапраўднай даўжыні ракі заснаваны на метадзе Ю. М. Шакальскага. Вынікі вылічэнняў даўжыні галоўнай ракі і даўжыні прытокаў заносяцца ў ведамасці (табл. 1.2, 1.3). Даўжыня галоўнай ракі атрымліваецца як нарастаючая велічыня яе ўчасткаў ад вусця да вытоку.

10. Каэфіцыент звілістасці ракі (Кзв) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ракі (L) да даўжыні прамой (l´), што злучае вусце і выток:

Кзв = L / l´.

Вынікі вылічэнняў заносяцца ў ведамасць (гл. табл. 1.2).

Рыс. 1.3. Узоры звілістасці рэк:

I – (K = 1,00); II – (K = 1,01); III – (K = 1,03); IV – (K = 1,04);

V – (K = 1,04); VI – (K = 1,07); VII – (K = 1,11);

VIII – (K = 1,21); IX – (K = 1,25);