Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
33
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
63.64 Кб
Скачать

1.Место гидрографии в дисциплинах гидрол. Цикла

Гідраграфія зя'ўляецца адной з частак гідралогіі сушы. Слова“гідраграфія”азначае“гідра”- вада,“графо”- пішу, падрабязна — апісанне водаў.

Гідраграфія як самастойная галіна гідралогіі сушы, адна з найбольш значных прыродазнаўчых дысцыплін сярод навук аб Зямлі, разглядае агульныя заканамернасці геаграфічнага размеркавання паверхневых вод, апісанне канкрэтных водных аб'ектаў і іх сувязь з геаграфічнымі умовамі разглядаемай тэрыторыі, а таксама асаблівасці іх рэжыму, гаспадарчае значэнне і выкарыстанне.

У сваю чаргу гідраграфію можна падзяліць на фізічную гідраграфію і прыватную, ці рэгіянальную гідраграфію. Фізічная гідраграфія разглядае пытанні марфалогіі і марфаметрыі водных аб’ектаў і заканамернасці іх размеркавання па тэрыторыі і прыродным (ландшафтным) зонам. Рэгіянальная гідраграфія разглядае асаблівасці водных аб’ектаў па асобным раёнам з улікам гідралагічнага раянавання, рачных басэнаў і мажлівасці іх выкарыстання ў гаспадарцы.

Прыродныя водныя аб’екты (рэкі, азёры, вадасховішчы, і інш.) з’яўляюцца адным з элементаў геаграфічнага ландшафта, які вывучаецца фізічнай геаграфіяй, таму гідраграфія, як і гідралогія увогуле, цесна звязана з гэтай дысціплінай. З гэтага пункту гледжання апісанне вадаёмаў і вадатокаў уключае не толькі іх колькасную і якасную характэрыстыку, але і агульныя пытанні, якія тычацца заканамернасцей геаграфічнага размеркавання вод па тэрыторыі Беларусі, вывучэння іх тыповых уласцівасцей і узаемасувязяў з другімі элементамі ландшафтаў.

Акрамя гідралогіі сушы гідраграфія цесна звязана з возеразнаўствам, гідралогіяй вадасховішчаў, сажалак і іншымі навукамі як гідралагічнага цыкла, так і ўвогуле з фізічнай геаграффіяй. Таму пры апісанні і вывучэнні водных аб’ектаў карыстаюцца усімі метадамі даследаванняў, якія ужываюцца у пералічаных дысцыплінах як састаўных частках асноўнага курса — гідралогіі сушы.

“Гідраграфія Беларусі” адносіцца больш да рэгіянальнай гідраграфіі з элементамі фізічнай гідраграфіі і возеразнаўства. Гэта тлумачыцца асаблівасцямі прыроды тэрыторыі Беларусі, вялікай колькасцю азер і вадасховішчаў і іх значэннем для гаспадаркі рэспублікі, іх месцам у прыродных комплексах.

Рэкі і азёры Беларусі выконваюць важную ролю у гаспадарцы Беларусі, у прыватнасці водны шляхі мелі вялікае значэнне у гістарычным мінулым. На сённяшні дзень галоўныя галіны гаспадаркі, якія карыстаюцца вадой як прыродным рэсурсам з’яўляюцца: гідраэнергетыка, судаходства, вадазабяспячэнне гарадоў і прамысловых аб’ектаў, арашэнне, абвадненне, меліярацыя і рэкрэацыя.

Прадметам вывучэння курса з’яўляюцца усе вадаемы і вадатокі тэрыторыі Беларусі, асаблівасці іх прыроды і гідралагічнага рэжыма, гаспадарчага выкарыстання.

,,Размеркаванне сцёку па порам года

Сцёк па тэрыторыі Беларусі змяняецца у шыротным напрамку разам са зменай кліматычных умоў.

Для большасці рэк асноўная частка рачнога сцёку пораходзіць вясной у час таяння снегу (рыс. 2.1). Пагэтаму характар вяснавога разводдзя (яго працягласць, аб’ём, доля у гадавым сцёку) у значнай меры вызначае асаблівасці размеркавання сцёку на працягу года. Сярэдняя велічіня сцёку вясной вагаецца ад 40 да 170 мм. Гэта складае ад 30 да 70 % гадавога сцёку. Велічыня веснавога паўнаводдзя мае свае асаблівасці як у шыротным напрамку, так і па басейнам асноўных рэк Беларусі.

Веснавое разводдзе змяняецца нізкай летняй межанню. Асноўнай крыніцай жыўлення ў межань з’яўляюцца грунтовыя воды. Летне-асенняя межань часта парушаецца дажджавымі паводкамі. Некаторыя малыя рэкі паўднёвай часткі Беларусі у межань перасыхаюць. Доля летне-асенняга сцёку складае ад 18 да 43 % гадавой велічыні. Зімой сцёк спачатку паніжаецца, а затым паступова павялічваецца. У перыяд зімовых адлігаў часта назіраюцца зімовыя паводкі. У суровыя зімы малыя рэкі часта перамярзаюь і сцёк спыняецца. Сярэдні сцёк за зіму змяняецца ад 4 да 25 % і памяншаеецца з поўначы на поўдзень.

На асанове аналіза гідрографаў сцёку на Беларусі выдзяляюцца межы пачатку і канца гідралагічных пораў года: вясны (сакавік — травень), лета - восень — (чэрвень — лістапад), гідралагічная зіма (снежань — люты). Наіменшыя значэнні мінімальнага сцёку прыходзяцца на паўднёвую частку тэрыторыі. У адпаведнасці з змяненнем падземнага жыўлення рэк знаходзіцца і размеркаванне мінімальнага сцёку рэк па тэрыторыі. Сярэднія мнагалетнія мінімумы сутачнага сцёку у летні перыяд змяняюцца ад 0,10 да 4,16 л/с км2, а у зімов – 0,19 – 4,12 л/с км2. У асобныя гады сцёк значна адрозніваецца ад гэты велічынь, а на асобных учасках малых рэк ён увогуле знікае. Самыя нізкія модулі сцёку і выпадкі перасыхання і прамярзання характэрны рэкам Палесся. Для рэк Беларусі характэрна наяўнасць дзвюх перыядаў нізкага сцёку за год – летне-асенні і зімні. Прі адсутнасці паводак працягласць летне-асеннега межаннага перыяда выхзначаецца ад канца паўнаводдзя да з’яўлення на рэках лядовых з’яў. Працягласць зімовай межані пры адсутнасці паводак прынята ад пачатку зімовага перыяда да пачатку паўнаводдзя. Пры наяўнасці паводак у канцы восені – пачатку зімы за пачатак межані прыймаецца дата заканчэння паводкі ці хвалі паводак. Межань лічыцца неперарванай пры аб’ёме паводак не больш 10 – 15 % велічыні аб’ёма сцёку за перыяд ад пачатку межані да канца паводкі. Пасля вызначэння межані у агульным вызначаецца найбольш малаводны яе перыяд, на які прыходзіцца найменшы сутачны расхолд вады. Максімальны сцёк. Веснавое паўнаводдзе з’яўляецца характэрнай фазай рэжыма рэк, зя які праходзіць ад 40 да 60 % адагульнага гадавога сцёку. У гэты час назіраюцца найбольшыя расходы вады. Веснавое паўнаводдзе пачынаецца на паўднёвым захадзе у сярэднім у пачатку сакавіка – у першай палавіне красавіка. Сярэдні слой сцёку за паўнаводдзе вагаецца ў межах 50 – 60 мм на поўдні да 160 мм на паўночным усходзе. Доля дажджавога сцёку складае 10 – 15 % ад сумарнага.

Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі

Размеркаванне сцёку па тэрыторыі Беларусі залежыць ад геаграфічнай шыраты і змены прыродных і кліматычных умоў, рэльефу тэрыторыі, размеркавання атмасферных ападкаў, суадносін паміж велічінямі атмасферных ападкаў і выпарэння.

У размеркаванні сцёку па тэрыторыі рэспублікі назіраецца агульнае паніжэнне сярэднягя гадавога сцёку з поўначы на поўдзень (рыс. 2.4). Такое размеркаванне сцёку звязана з памяньшэннем аб’ему веснавога разводдзя і павялічэннем велічыні выпарэння з паверхні зямлі ў цёплую частку года. З паўночнага-усходу на паўднёвы захад назіраецца памяньшэнне запасаў вады ў снежным покрыве і атмасферных ападкаў пераважна ў цёплую частку года.

На агульны малюнак размеркавання сцёку па тэрыторыі уплывае рэльеф. Як і размеркаванне атмасферных ападкаў, так і сцёку залежыць ад змяненняў у рэльефе. Да ўзвышшаў Беларускай грады прыходзіцца большая колькасць атмасферных ападкаў і найбольш высокія паказчыкі модуля сцёку.

Па дадзеным разліку ЦНДІКВВР на 1999 год найбольшая велічыня сярэдняга шматгадавога сцёку назіраецца на паўночным захадзе (да 6-8 л/с.км2) і поўначы тэрыторыі рэспублікі (7-8 л/с.км2). Найменьшая норма сцёку адзначаецца на крайнім паўднёвым захадзе і паўднёвым усходзе Беларусі (меньш 4 л/с.км2). На болшай частцы Беларускага Палесся, Прэдпалесся, Цэнтральна-Бярэзінскай нізіне, а атксама у басейнах Дняпра, Нёмана модуль сцёку вагаецца у межах 4-6 л/с. км2. Мінімальныя значэнні модуля сцёку за шматгадовы перыяд прыходзіцца на ніжняе цячэнне рэк Бобрык, Цна, Морач, Гарыні і інш., усходняй часткі Мазырскага і Гомельскага Палесся.

..

Уплыў фізіка-геаграфічных фактараў на рэжым паверхневага сцёку

Асноўным фактарам, які абумоўлівае умовы фарміравання сцёку на тэрыторыы Беларусі з’яўляецца кліматычны фактар (ападкі і выпарэнне). Яны вызначаюць агульны фон размеркавання сцёку рэк у кожным гідралагічным раёне. Аднак, калі разглядаць сцёк па месяцам, порам года, то узнікаюць адхіленні, якія абумоўлены мясцовымі (лакальнымі) фактарамі. Сярод іх найбольш важнымі з’яўляюцца: глебава-геалагічныя, геамарфалагічныя умовы, марфаметрычныя паказчыкі вадазбора, азёрнасць, балоцістасць, аблесеннасць вадазбора, а таксама рэчышчавае рэгуляванне сцёку.

Глебава-геалагічныя і геамарфалагічныя умовы. На зарэгуляванасць сцёку уплывае наяўнасць у межах вадазбора водапранікальных пясчаных і супясчаных грунтоў. Рэкі, якія маюць раўнінны рэльеф і складзены пясчанымі і супясчанымі грунтамі маюць раўнамерны сцёк (рэкі Удранка, Улла, Бобр і інш.).

Пясчаныя і супясчаныя грунты маюць павышаную фільтрацыю і разам з раўнінным рэльефам спрыяюць інтенсіўнаму прасочванню атмасферных ападкаў іпапаўненню запасаў грунтовых вод. Пры добрым дрэніраванні рэкі павялічваюць падземную частку сцёку у малаводныя перыяды.

Плошча вадазбора. Уплыў плошчы вадазбора на сцёк выражаецца слаба. Аднак, заўважана, што з павялічэннем плошчы вадазбора павялічваецца сцёк у летне-асеннюю і зімовую межань, г. значыць, што сцёк больш устойлівы на парацягу года. Размеркаванне сцёку па порам года у межах аднаго гідралагічнага раёна мала звязана з плошчай вадазбора.

Азёрнасць. З азёрнасцю звязана так называемае прыроднае рэгуляванне сцёку. Азёрнасць тэрыторыі вадазбора прыкметна адзначаецца на поўначы Беларусі у басейне р. Заходняя Дзвіна, дзе адзначаецца найбольшая азёрнасць (да 10 %). Наяўнасць азёр спрыяе выраўнованню сцёка на працягу года. С павялічэннем азёрнасці вадазбораў сцёк вясной памяншаецца, а у летнія перыяд павялічваецца.

Аблесенасць. Амаль ва усіх гідралагічных раёнах назіраецца уплыў лясных масіваў на сцёк. З павялічэннем лясістасці вадазбораў доля веснавога сцёку у гадавым раўзрэзе памяншаецца, а у летнеасенні — павялічваецца. У лясах накопліваецца больш снегу, снег тае паступова і папаўняе грунтовыя воды. Рэкі з высокім паказчыкам лясістасці маю.ць больш устойлівы летні сцёк.Уплыў лясістасці вадазбораў на велічіню зімовага сцёку не прыкметна.

Балоцістасць. Ва умовах Беларусі балоцістасць мала уплывае на унутрыгадавое размеркаванне сцёку. Аднак, шматгадавы веснавы сцёк з больш забалочанных вадазбораў большы, а у летні перыяд — меньшы. Сярэдні шматгадовы зімовы сцёк не залежыць ад балоцістасці дрэніруемай тэрыторыі.

Рэчышчавае рэгуляванне сцёку. Функцыю рэгулявання сцёку на працягу года ва умовах Беларусі часта выконваюць рачныя даліны і рэчышчы. Кожны год вясной, радзей восенню, рэчышча і пойма затапляюцца вадой, тым самым яны затрымліваюць частку сцёку і уплываюць на выраўноўванне сцёкц на працягу года. Назіраецца пераразмеркаванне часткі веснавога і паводкавага сцёку. Рэкі з вялікімі, шырокімі і забалочанамі поймамі маюць больш працяглыя тэрміны веснавога разводдзя. Так, напрыклад, на р. Прыпяць у г. Мазыр, а таксама на некаторых яе прытоках.

Соседние файлы в папке Гидрография РБ