Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
34
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
7.02 Mб
Скачать

3. Гісторыя фарміравання і сучасныя тэндэнцыі

развіцця гідраграфічнай сеткі

3.1. Сувязь сучаснай гідраграфіі з тэктонікай

Тэктанічная будова тэрыторыі Беларусі, а таксама неатэктанічныя працэссы займаюць значнае месца у залажэнні і развіцці рачных і азёрных сістэм. Тэктоніка тэрыторыі уплывае на яе рэльеф і адпаведна на развіцце гідраграфічнай сеткі.

Галоўнай асаблівасцю гідраграфічнай сеткі Беларусі з'яўляецца яе належнасць да дзвюх басейнаў: Чорнага і Балтыйскага мораў. Да першага з іх адносіцца рачная сістэма Дняпра, да другога — Заходняя Дзвіна, Нёман, Буг і Ловаць. Такое размеркаванне буйнейшых рэк з'яўляецца невыпадковым і у значнай меры вызначаецца неатэктонікай.

Рачныя сістэмы басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў маюць свае асаблівасці. Сістэма Дняпра у плане мае дрэвавідную форму. Цэнтральнае месца у ёй займае р. Бярэзіна і р. Друць. Дняпро і Сож утвараюць усходнія галіны кроны, р. Прыпяць — заходнія. Усе галіны гэтага дрэва зыходзяцца на паўднёвым усходзе Беларусі.

Гідраграфічная сетка басейна Балтыйскага басейна Балтыйскага мора адрозниваецца больш складанай будовай и арыентыравана пераважна у паўночна-заходнім напрамку.

Галоўны вадападзел басейнаў Чорнага и Балтыйскага мораў праходзіць з паўночнага усходу на паўднёвы захад і падзяляе тэрыторыю Беларусі на дзве няроўныя часткі, большая з якіх адносіцца да Чарнаморскага басейна. Пры гэтым лінія вадападзелу праходзіць у межах Беларускай грады і перасякае Беларускае Палессе на паўднёвым захадзе.

Для басейна рэк Заходняй Дзвіны характэрна вялікая колькасць азёр. У некаторых раёнах азёрнасць дасягае 10 % і больш. Большасць буйных вадаёмаў мае няправільныя альбо ізаметрычныя абрысы. Але частка невялікіх азёр згрупаваны у лінейныя выцягнутыя сістэмы працягласцю да некалькі дзясяткаў кіламетраў (напрыклад азёры Чарсцвяты, Атолава, Павулле, і інш.).

Неатэктанічныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ахопліваюць апошнія 30 мільёнаў год. Гэты перыяд характэрызуецца знікненнем у сярэднім галацэне апошняга марскога басейна і канчатковым устанаўленнем кантынентальных умоў. Будова і эвалюцыя

Рыс. 3.1. Суадносіны гідраграфічнай сеткі і неатэктанічнага структурнага плана Беларусі (Ляўкоў Э.А., Карабанаў А. К., 1992). 1 – ізабазы, 2 – лінія Чарнаморска-Балтыйскага вадападзела. 1 – неатэктанічныя зоны: Паўднёва_Беларуская, 2 – Усходне-Беларуская, 111 – Цэнтральна-Беларуская, 1У – Заходне-Беларуская; лакальныя структуры: а – Ашмянскі купал. б – Нарачанскі купал, в – Заслаўскі купал, г – Плешчаніці купал, д - Полацкая мульда, е - Браслаўскі структурны заліў, ж – Чырвонаазерскі структурны нос, з – Бярэзінскі структурны заліў, і – Брагінская седлавіна, м – Пінскі структурны залів, н – Петрыкаўскі структурны заліў, о – Магілёўскі структурны заліў.

даверхнеалігацэнавай паверхні сведчыць аб тым, што тэрыторыя у навейшы час значна дэфармавалась пад уплывам падняццяў і апусканняў яе розных частак. Амплітуда неатэктанічных дэфармацый дасягала 150-170 м.

На тэрыторыі Беларусі выдзяляецца дзве зоны падняцц (рыс. 3.1.). Найбольш значнаму падняццю падверглася паўднвая частка Беларусскага Палесся, якая ляжыць на поўдзень ад лініі Кобрын – Пінск — Любань — Ельск. Яна уключала паўночныя схілы Украінскага шчыта, Мікашэвіцка-Жыткаіцкага выступа і сумежныя тэрыторыі Прыпяцкага прагіна, Палескай седлавіны, Падляска-Брэсцкай упадзіны і Лукаўска-Ратноўскага горста. Другая зона інтенсіўнага падняцця захапіла паўночны усход (паўночней ад лініі Лоеў, Рэчыца, Жлобін) і прыходзіцца на заходнія схілы Варонежзскай антыклізы. Апусканні тэрыторыі назіралісь на захадзе і паўночным захадзе з амплітудай 4-50 м.

У выніку тэктанічных дэфармацый адбылася структурная перабудова тэрыторыі і утварылась неатэктанічная монакліналь, якая у агульным накіравана з паўднёвага захаду на паўночны захад у бок Прыбалтыкі. У межах монакліналі выдзяляюцца чатыры вобласці з рознай амплітудай вертыкальных рухаў: Паўднёвая і Усходне-Беларуская зоны інтенсіўнага падняцця (больш 100 м), Заходне-беларуская зона апусканняў (да –50 м) і Цэнтральна-Бярэзінская пераходная больш спакойная зона з інтенсіўнасцю падняцця ад +0 да +100.

На агульным фоне неатэктанічнай монакліналі сфарміравалісь невялікія па плошчы падняцці і апусканні. Такія лакальныя структуры асабліва часта сустракаюцца у Заходне-Беларускай зоне, дзе у навейшы час узнікла шэраг купалоў і мульд у папярэчніку 20-50 км (Ашмянскі, Нарачанскі, Заслаўскі, Плешчаніцкі купалы, Полацкая мульда і інш.). Так званы Бярэзінскі структурны разліў аріентаваны з паўночнага-захаду на паўднёвы усход і падзяляе Паўднёва-Белврускую і Усходне-Беларускую зоны. Яго шырыня месцамі дасягае 80-100 км. Ва усходняй частцы Прыпяцкага прагіну, дзе яго перасякае Бярэзінскі заліў, часта сустракаюцца невялічкія структуры у дыяметры да 12 км, якія звязаны з ростам саляных купалаў і больш працяглых антыкліналяў (напрыклад, Чырвонаазёрскі структурны нос).

Сваеасаблівым тыпам структураў неатэктанічнага этапу з'яўляецца гляцыядыслакацыі, якія знаходзяцца блізка ад паверхні платформеннага чахла і пранікюць на глыбіню да 250 м. Гэта дугападобныя складкава-чашуйчатыя утварэнні працягласцю да некалькі кіламетраў, а таксама гляцыя-купалы да некалькіх кіламетраў у папярэчніку. Яны сустракаюцца звычайна у раёнах неглыбокага залягання фундамента (Беларуская антыкліза, Палеская седлавіна, і інш.).

Такі характар неатэктанічных рухаў па Э. А. Ляўкову і А. К. Карабанаву (1992) вызначыў агульны малюнак гідраграфічнай сеткі і галоўныя напрамкі паверхневага сцёку. Фарміраванне рачных басейнаў адбылося параўнальна нядаўна, на мяжы неагена і антрапагена. У міацене і пліацэне асноўны сцёк адбываўся на поўдзень і паўночны захад, у бок найбольш апушчаных участкаў (Падляска-Брэсцкая упадзіна, Прыпяцкі прагін). Канчатковае фармірвавнне Чарнаморска-Балтыйскага вадападзела адбывалася напэўна разам з утварэннем монакліналі і пачатковым фарміраваннем катлавіны Балтыйскага мора, падняццем Украінскага шчыта, Варонежскай антыклізы, Валынскай монакліналі і інш. Гэты час адпавядае з'яўленню у Скандынавіі у позднім кайназоі ледавікоў. Працэс прагіну Балтыкі працягваўся і вадападзел здвігаўся на паўднёвы усход.

У адрозненне ад Балтыйскага басейна рэкі Чарнаморскага басейна утвараюць адзіную Дняпроўскую сістэму, дрэвападобная форма якой добра упісваецца у агульны малюнак ізабазаў. Інтенсіўнае падняцце Паўднёва-Беларускай і Усходне-Беларускай зон заставіла сістэму рэк шукаць выхад за межы рэгіёна. Сваеасаблівымі варотамі для такога выхаду стала паўднёвае заканчэнне Бярэзінскага структурнага заліву. Дугападобныя даліны рэк Беседзі, Сажа, Дняпра, Прыпяці і другіх рэк можна растлумачыць іх агібаннем паднятых участкаў лакальных неатэктанічных структур.

Паўнаводнасць рэк залежыць ад велічіні пдземнага жыўлення. Прыток падземных вод у сваю чаргу назіраецца у рачных далінах на участках у падножжа агібаючых імі узвышаючыхся структур. Такія умовы складаюцца у Паўднёва- і Усходне-Беларускай зонах. Такім чынам можна тлумачыць высокую паўнаводнасць Дняпра і Прыпяці, меньшую выпрацаванасць далін Сажа у параўнанні з далінай Дняпра. У мінулым Сож знаходзіўся у больш спрыяльных умовах.

У той жа час на поўначы Беларусі сустракаюцца азёры, якія знаходзяцца у адмоўных структурах, напрыклад, у межах Полацкай мульды.

Узнікненне возера Палік звязана з падпруджваннем субшыротна выцягнутай седлавіны паміж Плешчаніцкім купалам і Цэнтральна-Бярэзінскай зонай.

На Прыпяцкім Палессі знаходзіцца мноства невялічкіх акруглых азёр, якія знаходзяцца над сводамі вышчалачваючыхся саляных купалаў.

Найбольш цесная сувязь назіраецца паміж будовай, размяшчэннем рачных далін у плане і лакальнымі, мясцовымі структурамі. Такім чынам можна, напрыклад, растлумачыць лукавіну р. Дняпро у Оршы. Адпаведныя суадносіны можна разгледзіць у Прыпяці, Бярэзіны, Заходня Дзвіны і другіх рэк.

Прамыя участкі рачных далін, зліянні у адным месцы дзвюх рознабаковых прытокаў галоўнай ракі, якія размешчаны на адной лініі, выпрамленых элементаў далін розных рэк, сведчаць аб уплыве неатэктанічных разломаў на канфігурацыю рачных далін.

Выразна можна убачыць на неатэктанічнай карце Ашмяна-Лоеўскую зону згустка лінеаментаў паўночна-заходняга накірунка, якая перасякае усю тэрыторыю Беларусі з паўдневага-усходу на паўночны захад і адлюстравана у будове далін рэк Дняпра, Прыпяці, Бярэзіны, Пцічы, Нёмана, Віліі і інш.

Характэрная суязь рэк з лакальнымі структурамі назіраецца у вобласці сучаснага актыўнага галакінеза Прыпяцкага прагіна. У месцы развіцця саляных купалаў і антыкліналяў знаходзяцца вытокі шматлікіх невялікіх вадатокаў і рэчак. Амаль 90 % з іх у рознай ступені уплывае на размяшчэнне рэк. Частка структур супадае з вадападзеламі буйных рэк (Бярэзіны і Прыпяці, меньш паміж Прыпяццю і Дняпром). Аднак найбольшая колькасць структур супадае з вадападзеламі малых рэк. Частка вяршыняў такіх структур агібаюцца вадатокамі. І толькі каля 10 % сводаў саляных структур перасякаюцца рэкамі. Без адхілення цякуць такія буўныя рэкі, як Дняпро, Бярэзіна, Прыпяць. Сярэднія і малыя рэкі, як правіла, упісваюцца у рэльеф згодна з дадатнымі узняццямі неатэктонікі. На характар і ступень такой залежнасці з дадатнымі структурамі уплывае магутнасць водных патокаў, іх здольнасць хутка уразацца у сучасную паверхню.

Дыслацыраваныя тоўшчы антрапагенавых і больш старажытных адкладаў, якія выражаюцца у рэльефе у выглядзе канечных марэн, непасрэдна уплываюць на размяшчэнне вадападзелаў і гідраграфічнай сеткі. Дынамка краявой зоны ледавіковага покрыва прыводзіла тда утварэння дугападобных комплексаў, якія былі генетычна звязаны з гляцыядэпрэсіямі. Рэкі і азёры звычайна унаследавалі гляцыядэпрэсіі і больш вузкія лагчыны.

Канфігурацыя рэчышчаў рэк, геаграфічнае становішча азёрных вадаёмаў сведчыць аб сувязі гідраграфіі з неатэктанічнымі структурамі меньшага ранга. Супастаўленне неатэктонікі з месцазнаходжаннем азёр паказвае, што найбольш буйныя азёры (Нарач, Чырвонае) размешчаны непасрэдна над лакальнымі неатэктанічнымі падняццямі. Так, возера Нарач размешчана непасрэдна над сводам Нарачанскага купала, Чырвонае — над Цэнтральнай і найбольш прыпаднятай часткай Чырвонаазерскага структурнага носа, які абасоблены ад Паўднёва-Беларускай зоны падняццяў. Гэтым вадаёмам характэрны ізаметрычныя абрысы і параўнальна невялікія глыбіні. залажэнню азёрных катлавін спрыяла павышаная трэшчынаватасць парод, якая была звязана з парушэнняміна сводах дадатных лакальных структур.

Як сведчаць даследаванні гідраграфічнай сеткі па аэрафатаздымкам на рэгіянальным узроўні добра распазнаюцца часовыя вадатокі, якія часта прыурочаны да зон сачлянення тэктанічных структур (рыс. 3.2).

Рыс. 3.2. Размеркаванне эразіённай сеткі у межах Мікашэвічска-Жыткавічскага уступа (а) і зоны сутыкнення Прыпяцкага прагіна (ПП) і Украінскага крышталічнага масіва (УКМ) (б): 1 – рэчышчы рэк, 2 – часовыя вадатокі.

Сучасны рэльеф таксама звязаны з асаблівасцямі глыбіннай будовы тэрыторыі Беларусі. Найбольш буйная рака Палесся р.Прыпяць праходзіць праз цэнтральную частку Прыпяцкага прагіну. Рэчышча меандрыруе у межах поймы, над лакальнымі дадатнымі

структурамі падмывае уступы першай (в. Пагост, Хвоенск, Снядін, Мардвін і інш.), а часам і другой ( в.Дарашэвічы, Галубіца, г. Петрыкаў і інш.) надпойменных тэрас. Каэфіцыент звілістасці рэчышча вагаецца ад 0,5 над міжкупальнымі паніжэннямі да 0,9 над лакальнымі дадатнымі структурамі (г.п. Тураш, д. Пагост), а у раёне в.Макарычы – г.Петрыкаў (Пятровіцкае падняцце) дасягае 0,93-0,97. Характэрныя лукавіны р.Прыпяці, змяненні у напрамках цячэння звязаны з дадатнымі падняццямі (Петрыкаўскае, Шастовіцкае, Тураўскае, Скрыгалаўскае падняцці). Ніжэй г.Мазыра субшыротны напрамак змяняецца на паўднёва-усходняе, што і адпавядае прасціранню Хобнінска-Хойнікскага пахаванага выступа. Над падняццямі назіраецца памяньшэнне шырыні рэчышча да 90 м, павялічэнне глыбінь да 8 м, рэзка павялічваецца колькасць памеры мелей і перакатаў, з’яўляюцца асрадкі і астравы. Над Пятровіцкім і

Рыс. 3.3. Сучасныя змяненні у канфігураціі рэчышча на розных участках ракі Прыпяць (а,б; в,г): а, в, - верасень 1951,б,г, - кастрычнік 1969 г.; 1 – мелі, 2 – сляды ачысткі рэчышча, 3 – верцебы.

Шастовіцкім падняццямі назіраецца раздваенне рэчышча, папярэчны і паўздоўжны профілі мяняюцца час ад часу. Над міжкупальнымі паніжэннямі рэчышча звілістае, шырыня дасягае да 160 м, а глыбіня становіцца более пастаяннай (2-4 м), мелі і перакаты практычна адсутнічаюць. Сярэдняя хуткасць цячэння Прыпяці складае 0,3-0,1 м/с, над падняццямі (Тураўскае, Петрыкаўскае і інш.) павялічваецца да 0,7 м/с. Прыблізна такім жа чынам рэагуе на на змяненне тэктанічнай будовы і рэкі Днепр, Бярэзіна, Сож, Убороць, і больш дробныя рэкі. Найбольш яркія анамаліі у характары рэк адзначаюцца на р. Убороць у раёне в.Баравое, Юшэвічы, па р. Ствіга на поўдзень ад в. Кароцічы і інш.Адзначаецца спрамленне і павялічэнне глыбінь р Бярэзіныпры прахаджэнні Паўночна-Прыпяцкага краявога разлома. Такім жа чынам рэагуе і рэчышча р.Дняпро ва умовах Паўночна-Прыпяцкага разлома, а таксама у раёне в. Холмеч і Чаплін.

Аб сучаснай дзейнасці рэчышчавых працэсаў на Палессі (Прыпяць, Дняпро, Бярэзіна, Сож, Убороць, Ствіга і інш.) сведчыць малюнак 3.3 за 18 гадовы адрэзак часу.

Адпаведная сітуацыя характэрна і для азёрпаўднёвага захаду Беларусі, якія маюць карставае паходжанне.

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ