Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
37
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
5.8 Mб
Скачать

Азёры і азёрна-рачныя сістэмы

5.1 Агульная характарыстыка

Азёрыпрыродныя паглыбленні зямной паверхні, якія не меюць аднабаковага ухіла і непасрэднага злучэння з морам, запоўненыя да некаторай адзакі вадой. Вадаёмы такога тыпу адрозніваюцца запаволеным вадаабменам. Найбольшая частка азёр звязана з дзейнасцю апошняга ледавіка і знаходзіцца у зоне апошняга зледзянення і іграюць важную ролю ў фарміраванні сучасных прыродных ландшафтаў (поўнач і паўночны захад Еўропы, Канада, поўнач ЗША), (рыс. 5.1).

Рыс. 5. 1. Картасхема азёрнасці тэрыторыі Еўропы па разлікам

А. Хаіньскага, %: (1– 0,0-0,5;2– 0,5-1,0;3– 1,0-2,0;4– 2,0-5,0;5– 5,0-10,0;6– больш 10)

Найбольш буйныя азёры свету знаходзіцца у тэктанічных катлавінах у раёнах дастатковага ці звыш дастатковага увільгатнення як у раўнінных, так і горных раёнах. Буйныя азёры арыдных абласцей атрымліваюць жыўленне з другіх геаграфічных зон з дастатковым увільгатненнем ці з горных раёнаў.

Агульный аб’ём вады сусвету амаль у 90 разоў перавышае сумарны аб’ём вады рэчышчаў рэк і у чатыры разы боль сярэдняга гадаваога сцёку. Плошча 145 найбольш буйных азёр з плошчай акваторыі болей 100 км2 кожнае дасягае 1,3 млн.м2, што у тры разы перавышае плошчу Чорнага мора.

Геаграфічная роля азёр заключаецца:

  • ва ўздзеянні на сцёк (рэгуляванні, а пры значным впарэнні і у памяншэнні воднага сцёку), змяншэнні цвёрдага сцёку і рэгуляванні хімічнага);

  • ва ўздзеянні на мікраклімат прылягаючых тэрыторый;

  • у накапленні паступаючых з вадой і у выніку унутрывадаёмных (лімнічных) працэсаў рэчываў і утварэнні з іх на дне новых горных парод (сапрапеляў, торфа, мелу, ілоў рознага тыпу, мергеля, канкрэцый і інш.);

  • ва утварэнні спецыфічных умоў і асяроддзя для жыцця арганізмаў.

Шматлікія і розныя па паходжанню азёры злучаныя рэкамі утвараюць азёрна-рачныя сістэмы. Гідралагічны рэжым вадаёмаў такіх сістэм цесна ўзаемазвязаны. Найбольш выразна такія сістэмы выражаны у раёнах мацерыковага зледзянення: у скандынаўскіх краінах, Карэліі, дзяржаў Балтыі, на паўночным захадзе Расіі, а таксама і на поўначы Беларусі. Найбольшая у Расіі азёрна-рачная сістэма уключае Анежскае возера, р.Свір, Ладажскае возера і р.Няву. Шматлікія меншыя азёрна-рачныя сістэмы сустракаюцца у раёнах паазер’яў (Мазурскае у Польшчы, Беларускае Паазер’е і інш.). На Б такіх еларусі азёрна-рачныя сістэмы вядомы пад назвай аёрных груп (Браслаўская, Ушачская, група Вымно, Свірская, Сарачанская, Спораўская і інш.)

З больш чым 11000 азёр Беларусі прадстаўляюць сабой невялікія вадаёмы (табл. 5.1.). Характэрнай асаблівасцю азёр Беларусі з’яўляецца і іх нераўнамернасць размеркавання па тэрыторыі (табл. 5.2). Болшая колькасць азёр знаходзіцца ў Віцебскай і на поўначы Мінскай абласцей. Найбольшы паказчык азёрнасці назіраецца на Віцебскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях.

На паўднёвай раўніннай частцы Беларусі і ўзвышанай цэнтральнай частцы азёры сканцэнтрыраваны у далінах рэк (старычныя азёры). Адзіночныя азёрныя групы сутракаюцца у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях (рыс. 5.2).

Табліца 5.1

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ