Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
34
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
1.45 Mб
Скачать

9. Сажалкі

9.1 Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі

Сажалкавы фонд Беларусі няустойлівы і увесь час змяняецца у сувязі з будайніцтвам новых водных аб'ектаў і выхадам з эксплуатацыі старых. Па сучаснаму стану на тэрыторыі Беларусі налічваецца каля 1,5 тыс. сажалак агульнай плошчай каля 320 км2 і поўным сумарным аб'емам 505 млн м3. З іх у дзяржаўных рыбных гаспадарках знаходзіцца 450 і у калгасным сектары звыш 1000.

На паўночную частку рэспублікі прыходзіцца ўсяго каля 75 сажалак з плошчай воднай акваторыі 6,35 км2, поўным аб'емам 12,82 млн. км3. Малая іх колькасць абумоўлена наяўнасцю шматлікіх азер і рэк. На Беларускім Палессі налічваецца 352 сажалкі з агульнай плошчай 38,79 км2 і поўным аб'емам 51,61 млн. км3. Гэта абумоўлена плоскім рэльефам і неспрыяльнымі геалагічнымі і гідраграфічнымі ўмовамі.

У размеркаванні сажалак адзначаецца пэўная заканамернасць. У верхоўях рэк і балак знаходзіцца больш сажалак, але невялікага памеру, у параўнанні з іншымі часткамі басейнаў. Таму найбольшая шчыльнасць сажалак назіраецца ў цэнтральнай і заходняй частках рэспублікі (рыс.9.1).

У асноўным па характару размеркавання ўсе сажалкі можна падзяліць на 4 тыпы: рачныя (рэчышчавыя), ярава-лагчынныя, кар'ерныя і наліўныя.

Рачныя, альбо рэчышчавыя сажалкі стужкападобнай формы, найбольш распаўсюджаны. Даўжыня іх у сярэднім дасягае 1 км, а шырыня у плаціны не больш 100-150 м. Яны распаўсюджаны ў асноўным у вярхоўях малых рэк паўночнай і цэнтральнай частках рэспублікі.

Ярава-лагчынныя сажалкі распаўсюджаны ў раенах з развітай ярава-балачнай сеткай (Аршана-Магілеўскае плато). Яны маюць форму выцянутага трохвугольніка з аснаваннем каля плаціны. Іх даўжыня каля 0,5 км і шырыня 150-200 м.

Кар'ерныя сажалкі будуюцца на месцы здабычы торфу, будаўнічых пяскоў і інш. Іх канфігурацыя залежыць ад формы горных распрацовак.

Наліўныя сажалкі сустракаюцца вельмі рэдка. Яны маюць возерападобную форму ці форму правільнага многавугольніка з

Рыс.9.1. Размеркаванне сажалак па тэрыторыі Беларусі (колькасць на 100 км2 : 1 – няма сажалак; 2 – менш 0,1 адзінкі; 3 – 0,1 – 0,3; 4 – 0,3 – 0,5; 5 – 0,5 – 0,7; 6 – 0,7 – 1,0; боьш 1,0 адзінкі (па І.І. Кірвелю, 1987)

параўнальна аднолькавай даўжыней і сярэдняй шырыней. Вада рознымі спосабамі падаецца ў сажалкі з азер, рэк, каналаў.

9.2. Марфаметрычныя асаблівасці сажалак

Большасць сажалак маюць невялікі вадазбор. Каля 80 % сажалак маюць плошчу вадазбора 50 – 60 км2. Пераважная частка сажалак мае плошчу вадазбора не больш 0,5 км2 і сярэднюю глыбіню 1,5 м.

Па плошчы сажалкі можна аднесці да малых (да 10 га), сярэдніх (10,1 – 25,0 га) і вялікіх (больш 25 га).

У выніку недастатковых звестак аб марфаметрычных паказчыках сажалак для разліку аб'емаў выкарыстоўвалася залежнасць аб'ему сажалак ад іх плошчы (рыс. 9.2). У такіх выпадках карысны аб'ем бярэцца роўным 2/3 ад поўнага.

Рыс. 9.2.Графік залежнасці плошчы сажалак ад іх аб’ёму

9.3. Гідралагічныя асаблівасці сажалак.

Асноўнымі паказчыкамі гідралагічнага рэжыму сажалак, якія маюць практычнае значэнне, з'яўляюцца жыўленне, прыток вады, рэжым узроўняў, тэмпературны рэжым, паказчыкі выпарэння і фільтравання праз цела плацін і дно.

Тып воднага жыўлення розны: паверхневае жыўленне (рэчышчавы і схілавы сцек); змешанае (паверхнева-грунтовае); грунтовае; штучнае (вада падаецца помпамі з іншых крыніц).

Найбольш распаўсюджана першая група (рачныя сажалкі). Змешанае жыўленне маюць сажалкі ярава-лагчыннага тыпу. Грунтовае жыўленне характэрна для кар'ерных сажалак. Дадатковай крыніцай жыўлення з'яўляюцца крынічныя, фільтравальныя і ўнутрыглебавыя воды.

Назіранняў за ўзроўнем вады сажалак практычна няма. Пры праектаванні сажалак для кожнай з іх устанаўліваюцца свае праектныя ўзроўні: НПУ, УМА, ФУ. НПУ дасягаецца ў перыяд веснавога напаўнення і падтрымліваецца дастаткова доўга. ФУ не перавышае НПУ больш чым на 0,5 м і трымаецца кароткі час пры праходжанні веснавых павадкаў, разводдзяў, а таксама пасля ліўняў.

Ваганні ўзроўняў вады дасягаюць 20 – 30 см у дзень у сажалках ярава-лагчыннага тыпу з адносна плоскімі катлавінамі і 30 – 40 см у дзень – у сажалак з вузкімі і глыбокімі катлавінамі.

Графік вагання узровеня вады сажалак мае два пікі: вясной пасля снегатаяння (напаўненне) і восенню ў час дажджоў. Найменьшы (межанны) узровень прыходзіцца на канец ліпеня – жнівень. Гэта можна растлумачыць значным выпарэннем вады ў гэты час і яе заборам на патрэбы сельскай гаспадаркі.

Па характару ваганняў узроўня вады выдзяляецца дзве асноўныя групы сажалак. Для першай адносяцца сажалкі рэспубліканскага прызначэння (рыбхозаў) і сажалкі з аўтаматычным збросам вады.

У час запаўнення сажалак рыбгасаў узровень вады падымаецца раўнамерна, а затым устанаўліваецца на некаторай метцы, блізкай да НПУ. З падзеннем узроўня служба эксплуатацыі робіць неабходныя пускі вады у сажалкі з вадасховішчаў.

У другую групу уваходзяць сажалкі ярава-лагчыннага і рэчышчавага тыпаў з няўстойлівым рэжымам узроўняў. Для іх характэрны нераўнамерныя ваганні ўзроўня на працягу вегетацыйнага перыяду. Веснавое разводдзе адрозніваецца крутым пад'емам вады, які звычайна прыходзіцца на пачатак красавіка. Высокі ўзровень трымаецца 10 – 15 дзен. Яго вышыні складаюць 20 – 40 см у дзень. Акрамя гэтага ў сажалках такога тыпу добра выражаны дажджавыя паводкі.

Тэмпературны рэжым і выпарэнне з паверхні сажалак залежыць ад тэмпературы паветра, тэмпературы вады крыніц жыўлення, тыпу катлавін і плошчы сажалкі. У зарослых сажалках тэмпература вады як правіла больш на 1,5 – 2,0 ºС. Звычайна ў сажалках назіраецца прамая і адваротная стратыфікацыя. У мелкаводных сажалках (сярэдняя глыбіня 1,0 – 1,2 м) вада летам, асабліва ў ліпені – жніўні, добра праграецца ад паверхні да дна. У больш глыбокіх сажалках (1,5 – 2 м) сутачная амплітуда складае 1,5 – 4,0 ºС, а паверхневы слой можа награвацца ў жніўні да 27 ºС. Глыбокія сажалкі маюць больш працяглы перыяд з спрыяльнымі тэмпературнымі ўмовамі для рыбаразвядзення.

Для гаспадарчага планіравання вялікае значэнне мае правільны разлік водагаспадарчага балансу сажалак, і ў асаблівасці выпарэнне з іх паверхні. Выпарэнне складае беззваротны адток вады. Натурныя назіранні за выпарэннем на сажалках не праводзяцца. Таму можна выкарыстоўваць спецыяльную карту для разліку велічынь выпарэння з паверхні ўсіх вадаемаў Беларусі. ( рыс. ).

Сярэдняя шматгадовая велічыня выпарэння з воднай паверхні раўняецца 575 мм, на поўначы рэспублікі яна складае 540 мм, у цэнтры – 580 мм, на поўдні – 620 мм. Пры сярэдняй для Беларусі емкасці сажалкі 174 тыс. м3 і сярэдняй плошчы 11 га сумарныя агульныя страты на выпарэнне складаюць 63800 тыс. м3, альбо 37 % агульнага іх аб'ему.

Страты на вапарэнне ў сажалках рэспублікі, атрыманыя разліковым метадам па картах, на поўначы складаюць каля 34 % , у цэнтры – 37 % , на поўдні – 39 % поўнага аб'ему.

Рыс. 9.3. Нормы дадатковай велічіні выпарэння (мм) з паверхні сажалак і вадасховішчаў Беларвусі

Соседние файлы в папке ПОСОБИЕ