Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
36
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
377.86 Кб
Скачать

184

10. Кар’ерныя вадаемы

10.1. Паходжанне кар’ерных вадаемаў

Асобную групу вадасховішчаў утвараюць кар’еры, альбо кар’ерныя (вадаёмы) вадасховішчы. Іх утварэнне звязана са здабычай нярудных карысных выкапняў. На сенняшні дзень плошча зямель, якая занята горнымі распрацоўкамі ў выглядзе кар’ераў, на Беларусі складае больш чым 2 млн. га. Гэта адзін з вядучых метадаў здабычы карысных вакапняў (ад 50 да 80 % здабываючай прамысловасці ў СНД). Пры гэтым парушаюцца не толькі асобныя кампаненты прыроды, але і ўвесь прыродны комплекс. Таму ставіцца пытанне аб рэкультывацыі, аднаўленні гэтых тэррыторый.

Адрозніваюць горнатэхнічны і біялагічны этапы рэкультывацыі. У сучаснай сусветнай практыцы найбольшае распаўсюджванне атрымалі наступныя напрамкі рэкультывацыі:

  • сельскагаспадарчая;

  • лесагаспадарчая;

  • санітарна-гігіенічнае;

  • жыллевае і капітальнае будаўніцтва;

  • водагаспадарчае.

Апошняе ўяўляе сабой утварэнне на месцы кар’ераў вадаемаў рознага прызначэння.

Прыпаверхневыя ваданосныя гарызонты звычайна залягаюць неглыбока ад паверхні зямлі і знаходзяцца непасрэдна ў зоне залягання карысных выкапняў. Іх воды могуць служыць крыніцай для запаўнення кар’ерных выпрацовак і ўтварэння новага ландшафта – субаквальнага замест элювіяльнага. Пры гэтым часцей утвараюцца адмоўныя формы рэльефу (кар’еры, катлавіны, правалы, выемкі, каналы, траншэі, канавы і г.д.), якія могуць служыць чашамі для штучных кар’ерных вадаемаў.

Плошча кар’ераў вагаецца ў межах 2 – 20 га, рэдка 100 га. Глыбіня не перавышае 20 – 30 м. параўнальна невялікія аб’емы і плошчы вадасховішчаў абумоўлены генезісам радовішчаў, стракатасцю літалогіі чацверцічных адкладаў і рэльефам. Часцей за ўсе гэта гліны, суглінкі, супесі, пяскі.

Сярод радовішчаў адрозніваюць радовішча гліністыя, карбанатнай сыравіны, пяскоў і пяшчана-гравійнага матэрыялу. Значная частка іх знаходзіцца аля буйных гарадоў і прамысловых цэнтраў.

Гліністыя радовішчы звязаны з адкладамі ледавіковага і азерна-ледавіковага комплексу, якія знаходзяцца ў выраўненых мясцінах з неглыбокім заляганнем грунтовых вод (1 – 5, рэдка 10 м). магутнасць ускрышных пародаў 1 – 5 м, залежыад 0,5 да 8 м, часам да 25 – 40 м. Форма залежы – лінзападобная або ў выглядзе пласта.

Пасля здабычы глін распрацоўка ўяўляе сабой невялікія па плошчы і неглыбокія (2 – 10 м) выемкі з канусамі і грэбнямі ўскрышных парод. Асобныя ўчасткі ў радовішчы незакранутыя ( ).

Радовішчы пяской і пясчана-гравійнага матэрыялу знаходзяцца галоўным чынам у межах Беларускай грады і Паазер’я. У Брэсцкай, Гомельскай і Магілеўскай вобласцях такія радовішчы адзінкавыя. Аднак на Палессі знаходзяцца вядомыя радовішчы пяскоў для вырабу шкла і фармовачных пяскоў («Лоеўскія», «Любанскі-І»).

Радовішчы гэтага тыпу звязаны з флювіягляцыяльнымі і канечнамарэннымі ўтварэннмі і знаходзяцца ў асноўным на ўзвышанай мясцовасці з глыбіней залягання грунтовых вод 10 – 30 м і больш. Магутнасць радовішчаў складае 0,5 – 35 м. Залягае сыравіна, як правіла, блізка ад паверхні і рэдка на глыбіні 10 м. Адпрацаваныя радовішчы прадстаўлены кампактнымі выемкамі глыбіней 5 – 30 м. Ложа кар’ераў мае плоскабугрыстае дно і стромкія, часам адвесныя барты. Тыпічны аб’ект – кар’ер кар’ер пясчана-гравійнага матэрыялу « » Стаўбцоўскага раену.

Другі тып радовічшаў – узгоркі, грады, озы, камы і г.д. ( і г.д.). Яны значна спрасцілі здабычу сыравіны і пасля іх распрацоўкі ўтвараюцца неглыбокія кар’еры з глыбокім заляганнем грунтовых вод.

Большая частка радовішчаў, дзе вядзецца здабыча карбанатнай сыравіны (мел, мергель, даламіт), размешчана ў Гродзенскай і ўсходняй частцы Магілеўскай вобласці. Акрамя таго, недалека ад Віцебска вядзецца здабыча даламітаў (радовішчы «Руба», участкі «Руба», «Гралева»).

Радовічшы гэтага тыпу маюць выгляд карэнных залежаў або адторжанцаў. Карэнныя залежы магутнасцю 50 – 80 м, часам да 150 м, залягаюць на глыбіні ад некалькіх да 10 м. Адторжанцы маюць выцягнутую форму і стромкае падзенне (5 – 10, да 50 – 90 º). Магутнасць мелавых парод ад 0,3 – 1 да 60 м, у асобных выпадках 100 – 140 м. Гэта павышаныя ўчасткі рэльефа з глыбокім заляганнем грунтовых вод (больш 10 м). Магутнасць ускрышных пародаў ад 0,2 – 0,8 м да 15 – 23 м. Пры здабычы сыравіны ўтвараюцца кампактныя, рознай формы выемкі глыбіней ад 15 – 20 м да 50 м.

Каля г.п. Мікашэвічы у Лельчыцкім раене Гомельскай вобласці здабываецца прыродны камень – граніт («Мікашэвічы»).

Найбольш падыходзяць для ўтварэння кар'ерных вадаемаў месцы здабычы глін і карбанатнай сыравіны.

Соседние файлы в папке Курс лекциий. Часть 1 Гидрография