Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
37
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
16.01 Mб
Скачать

7. Асноўныя элементы і характырыстыка рачной сеткі Беларусі

7.1 Асноўныя элементы рачной сеткі

Атмасферныя ападкі і крыніцы грунтовых вод не адразу утвараюць рэкі. Спачатку вада збіраецца у асобныя струменькі і ручайкі, а апошнія злучаюцца і утвараюць рэчкі і рэкі.

Паверхневыя вадатокі у залежнасці ад іх велічыні і фізіка-геаграфічных умоў іх вадазбораў могуць дзейнічаць пастаянна ці перыядычна. На рысунку 7.1 паказана структура перавагаючых напрамкаў водных плыняў па тэрыторыі Беларусі, якая была пабудавана па матэрыялам эразіённа-марфаметрычных характарыстык рачных басейнаў другога парадку з дапамогай карт маштаба 1:500000.

Рыс. 7.1. Воднаплынявая структура рэльефа тэрыторыі Беларусі (А.І. Паўлоўскі, 1994): 1 – галоўны вадападзел; 2 – мясцовыя (лакальныя) вадападзелы; 3 – рэчышчавая сетка; 4 – асноўныя напрамкі руху вады і цвёрдых рэчываў па паверхні зямлі; 5 – неатэктанічныя падняцці; 6 – неатэктанічныя апусканні.

Сукупнасць рэк і другіх вадатокаў, якія дзейнічаюць часова ці пастаянна, а таксама азёры якой-небудзь тэрыторыі утварае гідраграфічную сетку. Згодна з дзяржаўным стандартам — гідраграфічная сетка — гэта сукупнасць вадатокаў і вадаёмаў у межах дадзенай тэрыторыі. Сюды не уваходзяць шматлікія струменькі вады, якія часова узнікаюць у час таяння снегу, выпадзення атмасферных ападкаў, а таксама часовыя накапленні вады у паніжэннях рэльефа.

Частка гідраграфічнай сеткі, якая утворана сукупнасцю даволі буйных рэк, пераважна пастаянных вадатокаў называецца рачной сеткай дадзенай тэрыторыі.

Рачная сетка — частка рэчышчавай сеткі, якая складаецца з рэчышчаў пастаянных вадатокаў. Рэчышчавая сетка утвараецца сукупнасцю рэчышчаў усіх вадатокаў.

Рачная сетка з’яўляецца не выпадквым спалучэннем шматлікіх шляхоў сцёку паверхневых водаў, а вынікам ці адлюстраваннем складанага фізічнага працэса, які працякае на адпаведным участку паверхні зямлі.

У будове гідраграфічнай сеткі выдзяляюцца асноўныя яе элементы: лагчына, лог, сухадол і рачная даліна (рыс. 7.2).

Лагчына — самая верхняя частка гідраграфічнай сеткі мае неясна ці слаба выражаную упадзіну водна-эразіённага паходжання. Яна мае палогія, часцей задзернаваныя схілы і роўнае, увогнутае дно. Лагчына утвараецца часцей за усё пры плошчы вадазбору да 10-15 га. На яе вадазборы назіраецца пераважна паверхневы змыў.

Лог — наступнае за лагчынай звяно гідраграфічнай сеткі. Ад лагчыны ён адрозніваецца большай глыбінёй урэза, большай вышынёй і круцізной схілаў. Тут, як правіла, назіраецца размыў дна і берагоў. Лагі збіраюць ваду ужо з плошчы ад 10-15 га да 10-15 км2.

Сухадол знаходзіцца перад далінай, адрозніваецца асіметрыяй схілаў, наяўнасцю рэчышча часовага вадатока. Плошча вадазбора у сухадолаў складае каля 10-15 км2.

Даліна найбольш поўна выпрацавана вадой вадатокаў. Яна характэрызуецца значнай працягласцю і плошчай вадазбора і наяўнасцю пастаяннага вадатока.

Водна-эразіённыя працэсы і в асаблівасці лінейна эрозія, з’яўляюцца магутным рэльефаутвараючым фактарам, які значна уплывае на развіццё элементаў рэчышчавай і гідраграфічнай сеткі. Сцёк з паверхні зямлі ажыццяўляецца як у выглядзе пластавых плыняў, так і у выглядзе струменяў іручаёў. Узнікаючыя струмені

Рыс. 7.2. Схема асноўных элементаў гідраграфічнай сеткі 1 – аснаўныя элеіенты гідраграфічнай (рэчышчавай) сеткі; 11 – папярочныя профілі: (1 – паверхневы змыў; 2 – донны размыў; 3 –берагавая абразія; 4 – рэчышчавы працэс)

вады можна падзяліць на тры групы па ступені уздзеяння на паверхню зямлі (ДГІ, 1979), (табл. 7.1). развіццё таго ці другога тыпа ручайковай сеткі вызначае баланс прадуктаў размыву. Узнікаючыя прамоіны, пераходзяць у яры, балкі, у якіх пазней узнікаюць часовыя, а пасля і магчыма пастаянныя вадацёкі. Такім чынам фарміруецца добра выражаныя у рэльефе ярава-балкавыя сістэмы, першыя элементрэчышчавай сеткі.

Вадазборы ярава-балкавай сеткі даволі выразна адлюстроўваюцца у рэльефе. Іх плошча складае у сярэднім ад 2-5 да 7 км2, радзей і болей. Па канфігурацыі у плане (па форме) іх вадазборы можна падзяліць на тры асноўныя тыпы: грушавідныя, трывугольныя, лінейна выцягнутыя з востра- ці прамавугольным замыканнем у вярхоўях (рыс. 7.3). Малюнак вадазбораў цесна звязаны са структурай ярава-балкавых сістэм. Грушавідная форма вадазбора характэрна

Табліца 7,1

Соседние файлы в папке Курс лекциий. Часть 1 Гидрография