Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
17
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
29.7 Кб
Скачать

АЎТАРСКАЯ ДАВЕДКА

аб рабоце над заўвагамі рэцэнзента рукапісу “Методыка геаграфічных даследаванняў” кандыдата геаграфічных навук, дацэнта кафедры геаэкалогіі геаграфічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта І.І.Шчаснай

Аўтары рукапісу выказваюць шчырую ўдзячнасць шаноўнаму рэцэнзенту за слушныя заўвагі і прапановы па яго ўдасканаленні. Практычна ўсё заўвагі прыняты да ведама і ліквідаваны. Так, прыведзены ў адпаведнасць матэрыял рукапісу з вучэбнай праграмай. У прыватнасці, з’явіўся дадатковы падраздзел 3.2.2. “Інтэгральная ацэнка ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў”. Пры гэтым мы палічылі неабходным пакінуць для паўнаты аналізу і падраздзел 3.2.3. “Населены пункт як аб’ект сацыяльна-эканоміка-геаграфічных даследаванняў”. Тое самае можна сказаць і адносна прысутнасці падраздзелу 3.1.4. “Навукова-інавацыйны патэнцыял”. Калі “выкінуць” іх з дапаможніка, парушаецца паслядоўнасць і цэласнасць разглядаемай сістэмы. Безумоўна, у гэтым назіраецца пэўнае адступленне ад зместу вучэбнай праграмы, на што шаноўныя рэцэнзенты і ўказваюць аўтарам рукапісу. Аднак праграма – гэта не догма, жыццё змяняецца значна хутчэй, чым адбываюцца змены ў ёй, асабліва ў сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. І потым, вучэбны дапаможнік – гэта ўсё-такі не падручнік і калі невялікія змяненні скіраваны на станоўчы вынік, з гэтым, на нашу думку, можна пагадзіцца.

Выпраўлена памылка ў спісе літаратуры (работа І.Кузняцова), прыведзены вызначэнні паняццяў “прыродна-экалагічны патэнцыял”, “экалагічная сітуацыя”, “эканамічна-актыўнае насельніцтва”, пашыраны спіс літаратуры ( ён падзяляецца на асноўную і дадатковую). Павялічана колькасць ілюстрацыйнага матэрыялу, зроблена ўдакладненне ў шэраг вызначэнняў, звязаных з прадметам курса (мэта, аб’ект), яго задачамі, што дазволіла наблізіць іх таксама да зместу праграмы. пабудавана табліца, у якой знайшлі адлюстраванне вызначэнні асноўных навуковых катэгорый.

Максімальна поўна ўлічаны больш дробныя і пастаронкавыя заўвагі: разгледжаны метадычныя асаблівасці бальнай ацэнкі прыродных рэсурсаў, дэталізавана методыка правядзення тыпалогіі рэгіёнаў па ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця, методыка аналізу тэрытарыяльнай структуры прамысловасці і інш.

Істотна пашыраны матэрыял па методыцы фізіка-геаграфічных даследаванняў, што дазволіла, з аднаго боку, зменшыць дыспрапарцыянальнасць паміж методыкай фізіка-геаграфічных і сацыяльна-эканоміка-геаграфічных даследаванняў, а з другога, - прывесці ў адпаведнасць выкладзены матэрыял з праграмай.

Разам з тым, некалькі заўваг аўтары рукапісу палічылі неабходным пакінуць без змяненняў і звязана гэта з тым, што пакуль у навуковай літаратуры не выпрацавана канчатковага і адназначнага меркавання адносна тых ці іншых паняцяў (напрыклад, ацэнка экалагічнай небяспечнасці галін прамысловасці, адрозненні ў вывучэнні прыроднага навакольнага асяроддзя ад вывучэння прыродна-экалагічнага патэнцыялу). У сувязі з тым, што рукапіс з’яўляецца вучэбным дапаможнікам, а не навуковай манаграфіяй, палічылі таксама не патрэбным разглядаць “сложившиеся научные представления и методические разработки, сформировавшиеся в рамках геоэкологических и физико-географических исследований при изучении и оценке природно-экологического потенциала”, а таксама “ приёмы изучения и оценки наиболее общепринятых при изучении природно-экологического потенциала показателей”. З усімі астатнімі заўвагамі аўтары рукапісу пагаджаюцца і спадзяюцца на далейшае супрацоўніцтва. З павагай

Кандыдат геаграфічных навук

дацэнт кафедры эканамічнай

геаграфіі і аховы прыроды БДПУ В.М.Сасноўскі

Старшы выкладчык кафедры

фізічнай геаграфіі БДПУ Д.А.Пацыкайлік