Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

тесты Клим

.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
31.05.2017
Размер:
30.72 Кб
Скачать

Тэсты

для дзяржаўных экзаменаў па метэаралогіі і кліматалогіі

  1. Што адносіцца да кліматаўтваральных працэсаў?

а) толькі цеплазварот

б) толькі вільгацезварот

в) цеплазварот, вільгацезварот і цыркуляцыя атмасферы.

2. Што разумеецца пад клімтычнай сістэмай?

а) узаемадзеянне атмасферы — акіяну — сушы — крыасферы — біясферы.

б) узаемадзеянне атмасферы і гідрасферы

в) узаемадзеянне атмасферы і біясферы

3. Які асноўны метад даследаванняў у метэаралогіі і кліматалогіі?

а) эксперымент

б) назіранні

в) картаграфічны

4. Якая вышыня слупка ртуці ў ртутным барометры пры нармальным

атмасферным ціску?

а) 760 мм; б) 1013 мм; в) 1000 мм

5. Якая ізатэрма з’яўляецца мяжой распаўсюджвання палярных марскіх ільдоў?

а) 00С; б) -20С; в) +20С

6. Ці аднолькавая шчыльнасць сухога і вільготнага паветра?

а) аднолькавая; б) сухое паветра лягчэй за вільготнае; в) вільготнае паветра

лягчэй за сухое.

7. Што такое ружа вятроў?

а) графік гадавога ходу скорасці ветру

б) графік сутачнага ходу напрамка ветру

в) дыяграма размеркавання паўтаральнасці напрамку ветра.

8. За кошт якога асноўнага працэсу атмасфера атрымоўвае цяпло?

а) турбулентнага цеплаабмену

б) адвекцыі

в) канвекцыі

9. Да якога віду адносяць сонечную радыяцыю?

а) да карпускулярнай

б) да доўгахвалевай

в) да кароткахвалевай

10 Як змяняецца сонечная радыяцыя ў атмасферы?

а) толькі адбіваецца

б) толькі рассейваецца

в) толькі паглынаецца

г) адбіваецца, паглынаецца, рассейваецца

11. Якая формула выражае радыяцыйны баланс зямной паверхні?

а) B = ( S sinho + D ) ( 1 – A ) – Ee

б) D = ( S sinho + B ) ( 1 – A ) – Ee

в) А = ( S sinho + D ) ( 1 – B ) – Ee

12. У якім кліматычным поясе больш за ўсе паступае сумарнай радыяцыі за

год?

а) у экватарыяльным; б) у трапічных; в) у Антарктыдзе.

13. Як зменяюцца гадавая і сутачная амплітуды тэмпературы паветра з

шыратою?

а) з ростам шыраты яны павялічваюцца

б) з ростам шыраты амплітуды памяншаюцца

в) з ростам шыраты гадавая амплітуда павялічваецца, а сутачная

памяншаецца

14. Якая асаблівасць экватарыяльнага тыпу гадавога ходу тэмпературы паветра?

а) на працягу года тэмпература паветра не зменяецца

б) рэзка выражаны гадавы ход тэмпературы паветра з адным максімумам і

адным мінімумам

в) характэрна малая гадавая амплітуда тэмпературы з двумя максімамі і

двумя мінімумамі

15. Што называецца адноснай вільготнасцю паветра?

а) адносіны абсалютнай вільготнасці да удзельнай вільготнасці

б) адносіны фактычнай пругкасці вадзяной пары да пругкасці насычэння

в) адносіны кропкі расы да дэфіцыта насычэння паветра

16. Як зменяецца вільгацеўтрыманне паветра і адносная вільготнасць з

шыратою?

а) вільгацеўтрыманне паветра і адносная вільготнасць з шыратою не

зменяецца

б) вільгацеўтрыманне паветра памяншаецца, а адносная вільготнасць

павялічваецца ў бок палюсоў

в) вільгацеўтрыманне паветра ўзрастае, а адносная вільготнасць

памяншаецца ў бок палюсоў

17. Якія асноўныя ўласцівасці агульнай цыркуляцыі атмасферы?

а) мерыдыянальнасць і канвектыўнасць

б) адвектыўнасць і занальнасць

в) квазігеастрафічнасць і занальнасць

18. Якія крытэрыі паложаны ў аснову класіфікацыі кліматаў Зямлі паводле Б.П.Алісава?

а) тыпы паветраных мас і сезоннае становішча атмасферных франтоў

б) тэмпература паветра і атмасферныя ападкі

в) ландшафтна-геаграфічныя зоны

19. У якім сезоне пераважна выпадаюць атмасферныя ападкі ў мусонных

вобласцях?

а) толькі ўзімку

б) у восень і весну

в) улетку

20. Да якога тыпу клімата адносяцца Арктыка і Антарктыка?

а) да марскога

б) да кантынентальнага

в) Арктыка— да марскога, Антарктыка — да кантынентальнага.

АДКАЗЫ

на тэсты для дзяржэкзаменаў па метэаралогіі і кліматалогіі

  1. — в

  2. — а

  3. — б

  4. — а

  5. — б

  6. — в

  7. — в

  8. — а

  9. — в

  10. — г

  11. — а

  12. — б

  13. — в

  14. — в

  15. — б

  16. — б

  17. — в

  18. — а

  19. — в

  20. — в

склаў: дац. П.А.Каўрыга