Добавил:
kostikboritski@gmail.com Выполнение курсовых, РГР технических предметов Механического факультета. Так же чертежи по инженерной графике для МФ, УПП. Писать на почту. Дипломы по кафедре Вагоны Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Белорусский язык / Правапіс у

.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
14.08.2017
Размер:
57.34 Кб
Скачать

Правапіс у – ў

Літара У пішацца:

  1. У пачатку сказа, пасля зычных і знакаў прыпынку: Уночы ішоў дождж. Ішоў Навум у школу. Зайшоўшы ў магазін, убачыў сябра.

  2. У пачатку ўласных назваў: Тамара Уладзіміраўна, на Украіне, за Уралам.

  3. У пачатку і сярэдзіне іншамоўных слоў, калі ўтварае склад: ва-у-ні-вер-сі-тэ-це, Люблінская у-ні-я, на-та-ры-у-с.

Літара Ў пішацца:

  1. пасля галосных у пачатку (калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны), усярэдзіне і на канцы слова: удалы – вельмі ўдалы, прыўдалы, пайсці ў грыбы, востраў, поплаў.

  2. пасля галосных у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае самастойнага склада: аўдыторыя, аўкцыён;

  3. пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную: жанчына-ўрач, мастакі-ўмельцы, хлопцы-ўдальцы, аб’яднанне “Вясёлка” ўзнагароджана.

Правапіс у – ў

У

Ў

акварыум

Алатау

архіварыус

аукаць (у лесе)

аул

баул

вакуум

ваенурач

вакуумны

ва уніформе

галоўурач

Далёкі Усход

есаул

Зауралле

зауральскі

індывідыум

іудаізм

клоун

кампендыум

кансіліум

ліноліум

міжусобіца

медыум

натарыус

накаут

на універсіядзе

на Украіне

опіум

пакгауз

перпетуум-мобіле

прэзідыум

да ультыматыму

разуючаны

санурач

сауна

сімпозіум

страус

спецыялістка-унікум

трыумфальны

тэрарыум

раунд

радыус

соус

заключылі унію

яны ультраправыя

шоу

да уніятаў

Штраус

Шлагбаум

новы універмаг

фрау

фауна

гаўптвахта

каўчук

лаўрэат

паўза

аўкцыён

бавоўна

вогнеўстойлівы

кляўзнік

домаўладальнік

наўскос

неўралогія

бакалаўр

воўна

тайм-аўт

аўтсайдэр

двоеўладдзе

джоўль

накдаўн

наўме

неўраджай

паўшар’е

гучнае “ура”

Заслаўе

Бічэр-Стоў

ватэрлоўскі

неўроз

інаўгурацыя

скаўт

ва усмешцы

выпукла-ўвагнуты

гукаўлоўнік

рэўматызм

эўкаліпт

эўрыка

Рыжскае ўзмор’е

ноў-хаў (тэхнічныя веды)

маўзер

мяўкаць

манеўры

калаўрот

паўднёва-ўсходні

кансіліўм

паўза

браўнінг

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ў

№1

    1. верш “Спадчына” .. схваляваў

    2. шэры во..к

    3. трата..р

    4. зноў ..схадзіўся вецер

    5. гарадская ..скраіна

№2

  1. шлях .. мястэчка

  2. не..таймоўны

  3. зямельны ..частак

  4. беларуска-..краінскі

  5. на..здагон

№3

  1. “Камунарка” ..жо выканала план

  2. зводна-..ліковы

  3. не..радлівае поле

  4. эмацыянальна-..зрушаны

  5. Галіна ..ладзіміраўна

№4

  1. газета “Зорка” ..дзельнічала

  2. шчыра-..дзячны

  3. хлопцы-..мельцы

  4. свята ..раджаю

  5. ва ..ніверсітэце

№5

  1. здаецца, ..сміхнулася хворая

  2. натары..с

  3. агульна..жывальны

  4. такой ..вагі не чакалі

  5. прыўзнята-..схваляваны

№6

  1. юныя ..краінскія чытачы

  2. рака ..шача

  3. паклікалі ..ладзіка

  4. ка..чук

  5. святочна-..рачысты

№7

  1. хлопцы ..вішныя

  2. адзін .. адзін

  3. а..кцыён

  4. кнігі - ..сенародны скарб

  5. церушы.. дождж

№8

  1. душою ты ста.. чысцей

  2. ваенна-..ліковы

  3. адпачыць .. прахалодзе

  4. шукалі ..верцюру

  5. летам .. рэчцы

№9

  1. вазьм.. і застануся

  2. кента..р

  3. бетона..кладка

  4. ванька-..станька

  5. ляцець ..вырай

№10

  1. на..далую

  2. рады..с

  3. паўночна-..сходні

  4. ва ..збекістане

  5. кла..нада

№11

  1. на ..збярэжжы

  2. шлагба..м

  3. па..ночны

  4. прыехалі да ..сціна

  5. паўднёва-..сходні

№12

  1. “Мілавіцу” ..знагародзілі

  2. кансілі..м

  3. за..важыць

  4. да ..ладзіміра Паўлавіча

  5. беларуска-..збекскі

№13

  1. да..жыня

  2. пераможнае “..ра”

  3. але..т

  4. а..табіяграфія

  5. на ..рале

№14

  1. ня..мека

  2. стра..с

  3. паўночна-..сходні

  4. на ..здзеншчыне

  5. да..габуд

№15

  1. кансультацыйна-..рачэбны

  2. ва ..збекістане

  3. ба..л

  4. гало..ка

  5. тры..мфальны

№16

  1. паўднёва-..сходні

  2. сала..і

  3. аквары..м

  4. по..дзень

  5. на ..шаччыне