Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

шпора Бел.яз

.docx
Скачиваний:
28
Добавлен:
06.07.2018
Размер:
55.77 Кб
Скачать

Лексіка паводле паходжання

Лексіка – сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад

У лексіцы адлюстроўваюцца ўсе змены, што адбываюцца ў жыцці грамадства. Вывучэнне лексікі ўзбагачае слоўнікавы запас чал., павышае культуру вуснай і пісьмовай мовы.

Лексіка паводле паходжання:

1.Спрадвечна-беларуская:

- агульнаславянскія словы

- усходнеславянскія словы

- уласнабеларускія словы

2.Запазычаная лексіка:

- запазычаная са славянскіх моў

- запаз. З неславянскіх моў

Спрадвечнабел лексіка складалася вельмі неспрыяльна і ўдаскладнялася на працягу многіх стагоддзяў, таму літаральным з’яўляецца яе падзел на 3 асн. групы:

1. Агульнаслав – найбольш старажытны клас лексікі, словы ўзніклі з 1 тыс да н.э. па 3 ст н.э., гэта словы агульныя для ўсіх слав народаў, сюды адносяцца большасць назваў людзей, прадметаў харчавання і прылад працы.

2. Усходнеслав – узніклі пасля распаду агульнаслав адзінства (з 6 па 13 ст). Словы агульныя для мовы беларусаў, рускіх і ўкраінцаў, большасць слоў утварылася суфіксальным спосабам.

3. Уласнабел – узніклі у перыяд самастойнага існавання бел. Мовы на базе мясцовых гаворак. Агульныя рысы:

- наяўнасць прыстаўных гукаў (вуліца, вокны, іржаны)

- спалучэнне –лы, -ры, у корані слова (рыба, глыток)

Запазычаная лексіка – гэта вынік пал, эканам, культурных сувязей беларусаў з іншымі народамі. Прыкметы:

-наяўнасць у слове –ф (фарба, шафа)

- спалучэнне ге, ке, хе у корані слова

- спалучэнне бю, мю, вю, пю, фю, кю у корані слова

- цвёрдасць зычных д,т у спалучэннях дэ,ды,тэ,ты

- суфіксф –ізм(-ызм), -іст(-ыст)

- прыстаўкі а-, анты-, амфі-, архі-, контр-, дыс-, рэ-

- пачатковыя э, о, непрыставачны а

- спалучэнне двух галосных у корані

Лексіка палодле сферы ўжывання

Паводле сферы ўжывання лексіка бел мовы падзяляецца на:

1. Агульнаўжывальная – словы, распаўсюджаныя на ўсёй тэрыторыі краіны і ўласцівы ўсім стылям мовы і словы, якія ўжываюцца ва ўсіх сферах жыцця

2. Лексіка абмежаванага ўжытку – словы, распаўсюджаныя толькі на пэўнай тэрыторыі, ці ў асяроддзі людзей пэўнай прафесіі, ці сац. групы. Яны падзяляюцца на:

- дыялектная: а) дыялектызмы

- спецыяльная лексіка:

А) тэрміны

Б) прафесіяналізмы

В) наменклатура

- жаргонная лексіка:

А) жарганізмы

Б) аргатызмы

Дыялектызмы – словы ці выразы, распаўсюджаныя ў гаворках людзей, што пражываюць на пэўнай тэрыторыі.

Тэрміны – сукупнасць слоў і выразаў, характэрных маўленню прадстаўнікоў пэўных прафесій.

Наменклатура – уласныя імёны і назвы, прысвоеныя пэўным аб’ектам.

Жарганізмы – словы, хар-ныя для маўлення людзей, аб’яднаных пэўнымі інтарэсамі ці сац групы

Аргатызмы – разнавіднасць жаргоннай мовы, умоўная тайная мова, зразумелая вузкаму кругу людзей, аб’яднаных пэўнымі інтарэсамі.

Лексіка паводле ступені ўжывання

Паводле ступені ўжывання лексіка бел мовы падзяляецца на:

  1. Актыўную

  2. Пасіўную

1 – належыць большасць слоў бел мовы, словы агульнавядомыя і шыроказразумелыя

2 – словы, якія маюць адценне ўстарэласці і навізны. Да пасіўнай лексікі адносяцца:

А) гістарызмы – устарэлыя назвы, якія зніклі з паўсядзённага жыцця, таму што перасталі існаваць прадметы, якія яны абазначалі

Б) архаізмы – назвы з’яў і прадметаў, што з’явіліся на змену ўжо існуючым

В) неалагізмы – новыя назвы, якія ўзніклі пасля з’яўлення новых прадметаў.

Лексікаграфія. Тыпы і віды слоўнікаў.

Лексікаграфія – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў.

Прадметам лексікаграфіі з’яўляюцца разнастайныя слоўнікі і даведнікі.

Задачы лексікаграфіі:

А) будова слоўнікавых артыкулаў

Б) размежаванне ў слоўніках амонімаў

В) вызначэнне тыпаў слоўнікаў

Пры вырашэнні гэтых задач лексікаграфія абапіраецца на дасягненні сінтэксісу і лексікалогіі. У залежнасці ад слоўнікавага матэрыялу лексікаграфія падзяляецца на:

А) Дыялектную

Б) Гістарычную

В) Перакладную

У бел лексікаграфіі вылучаюцца 3 перыяды:

1 Даслоўнікавы

2 Раннеслоўнікавы

3 Перыяд развітой лексікаграфіі

1 – (13-15ст) звязана з дзейнасцю пекладчыкаў і перапісчыкаў кніг, якія тлумачылі незразумелыя словы непасрэдна ў тэкстах. Такі прыём тлумачэнняў сталі называць “глосай”. Найбольшае развіццё глосы атрымалі ў Бібліі і ў “малой падарожнай кніжцы” Ф.Скарыны.

2 – пачынаецца з канца 16ст, калі з’явіліся першыя рукапісныя зборнікі “глосаў”. На жаль развіццё лексікаграфіі было прыпынена ў пач. 18ст у выніку інтэнсіўнай паланізацыі.

3 – адносіцца да 19ст і хар-ецца адраджэннем лексікаграфіі. Слоўнікі гэтага перыяду займаюцца вывучэннем нацыянальнай мовы. Найбольш буйнымі з’яўляюцца наступныя слоўнікі: “соўнік бел мовы” Івана Насовіча, “Тлумачальны слоўнік бел лексікі”

Слоўнік – кніга, у якой у алфавітным парадку прыведзены словы, да слоў падаецца тлумачэнне ці пераклад на інш мову

Слоўнікі бываюць:

1 Энцыклапедычныя(універсальныя і галіновыя)

2 Лінгвістычныя (тлумачальныя, арфаграфічныя, гістарычныя, дыялектныя, словаўтваральныя, сінонімы, антонімы, фразіялагічныя)

Паняцце білінгвізму. Асноўныя прынцыпы і віды білінгвізму. Моўная інтэрференцыя

Слова “білінгвізм” утварылася на аснове спалучэння двух частах “ві” – падвойны і “lingua” – мова, што ў сінтэзе азначае ўменне валодаць двума ці больш мовамі.

Білінгвізм падзяляецца на асн тыпы:

1 Індывідуальны – калі валоданне двух моў хар-на асобным членам соцыума

2 Калектыўны – калі двухмоўнымі з’яўляюцца цэлыя групы аабо калектывы

3 Нацыянальны – пры ім у краіне прызнааюцца афіцыйнымі дзве мовы

4 Чысты – пры ім мовы ўжываюцца ізалявана адна ад адной

5 Змешаны – камі мовы ўжываюцца ў перамешку ў залежнасці ад камунікатыўнай ф-цыі. Змешаны у сваю чаргу:

А) Рэцэптыўны (чал разумее другую мову, але не можа на ёй гаварыць)

Б) Рэпрадукттыўны (чал разумее др мову і аднаўляе тэкст)

В) Прадуктыўны (чал разумее др мову, аднаўляе тэкст і самастойна будуе сказы)

6 Натуральны – узнікае ў адпаведным моўным асяроддзі, для якога хар-ны радыё, тэлебачанне і шырокая маўленчая практыка

7 Штучны(навучальны) – пры ім др мова павінна вучыць, выкарыстоўваючы разнастайныя метады і прыёмы.

Двухмоўе заўсёды было хар-на для бел зямлі. На сённяшні час у краіне назіраецца нацыянальнае руска-беларускае двухмоўе, якое прадстаўлена трыма відамі:

А) Індывідуальнае бел-рускае двухмоўе (бел – асн, рус - дадатная)

Б) рус-беларускае двухмоўе

В) Індывідуальнае рускае ці беларускае аднамоўе

Бел мова – форма нац культуры беларусаў. Паходжанне

Вучоныя налічваюць на зямным шары каля 5 тыс. моў. Усе яны паводле паходжання, наяўнасці ці адсутнасці агульных рыс падзяляюцца на роднасныя і няроднасныя. Сярод роднасных моў вылучаюцца моўныя сем’і, групы і падгрупы. Моўнай сям’ёй наз-цца сукупнасць роднасных моў незалежна ад тэрыт размяшчэння, але аднолькавых паводле крыніцы паходжання. Бел мова адносіцца да адной самай вялікай сям’і – індаеўрапейскай. У ёй налічваецца каля 16 моўных груп. Бел мова належыць да славянскай моўнай групы. Яшчэ з дапісьмовых часоў беларусы валодалі самабытнай культурай слова, якая асабліва ярка праяўлялася ў фальклорнай творчасці. Гэта творчасць у 10 ст сутыкнулася з царкоўна-славянскай мовай, якая з’явілася з прыняццем хрысціянства. У выніку сінтэзу ствараецца старажытнаруская мова. На ёй былі напісаны: “Аповесць мінулых гадоў”, “Слова аб палку Ігаравым” і інш. 11-12 ст былі надзвычай плённымі ў гісторыі бел кніжнасці. У гэты час з’явіліся творы рэлігійнага хар-ру, напісаныя Ф.Скарынам, К.Тураўскім і А.Смаленскім. Вялікую ролю мела літ-ра сведскага хар-ру(дагаворы, граматы). На прыканцы 13 ст жыхары бел земляў апынуліся ў складаных гістар абставінах. На бел мове вялася ўся судовая дакументацыя і канцэлярыя. Самым значным помнікам бел кніжнасці з’яўляецца “Метрыка ВКЛ” – зборнік, які змяшчае больш за 600 тамоў дакументацыі. У 1569г пасля Люблінскай уніі пагоршыліся умовы развіцця бел мовы. Афіцыйнай мовай РП была лацінская, а пазней польская. Бел мова выкарыстоўвалася толькі ў гутарковым стылі. Пасля трох падзелаў РП Беларусь адыходзіць да Расійскай імперыі, дзе канчаткова страчвае сваю самастойнасць. Бел разглядаецца як дыялект рускай. Сучасная бел мова – гэта, ўнармаваная са сваімі, толькі ёй уласцівымі рысамі, славянская мова. Бел мова з’яўляецца дзяржаўнай, але большасць насельніцтва краіны размаўляе на рускай мове. Бел мова мала запатрабавана як мова адукацыі і прафесійнага росту. Але кіраўніцтвам краіны была распрацавана праграма па ўзмацненню бел мовы і ўвядзенне яе ў размоўны стыль.

Паняцце тэрміна

Тэрмін – спец слова ці спалучэнне слоў, створанае для дакладнага выражэння спец паняццяў і абазначэння спец прадметаў.

Спецыфічныя рысы тэрмінаў:

1. Наяўнасць азначэння, г. зн., што сутнасць тэрміна павінна быць вызначана, а не растлумачана, як значэнне звычайнага слова.

2. Стылістычная нейтральнасць.

3. Адназначнасць, г. зн. кожны тэрмін павінен абазначаць толькі адно паняцце. Аднак гэта патрабаванне да тэрмінаў не заўсёды вытрымліваецца, і мнагазначнасць знаходзіць пашырэнне ў тэрміналогіі

4. Сістэмнасць, г. зн., што кожны тэрмін з’яўляецца адзінкай пэўнай тэрміналагічнай сістэмы..

Паводле ўжывання тэрміналагічная лексіка падзяляецца на агульнаўжывальную, якая ўваходзіць у лексіку агульналітаратурнай мовы, і вузкаспецыяльную, вядомую толькі спецыялістам пэўнай галіны ведаў. Агульназразумелыя, шырокаўжывальныя тэрміны дамінуюць у мове спецыялістаў “шырокага профілю.

Распаўсюджванне навуковых і тэхнічных ведаў сярод людзей вядзе да таго, што некаторыя вузкаспецыяльныя тэрміны паступова становяцца агульназразумелымі і пераходзяць у агульнаўжывальную лексіку.

1. Лексіка-семантычны спосаб звязаны з т. зв. тэрміналагізацыяй агульналітаратурных слоў, якія шляхам пераасэнсавання набываюць новае тэрміналагічнае значэнне.

2. Сінтаксічны спосаб – спосаб утварэння тэрмінаў шляхам рознага тыпу спалучэнняў – самы прадуктыўны амаль ва ўсіх галінах навукі і тэхнікі. Найбольшая колькасць тэрмінаў утворана па мадэлях: прыметнік+назоўнік, назоўнік+назоўнік і назоўнік+прыметнік+назоўнік, хоць у беларускай мове пашыраны.

3. Суфіксальны (у тым ліку нульсуфіксальны) з’яўляецца вельмі пашыраным спосабам утварэння тэрмінаў:

- ад уласных імёнаў і назваў з дапамогай суфіксаў -ізм-(-ызм-), -эізм-, -янств-(-іянств-), -ій (-ый), -іт-, -еўск- (-ск-), -ўств-, -ав

- пры дапамозе нулявога суфікса для ўтварэння аддзеяслоўных назоўнікаў (накіп, абмер, зрэз, напуск);

4. Прэфіксальны спосаб (прыставачны спосаб):

5. Прэфіксальна-суфіксальны спосаб характэрны адначасовым далучэннем да асновы прыстаўкі і суфікса (міжрэчча, зазямленне, накаленнік).

6. Аснова і словаскладанне

7. Складанасуфіксальны – асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфіксаў: шматразовы, аднатыпны, вадакачка, фарбацёрка і інш.

8. Абрэвіятурны спосаб – утварэнне складанаскарочаных слоў шляхам складання назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, цэлага слова і назваў першых літар або гукаў некалькіх слоў, спалучэннем частак слоў або цэлага слова і часткі, цэлага слова і назваў першых літар астатніх слоў, а таксама некаторых іншых спалучэнняў.

Маўленчы этыкет і культура зносін

У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або афіцыйныя зносіны - гэта не толькі абмен інфармацыяй. Яны цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар.

Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі, з дапамогай пісьмовай перапіскі або тэхнічных сродкаў. На характар і змест дзелавых зносін уплываюць інтэлект, кампетэнтнасць субяседніка, веданне ім прадмета размовы, здольнасць выходзіць са складаных сітуацый у працэсе гутаркі. Камунікабельнасць - гэта ўменне падтрымліваць размову

Якасць зносін залежыць ад мовы суб’ектаў: ясны выклад сваіх думак, правільнасць маўлення, выразная дыкцыя робяць гутарку або выступленне даступнымі, садзейнічаюць пошуку аптымальных рашэнняў. Поспех паседжанняў, сходаў, канферэнцый і інш. залежыць ад тэкстаў дакладаў і выступленняў, якія павінны рыхтавацца зараней: план, тэкст, тэзісы. Абавязкова падтрымліваць візуальны кантакт з аўдыторыяй. Пачынаць не абавязкова з уступу, хоць ён і пажаданы, а з самага важнага і актуальнага. Абавязковым з’яўляецца вывад, падагульненне, дзе не толькі падводзіцца вынік, але і робяцца прапановы, напрыклад, па практычнаму прымяненню.

Важнейшыя патрабаванні да дзелавога выступлення - канкрэтнасць і канструктыўнасць. Неабходна пазбягаць расплыўчатых, агульных фраз, а таксама незразумелых тэрмінаў. Выступленне ўпрыгожвае правільная інтанацыя, змяненне тэмпу маўлення, што мяняецца ў працэсе маналога, вытрымліванне паўз паміж важнымі думкамі або пасля іх выкладу. Вядучы дыскусію павінен сачыць за тым, каб яна не перарасла ў канфлікт. Дапамагаюць весці дыскусію веданне і ўжыванне этыкетных маўленчых формаў.

Любое выступленне заканчваецца падзякай. У любой дыскусіі неабходна выражаць павагу да субяседніка або апанента, нават калі яго выказванне на першы погляд здаецца недарэчным. Неабходна імкнуцца зразумець чужое меркаванне, цярпліва выслухаць яго. Дыскусія павінна весці да супрацоўніцтва, а не да канфрантацыі.

Залатое правіла маўленчых зносін сцвярджае: чым цішэй гаворыш, тым лепш цябе зразумеюць. Ціхая, прыемная і спакойная мова афарбавана і тэмбрам голасу, але і тут можна праявіць і патрабавальнасць, і рашучасць, і выразнасць. Ціхая прамова настройвае на развагу, а гучная выклікае трывогу, неспакой. Прыкметай культуры і розуму з’яўляецца мілагучная, выразная і багатая мова.

Паняцце моўнай нормы.

Што тычыцца норм беларускай літаратурнай мовы, то толькі ў 20 ст. прыняты дзве ўрадавыя пастановы (1933, 1957 г.), у якіх афіцыйна зацверджаны пэўныя змены ў літаратурных нормах беларускай мовы. У моўным ужытку некаторыя літаратурныя нормы могуць існаваць у розных варыянтах, якія трэба разглядаць часам як звычайную з‘яву. Тым не менш, не ўсе ўжывальныя варыянты дапускаюцца ў маўленні, прызначаным для сацыяльнага выкарыстання, бо многія з іх з‘яўляюцца проста адхіленнямі ад літаратурнай нормы, якая і дазваляе для ўжывання толькі пэўныя варыянты. Так, беларускія формы слоў дзіця і дзіцё, паўтара і паўтары, раба і рабыня і інш. служаць варыянтамі і дапускаюць сваё раўнапраўнае ўжыванне.

Унутры агульнай літаратурнай нормы выдзяляюцца арфаэпічныя (правільнасць вымаўлення гукаў, слоў, выказванняў), акцэнталагічныя (правільная пастаноўка націску ў слове і ў спалучэннях слоў), лексічныя (правільны выбар слова для адпаведнага паняцця і для пэўнага кантэксту), марфалагічныя (правільнае ўтварэнне і ўжыванне словаформ) , сінтаксічныя (правільнае спалучэнне слоў і пабудова сказаў у адпаведнасці з правіламі літаратурнай мовы).

Беларускія літаратурныя арфаэпічныя нормы грунтуюцца на вызначаных прынцыпах вымаўлення як асобных гукаў, так і іх спалучэнняў у межах слоў і на стыку апошніх.

Акцэнталагічныя нормы заснаваны на правільнай пастаноўцы націску ў слове, які служыць адначасова і фанетычнай прыкметай слова ва ўсіх мовах свету. Неправільная пастаноўка націску сведчыць пра недастатковую або нават нізкую культуру маўлення чалавека.

Марфалагічныя нормы беларускай мовы, згодна з якімі ўтвараюцца розныя формы зыходнага слова, з‘яўляюцца больш стабільнымі, чым акцэнталагічныя, але таксама могуць парушацца недасведчанымі асобамі, людзьмі з нізкай моўнай культурай, а таксама пад уплывам рускай мовы ці дыялектаў беларускай мовы нават адукаванымі носьбітамі мовы.

Сінтаксічныя нормы рэгулююць правільнае спалучэнне лексем у словазлучэнні, у сказы і вынікаюць як з граматычных асаблівасцяў асобных беларускіх слоў, так і з прыдатных беларускай мове мадэляў словазлучэнняў і сказаў. Адэкватны выбар слоў для пэўных сітуацый і кантэкстаў рэгулюецца лексічнымі нормамі, якія, аднак, з‘яўляюцца менш стабільнымі і распрацаванымі, чым іншыя нормы, бо грунтуюцца не на фармальных падставах, а на тонкіх семантычных і стылістычных адценнях слоў.

Паняцце функцыянальнага стылю

Функцыянальны стыль — разнавіднасць мовы, якая абслугоўвае пэўную сферу чалавечай дзейнасці: навуку, мастацтва, палітыку, дзелавыя і паўсядзённыя зносіны. Функцыянальныя стылі характарызуюцца формай (вусная, пісьмовая, дыялагічная, маналагічная), мэтай (паведамленне, просьба, загад) і ўмовамі зносін (узрост, характар узаемаадносін субяседнікаў). Стылі маюць спецыфіку і ў лінгвістычных адносінах: у адборы і выкарыстанні лексікі, марфалагічных і сінтаксічных сродкаў.Вылучаюць наступныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі і гутарковы. Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя. Гутарковы з'яўляецца стылем вуснай мовы. Стылістычныя разрады лексікі. Усе словы сучаснай беларускай мовы падзяляюцца паводле стылістычнай характарыстыкі на нейтральный і стылістычна афарбаваныя. Пераважаюць нейтральныя словы, ім уласціва намінатыўная функцыя, яны толькі называюць прадметы, паняцці і з'явы, не ацэньваючы іх. Нейтральныя словы ў слоўніках спецыяльнымі паметамі не адзначаюцца.Стылістычна афарбаваныя словы — такія, што не толькі называюць прадметы, з'явы, падзеі, але адначасова выражаюць дадатковыя эмацыянальна-экспрэсіўныя адценні. Выкарыстанне стылістычна афарбаваных слоў звычайна абмяжоўваецца пэўным стылем мовы, і ў слоўніках яны адзначаюцца спецыяльнымі стылістычнымі паметамі.3 ліку стылістычна афарбаваных вылучаюцца словы гутарковыя і кніжныя. Гутарковы я словы ў слоўніках адзначаюцца паметай разм. (размоўнае), яны ўжываюцца пераважна ў вуснай і пісьмовай гутарковай мове. Некаторыя гутарковыя словы маюць адценне грубасці, спрошчанасці, яны адзначаюцца ў некаторых слоўніках паметай праст. (прастамоўнае). Гутарковымі лічацца дыялектныя словы, уласцівыя мове пэўнай тэрыторыі і адлюстраваныя ў мове мастацкіх твораў. У слоўніках дыялектныя словы маюць памету абл. (абласное).Кніжныя словы маюць у слоўніках памету кніжн. (кніжнае). Яны ўжываюцца пераважна ў пісьмовай навуковай ці публіцыстычнай мове. Многія кніжныя словы — запазычаныя. Сярод іх навуковыя тэрміны розных галін навукі, мастацтва.У складзе кніжнай лексікі вылучаюцца словы так званага высокага стылю, якія ў слоўніках маюць памету высок, (высокае), словы паэтычныя — памета паэт. і словы архаічныя — памета уст. (устарэлае). Часта гэтыя паметы сумяшчаюцца. Словы высокія, паэтычныя, устарэлыя (архаічныя) маюць адценне ўзвышанасці, узнёсласці і ўжываюцца галоўным чынам у паэтычных і публіцыстычных творах.Тыя словы, што захоўваюць вузкаспецыяльнае ўжыванне, адзначаюцца ў слоўніках паметай спец. (спецыяльнае).Слоўнікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы сведчаць пра актыўны працэс пераходу кніжных слоў у разрад гутарковых. Шматлікія словы на працягу часу губляюць адценне кніжнасці — спецыяльнасці, тэрміналагічнасці — і замацоўваюцца сярод стылістычна нейтральных слоў.

Навуковы стыль

Навуковы стыль характарызуецца абстрактнасцю, аб’ектыўнасцю, лагічнай паслядоўнасцю меркаванняў, інфармацыйнай накіраванасцю і дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў. Асноўная мэта стылю – данесці аргументаваную інфармацыю ясна, лагічна і паслядоўна.

У залежнасці ад сферы абслугоўвання (навука, тэхніка, вучэбны працэс), ад асаблівасцяў прадмета і аўтарскіх задач у межах навуковага стылю выдзяляюць некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-тэхнічны, навукова-вучэбны і навукова-папулярны.

Уласна навуковаму падстылю ўласцівы акадэмізм і так званая сухасць падачы інфармацыі.

Навукова-тэхнічны падстыль характарызуецца значнай інфармацыйнай насычанасцю. З трох відаў падачы інфармацыі: фактаграфічнай (звесткі пра факты, з’явы, працэсы); логіка-тэарэтычнай (паведамленне аб спосабах атрымання інфармацыі, вывады).

У навукова-вучэбным і навукова-папулярным падстылях, акрамя першых двух спосабаў падачы інфармацыі, выкарыстоўваецца і ацэначны.

У навуковых тэкстах, дзе даюцца апісанні рэчываў, эксперыментаў, фармулююцца задачы ці выбіраецца методыка даследавання.

Марфалагічныя асаблівасці

Назоўнікі:

• аддзеяслоўныя назоўнікі з суфіксамі -нн-, -енн- (-энн-), -анн-, -к: адлюстраванне, вылучэнне, вылічэнне, перасячэнне, наладка і інш.;

• назоўнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: ампер, джоўль, ом, нобелій

• назоўнікі ў форме роднага склону, звязаныя шляхам “нанізвання”: • рэчыўныя назоўнікі ў форме мн. ліку: газы, солі, смолы, окіслы, пары,

Прыметнікі:

• прыметнікі ў складзе ўстойлівых тэрміналагічных спалучэнняў: праекцыйны апарат, амплітуднае размеркаванне, бінарнае поле,

• якасныя прыметнікі

• прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў: дыяфантавы ўраўненні, алгебра булева, алгебра булахава і інш.;

• складаныя прыметнікі (часцей тэрміны): вектарна-матрычны, квазілінейны, клінаграфічны;

Займеннікі:

• замест займенніка я выкарыстоўваецца пашыранае ўжыванне займенніка мы, так званае «аўтарскае мы», «мы – сукупнасці»:

Сінтаксічныя асаблівасці

Спецыфіка навуковага выкладу шырока прадстаўлена разнастайнасцю сінтаксічных канструкцый, якія падзяляюцца па мэце выказвання:

• пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў (з мэтай перадачы інфармацыі ў сцвярджальным ці адмоўным сэнсе);

• абмежаванае ўжыванне клічных сказаў (са значэннем «звярні ўвагу!»); праз аўтаномныя ці ўстаўныя канструкцыі;

• шырокае ўжыванне пабуджальных сказаў (з мэтай запрашэння да сумесных дзеянняў або разважанняў

• абмежаванае ўжыванне пытальных сказаў, часцей у канструкцыі

па складзе:

двухсастаўныя, развітыя сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі.

Навуковы тэкст

Жанры навуковай літаратуры з’яўляюцца даволі разнастайнымі: тэзісы, анатацыя, рэферат, артыкул, манаграфія, дысертацыйныя працы, зборнікі, падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, спецыяльныя даведнікі, у тым ліку энцыклапедычныя, шматлікія слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, граматычныя і інш.) і г.д.

Рэферат - гэта сціслая перадача асноўнага зместу навуковай адзінкі: кнігі, тэмы, артыкула, працы. Рэферат лічыцца пісьмовай формай разгортвання думкі, але пажадана пры падрыхтоўцы выкарыстоўваць некалькі літаратурных крыніц, выказваць свае ўласныя меркаванні і адносіны да асвятляемай праблемы. Рэфератам называюць яшчэ і даклад, які рыхтуецца на аснове ўражанняў ад прачытанага: кніг, артыкулаў, публікацый і інш. Можна падрыхтаваць і агучыць даклад на аснове пісьмовага рэферата, улічваючы асабісты вопыт, уласныя погляды.

Да навуковага стылю адносіцца і такі сціслы жанр, як анатацыя, якая змяшчаецца ў пачатку або ў канцы кнігі і з’яўляецца каштоўнай крыніцай інфармацыі для чытача.

Анатацыя — кароткі выклад зместу і яго характарыстыка. Такі від пісьмовай працы звычайна дае ўяўленне пра змест кнігі, характарызуе яго, а таксама можа паведамляць пра аўтара, час напісання, эпоху і г. д.

Выкладанню зместу або сутнасці працы, прамовы (навуковай, грамадскай) прысвечана і рэзюме. Яно абазначае яшчэ і кароткі вывад са сказанага, падагульненне, заключэнне. У сучасны момант выкарыстанне гэтага паняцця пашыраецца не толькі ў навуковым маўленні, але і ў іншых напрамках. Гэтым тэрмінам называюць у справавых або прафесійных зносінах аўтабіяграфію, таму што яна ўяўляе сабой своеасаблівае падагульненне дзейнасці чалавека. Выкарыстоўваюць і тады, калі неабходна падвесці вынік, зрабіць важны вывад.

Навуковыя працы афармляюцца па выпрацаваных стандартах, строга ўпарадкаваны і структурыраваны, часта суправаджаюцца рэзюме, анатацыямі.

Цытаты і правілы іх афармлення. Цытата - даслоўная вытрымка з чыйго-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Спосабы афармлеяня цытат своеасаблівыя.Як простая мова, цытата афармляецца тады, калі яна суправаджаецца словамі аўтара.Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф - кароткае выслоўе, якое раскрывае тэму і ідэю твора, — у двукоссе не бяруцца.Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.

Афіцыйна-справавы стыль

Афіцыйна справавы стыль з’яўляецца адной з разнавіднасцей літаратурнай мовы, абслугоўвае адміністрацыйна-справавую дзейнасць чалавека. Да агульных стылявых рысаў тэкстаў, што забяспечваюць гэтую камунікатыўную дзейнасць, характэрны аб’ектыўнасць, афіцыяльнасць, высокая ступень стандартызацыі, дакладнасць, лагічнасць, лаканічнасць, канкрэтнасць, паўната выказвання, адсутнасць вобразнасці і эмацыянальнасці.

Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі. Паняцце “дакумент” (лац. documentum – доказ, сведчанне) вызначаецца як матэрыяльны аб’ект з інфармацыяй, замацаванай створаным чалавекам спосабам для яе перадачы ў часе і прасторы”. Усякі дакумент можа разглядацца з розных бакоў: спосабу фіксацыі, носьбіта інфармацыі, выконваемых дакументам функцый.

Афіцыйны дакумент – гэта дакумент, які створаны арганізацыяй, прадпрыемствам, установай ці службовай асобай і аформлены ва ўстаноўленым парадку. Пад службовай асобай трэба разумець асобу, якая ажыццяўляе функцыю прадстаўніка ўлады ці займае пасаду, звязаную з выкананнем арганізацыйна-распарадчых ці адміністрацыйных абавязкаў.

У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў стылі прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Гэта выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў і характарызуецца ўжываннем:

1) прававой, юрыдычнай, грамадска-палітычнай тэрміналогіі (апеляцыя, вымова, тарыф, сабекошт);

2) нейтральных агульнаўжывальных сродкаў (назвы з’яў прыроды, прадуктаў чалавечай дзейнасці і г.д.);

3) невялікай колькасці вузкаспецыяльных тэрмінаў (камісіянер, омбудсмен, каніфікацыя);

4) вялікай колькасці аддзеяслоўных назоўнікаў (бяздзеянне, ліквідатар);

5) складаных адыменных прыназоўнікаў (у адносінах, у мэтах);

6) канцылярскіх штампаў – устойлівых зваротаў, якія паўтараюцца пры апісанні аднолькавых сітуацый(прыцягнуць да адказнасці, узяць пад кантроль).

Функцыя любога дакумента патрабуе таго, каб ён быў выкладзены лагічнай зразумелай мовай. У дакументах адсутнічаюць дыялектызмы, жарганізмы, аргатызмы, стылістычна-афарбаваныя словы. Пры складанні дакументаў рэкамендуецца ўжываць простыя сказы, устойлівыя словазлучэнні, пазбягаць слоў іншамоўнага паходжання.

Усе дакументы дзеляцца на наступныя групы:

- распарадчыя (загад, распараджэнне, указанне, пастанова, рашэнне);

- арганізацыйныя (статуты арганізацыі, палажэнне аб арганізацыі),

- даведачна-інфармацыйныя (акт, ліст, дакладная запіска).

У дачыненні да справаводства дакументы могуць класіфікавацца паводле зместу (простыя і складаныя), паходжання (афіцыйныя і асабістыя), паводле тэрміновасці (тэрміновыя і нетэрміновыя) і г.д.

У тэксце дакумента выдзяляюцца тры часткі: уступ, галоўная частка, заключэнне. Кожнае важнае палажэнне, структурныя часткі дакумента вызначаюцца на пісьме асобнымі абзацамі.

Лічэбнікі

Лічэбнік - Часціна мовы, якая абазначае пэўную або няпэўную колькасць, мае катэгорыю склону, а таксама менш выразна граматычныя катэгорыі роду і ліку.

Да лічэбнікаý адносяцца словы, якія абазначаюць колькасць прадметаý або ýказваюць на парадак іх пры лічэнні.

Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на:

колькасныя, якія абазначаюць колькасць прадметаý: адзін, пяць, дзесяць, трыццаць;

і парадкавыя, якія абазначаюць парадак прадметаý пры іх лічэнні: першы, пяты, дзесяты, трыццаты.

Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца на:

простыя: адзін, чатыры, дзесяць;

складаныя: дваццаць, дзвесце, восемсот;

састаýныя: дваццаць тры, сто восемдесят восем, шэсцьдзесят пятага.

Колькасныя лічэбнікі не маюць роду (за выключэннем адзін, два, абодва, тысяча, мільён), не змяняюцца па ліках, не могуць спалучацца з прыметнікамі.

Выступаючы самастойна або ý спалучэнні з назоýнікамі, лічэбнік у сказе можа быць:

а) дзейнікам б) выказнікам в) дапаýненнем г) азначэннем д) акалічнасццю

Скланенне лічэбнікаў.

Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці.

Лічэбнік адзін змяняецца па родах і ліках (адзін дом, адна кветка) і дапасуееца да назоýніка.

Лічэбнік два спалучаецца з назоýнікамі мужчынскага і ніякага роду, дзве - з назоýнікамі жаначага роду; пры гэтым родавыя адрозненні захоýваюцца ва ýсіх склонах.

Назоýны два, дзве

Родны двух, дзвюх

Давальны двум, дзвюм

Вінавальны два, дзве; - або - двух, дзвюх

Творны двума, дзвюмя

Месны (пры) двух, дзвюх

Лічэбнік ад пяці да дваццаці і лічэбнік трыццаць скланяюцца на ýзор назоýнікаý трэцяга скланення.

У творным склоне лічэбнікаý пяць, ад адзінаццаці да дваццаці і ý лічэбніку трыццаць пішацца падвойнае ц: пяццю, дзевяццю, шаснаццаццю.

У складаных колькасных лічэбніках ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі.

Назоýны пяцьдзесят, дзвесце, пяцьсот

Родны пяцідзесяці, двухсот, пяцісот

Давальны пяцідзесяці, двумстам, пяцістам

Вінавальны пяцьдзесят, дзвесце, пяцьсот;

Творны пяццюдзесяццю, двумастамі, пяццюстамі

Месны (пры) пяцідзесяці, двухстах, пяцістах

Пры скланенні састаýных колькасных лічэбнікаý змяняецца кожнае слова: дзвесце дваццаць тры, двухсот дваццаці трох і г.д.

Пры скланенні састаýных парадкавых лічэбнікаý змяняецца толькі апошняе слова: дзвесце дваццаць трэці, дзвесце дваццаць трэцяга і г.д.

Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні назоўнікаў у беларускай і рускай мовах

Назоўнік – самастойная часціна мовы, адказвае на пытанні хто? што? І ўскосных склонаў, абазначае прадмет ці з’яву, змяняецца па ліках і склонах, ужываецца у ролі любога члена сказа.

Марфалагічныя прыметы:

1 Лік: адзіночны і множны(рака і рэкі)

Толькі адзіночны: уласныя імёны, частка абстрактных і рэчыўных назоўнікаў(Беларусь, мужнасць, квас)

Толькі множны лік: род у іх не вызначаецца(гуслі, суткі, дзверы, крупы, спевы, паводзіны)

2 Агульныя і ўласныя 3 Адушаўлённыя і неадушаўлённыя 4 Склон 5 Род 6 Скланенне

Скланенне назоўнікаў 1-га скланення:

У давальным і месным склоне маюць наступныя канчаткі:

-е – пры аснове на цв зычны і Г,Х, якія чаргуюцца з З,С (краіна-краіне-у краіне)

– пры аснове на мяккі зычны (песня-песні-аб песні)

-ы – на зацвярдзелы і К, які чаргуецца з Ц(груша-грушы-на грушы)

Скланенне назоўнікаў 2-га скланення:

Родны склон

-а(-я)

-у(-ю)

1 Назвы канкрэтных прадметаў

2 Назвы органаў, частак цела. Але: твару

3 Назвы адзінак вымярэння

4 Назвы прамежкаў часу Але: абеду, веку, ранку

5 Навуковыя і тэхнічныя тэрміны Але: склону, тэксту, ліку

6 Назвы арганізацый, устаноў: завода, клуба

7 Назвы танцаў, гульняў

8 Усе назоўнікі ніякага роду

9 Адушаўленныя наз

1 Прыметы, якасці, станы, працэсы

2 Назвы неабмежаваных прасторавых і часавых паняццяў але: агарода, аазіса, сквера, кар’ера

3 Рэчыўныя наз

4 Зборныя наз

5 Назвы грамадскіх фармацый, плыняў

6 Назвы захворванняў

7 Назвы з’яў прыроды. Стыхій, бедстваў

8 Назвы падзей у грамадскім жыцці, але: канцэрта, схода, сімпозіума

9 Наз у складзе ўстойлівых выразаў

Месны склон

асабовыя

неасабовыя

1 –е – на цв зычны

2 –у(-ю) – на мяккі, зацв, г,к,х

1 –е – на цв, на г,х – з,с

2 –і – на мяккі зычны

3 –ы – на зацв зычны

4 –у – на к, на г,х, якія абазначаюць абстракту, іншамоўнага пах, уласныя

Скланенне наз 3-га скланення:

Родны, давальны і месны склоны: -і – на мяккі, – на зацв

Творны склон: -у – на зацв, – на мяккі, цв і зацв Р

Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў

Прозвішчы:

На ўзор наз агульнага роду скланяюцца

1 Прозвішчы на –а(-я)

2 Прозвішчы тыпу Барута, Пархута, Станюта

3 прозвішчы на –эня(-еня), -уня(-юня)

Не скланяюцца:

1 мужчынскія і жаночыя прозвішчы на –о

2 прозвішчы на –іх, -ых,

3 муж і жан прозвішчы на -аў(-ав), -еў(-ев), -оў(-ов), -ін(-ын) маюць склонавыя формы наз і прыметнікаў

4 прозвішчы на –оў(-аў), -еў(-ёў), -ін(-ын) у Т.скл адз.л. маюць канчатак –ым, а назвы населеных пунктаў - -ам

Геаграфічныя назвы:

Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне

Часціна мовы, якая называе статычную прыкмету або ўласцівасць рэаліі, абазначанай назоўнікам, і мае залежныя ад яго граматычныя катэгорыі роду, ліку, склону. Пры гэтым з семантычнага пункту гледжання абазначаная прыметнікам прыкмета не мае аб’ёму, але пры спалучэнні з назоўнікам аўтаматычна набывае яго. З улікам гэтых залежных ад назоўнікаў граматычных форм да прыметнікаў далучаюцца парадкавыя лічэбнікі, прыметнікавыя займеннікі, дзеепрыметнікі, якія першасна выступаюць у атрыбутыўнай функцыі, што сінтаксічна афармляецца дапасаваным азначэннем. Другаснай функцыяй прыметнікаў з’яўляецца іх выступленне ў ролі прэдыкатыва, своеасаблівага сінтаксічнага цэнтра выказвання, калі яны служаць састаўной часткай выказвання, часцей за ўсё ў творным склоне, прэдыкатыўныя канструкцыі з якімі пачалі актыўна ўжывацца яшчэ ў старабеларускай мове. Па сваіх лексіка-граматычных асаблівасцях прыметнікі падзяляюцца на якасныя і адносныя.

Якасныя прыметнікі выражаюць прыкметы, што праяўляюцца з рознай ступенню інтэнсіўнасці і граматычна афармляюцца з дапамогай паказчыкаў вышэйшай і найвышэйшай ступеняў параўнання, дапускаюць сваю лагічную інтэрпрэтацыю, матываванай адпаведнай якасцю прадметаў. Сярод адносных прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, якія выражаюць індывідуальна свае адносіны да пэўнай асобы. Праз пераносныя значэнні адносныя прыметнікі ў пэўных кантэкстах здольны выступаць у ролі якасных (параўн.: жалезны характар), і наадварот, якасныя прыметнікі ў адпаведных кантэкстах набываюць роль адносных (параўн.: чорны хлеб).

Вышэйшая ступень параўнання якасных прыметнікаў мае простую (сінтэтычную) форму выражэння, што ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ейш (-эйш) і складаную (аналітычную), што ўтвараецца праз далучэнне да адпаведных прыметнікаў слоў больш (болей), менш (меней). Простая форма найвышэйшай ступені ўтвараецца з дапамогай прыстаўкі най-, якая далучаецца да простай формы вышэйшай ступені, а складаная форма ўтвараецца аналітычным спосабам з дапамогай слоў самы, найбольш, найменш, якія далучаюцца да зыходнай формы якасных прыметнікаў.

Сярод прыметнікаў вылучаюцца прыналежныя, указальныя, азначальныя, пытальна-адносныя, няпэўныя, адмоўныя. Пераважная большасць прыметнікаў скланяецца па прыведзенаму вышэй ад’ектыўнаму тыпу субстантываваных прыметнікаў, але прыналежныя прыметнікі змяняюцца па змешанаму тыпу скланення. У назоўным і вінавальным склонах яны маюць кароткую форму: у назоўным склоне адзіночнага ліку мужчынскага роду – нулявы канчатак, жаночага роду – канчатак , ніякага роду не пад націскам , а пад націскам . У вінавальным склоне прыналежныя прыметнікі адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду пры спалучэнні з неадушаўлёнымі назоўнікамі маюць кароткую форму, як і ў назоўным склоне, а прыналежныя прыметнікі жаночага роду маюць кароткую форму з канчаткам . Прыналежныя прыметнікі множнага ліку ўсіх родаў у назоўным і вінавальным склонах маюць кароткую форму з канчаткам . Ва ўсіх астатніх склонах канчаткі прыналежных прыметнікаў супадаюць з канчаткамі прыметнікаў ад’ектыўнага тыпу скланення.

Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненні ад рускай мовы

Прылоўе-часціна мовы, якая абазначае разнастайныя прыкметы дзеянняў, стану. Не скланяецца, не спрагаецца, не мае марфалагічных катэгорый роду, ліку, склону, часу, трывання, ладу і інш. Аднак у вялікай групы прыслоўяў, якія адносяцца да разраду якасных, адзначаюцца ступені параўнання і формы суб'ектыўнай ацэнкі, чым выражаецца розная ступень якасці ці ўласцівасці пэўнай прыкметы, што праяўляецца марфалагічна ў формах вышэйшай, найвышэйшай ступеняў параўнання. Разрады прыслоўяў паводле значэння. Якасныя прыслоўі ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і паводле значэння суадносяцца з імі, абазначаюць якасць дзеяння, стану ці прыметы, адказваюць на пытанне як?, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў ці слоў катэгорыі стану і выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Колькасныя прыслоўі адказваюць на пытанні колькі? як многа? да якой ступень? і абазначаюць колькасць дзеяння, ступень інтэнсіўнасці або яго мяжу, меру якасці, адносяцца да дзеясловаў, прыметнікаў ці якасных прыслоўяў, выконваюць у сказе сінтаксічную функцыю акалічнасці меры і ступені. Акалічнасныя прыслоўі паказваюць на розныя акалічнасці, пры якіх адбываецца дзеянне. Да іх адно­сяцца прыслоўі са значэннем месца, часу, прычыны і мэты. Прыслоўі месца паказваюць на месца, дзе адбываец­ца дзеянне, куды ці адкуль яно скіравана, да якой мяжы адбываецца, і адказваюць на пытанні дзе, куды? адкуль?. Прыслоўі часу ўказваюць на час, калі адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні калі? з якога часу? да якога часу? як доўга?Часта прыслоўі часу і месца выражаюцца аднолькавымі словамі. Прыслоўі п р ы ч ы н ы абазначаюць прычыну, падставу дзеяння і адказваюць на пытанні чаму? па якой прычыне?Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца дзеянне, і адказваюць на пытанні для чаго? з якой мэтай?Усе акалічнасныя прыслоўі звычайна адносяцца да дзеясловаў і выконваюць ролю адпаведных акалічнасцей. Азначальныя прыслоўі характарызуюць якасць дзеяння, спосаб яго ажыццяўлення, інтэнсіўнасць выяўлення прыметы. Сярод іх выдзяляюць некалькі семантычных груп: якасныя, колькасныя, спосабу дзеяння, параўнання, сумеснасці. Прыслоўі спосабу дзеяння не толькі характары­зуюць дзеянне, але і ўказваюць на характар ці спосаб яго ўтварэння; адказваюць на пытанні як? якім чынам? якім спосабам? У прыслоўях параўнання якасная характарыстыка дзеяння даецца шляхам параўнання ці прыпадабнення, ўтвараюцца ці ад прыметнікаў з прыназоўнікам па~, ці ад назоўнікаў у творным склоне.Прыслоўі са значэннем сумеснасці якасную характарыстыку дзеяння спалучаюць з указаннем на сумеснасць, адказваюць на пытанні як? якім чынам?, адносяцца да дзеясловаў і ў сказе выконваюць ролю акалічнасці спосабу дзеяння. Ступені параўнання якасных прыслоўяў .Якасныя прыслоўі, утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць дзве ступені параўнання - вышэйшую і найвышэйшую. Ступені параўнання прыслоўяў маюць дзве формы — простую (сінтэтычную) і складаную (аналітычную). Простая форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай суфікса -ей (-эй, -ай), які далучаецца да ўтваральнай асновы прыслоўя. Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў болей (болъш), меней (менш), якія далучаюцца да якасных прыслоўяў. Простая форма найвышэйшай- ступені параўнання прыслоўяў утвараецца далучэннем прыстаўкі най-да формы вышэйшай ступені. Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца з дапамогай слоў найболъш, найменш, якія далучаюцца да прыслоўяў.

Мова і маўленне

Дакладнасць,лагічнасць,дарэчнасць,чысціня,выразнасць і багацце маўлення. Дакладнасць звязана з правільнасцю маўлення, непасрэдна з семантыкай моўных адзінак, лексічнымі і сінтаксічнымі нормамі. Асабліва асцярожна і ўмела трэба выкарыстоўваць шматзначныя словы, не блытаць паронімы, размяжоўваць сінонімы. Для афіцыйна-дзелавога і навуковага стылю дакладнасць служыць абавязковым атрыбутам. Дакладнасць служыць абавязковым кампанентам лагічнасці, з дапамогай якой устанаўліваюцца несупярэчлівыя, паслядоўныя, адпаведныя рэчаіснасці сэнсавыя сувязі паміж часткамі выказвання. Лагічныя сувязі рэалізуюцца адпаведнымі сінтаксічнымі канструкцыямі, у якіх значную ролю адыгрываюць складаныя злучнікі тыпу таму... што, калі... то, раз... так, як толькі... дык і інш.; парадкам слоў. Лагічнасць праяўляецца таксама ў адпаведнасці выказвання тым або іншым падзеям, з'явам, фактам знешняй рэчаіснасці, у адэкватнаеці думкам, паняццям, суджэнням. Лагічнасць павінна прымяняцца і па-за межамі сказа да выступленняў, дакладаў, артыкулаў і т.д., якія звычайна будуюцца па лагічнай схеме, маюць устойлівую кампазіцыю: уводзіны - асноўная частка - заключэнне. Да таго ж асноўныя палажэнні кожнай такой часткі павінны арганічна і лагічна звязвацца паміж сабой.Дарэчнасць маўлення павінна непасрэдна нітавацца з дакладнасцю і лагічнасцю, і яе сутнасць заключаецца ў выкарыстанні моўных сродкаў з поўнай адпаведнасцю тэме гаворкі, сітуацыі, або кантэксту, мэце выказвання, колькаснаму і якаснаму складу аўдыторыі, выбранаму стылю маўлення, часу і варункам зносін. Недарэчна ўжываць у сяброўскай размове кніжныя, афіцыйна-дзелавыя выразы і, наадварот. Чыстата маўлення, якое выкарыстоўваецца ў сацыяльным асяродку, у афіцыйных умовах, забяспечваецца найперш адсутнасцю ў ім чужародных літаратурнай мове элементаў, адсутнасцю ў ім паразітычных гукаў і слоў, мясцовых слоў, ці дыялектызмаў, прастамоўных лексем і выразаў тыпу быдта, було, плеаназмаў і таўталогій, жарганізмаў, беспадстаўна ўжытых запазычаных слоў і варварызмаў, канцылярызмаў, русізмаў, наватвораў і аказіяналізмаў, і шматкампанентных скарачэнняў і абрэвіятур.Багацце маўлення лучыцца перадусім з разнастайнасцю ўжытых моўных сродкаў і з як можна радзейшым паўтарэннем адных і тых жа слоў і выразаў, асабліва паўтораў нематываваных, бо абмежаваныя моўныя сродкі, іх паўторнае выкарыстанне сведчаць пра беднасць не толькі маўленчых патэнцый аўтара, але і пра невялікі запас думак, пра слабыя інтэлектуальныя здольнасці прамоўцы.Выразнасць маўлення звязана з нагляднасцю, вобразнасцю, малюнкавасцю вербальнага афармлення думак і забяспечваецца дарэчным, умелым ужываннем такіх стылістычных сродкаў, як эпітэты, метафары, параўнанні, фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, перыфразы і інш., каб аптымальна і яскрава данесці да адрасатаў неабходную думку. Фанетычныя і сінтаксічныя сродкі выразнасці вызначаюцца выкарыстаннем усіх інтанацыйных характарыстык маўлення, адпаведнай яснай дыкцыі, рэкамендаваных літаратурных норм вымаўлення і асобных гукаў, і іх спалучэнняў, ужываннем правільных канструкцый спалучэння слоў і канструкцый сказаў. Усе гэтыя сродкі найбольш поўна праяўляюцца ў зазначаных вышэй стылях: мастацкі, публіцыстычны, у меншай ступені гутарковы.У значнай ступені акрэсленасць думкі вызначаецца кантэкстам, парадкам слоў, лагічным ці акцэнталагічным выдзяленнем найбольш важных, значных і актуальных частак выказвання, удалым кампазіцыйным размеркаваннем інфармацыйнага матэрыялу ў выступленні ці публікацыі. Галоўнай перадумовай экспрэсіўнага маўлення служыць самастойнасць мыслення чалавека, максімальнае праяўленне індывідуальнасці сваей натуры, цесны кантакт з аўдыторыяй, інтарэс аўтара да выказанага паведамлення, поўная рэалізацыя свайго інтэлектуальнага і духоўнага патэнцыялу і актыўнае выкарыстанне ўсіх моўных сродкаў выразнасці.

Соседние файлы в предмете Белорусский язык