Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

1 курс / Практика / Почвенная / Почвоведение. Курс лекций

.pdf
Скачиваний:
411
Добавлен:
07.07.2018
Размер:
2.32 Mб
Скачать

уменьшения потерь воды, а также сооружение дренажно-коллекторной сети и со- блюдение норм и сроков полива.

Рационализация землепользования на основе точного учета региональных и локальных особенностей почвенного покрова одна из важнейших задач борьбы за здоровую окружающую среду, за решение продовольственной проблемы мира, за обеспечение благополучия современного и грядущих поколений людей на зем- ле.

23.ПОЧВЫ БЕЛАРУСИ

23.1.Современное состояние и структура земель Беларуси

Почвенно-земельные ресурсы являются одним из важнейших богатств нашей страны. От эффективности их использования и охраны в значительной мере зависит экономическая, социальная и экологическая ситуация в Беларуси.

Структура зямельнага фонду Рэспублікі Беларусь наступная. Землі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і грамадзян займаюць больш за палавіну тэрыторыі рэспублікі (57,1 %). На другім месцы знаходзяцца землі дзяржаўных лесагаспадарчых прадпрыемстваў. На долю астатніх катэгорый зямель прыпадае толькі 10 % зямельнага фонду.

Такія суадносіны ўгоддзяў сведчаць аб інтэнсіўным выкарыстанні зямель. Для тэрыторыі рэспублікі характэрна высокая ступень узворвання (52,2%). Разам з тым сельскагаспадарчыя ўгоддзі краіны маюць тэндэнцыю да скарачэння. У параўнанні з 1975 г. плошча зямель сельскагаспадарчых прадпрыемстваў скарацілася амаль на 940 тыс. га. Гэта абумоўлена, у асноўным, выключэннем з іх складу зямель, забруджаных радыенуклідамі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адводам значных плошчаў зямель для размяшчэння народнагаспадарчых аб'ектаў, перадачай іх у склад ахоўных тэрыторый і інш. На аднаго жыхара Беларусi прыпадае каля 0,6 га ворнай зямлi. Паводле гэтага паказчыка яна стаiць у адным шэрагу з такiмi еўрапейскiмi дзяржавамi, як Балгарыя i Венгрыя. У той жа час у Расii i ЗША ворнай зямлi на аднаго жыхара прыпадае значна больш –- 0,9–-1,0 га.

Вялікая плошча ворных зямель і высокая інтэнсіўнасць іх выкарыстання на тэрыторыі Беларусі спалучаюцца са складанымі прыроднымі ўмовамі, культуртэхнічнай і меліярацыйнай неўладкаванасцю. На ўсёй плошчы сельскагаспадарчых угоддзяў эрадзіраваныя і эразійна небяспечныя землі займаюць 3 445 тыс. га, засмечана камянямі 548 тыс. га, забалочана 103 тыс. га, зарасло хмызняком і драбналессем 87 тыс. га, забруджана радыенуклідамі 1 328 тыс. га (цэзіем-137 з моцнасцю больш за 1 Ku/км2). Значныя плошчы зямель сельска-гаспадарчага прызначэння забруджаны цяжкімі металамі, якія пападаюць у глебу разам з прамысловымі выкідамі, адпрацаванымі газамі аўтатранспарту, асадкамі сцёкавых водаў і цвёрдых бытавых адходаў, аграхімікатамі.

На пачатак 1997 г. плошча парушаных зямель у выніку правядзення будаўнічых работ, здабычы карысных выкапняў, торфараспрацовак і інш. складае

ў рэспубліцы 40 тыс. га. На сельскагаспадарчых землях значнае распаўсюджванне атрымалi дэградзіраваныя асушаныя тарфяныя глебы, якiя займаюць каля 1 % агульнай плошчы. Фармiраванне гэтых глебаў звязана з асушэннем i далейшым iнтэнсным выкарыстаннем, асаблiва ў севазваротах з вялiкай удзельнай вагой прапашных культур. У вынiку адбываецца паскораная спрацоўка арганагеннага слоя. Пры гэтым тарфяныя глебы цалкам або часткова губляюць марфалагiчныя адзнакi зыходных глебаў, змяняюцца iх уласцiвасцi i ўзровень вытворчай здольнасцi. Гэтыя глебы значна ўступаюць узроўнем урадлiвасцi звычайным тарфянiкам. Толькi пры дастатковым унясеннi арганiчных i мiнеральных угнаенняў яны могуць забяспечыць адносна высокiя ўраджаі сельскагаспадарчых культур.

Асобнымi масiвамi на тэрыторыi рэспублiкi трапляюцца дэградзіраваныя асушаныя дзярнова-падзолiстыя забалочаныя i дзярновыя забалочаныя глебы, якiя сфармiравалiся ў вынiку нерацыянальнага выкарыстання, а таксама глебы, парушаныя ў вынiку здабычы нярудных выкапняў i правядзення будаўнiчых, культуртэхнiчных i iншых земляных работ.

Паўсюднае пашырэнне на Беларуci атрымалi таксама глебы, забруджаныя цяжкiмi металамi, радыенуклiдамi, адходамi прамысловасцi i камунальнай гаспадаркi.

Для сельскагаспадарчых угоддзяў Беларусі характэрна драбнаконтурнасць. Найменшымі памерамі контуру ворнай зямлі (6,0 га) вылучаецца Віцебская вобласць. У Брэсцкай вобласці гэты паказчык складае 13,9, у Гомельскай – 19,0, у Гродзенскай –- 16,0, у Мінскай –- 16,1, у Магілёўскай –- 18,2 га.

Адзначаныя негатыўныя фактары не толькі парушаюць экалагічную раўнавагу ў краіне, але зніжаюць урадлівасць глебаў і эфектыўнасць іх выкарыстання.

На Беларусi шмат увагi надаецца рацыянальнаму выкарыстанню, акультурванню і ахове глебаў. Сучасныя найбольш эфектыўныя прыёмы акультурвання –- дастатковае ўнясенне арганiчных, мiнеральных i бактэрыяльных угнаенняў, вапнаванне кiслых глебаў, асушальная мелiярацыя i арашэнне, аптымальная сiстэма апрацоўкi глебаў. З 1993 па 1997 гг. у рэспублiцы на 1 га ворыва ўнесена 177 кг дзеючага рэчыва мiнеральных угнаенняў, 11,6 т арганiчных угнаенняў. Штогод вапнуецца каля 300 тыс. га кiслых глебаў.

Пад уплывам правiльных навукова абгрунтаваных агратэхнiчных прыёмаў уздзеяння на глебы ў iх праходзяць карэнныя зрухi ў напрамку глебаўтваральных працэсаў. Акультурванне спрыяе намнажэнню ў глебе гумусу, паляпшэнню яго якаснага саставу, павелiчэнню запасаў элементаў жыўлення раслiн, знiжэнню кiслотнасцi глебавага раствору, стварэнню ў iх спрыяльных для развiцця раслiн водна-фiзiчных умоў.

У працэсе картаграфавання глебавага покрыва рэспублiкi выяўлена, што каля 40 % глебаў сельскагаспадарчага прызначэння маюць аптымальную колькасць фосфару, 50% --- калiю. Каля 75 % плошчы ворыва займаюць глебы з аптымальнай рэакцыяй глебавага асяроддзя.

23.2. ХАРАКТАРЫСТЫКА ЎМОЎ І ФАКТАРАЎ ГЛЕБАЎТВАРЭННЯ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Невялікая па плошчы тэрыторыя Беларусі характарызуецца вельмі разнастайнымі прыроднымі ўмовамі і фактарамі глебаўтварэння. Гэта разнастайнасць абумоўлена, у першую чаргу, асаблівасцямі геалагічнай будовы, складанасцю рэльефу і геамарфалогіі, стракатасцю глебаўтваральных парод, значнымі зменамі клімату. Значэнне гэтых фактараў у фарміраванні глебавага покрыва розных рэгіёнаў рэспублікі неаднолькавае.

Геалагічная будова і глебаўтваральныя пароды. Паводле геалагічнай будовы тэрыторыя Беларусі належыць да заходняй часткі Рускай платформы, якая складаецца з двух структурных ярусаў – крышталічнага фундамента і асадачнага чахла. Пароды крышталічнага фундамента амаль усюды перакрыты асадкавым чахлом, магутнасць якога вагаецца ад некалькіх дзесяткаў да 2 000—5 000 метраў. Найбольш старажытнымі ўтварэннямі з'яўляюцца дакембрыйскія пароды (граніты, дыярыты і інш.), якія трапляюцца толькі каля вёскі Глушкавічы Лель- чыцкага раёна Гомельскай вобласці. У некаторых раёнах па берагах рэк Дняпра, Заходняй Дзвіны, Сар'янкі і інш. на паверхню выходзяць адклады дэвонскага ўзросту, якія прадстаўлены даламітамі і даламітазаванымі вапнякамі. Як глебаўтваральныя пароды яны значнай ролі не адыгрываюць. Выкарыстоўваюцца, у асноўным, для атрымання будаўнічай вапны і вапнавых угнаенняў.

Некалькі большае значэнне ў фарміраванні глебавага покрыва рэспублікі ма- юць мелавыя адклады, якія выходзяць на паверхню і сустракаюцца як у карэнным заляганні (берагі рэк Дняпра, Сожа і інш.), так і ў выглядзе асобных масіваў сярод чацвярцічных адкладаў. У месцах іх выхадаў фарміруюцца дзярнова-карбанатныя глебы, а прадукты растварэння мелавых адкладаў значна ўплываюць на глебаўтваральныя працэсы навакольнай тэрыторыі.

Важную ролю ў геалагічнай будове Беларусі адыгрываюць адклады антрапа- генавай сістэмы. Іх магутнасць на тэрыторыі рэспублікі складае ў сярэднім 80— 90 м. Найменшая магутнасць антрапагенных адкладаў –- ад адзінак да дзесяткаў метраў –- сустракаецца ў паўднёвых і ўсходніх раёнах, найбольшая –- да 250—300 м –- у цэнтральных раёнах рэспублікі (Ашмянскае, Мінскае, Навагрудскае і іншыя ўзвышшы). Значны ўплыў на фарміраванне антрапагеннага покрыва тэрыторыі Беларусі аказала акумулятыўная дзейнасць плейстацэнавых ледавікоў, якія неаднаразова насоўваліся з Фенаскандыі. Таму ў літалагічным складзе антра- пагеннай тоўшчы пераважаюць пароды ледавіковага і водна-ледавіковага паход- жання: марэнныя суглінкі і супескі, водна-ледавіковыя і алювіяльныя пяскі, азёр- на-ледавіковыя пяскі, суглінкі і гліны. Гэтыя пароды амаль па ўсёй тэрыторыі на- шай рэспублікі з'яўляюцца глебаўтваральнымі.

Глебаўтваральныя пароды, як і рэльеф, з'яўляюцца важным фактарам, які абумоўлівае развіццё працэсаў глебаўтварэння на тэрыторыі Беларусі. З імі ў

значнай ступені звязана неаднароднасць глебавага покрыва розных рэгіёнаў рэспублікі.

Склад і ўласцівасці глебаўтваральных парод Беларусі вызначаюцца геалагічнай будовай тэрыторыі, паходжаннем і ўзростам выходных на дзённую паверхню парод, а таксама далейшымі працэсамі іх пераўтварэння. На тэрыторыі Беларусі глебы развіваюцца на чацвярцічных (антрапагенных) адкладах, якія ўтварыліся ў выніку дзейнасці мацерыковых зледзяненняў. Да іх адносяцца: ма- рэнныя (ледавіковыя, або гляцыяльныя), водна-ледавіковыя (флювія- гляцыяльныя), азёрна-ледавіковыя (лімнагляцыяльныя) і старажытнаалювіяльныя (гляцыяалювіяльныя) адклады (рыс.35).

У межах рэспублікі пашыраны таксама лёсы і лёсападобныя суглінкі, якія, на думку розных спецыялістаў, маюць эолавае, водна-ледавіковае, дэлювіяльнае або полігенетычнае паходжанне. Разам з тым многія навукоўцы лічаць, што прырода гэтых адкладаў да канца не выяўлена.

Акрамя адкладаў, абумоўленых дзейнасцю старажытных зледзяненняў, усю- ды сустракаюцца сучасныя ўтварэнні: алювіяльныя, балотныя, схілавыя (дэлювіяльныя), эолавыя, якія накапіліся за апошнія 10 тысяч гадоў.

Марэнныя (асабіста ледавіковыя) адклады характарызуюцца вельмі разнас- тайным грануламетрычным складам. Яны складзены абломкамі рознай велічыні (ад вельмі тонкіх гліністых часцінак да адарваных валуноў).

Сярод марэнных адкладаў на тэрыторыі Беларусі найбольш пашыраны кан- цова-марэнныя ўтварэнні апошняга зледзянення. Яны сканцэнтраваны ў паўночных і паўночна-заходніх раёнах, дзе ствараюць буйна- і сярэдняўзгорысты рэльеф з узвышшамі ад 60 да 100 м.

Да поўдня ад зоны распаўсюджвання апошняга (паазерскага) зледзянення, дзе маюць месца адклады больш старадаўніх ледавіковых перыядаў, марэна, ў асноўным, перакрыта водна-ледавіковымі наносамі. У гэтым выпадку ў глебавым профілі яна выступае ў якасці подсцільнай пароды.

Звычайна марэнныя адклады афарбаваны ў буры або чырвона-буры колер рознага адцення. Паводле грануламетрычнага складу глебаўтваральная тоўшча марэны часцей за ўсё з'яўляецца сугліністай або супясчанай, пяскі і гліны распаўсюджаны значна менш. Тоўшча марэны часта неаднародная па літалогіі. Яна змяшчае лінзы, кішэні і праслойкі больш рыхлага або, наадварот, больш цяж- кага матэрыялу. Марэнныя адклады нярэдка абагачаны карбанатамі (у выглядзе абломкаў вапняковых парод), якія знаходзяцца ў паверхневых або ніжніх гары- зонтах глебы. Бескарбанатная марэна, як правіла, прымеркавана да выраўнаваных водападзельных град і вельмі пакатых схілаў.

Водна-ледавіковыя (флювіягляцыяльныя) адклады на тэрыторыі рэспублікі прадстаўлены разнастайнымі ўтварэннямі, якія накапіліся ў розных умовах пры раставанні ледавіка. Да іх адносяцца адклады камаў, озаў, зандравых палёў і інш. Сярод водна-ледавіковых наносаў найбольшае пашырэнне атрымалі зандравыя

адклады, якія ўтвараюць выраўнаваныя тэрыторыі, складзеныя пераважна пяскамі і супескамі. Зандравыя пяскі звычайна дробна- і розназярністыя. Для іх характэр- на наяўнасць невялікай колькасці буйназёму. Камы і озы, наадварот, складзены грубым пясчана-жвіравым матэрыялам. Водна-ледавіковыя адклады больш распаўсюджаны ў цэнтральнай частцы рэспублікі, дзе яны залягаюць на размытай сожскай або дняпроўскай марэне.

Старажытнаалювіяльныя (гляцыяалювіяльныя) адклады –- гэта наносы,

якія сфарміраваліся ў далінах, дзе праходзіў сцёк ледавіковых водаў. Паводле літалагічнага складу старажытнаалювіяльныя адклады блізкія да зандравых. Іх адметная рыса –- невялікая колькасць буйназёму, больш высокая сартыраванасць, дробназярністасць, часам выяўленая слаістасць. Старажытна-алювіяльныя адкла- ды пашыраны ў паўднёвай частцы рэспублікі.

Азёрна-ледавіковыя (лімнагляцыяльныя) адклады ўтварыліся ў прыледавіковых азёрах. Звычайна яны мяжуюць з канцова-марэннымі ўтварэннямі. Як і апошнія, пашыраны ў паўночных і паўночна-заходніх раёнах рэспублікі. Па грануламетрычным складзе азёрна-ледавіковыя адклады належаць да глін і суглінкаў, радзей да пяскоў. Характарызуюцца слаістай або маналітнай будовай, маюць асадак прэснаводнай вапны.

Лёсы і лёсападобныя адклады пашыраны на поўдзень ад мяжы апошняга (паазерскага) ледавіка і генетычна ў значнай меры звязаны з яго дзейнасцю. Гэтыя адклады часцей за ўсё прыстасаваны да водападзельных прастораў, схілаў марэн- ных град і рачных далін. Для раёнаў распаўсюджвання лёсавых суглінкаў харак- терны пакатахвалісты рэльеф з мноствам западзін –-сподкаў”.

Магутнасць лёсаў і лёсападобных адкладаў змяняецца ад 0,5—3,0 да 8—15 м. Гэта тонкасартыраваныя пароды з вялікай колькасцю пылу, маюць характэрную палева-жоўтую, радзей бураватую афарбоўку. Глебаўтваральныя лёсы і лёсапа- добныя адклады ў межах Беларусі пераважна лёгкасугліністага і супясчанага гра- нуламетрычнага складу. Наяўнасць фракцыі буйнога пылу (0,05--0,01 мм) у лёсах –- больш за 50 %, у лёсападобных адкладах –- больш за 40 %. З гэтай нагоды іх называюць пылаватымі.

Алювіяльныя адклады складаюць поймавыя і нізкія надпоймавыя тэрасы. Магутнасць сучасных алювіяльных накапленняў складае ад 1—2 да 15—18 м. Ад іншых парод адрозніваюцца слаістасцю і сартаваннем матэрыялу паводле памераў часцінак. У іх тоўшчы часта знаходзяцца гумусавыя і тарфяныя гарызонты. У бу- дове алювіяльных адкладаў прымае ўдзел рэчышчавы, поймавы і старычны алювій.

Дэлювіяльныя (схілавыя) адклады накопліваюцца ў ніжніх частках схілаў у выніку змыву пароды з верхніх частак, а таксама з водападзелаў дажджавымі і талымі водамі. Дэлювіяльныя ўтварэнні адрозніваюцца некаторай сортнасцю і звычайна больш тонказярністыя, чым зыходныя пароды.

Эолавыя адклады знаходзяцца ў раёнах пашырэння водна-ледавіковых, старажытнаалювіяльных і азёрна-ледавіковых пяскоў. Гэтыя адклады ўтварыліся ў выніку перапрацоўкі ветрам пясчаных наносаў. Ад іншых яны адрозніваюцца касой слаістасцю і добрай сортнасцю. Складаюць разнастайныя па форме ўзгоркі і дзюны. Найбольш распаўсюджаны эолавыя адклады на поўдні рэспублікі.

Балотныя адклады прадстаўлены пераважна торфам. У залежнасці ад умоў воднага рэжыму яны падзяляюцца на нізінныя, нізінныя засфагненыя (пераходныя) і вярховыя тарфянікі.

Тоўшча глебаўтваральнай пароды можа быць генетычна аднароднай (аднач- ленная будова) або ўключаць адклады рознага генезісу (двух-, трохчленная будо- ва). Для тэрыторыі Беларусі вельмі характэрна двухчленная будова глебаўтваральных парод. Нярэдка на кантакце покрыўнай і подсцільнай парод знаходзяцца праслойкі або грубага пясчанага матэрыялу, або матэрыялу больш тонкага складу. У тым выпадку, калі праслойка мае магутнасць больш за 30 см, тоўшча глебаўтваральнай пароды вызначаецца як трохчленная.

Разам з тым глебавы профіль часта бывае неаднародным па грануламетрыч- ным складзе. Гэта звязана як з працэсамі глебаўтварэння, так і з неаднароднасцю грануламетрычнага складу глебаўтваральных парод.

Ад характару глебаўтваральных парод і іх будовы залежаць хімічныя, фізіка- хімічныя і водна-фізічныя ўласцівасці глебаў. Ва ўмовах Беларусі больш багаты мінералагічны састаў маюць пароды, якія сфарміраваліся пад уплывам апошняга паазерскага зледзянення.

Рэльеф і геамарфалогія. Значэнне рэльефу і геамарфалогіі ў фарміраванні глебавага покрыва Беларусі абумоўлена, у першую чаргу, пераразмеркаваннем атмасферных ападкаў і сонечнай энергіі па паверхні. Дажджавая і снегавая вада, сцякаючы з павышаных элементаў рэльефу, спрыяе развіццю эразійных працэсаў на схілах. Глебы, якія знаходзяцца на схілавых землях, забяспечаны вільгаццю прыблізна на 30 % менш, чым глебы раўнінных тэрыторый. З другога боку, у адмоўных элементах рэльефу вельмі часта развіваюцца працэсы забалочвання.

Сучасны рэльеф тэрыторыі Беларусі фарміраваўся на працягу доўгага часу пад сумесным уздзеяннем розных геалагічных працэсаў, галоўным з якіх з'яўляецца дзейнасць ледавікоў. Паверхня рэспублікі –- гэта пакатахвалістая ледавікова-акумулятыўная раўніна, ускладнёная сістэмай град, узгоркаў, узвышшаў і расчлянёная далінамі рэк.

Больш за 40 % плошчы рэспублікі займаюць нізіны, 30 % прыпадае на долю ўзвышаных пагоркавых раёнаў і каля 10 % на платападобныя раўніны. Абсалют- ныя значэнні вышыні ўзвышшаў вагаюцца ад 120–150 до 300–350 м пры сярэдніх паказчыках 180–200 м. Раўніны размяшчаюцца на вышынях ад 100 да 240 м над узроўнем мора. У табліцы 23.1 паказаны адносны расклад плошчаў вышынных ступеняў у працэнтах ад агульнай плошчы Беларусі.

 

 

 

 

 

 

 

Табліца 23.1

Расклад плошчы рэспублікі па вышыні рэльефу над узроўнем мора

 

(па В. А. Дзяменцьеву, А. Х. Шкляру, В. Ф. Якушке, 1959)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Вышыня,

Ніжэй

100—

125—

150—

175—

200—

250—

Да 350

 

м

за 100

125

150

175

200

250

300

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Плошча,

0,1

6,7

37,4

28,9

19,0

6,7

1,7

0,1

 

%

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

З табліцы бачна, што большая частка плошчы (85,3 %) прыпадае на долю аб- салютных вышынь ад 125 да 200 м. Сярэдняя вышыня паверхні Беларусі складае 160 м над узроўнем мора. Для тэрыторыі рэспублікі характэрны наступныя тыпы рэльефу, створаныя ў выніку дзейнасці ледавікоў і водна-ледавіковых патокаў

(табл. 22.2).

Буйнаўзгорыста-градавы марэнны рэльеф створаны дзейнасцю апошняга вюрмскага, або паазерскага, ледавіка ў перыяд верхняга антрапагена. Ён уяўляе сабой складанае чаргаванне крутасхілавых град, валоў, узгоркаў. Узгоркі маюць выпуклую або купалападобную форму. Пераважаюць абсалютныя вышыні 15— 250 м, адносныя дасягаюць 40, а месцамі 90—100 м. Стромкасць схілаў можа да- сягаць 20—30о. Асобныя групы град і ўзгоркаў падзелены лагчынамі, забалочанымі паніжэннямі, азёрными катлавінамі або прарэзаны далінамі рэк.

Эразійна-ўзгорыста-ўвалісты марэнны рэльеф з'яўляецца ўтварэннем со-

жскага (рыскага) ледавіка, які меў месца ў больш ранні перыяд (сярэдні антрапа- ген). Формы гэтага рэльефу нясуць на сабе значныя сляды эразійна-дэнудацыйнай перапрацоўкі, характарызуюцца больш пакатымі схіламі і значнай эразійнай рас- члянёнасцю. Эразійныя формы выражаны сістэмай рачных далін, лагчын сцёку, яроў і балак. Даволі часта на фоне пакатахвалістай паверхні вылучаюцца буйныя ўзгоркавыя астанцы першаснага канцова-марэннага рэльефу. Пераважаюць абса- лютныя вышыні ад 140 да 210 м, а адносныя –- да 20–30 м, месцамі 50–70 м.

Плоскі або дробнаўзгорысты рэльеф марэнных (марэнна-зандравых раўнін)

утварыўся ў зоне пашырэння паазерскага і асабліва сожскага ледавікоў на ўчастках адкладаў доннай марэны. Паверхня іх слабаўзгорыстая, перакрыта вод- на-ледавіковымі адкладамі. Тэрыторыя ў той ці іншай ступені падзелена далінамі рэк, лагчынамі сцёку, балкамі, ярамі. Гіпсаметрычныя адзнакі марэнна-зандравых раўнін знаходзяцца на ўзроўні ад 120–130 да 180–200 м, адносныя вышыні –- не больш за 5–10 м.

Азёрна-ледавіковыя раўніны ўтварыліся па краі ледавіка на месцы прыледавіковых азёраў. Складзены яны добра сартыраваным слаістым матэрыя- лам і адрозніваюцца амаль плоскім рэльефам. Месцамі іх паверхня ўскладнена эолавымі ўзгоркамі, буграмі, дзюнамі. Абсалютныя вышыні складаюць 130—150 м.

 

 

 

Табліца 23.2

 

Тыпы і формы рельефу Беларусі

 

 

 

 

 

Тыпы рэльефу

Формы рэльефу

 

Геамарфалагічныя выдзелы

 

 

 

 

 

 

1

2

 

3

 

 

 

 

 

 

І. Буйна- і сярэдня-

Крутасхілавыя грады, узгоркі,

1.

Браслаўская града

ўзгорыста-градавы

валы, лагчыны сцёку, забалоча-

2.

Свянцянская града

 

 

ныя паніжэнні, азёрныя

3.

Невельска-Гарадоцкае

 

 

катлавіны

 

ўзвышша

 

 

 

4.

Віцебскае ўзвышша

 

 

 

5.

Лепельскае ўзвышша

 

 

 

 

 

 

Іа. Эразійназгорыста-

Грады, узгоркі, камавыя

1.

Ашмянскае ўзвышша

ўвалісты марэнны

ўзгоркі, озы, увалы, астанцы,

2.

Мінскае ўзвышша

 

 

лагчыны сцёку, дэнудацыйныя

3.

Аршанскае ўзвышша

 

 

лагчыны, яры

4.

Гродзенскае ўзвышша

 

 

 

5.

Валкавыскае ўзвышша

 

 

 

6.

Слонімскае ўзвышша

 

 

 

7.

Навагрудскае ўзвышша

 

 

 

8.

Копыльскае ўзвышша

 

 

 

 

 

 

ІІ. Плоскі або

Астанцы (узгоркі, грады), лаг-

1.

Чашніцкая нізіна

дробнаўзгорысты рельеф ма-

чыны сцёку, дэнудацыйныя ба-

2.

Лідская раўніна

 

рэнных (марэнна-зандравых)

розды, балкі, яры, западзіны

3.

Стаўбцоўская раўніна

 

раўнін

 

4.

Клецкая раўніна

 

 

 

 

 

 

ІІІ. Плоскі або слабахвалісты

Астанцы (узгоркі, грады),

1.

Полацкая нізіна

рэльеф азёрна-ледавіковых

камавыя і озавыя ўзгоркі,

2.

Суражская нізіна

 

раўнін

бугры, дзюны, азёрныя

 

3. Лучоская нізіна

 

 

катлавіны, лагчыны сцёку

 

 

 

 

 

 

ІV. Пакатахвалісты рэльеф

Астанцы марэнных узгоркаў,

1.

Нарачана-Вілейская нізіна

водна-ледавіковых раўнін

камавыя і эолавыя ўзгоркі і

2.

Цэнтральнабярэзінская

 

 

бугры, озавыя ўзгоркі, дзюны,

 

раўніна

 

 

лагчыны сцёку, яры, балкі

3.

Верхнебярэзінская раўніна

 

 

 

4.

Сярэднянёманская нізіна

 

 

 

5.

Верхнянёманская нізіна

 

 

 

6.

Баранавіцкая раўніна

 

 

 

7.

Прыбужская раўніна

 

 

 

8.

Аршанска-Магілёўскае плато

 

V. Раўнінна-слабахвалісты

Нізкія грады, “астравы

1.

Прыдняпроўская нізіна

 

рэльеф старажытна-

паўразмытай рыскай марэны,

2.

Палеская нізіна

 

алювіяльных раўнін

эолавыя бугры, дзюны, лагчы-

 

 

 

 

ны сцёку

 

 

 

 

 

 

 

 

VI. Поймы

Грывы, лагчыны, прырэчышча-

 

 

 

 

выя валы, старыцы, эолавыя

 

 

 

 

бугры, дзюны

 

 

 

 

 

 

 

 

Алювіяльна-зандравыя раўніны ўтвораны водна-ледавіковымі патокамі на перыферыі ледавіковых (марэнных) утварэнняў, а затым перапрацаваны ў працэсе фарміравання рачных далін. Гэты тып рэльефу характарызуецца згладжанасцю і слабай расчлянёнасцю. Сярэдняя глыбіня расчлянення не больш за 5 м. У най- больш паніжаных месцах размяшчаюцца балоты, нярэдкі азёры, якія зарастаюць. Абсалютныя адзнакі паверхні, як правіла, не перавышаюць 140 м.

Поймы гэта часткі рачных далін, якія затапляюцца ў час паводкі. У межах поймы вылучаюцца наступныя зоны асадкаадкладання: прырэчышчавая –- самая высокая, складзеная буйным алювіем; цэнтральная –- больш нізкая, складзеная болей сартыраваным алювіем; прытэрасная –- найбольш паніжаная забалочаная, складзеная ілістым матэрыялам.

У зоне распаўсюджвання буйнаўзгорыстага

канцова-марэннага

рэльефу

тып), утворанага апошнім (паазерскім)

ледавіком, рачныя

даліны

адрозніваюцца адноснай маладосцю, таму поймы менш выразныя, вузкія або зусім адсутнічаюць. Больш старадаўнія рачныя даліны, якія дасягнулі профілю раўнавагі (паўднёвая і цэнтральная часткі Беларусі), маюць шырыню поймы ад 2—8 да 15 км, а месцамі 20—30 км.

Такім чынам, неабходна адзначыць, што рэльеф і геамарфалогія Беларусі складаныя і разнастайныя. Уплыў рэльефу на глебаўтварэнне найбольш выразны ў паўночнай частцы Беларусі. Тут больш рэзка праяўляецца эрозія глебаў, часта змяняецца грануламетрычны склад глебаўтваральных парод –- ад храшчавата- валунных пяскоў на ўзвышшах да азёрна-ледавіковых суглінкаў і глін на паніжэннях. З рэльефам звязана развіццё глебаў і іх змена на тэрыторыі розных фізіка-геаграфічных раёнаў рэспублікі.

К л і м а т. Клімат з'яўляецца адным з найбольш важных фактараў глебаўтварэння. Тэрыторыя Беларусі размяшчаецца ва ўмерана цёплай і вільготнай зоне. На клімат рэспублікі значны ўплыў робіць Атлантычны акіян. Паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з захаду, прыносяць летам пахмурнае і дажджлівае надвор'е, а зімой –- значнае пацяпленне і адлігу. Паўночныя вятры перамяшчаюць на тэрыторыю рэспублікі халоднае арктычнае паветра і абумоўліваюць яснае надвор'е. Летам пераважаюць вятры з Атлантыкі, якія пры- носяць вільгаць, спрыяюць паніжэнню тэмпературы нагрэтай глебы. Уплыў акіяна слабей пры руху на ўсход. Ва ўсходніх раёнах узмацняецца ўплыў унутрыматэры- ковых паветраных мас і ўзрастае кантынентальнасць клімату. Ва ўсходніх раёнах, у параўнанні з заходнімі, надвор'е летам больш гарачае, зімой больш марознае, а вясной і восенню вышэй магчымасць замаразкаў.

Па сярэднегадавой колькасці ападкаў (540—700 мм) Беларусь належыць да зоны дастатковага ўвільгатнення, і толькі паўднёвая і паўднёвасходняя часткі яе належаць да зоны няўстойлівага ўвільгатнення. Найбольшая гадавая сума ападкаў (700 мм) прыпадае на Навагрудскае ўзвышша, больш за 650 мм выпадае ў межах Слонімскага, Мінскага і Віцебскага ўзвышшаў, а таксама на Аршанска- Магілёўскім плато. У межах Полацкай, Нёманскай і Палескай нізін выпадае менш

за 600 мм ападкаў. Каля 70 % гадавой сумы ападкаў прыпадае на цёплы перыяд. Вясной і восенню глеба звычайна насычана вадой. У гэты час ператварэнне арганічных рэшткаў адбываецца ва ўвільготненых умовах, што спрыяе ўтварэнню рухомых гумусавых кіслот.

У перыяд з мая па жнівень вільгаці часта выпарваецца больш, чым выпадае ападкаў. У такіх умовах назіраецца ўзыходны рух вады, што спрыяе перамяшчэн- ню розных мінеральных рэчываў у верхнія гарызонты глебы з ніжэйшых.

Неабходна адзначыць, што ў перыяд актыўнай вегетацыі раслін пры тэмпера- туры вышэй за 10 оС выпадае ў сярэднім ад 300 да 400 мм ападкаў.

Сярэднегадавая тэмпература паветра ў межах тэрыторыі рэспублікі паступова паніжаецца пры руху з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і вагаецца ад 7,3 оС у Брэсцкай вобласці да 4,4 оС у Віцебскай. Колькасць дзён з тэмпературай паветра вышэй за 0о складае 220—260. Агульная працягласць вегетацыйнага перыяду ва- гаецца ад 190 да 205 дзён. На паўднёвым захадзе ён заканчваецца ў канцы кастрычніка, а на паўночным усходзе –- у сярэдзіне кастрычніка.

Сума тэмператур паветра вышэй за 0о складае 2 400—3 100, вышэй за 5о –- 2 300—3 000, вышэй за 10о –- 2 000—2 700, вышэй за 15о –- 1 100—2 100.

Гідратэрмічны каэфіцыент увільгатнення на тэрыторыі Беларусі неаднолькавы і вагаецца ад 1,0—1,2 у паўднёвай частцы да 1,5—1,7 –- у паўночнай.

Зіма раней пачынаецца ва ўсходняй частцы (9—12 лістапада) і працягваецца 153—162 дні. У заходняй частцы яна пачынаецца 13—22 лістапада і працягваецца 130—150 дзён. Самым халодным месяцам з'яўляецца студзень. Найбольш высокая тэмпература (–4 оС) у гэтым месяцы назіраецца на захадзе Брэсцкага Палесся, а самая нізкая (да –9о) –- ва ўсходняй частцы Віцебскай вобласці.

Пачатак лета вызначаецца пераходам тэмпературы праз 13о і працягваецца ва ўсходняй частцы 100—110, у заходняй –- 105—119 дзён. Лета ў Беларусі ўмерана цёплае і дастаткова вільготнае. Сярэднемесячныя тэмпературы вагаюцца ў межах 13—18о, а ў сярэдзіне лета вылучаецца найбольш цёплы перыяд з сярэднесутач- най тэмпературай вышэй за 15о. Самым цёплым месяцам з'яўляецца ліпень з ся- рэдняй тэмпературай ад 17о на поўначы да 19о у Палессі.

Па тэрмічных рэсурсах вегетацыйнага перыяду і ступені забеспячэння яго вільгаццю тэрыторыя Беларусі падзелена на 3 агракліматычныя вобласці (рыс….):

І –- Паўночную ўмерана цёплую вільготную; ІІ –- Цэнтральную цёплую ўмерана вільготную;

ІІІ –- Паўднёвую цёплую няўстойліва вільготную.

Кожная з вылучаных агракліматычных абласцей падзяляецца паводле ступені кантынентальнасці клімату на 2 падвобласці: заходнюю –- менш кантынен- тальную і ўсходнюю –- больш кантынентальную. За паказчык кантынентальнасці клімату прынята колькасць дзён з тэмпературай паветра ад +5 да +15 оС. Ізалінія

Соседние файлы в папке Почвенная