Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

2 курс / 1 семестр / Беларуская мова / Цытаты і спасылкі

.doc
Скачиваний:
166
Добавлен:
07.07.2018
Размер:
31.23 Кб
Скачать

4. Цытаты і спасылкі, іх афармленне

Неабходнай умовай любой навуковай працы з'яўляецца цытаванне (наяўнасць у ім, акрамя аўтарскай, іншых думак). Вельмі часта цытата дапамагае пацвердзіць правільнасць уласнага пункту гледжання спасылкай на аўтарытэтныя крыніцы, робіць рэферат, даклад, курсавое даследаванне больш значным і важкім. Цытата павінна адлюстроўваць закончаную думку аўтара, і ў ёй не дапускаюцца ніякія скажэнні ў словах і сказах, прынятых у тэксце.

Цытата — гэта даслоўная вытрымка з якой-небудзь кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца ў вусных і пісьмовых паведамленнях для пацвярджэння ці тлумачэння аўтарскай думкі.

Звычайна ўжываюцца цытаты ў навуковых працах, дакладах, лекцыях, рэфератах, сачыненнях, як эпіграф да розных твораў і прац.

Правілы афармлення цытат:

Цытата — гэта разнавіднасць чужой мовы, якая афармляецца наступным чынам:

1. У цытатах захоўваюцца тыя ж знакі прыпынку, што і ў крыніцы, якая цытуецца.

2. Пры цытаванні не дапускаюцца ніякія скажэнні ў словах і сказах.

3. Невершаваная цытата заўсёды бярэцца ў двукоссе.

4. Калі сказ цытуецца часткова, то замест прапушчанага тэксту перад пачаткам цытуемага сказа ці ў сярэдзіне яго, ці ў канцы ставіцца шматкроп’е.

Напрыклад:

В. Бялінскі падкрэсліваў цесную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкамі і словам: «...слова, – пісаў ён, – покрыва, адзенне, форма, адлюстравання думкі, а думка ёсць сэнс, розум, значэнне слова».

5. Цытата, уключаная ў тэкст як частка сказа, бярэцца ў двукоссе і пачынаецца з малой літары (у адным сказе можа быць некалькі цытат).

Напрыклад:

Якуб Колас падкрэсліваў, што «добра быць у дарозе, якую ты сам выбіраеш...».

Барыс Сачанка справядліва зазначыў, што «мова – не толькі сродак зносін, а і душа народа, аснова яго культуры».

6. Калі цытата суправаджаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова. Напрыклад:

Ф. Скарына пісаў: «Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў». «Трэба, каб са слоў і дзеянняў чалавека было відаць, які ён», – гаварыў М. Горкі.

7. Цытаты, прыведзеныя у вершаванай форме, у двукоссе не бяруцца, а страфа запісваецца так, як у аўтара:

Мелодыя даляцела з таго берага, з вёскі Строчыца, якая рассы¬пала свае хаты на пакатым узгорку над ціхаплыннай рэчкай Пціч:

Цячэ вада ў ярок,

Цячэ вада ў ярок –

Кладачку заліло.

Кладачка тоненька,

Вада халодненька,

А я малодзенька...

8. Звычайна не бяруцца ў двукоссі цытаты-эпіграфы. На наступным радку пад эпіграфам з правага боку даецца спасылка на крыніцу без дужак. Напрыклад, А. Куляшоў да паэмы «Хамуціус» узяў наступны эпіграф:

Ствараючы аблічча свету новага,

Ствараем мы і новае аблічча

Тым, хто загінуў.

М. Бануш.

Ад кропкі маленькай

гнязда чмяля

Да маладзіковай коскі —

Падорана ўсё мне бацькамі,

Зямля

Таму і завецца бацькоўскай.

Р. Барадулін.

9. Калі цытата ўводзіцца ў тэкст без слоў аўтара, то яна бярэцца ў двукоссе і падаецца спасылка на крыніцу. У навуковай літаратуры ўказваецца (у дужках пасля цытаты ці ў зносцы ўнізе на старонцы або пад лічбай у канцы выдання) аўтар, назва працы, месца і год выдання, старонка: “Страшная гэта з'ява – ісці супраць свайго, кроўнага, роднага – на жаль, да сённяшняга дня не знікла” [4, с. 234].

10. Без спецыяльных спасылак у аўтарскі тэкст уключаюцца і бяруцца ў двукоссе пэўныя словазлучэнні і словы: Мо ад непрымання ягоных «дзівацтваў», ад таго, што ён «не такі адвакат, як астатнія», сям'я не прымала Багушэвіча як паэта беларускага (Я. Янушкевіч).

Цытата абавязкова суправаджаецца спасылкай на аўтара, якога цытуюць.

Спасылкі афармляюцца паводле ўстаноўленага ДАСТ, напрыклад: [4, с. 234] – 4 – нумар крыніцы, з якой узята цытата; с. 234 – дакладная старонка, на якой знаходзіцца цытата.