Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
прогр 2011 Дз зн.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
48.84 Кб
Скачать

установа адукацыі

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Зацвярджаю

Першы прарэктар УА “Беларускі

дзяржаўны універсітэт культуры

і мастацтваў”

____________________________Ю.П. Бондар

“___”_____________________________2010г.

Рэгістрацыйны № ВД-________________/вуч.

Дзелавыя зносіны

Вучэбная праграма па спецыяльнасці 1-21 04 01 Культуралогія

напрамку спецыяльнасці 1-21 04 01-02 Культуралогія (прыкладная)

спецыялізацыі 1-21 04 01-02 01 Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы

Мінск 2010

Складальнікі:

А.В.Калашнікава, дацэнт кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Рэцэнзенты:

А.А. Алад’ін, кандыдат псіхалагічных навук, дацент кафедры псіхалогіі і педагагінага майстэрства Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы

Н.Я. Шалупенка, кандыдат культуралогіі, дэкан факультэта традыцыйнай беларускай культуры і сучаснага мастацтва ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

Рэкамендавана да зацвярджэння:

кафедрай менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол №3 ад 27.11.2009г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў” (пратакол № ад).

Тлумачальная запіска

“Дзелавыя зносіны” – адна з вучэбных дысцыплін, якая вывучаецца студэнтамі спецыялізацыі “Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы” у першым семестры і займае важнае месца ў сістэме дысцыплін цыклу “Тэхналогіі сацыяльна-культурнай дзейнасці”, якія садзейнічаюць прафесійнай арэнтацыі будучага спецыяліста. Выкладанне курса “Дзелавыя зносіны” вядзецца з улікам ведаў студэнтаў, якія яны паралельна набываюць у межах наступных дысцыплін: “Уводзіны ў спецыяльнасць”, “Тэорыя і гісторыя СКД”, “Рэсурсная база СКД” і інш. Змест дысцыпліны “Дзелавыя зносіны” прадстаўляе дзелавыя зносіны як сацыяльна-псіхалагічную праблему і камунікатыўны працэс.

Мэта курса забеспячэнне стуэнтаў неабходнымi тэарэтычнымі ведамi па гісторыі этыкету, дыпламатычнага пратаколу, дакументаванню кіраўніцкай дзейнасці, а таксама авалоданне будучымі спецыялістамі тэхналогiямі стварэння iмiджу сучаснага дзелавога чалавека.

Курс накіраваны на практычнае засваенне правілаў паводзінаў дзелавога чалавека ў грамадстве з ўлікам сучасных тэндэнцый і запатрабаванняў дзелавога жыцця Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца актыўным удзельнікам працэсаў глабалізацыі і міжкультурных зносінаў.

Задачы курса:

  1. вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу (знаёмства з працэсам камунікацыі і структурай зносін, з творамі класікаў iмiджалогiі, дасягненнямi іміджмейкераў палітыкаў і зорак шоу-бізнесу);

  2. выкананне практыкаванняў, якія мадэлююць жыццёвыя і вытворчыя сітуацыі, дзе неабходна веданне этыкетных і маральных норм паводзінаў дзелавога чалавека;

  3. авалоданне майстэрствам красамоўства, работа над iндывiдуальным стылем моўнай дзейнасці, манерамi, псiхалагiчнымi ўстаноўкамi, якiя спрыяюць фармiраванню дзелавога iмiджу;

  4. аналіз і засваенне правілаў пісьмовых формаў дзелавых зносін.

У выніку засваення курса студэнт павінен ведаць:

  • этыкетныя нормы паводзінаў сучастнага дзелавога чалавека;

  • асноўныя кампаненты, якiя складаюць iмiдж дзелавога чалавека і ўстаноў культуры,

  • тэхналогiі пабудовы іміджу палітычных лідэраў і іміджбілдынгу ў індустрыі шоу-бізнеса;

  • віды і формы дзелавой камунікацыі і асаблівасці дакументавання кіраўніцкай дзейнасці ў сферы культуры;

  • асаблівасці перагаворнага працэсу і асновы псіхалогіі дзелавых зносін;

  • формы і асаблівасці дзелавых зносін у працэсе міжкультурнай камунікацыі;

Студэнт павінен умець:

  • карэктаваць ўласны iмiдж у адпаведнасці з рознымі сітуацыямі дзелавого жыцця;

  • састаўляць і афармляць арганізацыйна-распараджальныя і асабістыя дакументы (службовы допіс, заява, рэзюме, аўтабіяграфія, распіска, даверанасць і інш.);

  • падрыхтавацца да публічнай прамовы, выступіць перад разнастайнымі тыпамі аудыторыі, вербальна прэзентаваць сябе і паслугі і прадукты сферы культуры;

  • здзяйсняць арганізацыйна-пратакольнае забеспячэнне прыёму замежнай дэлегацыі, арганізацыю афіцыйных і неафіцыйных прыёмаў і прэзентацый;

  • выкарыстоўваць на практыцы техніку эфектыўных зносін, прыемы самаменеджменту, самазахоўвання, тымбілдынгу (стварэння каманды).

Пры выкладанні курса выкарыстоўваюцца наступныя тэхналогіі дачынення студэнтаў да вопыту самастойнага вырашэння вучэбных задач: праектныя тэхналогіі, камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусіі, прэзентацыі, брыфінгі, мазгавы штурм, дэбаты і інш.), метад аналізу канкрэтных сітуацый.

Вядучай формай навучання з’яўляюцца практычныя і лабараторныя заняткі, па ходу якіх фарміруюцца і замацоўваюцца арганізацыйна-кіраўніцкія навыкі студэнтаў.

Вучэбным планам па спецыяльнасці “культуралогія” на вывучэнне дысцыпліны “Дзелавыя зносіны” прадугледжана 170 гадзіны, з іх 98 гадзін – аўдыторныя. Прыкладнае размеркаванне аўдыторных гадзін заняткаў: лекцыйных – 18, семінарскіх – 8, практычных – 34, лабараторных – 38. Па завяршэнні курса прадугледжаны экзамен.

прыкладны Тэматычны план

Тэмы

Усяго

Лекцыі

Семінар-скія

заняткі

Практыч-

ныя

заняткі

Лабара-торныя

заняткі

1.Уводзіны. Мэты i задачы прадмета, базавыя паняцці курса

2

2

2. Дзелавыя зносіны як працэс камунікацыі (дакументаванне кіраўніцкай дзейнасці)

10

2

4

4

3.Службовы этыкет і групавыя формы вярбальнай камунікацыі ў службовай сферы

14

2

2

4

6

4. Арганізацыйныя і псіхалагічныя асаблівасці працэсу перамоў

10

2

4

4

5. Рыторыка ў сучаснай маўленчай дзейнасці дзелавога чалавека

14

2

2

4

6

6. Iмiджалогiя як навука аб законах камунiкацыi ў сучасным грамадстве

14

2

2

6

4

7. Асноўныя накiрункi фармiравання асобы дзелавога чалавека

10

2

4

4

8. Дзелавыя зносіны ў працэсе развіцця міжкультурных кантактаў

14

2

2

4

6

9. Арганізацыйна-пратакольнае забеспячэнне прыёму замежнай дэлегацыі, арганізацыя афіцыйных і неафіцыйных прыёмаў і прэзентацый

10

2

4

4

Усяго

98

18

8

34

38