Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Беларуская мова. Прафесийная лексика.doc
Скачиваний:
58
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
926.72 Кб
Скачать

Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва

А. В. Шаршнёў

БЕЛАРУСКАЯ МОВА.

ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА

Вучэбны дапаможнік

для студэнтаў эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцей

Мiнск 2010

УДК 808.26

ББК 81.2Беи

Ш 49

Рэкамендавана да выдання рэдакцыйна-выдавецкім саветам Прыватнага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва

Аўтар

старшы выкладчык кафедры замежных моў Прыватнага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва А. В. Шаршнёў

Рэцэнзенты:

дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта кандыдат філалагічных навук, дацэнт Л. С. Кныш;

дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, дацэнт У. І. Куліковіч

Разгледжана і адобрана на пасяджэнні кафедры замежных моў,

пратакол № 7 ад 25.03.2010 г.

Шаршнёў, А. В.

Ш 49 Беларуская мова. Прафесійная лексіка: вучэбны дапаможнік для студэнтаў эканамічных і юрыдычных спецыяльнасцей / А. В. Шарш-нёў. – Мінск: Прыватны ін-т кірав. и прадпрым., 2010.– 87 с.

ISBN 978-985-6877-93-6.

У вучэбным дапаможніку змешчаны тэарытычны матэрыял па курсе “Беларуская мова: прафесійная лексіка”, а таксама раздзелы арфаграфіі, у якія былі ўнесены змены поводле Закона Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23.07.2008 г.

Прызначаны для студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання ўсіх спецыяльнасцей Прыватнага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва.

УДК 808.26

ББК 81.2Беи

© Шаршнёў А. В., 2010

ISBN 978-985-6877-93-6 © Прыватны інстытут кіравання і прадпрымальніцтва, 2010

Прадмова

Дапаможнік «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» створаны на аснове тыпавой вучэбнай праграмы для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» (Мінск, 2008).

Дапаможнік разлічаны на студэнтаў дзённай і завочнай форм навучання. У ім няма практычных заданняў, бо гэтыя заданні адрозніваюцца для студэнтаў розных формаў навучання і ўтвараюць асобныя зборнікі.

У дапамажніку падаюцца звесткі пра паходжанне і гісторыю развіцця беларускай мовы, разглядаюцца пытанні двухмоўя і моўнай інтэрферэнцыі, беларускай тэрміналагічнай лексікі, функцыянальнай стылістыкі беларускай мовы, у кожным раздзеле адначасова звяртаецца ўвага і на культуру прафесійнага маўлення.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ад 23.07.2008 г. у дапаможніку пададзены і некаторыя правілы арфаграфіі беларускай мовы, якія змяніліся і якія з’яўляюцца найбольш важнымі для напісання дзелавых папер. Такім чынам, дапаможнік садзейнічае рэалізацыі артыкула 2 вышэйазначанага закона.

Тэма і Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы

1 Агульныя звесткі пра мову

У свеце налічваецца каля трох тысяч моў, якія паводле агульнасці паходжання падзяляюцца на вялікія групы – сем’і. Сем’яў больш за два дзясяткі. Найбольшай колькасцю носьбітаў мовы вызначаюцца індаеўрапейская, кітайская, сяміта-хаміцкая, цюркская сем’і і г.д. У сваю чаргу сем’і падзяляюцца на групы. Напрыклад, у індаеўрапейскую сям’ю ўваходзяць некалькі груп моў: індыйская, іранская, італійская, кельцкая, германская, раманская, славянская, балцкая і інш.

Славянскія мовы ўтвараюць асобную групу — славянскую. На іх гавораць больш за 300 мільёнаў чалавек. Вылучаюць паўднёваславянскія мовы (балгарская, стараславянская (мёртвая мова), македонская, сербахарвацкая, славенская), заходнеславянскія мовы (чэшская, славацкая, польская, лужыцкая) і ўсходнеславянскія (руская, украінская і беларуская).

Навукоўцы не прыйшлі да адной думкі наконт прарадзімы славян. Паводле гісторыкаў старажытнай Русі, гэта басейн ракі Дунай. А. А. Шах-матаў лічыў, што ў славян было дзве прарадзімы: раён, дзе склалася праславянская мова, і раён, які славяне займалі напярэдадні рассялення па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

Праславянская мова – гэта агульная крыніца для ўсіх сучасных славянскіх моў. Пісьмовых крыніц не захавалася да нашага часу, тым не менш мы ведаем, як развіваўся гукавы лад, ведаем марфалогію мовы і асноўны фонд слоўнікавага складу. Гэтыя веды грунтуюцца на выніках параўнальна-гістарычнага вывучэння славянскіх моў. Пазней, калі славяне рассяліліся на больш шырокія тэрыторыі, праславянская мова трансфар-мавалася ў новыя моўныя з’явы. Такім чынам узніклі самастойныя гаворкі ва ўсходніх, заходніх і паўднёвых славян. Усходнія славяне рассяліліся па вельмі вялікіх тэрыторыях, якія раней займалі іншыя, неславянскія, плямёны. Так, на тэрыторыі сучаснай Беларусі раней жылі балты, бо ўся тэрыторыя нашай рэспублікі, апрача часткі Брэсцкай вобласці паміж Ясельдай і Прыпяццю, характарызуецца гідронімамі (назвамі вадаёмаў) балцкага паходжання. Гэта значыць, што да прыходу славян на беларускія землі тут жылі балцкія плямёны. Славяне былі больш шматлікімі, таму яны асімілявалі балтаў, што было няцяжка зрабіць дзякуючы блізкасці балцкіх і славянскіх моў. Некаторыя даследчыкі нават лічаць, што праславянская мова выдзелілася ў далёкія часы з заходнебалтыйскай галіны старажытнай балтыйскай мовы: настолькі шмат супадзенняў у фанетыцы, словазмяненні, словаўтварэнні і лексіцы балтыйскіх і славянскіх моў. Такім чынам, можна адзначыць, што беларускі этнас утварыўся на базе трох усходнеславянскіх плямёнаў: крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў – у выніку асімілявання імі мясцовага балцкага насельніцтва.

Пісьмовы перыяд развіцця ўсходнеславянскіх моў пачынаецца з прыняццем хрысціянства і прыходам да нас кірылічнага пісьма. Назва азбукі паходзіць ад імя Кірылы – вядомага асветніка і прапаведніка хрысціянства ў славян. У ІХ ст. браты Кірыл і Мяфодзій стварылі першую славянскую літаратурную мову – стараславянскую. У яе аснове ляжаў дыялект салунскіх славян. На яе былі зроблены пераклады царкоўных кніг з грэцкай мовы. Па сённяшні дзень праваслаўная царква карыстаецца гэтай мовай, якую цяпер называюць царкоўнаславянскай. У Старажытную Русь стараслявянская мова прыходзіць разам з Бібліяй. Спачатку яна адзіная з’яўляецца пісьмовай мовай на ўсходнеславянскіх землях. Але паступова народна-гутарковая мова таксама набывае пісьмовую форму.

У гісторыі развіцця пісьмовай беларускай мовы вылучаюць некалькі этапаў.