Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекцыя 2.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
21.11.2018
Размер:
79.36 Кб
Скачать

Лекцыя 2. БІБЛІЯГРАФІЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ ЯК АСНОЎНАЕ ПАНЯЦЦЕ ТЭОРЫІ БІБЛІЯГРАФІІ

Мэта лекцыі – прааналізаваць розныя падыходы да акрэслівання аб’ёму паняцця “бібліяграфічная інфармацыя” як асноўнага паняцця тэорыі бібліяграфіі і вызначыць яго асноўныя якасці.

Пытанні

1. З’яўленне тэрміна “бібліяграфічная інфармацыя” і яго эвалюцыя ў 50--60-я гг. ХХ ст.

  1. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 70-я–80-я гг. ХХ ст.

  2. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 90-я гг. ХХ ст. – пачатку ХХІ ст.

  3. Якасці бібліяграфічнай інфармацыі.

1. З’яўленне тэрміна “бібліяграфічная інфармацыя” і яго эвалюцыя ў 50-60-я гг. ХХ ст.

Паняцце “бібліяграфічная інфармацыя” (БІ) з’яўляецца зыходным у сучасным бібліяграфазнаўстве. Яно выконвае ролю найбольш агульнага крытэрыя адмежавання бібліяграфічных з’яў ад небібліяграфічных. Тэрмін БІ з’явіўся ў тэрмінасістэме бібліяграфазнаўства ў 20–30-я гг. ХХ ст., актыўна стаў ужывацца з 50-х гг., уводзіцца ў слоўнікі, тэрміналагічныя і тэхналагічныя стандарты. Я.І.Шамурын1 у слоўніку кнігазнаўчых тэрмінаў (1958) БІ трактаваў як вуснае ці пісьмовае апавяшчэнне аб наяўнай ці паступаючай у фонд бібліятэкі літаратуры. Як бачна, аб'ём паняцця звужаўся, пад яго падпадалі бібліяграфічныя з'явы, звязаныя толькі з бібліятэчным фондам і пэўнай формы. У слоўніку К.Р.Сімона2 праводзілася размежаванне паміж бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыяй. БІ трактавалася як інфармацыя , якая дае звесткі аб літаратуры па пэўным пытанні; ФІ – інфармацыя па сутнасці таго ж пытання. Аб'ём паняцця ў параўнанні са слоўнікам Шамурына пашыраўся за кошт таго, што знімалася абавязковая сувязь БІ з бібліятэчным фондам і адначасова звужалася – пад яго падпадалі бібліяграфічныя з'явы, звязаныя толькі з пэўнай галіной ведаў.

У ГОСТ 16448-70 гэты тэрмін адсутнічаў, а ў ГОСТ 7.0.77 трактаваўся як «звесткі аб творах друку, неабходныя для іх ідэнтыфікацыі і выкарыстання (незалежна ад спосабу прадстаўлення гэтых звестак – вуснага, візуальнага ці машыначытаемага». Гэтае азначэнне значна пашырае паняцце БІ ў параўнанні з папярэднім. Аднак яно недастаткова дакладнае, таму што ў ім абмежаваны аб'ект бібліяграфавання толькі творамі друку (замацавана кнігазнаўчая канцэпцыя бібліяграфіі як грамадскай з'явы).

2. Падыходы да разгляду бібліяграфічнай інфармацыі ў 70-я–80-я гг. Хх ст.

У пачатку 80-х гг. у сувязі з падрыхтоўкай новага стандарта ў спецыяльным друку распачалася дыскусія, у ходзе якой былі выказаны розныя меркаванні аб сутнасці БІ.

А.П.Коршунаў лічыў, што БІ займае пасрэдніцкае становішча ў СДК. Яна здзяйсняе ўпарадкаванне сувязей паміж дакументамі (мадэліруе ДП, ДМ), паміж дакументамі і інфармацыйнымі патрэбнасцямі спажыўцоў. БІ існуе на другасна-дакументальным узроўні, мае дапаможны характар, з’яўляецца асобай разнавіднасцю сацыяльнай інфармацыі. Асноўнай рысай яе з’яўляецца тое, што яна арганізуе рух да спажыўцоў не саміх дакументаў, фактаў, а звестак аб дакументах. Імі можна карыстацца незалежна ад саміх дакументаў. Бі накіравана на задавальненне і фарміраванне інфармацыйных патрэбнасцей грамадства.

Коршунаў, такім чынам, БІ разглядаў толькі адчужаную ад першаснага дакумента інфармацыю, дапускаў апрыорнае існаванне звестак аб дакументах і непаказваў прыроду гэтай інфармацыі ў цэлым і асобных яе элементаў.

Ю.М.Лаўфер таксама разглядаў БІ на другасна-дакументальным узроўні і праводзіў размежаванне паміж другаснай навуковай і другаснай бібліяграфічнай інфармацыяй3. Ён адзначаў, што сучасная другасная навуковая інфармацыя (фактаграфічная) пазбаўляе спажыўца ад аналізу першасных дакументаў, здольна эфектыўна згортваць інфармацыю. Перапрацоўка першаснай інфармацыі ў другасную навуковую – гэта такое пераўтварэнне, у выніку якога выяўляюцца і адначасова могуць стварацца і сістэматызавацца новыя веды. Змест такой другаснай інфармацыі можа ў сваю чаргу логіка-семантычна і аналітыка-сінтэтычна перапрацоўвацца. БІ, на думку Ю.М.Лаўфера, не нясе нічога новага, чаго б не было ў першасным дакуменце. Яна ўяўляе сабой канчатковы пункт згортвання інфармацыі і ў ёй адсутнічаюць новыя адзінкі ведаў.

Такі падыход спрашчае з’явы, якія падпадаюць пад аб’ём паняцця бібліяграфія, і прыніжаюць ролю, якую яна выконвае ў дачыненні да розных галін ведаў. БІ, мадэліруючы ДП, ДМ, тэкст асобнага дакумента якраз стварае новыя веды пра іх, прычым такія веды не стварае ні адна іншая сфера грамадскай практыкі.

А.В.Сакалоў, В.П.Леонаў, В.А.Факееў таксама не адмаўлялі другаснасці БІ, але спрабавалі суаднесці другаснасць БІ з уласцівай ёй першаснасцю, са здольнасцю несці новыя веды, перадаваць змест бібліяграфіруемых дакументаў. А.В.Сакалоў лічыў, што дакумент неабходна разглядаць як факт гісторыка-культурнага працэсу і адпаведна інфармацыю аб дакуменце як лагічныя, пэўным чынам упарадкаваныя звесткі аб частцы рэчаіснасці. Таму нельга супрацьпастаўляць бібліяграфічную і фактаграфічную інфармацыю. Бі мае фактаграфічную прыроду і з’яўляецца разнавіднасцю фактаграфічнай інфармацыі. А.В.Сакалоў даў наступнае азначэнне тэрміна бібліяграфічная інфармацыя: другасная фактаграфічная інфармацыя (з факультатыўна ўключаемымі канцэптаграфічнымі адзнакамі аб змесце і форме дакументаў), прадстаўленая ў выглядзе стандартных бібліяграфічных звестак на натуральнай ці інфармацыйна-пошукавай мовах. Гэта поўнацэнныя эмпірычныя веды, якія складваюцца з фактаграфічнай часткі (звесткі аб асобных дакументах, дакументных патоках, дакументных масівах) і канцэптаграфічнай часткі (агульныя і прыватныя методыкі, прынцыпы, правілы).

Як бачна, у 80-я гг. выказваліся самыя розныя, часам палярныя, погляды на сутнасць БІ. У ГОСТ 7.0.84 «Библиографическая деятельность. Термины и определения» давалася наступнае азначэнне БІ: інфармацыя аб дакументах, ствараемая ў мэтах апавяшчэння аб дакументах, іх пошуку, рэкамендацыі і прапаганды. Такая трактоўка найбольш блізка падыходзіла да пазіцыі А.П.Коршунава.