Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Bibliografovedenie_Teoria_Saitova_Kuzminich.doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
11.12.2018
Размер:
466.94 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ

КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ

БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА. Раздзел 1. ТЭОРЫЯ

Вучэбна-метадычны комплекс

КузьмінічТаццяна Васільеўна, дацэнт,

кандыдат педагагічных навук

Саітава Валянціна Іванаўна, дацэнт,

кандыдат педагагічных навук

Мінск 2011

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных ўстаноў па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Зацвярджаю

Першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь

__________________ А.I. Жук

“_____” _________________2010 г.

Рэгістрацыйны № ТД _____ / тып.

БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА

РАЗДЗЕЛ 1. Тэорыя

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1 – 23 01 11 Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)

УЗГОДНЕНА

Начальнік упраўлення

навучальных устаноў і кадраў

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

_______________ Н.Ю. Шмакава

“___” _______________ 2010 г.

Старшыня вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў

_______________ Б.У. Святлоў

“___” _______________ 2010 г.

УЗГОДНЕНА

Начальнік упраўлення вышэйшай і

сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

_______________ Ю.І. Міксюк

“___” _______________ 2010 г.

Рэктар дзяржаўнай установы адукацыі

“Рэспубліканскі інстытут вышэйшай

школы”

______________ М.І. Дзямчук

“___” _______________ 2010 г.

Эксперт-нормакантралёр

_______________ _______________

“___” _______________ 2010 г.

Мінск 2011

Складальнiкі:

Т.В.Кузьмініч, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных

камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт

культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт

В.Е.Лявончыкаў, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, доктар педагагічных навук, прафесар

РЭЦЭНЗЕНТЫ:

Вучоны савет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;

Н.Ю. Бярозкіна, дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя. Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦI ТЫПАВОЙ:

кафедрай

тэорыi i гiсторыi iнфармацыйна-дакументных камунiкацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

(пратакол №

8

ад

27.03. 2009г.)

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры i мастацтваў”

(пратакол №

ад

);

Навукова-метадычны савет па культуры, бібліятэказнаўстве і бібліяграфіі вучэбна-

метадычным аб’яднаннем ВНУ Рэспублiкi Беларусь ў галiне культуры i мастацтваў

(пратакол №

5

ад

15.05.2009г.)

Адказны за рэдакцыю:

Т.В. Кузьмініч

Тлумачальная запiска

Вучэбная дысцыпліна “Бібліяграфазнаўства. Раздзел І. Тэорыя” з’яўляецца абавязковай для падрыхтоўкі бібліятэкараў-бібліёграфаў вышэйшай кваліфікацыі. У адпаведнасці з вучэбным планам яе павінны засвоіць студэнты ўсіх спецыялізацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый і факультэта завочнага навучання (аддзяленне “бібліятэказнаўства і бібліяграфія”). Актуальнасць вывучэння гэтай дысцыпліны абумоўлена фундаментальнай роляй тэарэтыка-бібліяграфічных ведаў у фарміраванні прафесіянальнага светапогляду студэнтаў, здольнасцей аналізаваць і абагульняць розныя бібліяграфічныя з’явы, уменняў прагназаваць як бібліяграфічную дзейнасць у цэлым, так і асобныя яе кірункі.

Мэтай дысцыпліны “Бібліяграфазнаўства. Тэорыя” з’яўляецца вывучэнне студэнтамі тэарэтычных асноў бібліяграфіі як сістэмы відаў дзейнасці, якія забяспечваюць функцыянаванне бібліяграфічнай інфармацыі ў грамадстве.

Мэтавая накіраванасць дысцыпліны абумоўлівае кола задач, рэалізацыя якіх забяспечыць фарміраванне неабходных для спецыялістаў ведаў, уменняў і навыкаў.

У выніку вывучэння дысцыпліны “Бібліяграфазнаўства. Тэорыя” студэнт павінен ведаць:

  • сутнасць бібліяграфіі, законы і заканамернасці, функцыі і прынцыпы бібліяграфіі і бібліяграфічнай інфармацыі;

  • унутраных і знешніх фактарах, якія ўздзейнічаюць на развіццё бібліяграфічнай інфармацыі і бібліяграфічнай дзейнасці;

  • інфармацыйных патрэбнасцях грамадства ў цэлым, асобных яго сацыяльных груп і індывідаў;

  • інфармацыйные бар’еры ў сістэме дакументных камунікацый і ролі бібліяграфіі як сродка іх пераадолення;

  • асноўныя тэарэтычныя палажэнні бібліяграфазнаўства;

  • кампанентнаю структуру бібліяграфічнай практычнай дзейнасці;

  • відавую структуру бібліяграфіі і бібліяграфічнай прадукцыі;

  • аспектную і аб’ектную структуры бібліяграфазнаўства;

  • асноўныя этапы і метады складання бібліяграфічных дапаможнікаў і бібліяграфічнага абслугоўвання;

  • стварэння і ўспрымання разнастайных бібліяграфічных паведамленняў.

Умець:

    • выкарыстоўваць тэарэтычныя веды ў прафесійнай практычнай і навуковай дзейнасці;

    • аналізаваць і сістэматызаваць бібліяграфічную прадукцыю для класіфікацыі па формах, тыпах, жанрах, відах;

    • выкарыстоўваць бібліяграфічную прадукцыю ў бібліяграфічным абслўгоўванні;

    • складаць і ўспрымаць бібліяграфічныя паведамленні;

    • карыстацца бібліяграфічнымі ведамі ў непрадбачаных прафесійных і жыццёвых абставінах;

    • праводзіць параўнальны аналіз і ацэнку розных тэарэтычных канцэпцый у бібліяграфазнаўстве з мэтай выкарыстання бібліяграфічных ведаў у прафесійнай дзейнасці.

У працэсе выкладання курса будуць выкарыстоўвацца наступныя педагагічныя методыкі і тэхналогіі:

  • тэхналогія модульнага навучання;

  • тэхналогія праблемнага навучання;

  • камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусіі, прэс-канферэнцыі і інш.);

  • інфармацыйныя тэхналогіі (лекцыя – аўдыёвізуалізацыя);

  • тэхналогіі вучэбна-даследчай дзейнасці;

  • метад аналіза канкрэтных сітуацый.

Паспяховае засваенне студэнтамі дысцыпліны “Бібліяграфазнаўства. Тэорыя” магчыма на аснове трывалых ведаў, атрыманых пры вывучэнні цыкла агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплін, у прыватнасці, філасофіі, псіхалогіі, педагогікі, асновы навуковых даследаванняў, бібліятэказнаўства, асновы інфармацыйных тэхналогій, дакументалогіі, тэорыі інфармацыі і камунікацыі і інш.

У межах вывучэння дысцыпліны прадугледжаны наступныя віды заняткаў: лекцыі, семінары, практычныя, кантрольная работа, заданні для самастойнай работы студэнтаў; разнастайныя формы кантрольна-ацэначнай дзейнасці з выкарыстаннем рэйтангавай сістэмы ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, тэсціраванне і экспрэс-апытання. Вывучэнне дысцыпліны “Бібліяграфазнаўства. Раздзел І. Тэрыя” максімальна разлічана 122 гадзіны, з якіх 50 гадзін – аўдыторныя заняткі. Прыкладнае размеркаванне ўдыторных гадзін па відам заняткаў: лекцыі – 30; семінары – 10; практычныя – 10. Заканчваецца вывучэнне дысцыпліны экзаменам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]