Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Шпоры Куликович Технология РИД.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
22.02.2019
Размер:
133.82 Кб
Скачать

Білет 1

1. Прадмет, мэта і задачы тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкай справы як вучэбнай дысцыпліны, яе сувязь з іншымі вучэбнымі дысцыплінамі.

Прадмет тэхналогіі рэд.-выд. справы — завяршэнне праграмы прафесійнага навучання студэнтаў па спецыяльнасці «Выдавецкая справа», арыентаванне будучых спецыялістаў на канкрэтную выканаўчую дзейнасць у галінах кнігавыдання і кнігараспаўсюджвання.

Мэта вывучэння дысцыпліны — сфарміраваць сістэмнае ўяўленне пра тэхналогію рэд.-выд. справы, накіраваную на падрыхтоўку кніжна-часопіснай прадукцыі да выдання, арганізацыю іх выпуску і распаўсюджвання.

Задачы:

1) даць сістэму тэарэтыч. ведаў па арганізацыі рэд.-выд. справы ў Беларусі і за яе межамі; 2) пазнаёміць з эфф. методыкамі і тэхналогіямі працы рэдактара з аўтарам, аўтарскім і выдавецкім арыгіналамі; 3) сістэматызаваць веды аб дзейнасці рэд-ра як арганізатара, кіраўніка рэд.-выд. працэсу, ўдзельніка і выканаўцы рэдагавання і фарміравання праекта выдання; 4) дапамагчы набыць навыкі практычнай работы рэд-ра з аўтарскім арыгіналам, працы над удасканаленнем зместу і формы будучай кнігі, арганізацыі мерапрыемстваў па продажы і прэзентацыі выдання.

Сувязь: «Тэхналогія рэдакцыйна-выдавецкай справы» звязана з такімі дысцыплінамі, як «Агульны курс рэдагавання», «Практычная і функцыянальная стылістыка беларускай мовы», «Практычная і функцыянальная стылістыка рускай мовы», «Асновы псіхалогіі і педагогікі», «Бібліяграфія», «Рэдагаванне асобных відаў літаратуры», «Арганізацыя выдавецкай справы і менеджмент», «Маркетынг у выдавецкай справе», «Паліграфічны дызайн», «Тэксталогія», «Мадэляванне і аптымізацыя тэхналагічных працэсаў рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці» і інш.

2. Асноўныя віды існаваных інтэрнэт-праектаў: мэта, задачы, структура.

Інтэрнэт-праекты можна класіфікаваць па розных крытэрыях.

1. Па маштабе:

а) Невялікія — гэта распрацоўкі, затраты на якія ацэньваюцца ў 300–1000 чалавека-гадзін. Каманда распрацоўшчыкаў складаецца з 2–5 чалавек. Працягласць праекта: 1–3 месяцы.

б) Сярэднія — затраты:1000–10 000 чалавека-гадзін. Каманда складаецца з 5–12 чалавек. Працягласць: 2–10 месяцаў.

в) Буйныя — затраты: 10 000–30 000 чалавека-гадзін. Каманда ад 10 чалавек. Працягласць: ад 6 месяцаў да 2 гадоў.

г) Вельмі буйныя — затраты: звыш 30 000 чалавека-гадзін. Працягласць ад 1,5 гады да бясконцасці.

2. У залежнасці ад бізнес-прызначэння:

а) Камерцыйныя інтэрнэт-праекты — асн. крыніца даходу.

Задачы пры запуску такога праекта: а) з’явіцца ў Інтэрнэце раней за канкурэнтаў, б) стаць пазнавальным і прыцягнуць максімальную колькасць аўдыторыі. Гэта інтэрнэт-крамы, якія маюць толькі віртуальныя прылаўкі без фізічнага прадстаўніцтва.

б) Паўкамерцыйныя інтэрнэт-праекты — не з’яўляецца асноўнай крыніцай прыбытку, але прыносяць частку даходу. Гэта інтэрнэт-крамы кнігарняў і выдавецтваў, якія маюць рэальныя прылаўкі і г. д.

в) Некамерцыйныя праекты — не з’яўляецца прамой крыніцай прыбытку. Мэта — выгаднае пазіцыянаванне кампаніі ў інтэрнэце або ўзаемадзеянне ўладальнікаў праектаў з наведвальнікамі на добраахвотных пачатках. Гэта створаны мінскай міліцыяй віртуальны інструмент узаемадзеяння праваахоўных органаў і грамадскасці з мэтай процістаяння правапарушэнняў.

3. Па функцыянальным напаўненні:

а) сайты і парталы (сайт-візітоўка, карпаратыўны сайт, прома-сайт, блог, інфармацыйны партал, адукацыйны партал, гульнявы партал);

б) сацыяльныя сеткі (універсальныя, прафесійныя, інфармацыйныя, адукацыйныя, па інтарэсах);

в) інтэрнэт-камерцыя (гандлёвая пляцоўка, інтэрнэт-крама).

а) Сайт — гэта месца ў інтэрнэце, якое вызначаецца сваім адрасам, мае свайго ўладальніка і складаецца з вэб-старонак.

Партал — сістэмнае шматузроўневае аб’яднанне рэсурсаў і сэрвісаў або сістэма сайтаў, якія працуюць на аснове адзінай базы дадзеных і адзіных стандартаў абмену інфармацыяй.

Сайт-візітоўка — сайт, які складаецца з некалькіх старонак і мае ўнікальны дызайн. Мэта — прэзентаваць кампанію ў інтэрнэце.

Карпаратыўны сайт — вялікі поўнафункцыянальны сайт, які складаецца з дзясяткаў і нават сотняў старонак, без абмежаванняў па колькасці узроўняў і колькасці старонак у раздзелах. Сайт ствараецца для пэўнай фірмы або кампаніі.

Прома-сайт — асаблівы від вэб-рэсурсаў, створаны для раскруткі на рынку брэнда, тавару, паслугі або падзеі.

Блог — сайт, які ўяўляе сабой інтэрнэт-дзённік або часопіс, які вядзецца накшталт стужкі навін, пры гэтым на кожную тэму блога наведвальнікі могуць пакідаць свае каментары-паведамленні.

Інфармацыйны партал — web-сайт, які прадстаўляе карыстальнікам прамы доступ да шэрагу найбольш запатрабаваных рэсурсаў, дадаткаў і сэрвісаў, падабраных па вызначанай тэматычнай прыкмеце.

Адукацыйны партал — інфармацыйна-адукацыйны рэсурс, прызначаны для акумуляцыі, падрыхтоўкі, размяшчэння і выкарыстання навуковай, вучэбна-метадычнай, практыка-арыентаванай і іншай інфармацыі.

Гульнявы партал — складаны забаўляльны інтэрактыўны праект, які прадугледжвае вялікую наведвальнасць і рэсурсаёмістасць.

б) Універсальныя сацыяльныя сеткі — платформа, анлайн-сэрвіс або вэб-сайт, прызначаны для пабудовы, адлюстравання і арганізацыі сацыяльных узаемаадносін. Мэта — аб’яднанне людзей у інтэрнэт-прасторы.

Прафесійныя сацыяльныя сеткі — платформа, анлайн-сэрвіс або вэб-сайт, прызначаны для пабудовы, адлюстравання і арганізацыі дзелавых узаемаадносін.

Інфармацыйныя сацыяльныя сеткі — платформа, анлайн-сэрвіс або вэб-сайт, прызначаны для пабудовы, адлюстравання і арганізацыі ўзаемаадносін паміж людзьмі пэўнага віду дзейнасці.

Адукацыйныя сацыяльныя сеткі — платформа, анлайн-сэрвіс або вэб-сайт, прызначаны для ўзаемадзеяння настаўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, вучняў і іх бацькоў.

в) Гандлёвая пляцоўка — комплекс інфармацыйных і тэхнічных рашэнняў, які забяспечвае ўзаемадзеянне пакупніка (заказчыка) з прадаўцом (пастаўшчыком) праз электронныя каналы сувязі на ўсіх этапах заключэння здзелкі.

Інтэрнэт-крама — сайт, які гандлюе таварамі пры дапамозе сеткі інтэрнэт. Мэта — рэкламаванне тавараў, прыём замовы на куплю, дастаўку і аплату.

Білет 2