Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ТЭМА 8

.doc
Скачиваний:
12
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
95.74 Кб
Скачать

14

Белорусский государственный университет

информатики и радиоэлектроники

Факультет заочного, вечернего и дистанционного обучения

Специальность ”Программное обеспечение информационных технологий”

Контрольная работа

по истории Беларуси

Группа

Зачетная книжка

Электронный адрес

Минск-2006

ТЭМА 8

АГРАРНАЯ РЭФОРМА СІГІЗМУНДА II АЎГУСТА

Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ (1557 г.).

СТАНАЎЛЕННЕ ФАЛЬВАРАЧНА-ПАНШЧЫННАЙ ГАСПАДАРКІ І МАСАВАЕ ЗАПРЫГОНЬВАННЕ СЯЛЯН

1. Уступ.

2. Аграрная рэформа 1557 г. у Вялікім княстве Літоўскім (“валочная памера”), яе прычыны і сутнасць.

3. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працэсу запрыгоньвання сялян.

4. Вывады.

Праца спрабуе разглядець асноўныя палажэнні ды высвятліць магчымыя ўплывы на сацыяльна-эканамічныя працэсы ў старажытным беларуска-літоўскім грамадстве.

XVI стагоддзе з’яўляецца найважнейшай мяжой у гісторыі чалавецтва. У гэты час у краінах Заходняй Еўропы адбываўся “пералом”. Феадальная саслоўная сістэма, што існавала вякамі, асвячаючы сваю неабмежаваную ўладу імем Бога, пачала развальвацца пад націскам усё нарастаючых сіл новага, буржуазнага ладу. Грамадства рухалася да аднаўлення, але разбурыць яго ўласніцкія ўстоі ў народных масах яшчэ не было рэальных магчымасцей. Для Беларусі, якая уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага, XVI стагоддзе таксама стала адным з найбольш складаных і бурных гістарычных перыядаў.

У той час Княства было вялікай дзяржавай з даволі развітой эканомікай, меўшае эканамічныя адносіны па большай частцы з захадам чым з усходам. Менавіта ў ВКЛ феадальная сістэма гаспадаркі паказала, наколькі яна можа быць эфектыўнай. ВКЛ, як і большчасць краін Еўропы рухалася да буржуазнага ладу.

На працягу ўсяго XVI стагоддзя была прынята вялікая колькасьць дакумэнтаў на карысьць феадалаў. Не выключэнне і “Устав на валокі” 1557 года, згодна з якім шляхта і паны атрымоўвалі большы прыбытак з зямлі, а сяляне яшчэ больш замацоўваліся за феадаламі.

Аграрная рэформа 1557 г. у Вялікім княстве Літоўскім (“валочная памера”), яе прычыны і сутнасць.

У сувязі з ростам гарадоў у канцы XV — першай палове XVI ст. значна вырас попыт на збожжа і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты як у самой краіне, так і ў Заходняй Еўропе, дзе ў той час пачаў развівацца капіталізм. Феадалы імкнуліся атрымаць прыбыткі і таму пашыралі пашні, павялічвалі пасевы ў фальварках (гаспадарскіх запашках) з мэтай паставак сельскагаспадарчай прадукцыі на ўнутраны і знешні рынак.[1; с.134]

Велікакняжацкі двор таксама стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі, каб захаваць у іх асобе сацыяльную апору. Гэта прывяло да моцнага зкарачэння велікакняжацкага дамена. Таму, каб павысіць прыбытковасць маёнткаў, Жыгімонт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні ў дзяржаўных землях рэформы, якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай "валочная памера".

Яна праводзілася на аснове спецыяльных інструкцый (устаў). Да 1557 г. ва-лочная памера была завершана ў многіх гаспадарскіх уладаннях заходняй часткі ВКЛ. Але яе прынцыпы і іх рэалізацыя былі прызнаны незадавальняючымі. Таму ў 1557 г. была распра-цавана новая інструкцыя — Устава на валокі, на аснове якой пачалася суцэльная рэвізія, гэта значыць перагляд папярэдняй памеры. Яна, па сутнасці, стала новай памерай. Другая памера, якая была закончана ў 1568 г., ахапіла ўсе гаспадар-скія ўладанні заходняй часткі ВКЛ.[2; с.153]

У 1560 г. была праведзена аграрная рэформа ў гаспадарскіх Падняпроўскіх («рускіх») валасцях. Тут яна праводзілася на аснове спецыяльнай уставы, якая ўлічвала сацыяльна-эканамічныя асаблівасці гэтага рэгіёна.

У гаспадарскіх уладаннях Падзвіння аграрная рэформа не праводзілася, таму што яна ў ходзе Лівонскай вайны (1558— 1583) стала арэнай актыўных ваенных дзеянняў.

Уся зямля падзялялася на роўныя надзелы, валокі, памерам 21,3 га кожны. Лепшыя ўрадлівыя землі забіраліся пад княжацкія фальваркі, у якіх сяляне адбывалі паншчыну. Кожная сялянская гаспадарка замацоўвалася за часткай валокі. Селянін губляў права пераходу да іншага гаспадара і станавіўся прыгонным.

Усе валокі вёскі ў залежнасці ад канкрэтных умоў па характару галоўных павіннасцей размяркоўваліся на «цяглыя», «асадныя» і «вольныя» (для сялян, якія вызваляліся ад спецыфічных павіннасцей і сялян іншых катэгорый). Мяр-куючы па даных рэестраў валочнай памеры, у гаспадарскіх маёнтках пераважалі асадныя, або чыншавыя, валокі, што сведчыць аб выключна шырокім распаўсюджванні ў гэтых уладаннях грашовай рэнты.[2; с 154]

3 кожнай валокі зямлі былі ўстаноўлены дакладна вызначаныя віды і нормы павіннасцей. Віды галоўных і іншых павіннасцей залежалі ад павіннаснага характару валок, а нормы — ад якасці зямлі. Яна дыферэн-цыравалася на чатыры катэго-рыі: «добрая», «сярэдняя», «дрэнная» і «вельмі дрэнная». Так, цяглыя сяляне павінны былі за кожную валоку працаваць па два дні на тыдзень у фальварку, а таксама плаціць натуральны аброк аўсом, сенам, свойскай птушкай, уносіць невялікі грашовы чынш і выконваць працоўную павіннасць у княжацкіх замках. Асадныя (чыншавыя) сяляне павінны былі плаціць чынш ад 66 да 106 грошаў у год.

Пасля дзяржаўных маёнткаў валочная памера была праведзена і ў маёнтках феадалаў. К канцу XVI ст. яна ўжо скончылася ў заходніх і цэнтральных абласцях Беларусі, некалькі пазней — ва ўсходніх і паўднёвых.

Рэформа была першым буйным умяшаннем дзяржаўнай улады ў працэс землеўладкавання ў Вялікім княстве Літоўскім. Яна азначала новую ступень у развіцці феадальных адносін, паколькі спрыяла масаваму запрыгоньванню сялян. Валочная памера уніфікавала павіннасны прыгнёт. Цяпер па ўсёй краіне, ва ўсіх відах маёнткаў у сялян 'адной катэгорыі павіннасці былі аднолькавыя і вызначаліся колькасцю валок, якія знаходзіліся ў іх карыстанні. Уніфікацыя павіннаснага прыгнёту падарвала эканамічную аснову ўцёкаў сялян ад сваіх гаспадароў у пошуках лепшага жыцця. Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Сялян стала можна прадаваць, мяняць, аддаваць у якасці закладу як усю сям'ю, так і асобных яе членаў. Гэта была жорсткая форма прыгоннага права, якая праіснавала амаль трыста гадоў.

У выніку валочнай памеры прыбыткі феадалаў ад маёнткаў значна выраслі. Шчодрыя княжацкія дараванні, а таксама захоп феадаламі часткі сялянскай зямлі паскорылі яе канцэнтрацыю ў адных руках, прывялі да стварэння буйнейшых магнацкіх уладанняў — латыфундый, што мелі па тысячы і больш сялянскіх двароў. Звыш 40 % усяго зямельнага фонду аказалася ў выніку рэформы ў руках феада-лаў. Сярод іх большасць склалі католікі літоўскага паходжання.

Гэта значыць, што ўпершыню ўлічвалася розная эфектыўнасць працы на землях рознай якасці. Такім чынам, агульны памер павіннасцей таксама ўпершыню быў абумоўлены як памерам надзелу, так і якасцю зямлі.

Галоўнай павіннасцю з асаднай валокі была «асада» — плацяжы грашамі — па 30 грошаў. Разам з галоўнай асадныя сяляне абавязаны былі выконваць і іншыя асноўныя павіннасці. Вартасць гэтых асноўных павіннасцей у грашовым выражэнні складае 52 грошы.

Галоўнай павіннасцю з цяглай валокі была паншчына па два дні на тыдзень на працягу 49 тыдняў. Замест шасці дзён паншчыны на працягу трох тыдняў зімовых і вясновых рэлігійных святаў цяглыя сяляне абавязаны былі выконваць чатыры дні талок улетку. Значыць, яны хадзілі на працу ў фальварак 102 дні на год.

Віды астатніх асноўных павіннасцей як з асадных, так і з цяглых валок былі аналагічнымі, зле нормы іх залежалі ад якасці зямлі. Чынш: 21 грош — з валокі добрай зямлі, 12 — з сярэдняй, 8 — 3 дрэннай і 6 — з вельмі дрэннай. Дзякла аўсом: 2 бочкі (або 10 грошаў) і 10 грошаў за дастаўку — з валокі добрай і сярэдняй зямлі; бочка (або 5 грошаў) і 5 грошаў за дастаўку — з валокі дрэннай зямлі; дзякла аўсом з вельмі дрэннай зямлі не бралася. Дзякла сенам (па возу альбо 3 грошы і 2 грошы за дастаўку) спаганялася ў аднолькавых па-мерах, але толькі з зямель трох першых катэгорый па якасці. Нормы дзякла гусямі (па аднаму або 1,5 гроша), курамі (па дзве або 1,6 гроша), яйкамі (па 20 або 0,4 гроша), а так-сама невадоўшчыны (па 2 гро-шы), стацыі грашамі (па 2,5 гроша), або натурай (па ялаві-цы з 30 валок, па барану з 15 валок, па курыцы і па 10 яек з валокі) не залежалі ад якасці зямлі.

Агульная вартасць асноўных павіннасцей у грашовым выражэнні складала, напрыклад, з асаднай валокі добрай зямлі 106 грошаў, сярэдняй—97, дрэннай — 83 і вельмі дрэннай — 66.[2; с.155]

Акрамя асноўных, сяляне абавязаны былі выконваць і шэраг дадатковых павіннасцей: скош-ваць фальварачныя сенажаці, перавозіць грузы, будаваць, ра-мантаваць і вартаваць панскія двары і гэтак далей.

Зямельная рэформа датычылася не толькі валасцей, але і гарадоў. Вымяраліся на валокі местачковыя і гарадскія землі і плошчы і даваліся ў карыстаньне за грошы.

Такім чынам, адным з важных вынікаў аграрнай рэформы было канчатковае пераўтварэнне сялян-даннікаў у сялян-чыншавікоў. Гэта таксама ўскосна сведчыць аб значнай ролі сувязей гаспадарак такіх сялян з унутраным рынкам.

Аграрная рэформа галоўным чынам у выніку ўвядзення больш поўнага і дакладнага ўліку і абкладання асноўных рэсурсаў сялянскай гаспадаркі прывяла да значнага павелічэння даходаў феадалаў за кошт далейшага ўзмацнення эксплуатацыі сялянства.

У выніку Аграрнай рэформы 1557 года сістэма абкладаньня сялян феадальнымі павіннасцямі стала абпірацца на дакладны ўлік колькасьці і якасьці сельскагаспадарчых зямель, якімі валодалі і карысталіся. “Устав на валокі” з’явіўся дакументам, які падводзіў рысу пад вызначаным попытам

фальварачнага гаспадарыння. Стандартызацыя адзінкі абкладаньня дазваляла

землекарыстальнікам павялічваць свае прыбыткі.

Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працэсу запрыгоньвання сялян.

Рост попыту і цэн на сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы з развітой гандлёвай рамесніцкай і мануфактурнай вытворчасцю стымуляваў зацікаўленасць феадалаў у значным пашырэнні такой прадукцыі і збыту яе на знешнім рынку з мэтай павелічэння сваіх даходаў. Гэта абумовіла істотныя змены ў аграрным ладзе Беларусі і іншых частках Вялікага княства Літоўскага.

У выніку валочнай памеры прыбыткі феадалаў ад маёнткаў значна выраслі. Шчодрыя княжацкія дараванні, а таксама захоп феадаламі часткі сялянскай зямлі паскорылі яе канцэнтрацыю ў адных руках, прывялі да стварэння буйнейшых магнацкіх уладанняў — латыфундый, што мелі па тысячы і больш сялянскіх двароў. Звыш 40 % усяго зямельнага фонду аказалася ў выніку рэформы ў руках феадалаў. Сярод іх большасць склалі католікі літоўскага паходжання.

У Заходняй і Цэнтральнай Беларусі ажыццяўленне рэформы прывяло да замены абшчынага землекарыстання падворным.

У XIV — XVI стст. адбываецца значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Па памерах яны адрозніваліся, большая частка з іх былі невялікія. Гэта — паселішчы з некалькіх вуліц з 200 — 300 дварамі. Найболыл буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі ў гэты час з'яўляліся Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Гародня, Слуцк, Новагародак. Раслі і паселішчы гарадскога тыпу—мястэчкі. Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзяржаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Мястэчкі ў асноўным належалі феадалам. Каля 40 % усіх гарадоў таксама былі прыватнаўласнымі. Гарады, што належалі феадалам, былі адміністрацыйнымі, гаспадарчымі і культурнымі цэнтрамі іх зямель. Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара.

Разам з прыватнаўласнымі былі і дзяржаўныя, ці велікакняжацкія, гарады. Іх насельніцтва лічылася вольным. Аднак(у XVI ст. у гэтых гарадах-з'явіліся ўладанні вяльможных і духоўных феадалаў разам з залежным ад іх людам.) Прыватныя ўладанні ў велікакняжацкіх. гарадах атрымалі назву "юрыдык". Яны складалі адасобленую частку горада і йе падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання.

У XIV—XVI стст. галоўнай матэрыяльнай базай развіцця грамадства Беларусі, як і іншых частак Вялікага княства Літоўскага, з'яўлялася сельская гаспадарка, якой спадарожнічалі цесна звязаныя з ёю промыслы і сельскія рамёствы.

Прыродныя ўмовы Беларусі ў цэлым спрыялі развіццю раслінаводства, жывёлагадоўлі і розных промыслаў. Але здараліся і рэзкія адхіленні надвор'я ад нормы. Гэта вяло да неўраджаяў, якія выклікалі голад, а з ім і масавую пагібель людзей, эпідэміі, падзеж жывёлы. Істотна тармазілі развіццё гаспадаркі амаль пастаянныя войны, а таксама ўзброеныя канфлікты паміж феадаламі Вялікага княства. Яны наносілі вялікія людскія і матэрыяльныя страты.

Сялянства Беларусі, пераадольваючы цяжкія вынікі стыхійных і ваенных бедстваў, сваёй стваральнай працай забяспечвала паступовае, хаця і маруднае, развіццё сельскай гаспадаркі і промыслаў.

Рэгулярнае трохполле ў якасці пераважаючай сістэмы земляробства замацавалася ў другой палове XVI ст. у выніку правядзенпя аграрнай рзформы (памеры валочнай). Нягледзячы на гэта, і ў далейшым сустракаліся архаічныя сістэмы земляробства: падсечна - агнявая і аблогавая, або ялавінная. Яны дапамагалі сельскагаспадарчаму асваенню лясных зямель. Урадлівасць сельскагаспадарчых культур — адзін з асноўных паказчыкаў агульнага стану земляробства — у разглядаемы перыяд была адносна нізкай. Так, мяркуючы па даных XVI ст., сярэдняя ўраджайнасць збожжавых складала прыблізна каля чатырох цэнтііераў з гектара, вагаючыся ў розныя гады ў даволі вя-лікіх межах.

Такім чынам, адной з важнейшых заканамернасцей працэсу развіцця феадальных адносін на Беларусі ў XIV—XVI стст. з'яўляецца ўмацаванне эканамічных пазіцый феадалаў. Ён суправаджаўся афармленнем свецкіх і духоўных феадалаў у замкнутыя прывілеяваныя саслоўі феадальнага грамадства.[2; с. 148]

У XIV—XVI стст. у Беларусі працягвала развівацца панская гаспадарка, якая вялася, як правіла, пры ўсіх «дварах» — адміністрацыйна-гаспадарчых цэнтрах маёнткаў. Прыкладна да сярэдзіны XV ст. яна мела выключна натуральны характар, таму што задавальняла толькі асабістыя патрэбы феадалаў, але ў далейшым пад уздзеяннем пашырэння сувязей феадальнай эканомікі з унутраным і асабліва знешнім рынкамі пачынаецца рэарганізацыя панскай гаспадаркі ў фальварак.

Істотнымі рысамі гэтага працэсу былі, па-першае, пераход панскіх гаспа-дарак ад малапрадукцыйнай працы «чэлядзі нявольнай» да более прадукцыйнай працы сялян і, па-другое, павелічэнне панскімі гаспадаркамі вытворчасці і збыту сельскагаспадарчай прадукцыі, а тым самым таварнасці.

Мяркуючы па фрагментарных даных XVI ст., фальварак уяўляў сабою гаспадарку з комплексам жылых і гаспадарчых пабудоў, а таксама розных сельскагаспадарчых угоддзяў. [3; с.147]

Фальваркі былі шматігаліновымі гаспадаркамі, але вядучае месца ў іх займала вытворчасць збожжа. Значная частка яго прызначалася на продаж як на ўнутраным, так і знешнім рынках. Апошняе пацвярджаецца тым, што да сярэдзіны XVI ст. фальварак як асобы тып панскай гаспадаркі ўсталяваўся амаль выключна ў басейнах Заходняга Буга, Нёмана і часткова Заходняй Дзві-ны, якія звязвалі адпаведныя рэгіёны Беларусі з буйнымі цэнтрамі міжнароднага гандлю — балтыйскімі партамі Гданьск, Каралевец (Кёнігсберг, цяпер Калінінград) і Рыга.

Рэарганізацыя панскай гаспадаркі ў фальварак суправаджалася значным пагаршэннем становішча сялянства Беларусі. У XIV—XVI стст. у Беларусі пераважным па сваёй колькасці і асноўным вытворчым класам-саслоўем феадальнага грамадства было эксплуатуемае і асабіста залежнае сялянства. У пісьмовых крыніцах гэтага перыяду сяляне звычайна называліся «людзьмі», «мужыкамі», ці «падданымі».

Асноўнай вытворчай ячэйкай сельскай гаспадаркі з'яўлялася гаспадарка селяніна. У крыніцах яна фігуруё пад тэрмінам «дым». Дым уяўляў сабою гаспадарку, як правіла, адной сялянскай сям'і. Найболыл тыповай яе формай была сям'я ў складзе бацькоў і дзяцей, якія яшчэ не стварылі сваіх сямей. Сустракаліся таксама і гаспадаркі вялікіх непадзяліўшыхся сямей розных відаў.

Асноўнай формай сельскіх па-селішчаў бьіл вёскі, якія тады абазначаліся толькі тэрмінам «сяло». Населенасць вёсак была рознай: ад аднаго да некалькіх дзесяткаў дымоў. Гаспадаркі аднаго сяла складалі суседскую сельскую абшчыну, а некалькі бліжэйшых вёсак, якія належалі аднаму пану,— валасную абшчыну.

Па інакшаму адбываўся працэсс развіцьця памешчыцкага землекарыстання на ўсходзе Беларусі. Там фальварак сустракаўся значна радзей, прычым ён ствараўся толькі для задавальненьня патрэбаў феадальнай адміністрацыі. Памешчыцкая гаспадарка на ўсходзе мела не земляробны, а ў большчасці сваёй прамысловы характар (вытворчасць лесаматэрыялаў, смала і г.д.).

Асноўным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўсходніх паветах ВКЛ была сельская гаспадарка, для якой толькі-толькі ўсталявалася паншчына. Тады яе памер складаў адзін раз на тыдзень, а ў сяредзіне XVI стагоддзя яна дасягала ўжо амаль двух днёў [4,с.71].

Акрамя паншчыны сяляне давалі дзякла, якое складалася з зерня, прадуктаў жывёлагадоўлі, рамяства, і грашовы чынш. Ва ўсходніх паветах ВКЛ асноўнай павіннасьцю заставалася даніна, прычым у большчасці дарагімі футрамі, мёдам. У гэты ж перыяд прагледжвалася тэндэнцыя замены натуральнай даніны грашовым эквівалентам.

Заканадаўчая падтрымка і умацаваньне манаполіі феадалаў на зямельную маёмасць падштурхоўвала да ўзмацненьня эканамічных і палітычных пазіцый гэтага класу, а тым самым і росту яго агульнай ролі ў дзяржаве.

Узмацненне эксплуатацыі выклікала супраціўленне сялянства, сацыяльныя канфлікты на беларускай вёсцы . Формай адкрытага супраціўлення ўзмацненню эксплуатацыі з’яўляліся ўцёкі ад сваіх гаспадароў. Больш радыкальнымі формамі класавай барацьбы сялянства былі адмовы ад выконвання павіннасцяў, напады на маёнткі, высек лесу, атручванне пасеваў і сенажаццяў, у асобных выпадках― забойствы служкаў, а калі-некалі і саміх землеўладальнікаў.

Мяркуючы па даных крыніц XVI ст., сялянская гаспадарка ўяўляла сабою складаны гаспадарчы комплекс. На сялянскіх сядзібах знаходзіліся жылыя дамы, розныя гаспадарчыя пабудовы (гумны, клеці, пуні, хлявы і інш.). Звычайна сяляне-гаспадары мелі ўвесь неабходны інвентар: бароны, калёсы, косы, сані, сохі, сякеры, сярпы, іншыя прылады працы. Кожная сялянская гаспадарка мела таксама зямлю, якою сялян надзялялі феадалы — уласнікі зямлі. Гэта было неабходнай і істотна'й рысай сістэмы феадальных вытворчых адносін і значнай меры грашовай формы рэнты.

Такім чынам, пад уздзеяннем далейшага развіцця таварна-грашовых адносін да сярэдзіны XVI ст. у асноўным завяршылася рэарганізацыя архаічнай сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялянства Беларусі.

Да канца XVI ст. на Беларусі ў выніку працэсаў збліжэння сацыяльна-эканамічнага статусу нявольнай чэлядзі са статусам прыгоннага сялянства і запрыгоньвання сялянства ў асноўным сфарміраваўся адносна адзіны клас-саслоўе феадальнага грамадства — эксплуатуемае і прыгоннае сялянства.

Разам з запрыгоньваннем сялянства ішло і заканадаўчае афармленне і ўмацаванне прыгоннага права, гэта значыць сістэмы юрыдычных норм, якія павінны былі абараняць права ўласнасці феадалаў на прыгонных сялян. Гэты працэс быў абумоўлены не толькі актывізацыяй барацьбы сялянства супраць узмацнення эксплуатацыі і іншых форм прыгнёту, але і наяўнасцю роз-нагалосся сярод феадалаў у пытанні аб прыёме прыгонных сялян-уцекачоў.

Адным словам, доўгі перыяд гісторыі гаспадаркі мала змяніў гаспадарчую структуру народнай масы. Змены датычыліся толькі вярхоў — значнага шляхецтва і буржуазіі вялікіх гарадоў. Толькі гэтыя слаі ў пэўнай ступені далучаліся да рыначных адносін. Апрацоўчая прамысловасць развіцця не атрымала.

Насельніцтва ў сілу натуральных умоў яго росту павялічвалася слаба. Аднак гэта мала ўплывала на рост патрэбнасцей, і асноўны працоўны элемент краіны не толькі не пашыраў іх і не развіваў вытворчыя сілы, але но-выя пакаленні, відавочна, пры ўмовах узрастаючага малазямелля і растучага цяжару паншчыны мусілі нават змяншаць задавальненне першаступенных патрэбнасцей. Праца на паншчыне не магла быць прадукцыйнай, а гэта ў сваю чаргу павінна было адбіцца і на ўласнай сялянскай гаспадарцы.[1, с 149]

У XVI стагоддзі асноўнымі эканамічнымі фактарамі эвалюцыі аграрнага строя ВКЛ былі далейшае паглыбленне грамадскага падзелу працы і значнага развіцьця на гэтай аснове таварна-грашовых адносінаў.

Большасць феадалаў былі звязаны з рынкамі бліжэйшых гарадоў і асабліва мястэчак.

Большую ролю ва ўздыме знешняга гандлю ВКЛ з краінамі Заходняй Еўропы, з развітой гандлёвай, рамеснай і мануфактурнай вытворчасьцю, адыграў заўсёды павялічаны попыт у іх на сельскагаспадарчую прадукцыю (асабліва зерне), і промыслаў .

Важным фактарам эвалюцыі сельскай гаспадаркі і промыслаў, як і наогул аграрных адносін, у Беларусі было далейшае паглыбленне грамадскага падзелу працы і пашырэнне на гэтай аснове іх сувязей з унутра-ным рынкам. Уздзеянне таварна - грашовых адносін на феадальную эканоміку беларускага краю значна ўзмацнілася прыкладна з сярэдзіны XV ст.: калі яна стала паступова ўцягвацца ў міжнародны гандаль.

.

. Спіс выкарыстанай літаратуры

1. Гісторыя Беларусі: падручнік у 2-х ч. Ад старажытных часоу па люты 1917г./ Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля – Мн: Выш. шк., 2003.

2. Нарысы Гісторыі Беларусь у 2-х ч. Ч. 1 М.П. Касцюк, У.Ф. Ісаенка, Г.В. Штыхау і інш. – Мн. Беларусь 1994.

3. Ермаловіч М. “Беларуская дзяржава ВКЛ” – Мн. “Белліт- фонд”, 2003.

4. Доунар-Запольскій М.В. Гісторыя Беларусі энц./ Нац. Арх. РБ Т.М. Бутэвіч – Мн. Бел. Энц.; 1994.

5. Гісторыя Беларусі: Дапаможнік для парыхтоукі да экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання/ пад навук. рэд. М.С. Сташкевіча, Г.Я. Галенчанкі, І.І. Багдановіча. – Мн.: Аверсэв, 2005.