Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа по Истории Беларуси 17 вариант.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
126.98 Кб
Скачать

Змест Тэма №17 Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII ст. – 50-я гг. XIX ст. Крызіс прыгоннага ладу

Уводзіны 3

1.Чым вызначаліся асаблівасці развіцця дваранскай зямельнай уласнасці

і сялянскай гаспадаркі ў Беларусі з канца XVIII ст. і да сярэдзіны XIX ст.? 4

2. Прааналізуйце спробы рэфармавання сельскай гаспадаркі Беларусі

ў 30-50-я гг. XIX ст. 6

3. Ахарактарызуйце эканамічнае i сацыяльнае становішча гарадоў

Беларусі ў першай палове XIX ст. 9

Заключэнне 13

Літататура 14

Уводзіны

Прамысловая рэвалюцыя – гэта глыбокі пераварот у прамысловай вытворчасцi і грамадстве наогул, які выкліканы ў першую чаргу прымяненнем машын. Гэты пераварот ажыццяўляўся ў выніку перахода ад ручной мануфактурнай працы да машыннай фабрычна-завадской вытворчасці. Пераварот суправаджаўся фарміраваннем двух новых грамадскіх класаў – прамысловай буржуазіі i наёмных рабочых – пралетарыята. Прамысловая рэвалюцыя выклікала велізарны рост вытворчасці. Яна карэнным чынам змяніла ўмовы жыцця i працы людзей.

Пачаткам прамысловага перавароту лічыцца стварэнне i выкарыстанне на прадпрыемствах машын. Завяршаецца ён тады, кaлi caмi гэтыя машыны ствараюцца ўжо не ўручную, а з дапамогай iншых машын i калі машынная вытворчасць пераважае над ручной.

Для ажыццяўлення прамысловай рэвалюцыіі заходнееўрапейскім странам спатрэбілася каля 100 гадоў – з канца XVIII ст. да другой паловы XIX ст.

Велізарнае значэнне мела тэхнічная рэвалюцыя ў сродках транспарту. У 1818 г. англійскі інжынер-самавук Стэфенсан пабудаваў першы паравоз, а у 1829 г. была адкрыта першая 50-кіламетровая чыгунка паміж Манчэстэрам i Ліверпулем. У Pacii у 1851 г. чыгунка звязала Маскву i Пецярбург. Амаль адначасова атрымала развіццё i паравое судаходства, пачатак якому паклала пабудова ў 1807 г. першага парахода ў ЗША Фультанам. Усё гэта паскарала індустрылізацыю шэрагу краін.

Хуткае развіццё кашталізму ў XIX ст. прывяло ў Еуропе i ЗША да росту буйных гарадоў перш за ўсё як прамысловых цэнтраў. Тут, на фабрыках i заводах пачалі сканцэнтроўвацца значныя массы рабочых. Вядучае месца занялі гэтыя класы ў краінах, дзе развіваўся капіталізм – у Францыі, Германіі, ЗША. Што датычыць Pacii, якая зведвала перадавыя гаспадарчыя павевы з Захаду, то развіццё новых капіталістычных класаў тут стрымлівалася законамі феадальнага грамадства, а панаванне дваран i памешчыкаў грунтавалася на icнаванні прыгоннага стану асноўнай масы насельніцтва [5].

1. Чым вызначаліся асаблівасці развіцця дваранскай зямельнай уласнасці I сялянскай гаспадаркі ў Беларусі з канца XVIII ст. I да сярэдзіны XIX ст.?

Асновай гаспадаркі было ворнае земляробства з панаваннем трохпольнай сістэмы. Адсюль – монакультурны характар паляводства, нізкая ураджайнасць. Пры недахопе сенажацяў, рэгулярным выкарыстанні сялянскай жывёлы на цяглавых работах у фальварках пастаянна i дастаткова ўгнойваліся толькі прысядзібныя участкі.

Пры вузкасці ўнутранага рынку i нізкай плацежаздольнасці сялян самым надзейным i простым спосабам збыту ўраджаю для памешчыкаў было вінакурэнне. Развівалася яно шляхам перапрацоукі збожжа i бульбы. Даход ад продажу гарэлкі складаў палову памешчыцкіх даходаў.

Увядзенне шматпольных севазваротаў i пасеваў кармавых культур, агратэхнічныя удасканаленні закраналі толькі рэдкія маёнткі. Гэта тлумачыцца тым, што памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром i цяглавай сілай прыгонных сялян.

На працягу першай паловы XIX ст. iшoў паступовы працэс сялянскага абеззямельвання.

Новыя з'явы у эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся i ў беларускай вёсцы. Пад уздзеяннем таварна-грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё больш страчвала свой натуральны характар i значная частка прадуктаў выраблялася для продажу альбо перапрацоўкі. Сельская гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічных культур (ільну, канапель), значна ўзрасла ўдзельная вага бульбы i цукровых буракоў, узнікла танкарунная авечкагадоўля, у шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны. Меліся палатняныя, цукровыя, спіртавыя i іншыя фабрыкі. Прапагандай перадавых метадаў земляробства i жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 гг. у Віцебску. У 40-я гады ў маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай iмперыі земляробчы iнстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё больш займаліся промысламі, наймаліся на розныя работы. Паглыблялася ix маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможныя сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль i iнш [2].

Далейшае развіццё прагрэсіўных з’яў у эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але занядбаная, няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля радзіла ўсё горш. За 30 гадоў у Віцебскай i Магілёўскай губернях было 10 неўраджаяў. Сяляне ў сваёй масе ўсё больш разараліся i не маглі, як раней, несці ўзрастаўшыя павіннасці. 3 паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам i асабліва казне.

Каб забяспечыць спраўнае выкананне сялянамі падатковых абавязкаў, царызм дазволіў арандатарам аддаваць беззямельных сялян у наём да заможных гаспадароў. Гэтак жа паступалі i ўладальнікі, якія здавалі сялян на прымусовую працу па кантрактах, наймалі беззямельных сялян i здавалі ix на утрыманне да заможных сялян. Малазямельныя сяляне перадавалі свае мізэрныя ўчасткі ў арэнду з доляй ураджаю, a caмi займаліся адыходніцтвам.

Заможныя сяляне складалі каля 1/3 агульнай колькасці гаспадарак. Батракі ў заможных гаспадароў падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі.

Наёмная праца найбольш шырока ўжывалася на суконных, шкляных, палатняных, папяровых прадпрыемствах. У гэты час панавала дробная рамесная вытворчасць з наймам несвабоднай рабочай сілы. Вядучай галіной прамысловасці заставалася суконная. На канец 50-х гадоў XIX ст. у ёй было занята амаль 1/4 ycix рабочых. З 1828 года па 1859 колькасць мануфактур павялічылася з 3311 да 6508, а рабочых на ix – прыблізна ў 5 разоў. Фактычна 44% рабочых на ix працавалі па найму [5].