Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай

.docx
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
56.12 Кб
Скачать

Тэма №10. Люблінская унія. Утварэнне Рэчы Паспалітай.

План:

  1. Чаму кіраўніцтва ВКЛ згадзілася на страту суверэнітэту сваёй дзяржа-вы, пераўтварэнне яе ў польскую правінцыю? Прадумовы уніі.

  2. Чые інтарэсы абараняў акт Люблінскай уніі? Растлумачце сваю пазіцыю.

1. 1569 год паклаў пачатак новай, трагічнай старонцы ў гісторыі Бела-русі. У гэты год на палітычнай карце Еўропы знікла самастойная, магутная і незалежная сярэдневяковая дзяржава Вялікае княства Літоўскае і з'явілася новая – Рэч Паспалітая, што значыць ”рэспубліка”. Гэты гістарычны акт ад-быўся ў выніку Люблінскай уніі, якая абвясціла аб інкарпарацыі княства ў Польшчу і ўтварэне Рэчы Паспалітай.

У верасні 1562 г. з’езд шляхты ВКЛ, што адбыўся пад Віцебскам, вылу-чыў асноўныя пастулаты уніі з Польшчай: правядзенне супольных сеймаў для абрання будучага караля і вялікага князя, арганізацыя сумеснай абароны, збліжэнне дзяржаўна-прававога поля дзвюх краін. Без выканання гэтых пат-рабаванняў шляхта адмаўлялася плаціць падаткі, у тым ліку і сярэбшчыну. Традыцыйна, гэтая ініцыятыва трактуецца як сведчанне супярэчнастей паміж шляхтай, якая імкнулася да уніі дзеля атрымання польскіх правоў і свабод, і магнатэрыяй, што ўсяляк блакіравала заключэнне уніі, каб не дапусціць палі-тычнай эмансіпацыі сярэдняга і дробнага шляхецтва і не згубіць свайго сацы-яльна-палітычнага ўплыву ў аб’яднанай краіне. Аднак ужо сам склад пасольс-тва, накіраванага з-пад Віцебска да Жыгімонта Аўгуста, не дазваляе гаварыць пра выключна шляхецкі характар віцебскай канфедэрацыі 1562 г. Узначалілі дэпутацыю магнаты: стольнік ВКЛ Ян Хадкевіч і Мальхер Шэмет. Правамерна тракткваць гэтае выступленне з пункту гледжання ўнутрыпалітычнай барацьбы ў ВКЛ паміж Радзівіламі і Хадкевічамі. Ды і аналіз саміх патрабаваняў дазваляе сказаць, што канфедэрацыя 1562 г. была не рэхам на ідэю уніі, а заклікам аб дапамозе ў вайне. Ні шляхта, ні магнаты не хацелі інкарпарацыі ў склад Каралеўства Польскага(КП), яны хацелі толькі дзяржаўнага саюзу з агульным манархам і сеймам для вырашэння абаронных і іншых спраў.

Страта 15 лютага 1563 г. Полацка ў ходзе Інфлянцкай вайны яшчэ больш выразна паказала неабходнасць для ВКЛ моцнага саюзу з Польшчай. У маі-чэрвені гэтага года адбыўся сейм Княства ў Вільні. Літвіны згадзіліся на перамовы аб уніі і накіравалі на сейм у Варшаву дэлегацыю ад паноў-рады, шляхты і г. Вільні ў складзе 28 чалавек. Віленскі сейм распрацаваў інструк-цыю, на якіх умовах ВКЛ магло заключыць унію. Такімі ўмовамі былі заклю-чэнне пастаяннага саюзу дзвух дзяржаў, якія мелі агульнага манарха, выбіра-нага са згоды абодвух бакоў, а таксама супольныя сеймы дзеля вырашэння агульных спраў. У той жа час павінны былі захоўвацца ўсе правы і вольнасці ВКЛ, асобыя сеймы і суды, пасады, заканадаўства, войска. Палітычная эліта Княства падкрэслівала, што перамовы аб уніі патрэбны, каб атрымаць польскую дапамогу ў Інфлянцкай вайне.

Падчас перамоў на сейме ў Варшаве, які адбыўся на мяжы 1563-1564 гг., з усёй вырызнасцю выявеліся супярэчнасці ў поглядах на характар будучага унітарнага саюзу паміж палякамі і літвінамі. Польскі бок фактычна настойваў на інкарпарацыі ВКЛ у склад Польшчы. Літвіны не хацелі ісці далей за саюз з агульным манархам і супольнай знешняй палітыкай. Час цягнуўся ў бясплён-ных спрэчках, а пасля перамогі войска ВКЛ над маскоўцамі 26 студзеня 1564 г. у бітве пад Улай дэлегацыя Княства на чале з віленскім ваяводам і канцлерам Мікалаем Радзівілам Чорным увогуле 22 лютага гэтага ж года пакінула Варша-ву і сарвала перамовы.

Ужо без літвінаў на Варшаўскім сейме былі прыняты два важныя для будучай уніі рашэнні. 13 сакавіка 1564 г. Жыгімонт Аўгуст саступіў Польшчы свае спадчынныя правы на ВКЛ. У той жа дзень быў прыняты ”Вырак у справе, якая тычыцца літоўскай уніі” , у якім былі зацверджаны ўмовы аб’яднання Княства і Каралеўства (фактычна інкарпарацыя Польшчай ВКЛ). Саюз грунта-ваўся на акце Мельніцкай уніі 1501 г. Паводле яе умоў, у ВКЛ і Каралеўства Польскае павінен быў быць адзіны гаспадар, выбраны ў Польшчы на суполь-ным сейме, агульныя сеймы (праводзіліся пачаргова ў Княстве і Кароне), адзіная манета, але захоўваліся асобныя суды і пасады. За ВКЛ пакідаліся тытул і пячатка, знішчалася асобнасць межаў дзвюх дзяржаў, адмянялася забарона палякам сяліцца і займаць дзяржаўныя пасады ў ВКЛ, гаспадар павінен быў пацвярджаць правы і вольнасці абедзвюх краін. На унію прысяг-нулі кароль і вялікі князь Аляксандр, польскі бок і тыя літвіны, хто быў у Мельніку. Затым унія павінна была быць зацверджана ўсімі станамі ВКЛ. Аднак гэтага па шэрагу прычын не адбылося.

Такім чынам польскі бок вызначыўся з умовамі будучай уніі. Падобна, што і Жыгімонт Аўгуст больш схіляўся да польскага варыянту аб’яднання дзвюх дзяржаў. Увогуле, у гэты час гаспадар выступае актыўным прыхільнікам аб’яд-нання ВКЛ і КП. Як правіла, вылучаюць дзве галоўныя прычыны такой пазіцыі Жыгімонта Аўгуста: разуменне, што толькі разам краіны могуць перамагчы ў Інфлянцкай вайне і прадчуванне згасання дынастыі Ягелонаў, пасля чаго быў магчымы разрыў нават персанальнай уніі паміж Княствам і Каралеўствам.

З 1564 г. палітычная эліта ВКЛ усяляк імкнулася адцягнуць абмеркаванне уніі. Гэтаму садзейнічала змена ходу Інфляцкай вайны, звязаная з некаторымі поспехамі, дасягнутымі войскам Княства, а таксама абвастрэннем адносін Маскоўскім Княствам і Крымскім ханствам. Акрамя таго, шмат часу займалі рэформы дзяржаўнага ладу ВКЛ. Таму безвынікова закончыліся сеймы ў Парчове( лета 1564 г.) і Пётракаве (сакавік 1565 г.).

У 1564-1566 гг. у ВКЛ былі праведзены адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая рэформы. Былі ўтвораны паветы як судовыя, адміністрацыйныя, ваенныя і палітычныя адзінкі. Быў уведзены зразумелы, агульны для ўсёй краіны дзяржаўны лад. У паветах склікаліся сеймікі, на якіх выбіралася па два дэпутата на вальны сейм. Увогуле, роля сейма ў дзяржаўным жыцці значна пашыралася. Быў зацверджаны новы Статут. Рэформа судаводства абмежа-вала судовыя паўнамоцтвы магнатэрыі, што было адной з прычын яе палітыч-най магутнасці. Магнатэрыя Княства пайшла на рэформы 1564-1566 гг. пад уплывам Жыгімонта Аўгуста, які быў прынцыпова настроены на аб’яднанне ВКЛ і КП і праводзіў палітыку, скіраваную на адаптацыю польскіх форм дзяр-жаўнага ўладкавання ў Княстве. Таксама праз пашырэнне сацыяльна-палітыч-ных правоў павятовага шляхецтва магнаты ВКЛ спрабавалі атрымаць саюзні-каў сваёй палітыцы зацягвання ўнійных перамоў.

Перамовы аб уніі былі працягнуты ў 1566 г. На сейме ў Берасці (красавік-жнівень 1566 г.) літвіны яшчэ раз вызначылі сваё бачанне аб’яднанай краіны: адзіны манарх, які абіраецца разам ВКЛ і КП, супольныя сеймы збіраюцца ў абедзвух дзяржавах па чарзе, адзіная знешняя палітыка, але законы, кіраван-не і межы – асобныя. Па сутнасці, пазіцыя палітычнай эліты Княства ў адносі-нах да ўмоў уніі заставалася той жа, што і ў 1563 г. Такім чынам, і шляхта, і маг-наты імкнуліся да персанальнай уніі, ваенна-абарончага саюзу з захаваннем самастойнасці Княства. З гэтымі ўмовамі дэлегацыя ВКЛ на чале з Мікалаем Нарушэвічам і Юрыем Осцікам накіравалася ў ліпені 1566 г. у Люблін на сейм КП, але толькі для азнаямлення палякаў з пазіцыяй ВКЛ, а не для заключэння уніі. Урэшце, Люблінскі сейм 1566 г. скончыўся безвынікова.

Аднак у канцы 1567 г. неабходнасць уніі стала відавочнай для ўсягопалі-тычнага народа ВКЛ. Перамовы з маскоўскім пасольствам, якія праводзіліся ўлетку гэтага года ў Гародні, зайшлі ў тупік. Умовы, вылучаныя пасламі Мас-коўскай дзяржавы, былі непрымальнымі для літвінаў. У той жа час буйная ваенная кампанія, арганізаваная ў ВКЛ (агульная колькасць войска разам з паспалітым рушэннем, наёмнікамі і польскімі атрадамі налічвала каля 50 тыс. чалавек), скончылася безвынікова. Правал так званай радашковіцкай выпра-вы, нягледзячы на асабістую прысутнасць у войску Жыгімонта Аўгуста, яскрава паказаў неабходнасць для ВКЛ знешняй дапамогі ў паспяховым вядзенні Ін-флянцкай вайны. Гэта ў сваю чаргу падштурхнула Княства да актывізацыі пера-моў з палякамі аб уніі.

Увосень 1567 г. на з’ездзе земскай службы ў Лебедзева, шляхта і паны-рада ВКЛ прасілі Жыгімонта Аўгуста склікаць у наступным годзе супольны сейм для заключэння уніі. Можна меркаваць, што кароль і вялікі князь свядо-ма выкарыстаў збор паспалітага рушэння дзеля прапаганды уніі і атрымання згоды на яе з боку шырокіх шляхецкіх мас ВКЛ. Увогуле, ідэя саюзу з Польшчай была досыць распаўсюджана сярод шляхецтва, таму што шляхта больш за маг-натаў цярпела ад вайны. Аднак развіццё падзей у 1560-я гг. паказвае, што шляхта ішла ў фарватэры палітыкі магнацкіх груповак (Радзівілаў ці Хадкевічаў) і не была самастойнай палітычнай сілай, у тым ліку ў пытанні заключэння уніі. Тым больш няма аніякіх падстаў сцвярджаць, што шляхта ВКЛ падтрымлівала польскі інкарпарацыйны варыянт аб’яднання. Як магнатэрыя, так і шляхецтва выступалі за раўнапраўны саюз дзвух дзяржаў з адзіным манархам, агульнай знешняй палітыкай і супольнай абаронай пры захаванні шырокай унутраннай аўтаноміі ВКЛ.

На Гарадзейскім сейме ў красавіку-ліпені 1568 г. усе станы ВКЛ зноў прасілі Жыгімонта Аўгуста склікаць агульны з КП сейм, каб весці на ім перамо-вы аб унітарным саюзе паміж дзвюма краінамі. Згода была атрымана. Павято-выя сеймікі ў ВКЛ былі прызначаны на 11 лістапада 1568 г., абраныя на іх пас-лы 9 снежня павінны былі сабрацца ў Войне, каб папярэдне абмеркаваць з панамі-радай і Жыгімонтам Аўгустам прынцыпы і ўмовы будучай уніі, а 23 снежня 1568 г. павінен быў пачаць працу супольны сейм у Любліне. У гаспа-дарскіх інструкцыях на павятовыя сеймікі галоўнай прычынай неабходнасці аб’яднання з Польшчай называлася небяспека ад Маскоўскай дзяржавы. На з’ездзе ў Войне 21 снежня 1568 г. Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей, у якім абавязваўся не парушаць правоў і свабод Княства, не станавіцца адназначна на нейкі бок у пытанні уніі, калі прадстаўнікі ВКЛ або КП не будуць на яе згаджацца, а таксама гарантаваў літвінам права свабодна пакінуць сейм у выпадку парушэння іх вольнасцей. Гэта была апошняя спроба палітычнай эліты ВКЛ абараніць свае інтарэсы, свой погляд на ўмовы уніі напярэдадні вырашальнага сейма ў Любліне.

З’езд у Войне зацягнуўся, таму ў Любліне пачалі працу толькі 10 студзеня 1569 г. Дэлегацыю ВКЛ узначальвалі найбольш уплывовыя ўрадоўцы і фактыч-на лідэры дзвюх “партый” у Княстве: віленскі ваявода, кацлер Мікалай Радзі-віл Руды і стараста жамойцкі, маршалак земскі Ян Хадкевіч. Актыўна ў перамо-вах удзельнічалі падканцлер, дворны маршалак Астафей Валовіч і земскі падскарбі Мікалай Нарушэвіч. Доўгі час, да канца студзеня, літвіны не прысту-палі да абмеркавання уніі, бо хацелі, каб спачатку Жыгімонт Аўгуст зацвердзіў некаторыя папраўкі Статута. Пасля прадстаўнікі ВКЛ настойвалі на тым, што саюз павінен быць заключаны на аснове “брацкай любові”, а не на падставе старых прывілеяў.

Спрэчкі ўласна аб умовах аб’яднання пачаліся 12 лютага, калі літвіны атрымалі праект уніі, складзены біскупам кракаўскім Філіпам Паднеўскім і разгледжаны пасламі Польшчы. Згодна з гэтым планам ВКЛ і КП, “паводле даўняй інкарпарацыі”, утваралі адзінае непадзельнае цэлае, адзіны народ. У новай дзяржаве павінен быў быць адзіны кіраўнік – кароль польскі, які выбі-раўся галасамі ад Княства і Каралеўства ў Польшчы (Кракаве), а ўзвядзенне на вялікакняскі пасад павінна было спыніца. Сейм таксама меў быць супольным для ВКЛ і КП. Усе пастановы і рашэнні павінны былі прымацца толькі са згоды сенатараў абодвух народаў. Манета, паводле праекта, мела быць аднолькавай адносна вагі, пробы і надпісу. Усе міжнародныя справы (пагадненні, заключэн-ні міру, пасольствы ў памежныя і іншыя краіны) неабходна было вырашаць супольна, а ранейшыя дамовы, якія маглі прынесці шкоду літвінам або паля-кам, трэба было прызнаць неправамоцнымі. Згодна з праектам у будучай краіне пакідалася толькі адна пячатка – пячатка Каралеўства, але абяцалася захаваць Княству ўсе яго правы, прывілеі, вольнасці, звычаі, годнасці і ўрады. Адмяняліся ўсялякія пошліны для духоўных і свецкіх людзей шляхецскага стану. Таксама палякі прапаноў-валі дазволіць літвінам у КП і палякам у ВКЛ набываць ці атрымліваць любым іншым шляхам зямельныя надзелы і займаць любыя свецкія і духоўныя пасады. Таксама ў праекце гарантавалася не распаў-сюджваць на Княства экзекуцыю сталовых уладанняў і зямель, зацверджаную ў 1504 г. на сейме ў Пётракаве. Маецца на ўвазе права выкупу прыватнымі асобамі каралеўскіх уладанняў, зямель, перададзеных у часовае трыманне.

15 лютага свой варыянт уніі праз Яна Хадкевіча прапанавалі дэлегаты ад ВКЛ: у прэрагатыву агульных органаў улады ўваходзілі толькі пытанні знешняй палітыкі і ў першую чаргу – абарона, ва ўнутраных справах Княства захоўвала самастойнасць. Літвіны прапаноўвалі, каб адзіны гаспадар – кароль польскі і вялікі князь літоўскі – выбіраўся агульнымі галасамі пры роўнай колькасці “выбаршчыкаў” ад абедзвюх дзяржаў. Абранне павінна было праходзіць на мяжы Каралеўства і Княства. Захоўвалася б традыцыя асобнага каранавання і ўзвядзення на вялікакняскі пасад, асобная прысяга на захаванне правоў, воль-насцей, звычаяў, урадаў і прывілеяў ВКЛ і КП. У адрозненне ад польскага праекта захоўваліся пячаткі абедзвюх краін. Асобным пунктам была рэгламен-тавана сумесная абарона будучай дзяржавы. Супольны сейм павінен быў зай-мацца пытаннямі абрання караля і вялікага князя, абароны дзяржавы, абвяш-чэнне вайны і заключэння міру, адпраўкі пасольстваў у замежжа. Паседжанні гэтых сеймаў мелі б адбывацца пачаргова: у ВКЛ і КП. Паралельна з агульным сеймам прапаноўвалася захаваць асобныя сеймы ў абедзвюх краінах дзеля вырашэння іх унутраных праблемаў. Захоўваліся б у Княстве і найвышэйшыя дзяржаўныя пасады: маршалак, канцлер, падскарбі і гетман. Дазвалялася палякам у ВКЛ атрымліваць зямельныя надзелы, але ўсялякія пасады (духоў-ныя, свецкія, земскія, дворныя і судовыя) маглі займаць толькі ўраджэнцы Княства. Манета павінна быць аднолькавай па вазе, аднак манета, якая чакані-лася б у ВКЛ, павінна мець і асобны надпіс. Экзікуцыя не павінна была распаў-сюджвацца на Княства, бо ў адваротным выпадку літвіны пагражалі разрывам уніі. Прадстаўнікі ВКЛ яшчэ раз адмовіліся весці перамовы на аснове раней-шых прывілеяў. Так, яны не прызнавалі дзейсным акт Мельніцкай уніі 1501 г., бо той не быў ратыфікаваны станамі Княства, як не прызнавалі літвіны і права-моцнасць Рэцэса і Дэкларацыі аб уніі, прынятых на Варшаўскім сейме 13 сака-віка 1564 г. і зацверджаных толькі польскай пячаткай, а дэлегацыя ВКЛ нават не мела паўнамоцтваў заключаць тады унію.

Такім чынам, адразу выявілася прынцыповае разыходжанне ў поглядах на сутнасць уніі ў дэлегацый Княства і Каралеўства. Літвіны высту­палі за ўтва-рэнне дзяржавы, звязанай толькі вайсковым саюзам, сумеснай знешняй палі-тыкай і агульным уладаром, а палякі прапаноўвалі фактычную інкарпарацыю ВКЛ у склад КП.

Безумоўна, польскі бок не пагадзіўся на ўмовы Княства. Прадстаўнікі Кароны спрабавалі прымусіць літвінаў пайсці на заключэнне уніі праз ужыван-не ўладных паўнамоцтваў Жыгімонтам Аўгустам. 24 лютага польскія паслы звярнуліся да караля з просьбай, каб той давёў справу уніі да заканчэння сваёй уладай. Жыгімонт Аўгуст так і зрабіў, загадаўшы 28 лютага паслам і сенатарам ВКЛ прыйсці на сумеснае з палякамі пасяджэнне. Гэта, дарэчы, было парушэн-нем тых гарантый, якія даў гаспадар літвінам на з'ездзе ў Воіне. Не прымаючы польскіх умоў і такіх метадаў перамоў, дэлегацыя ВКЛ наважылася на скрайні ўчынак – каб разладзіць працу сейма і калі не сарваць заключэнне уніі, дык хоць неяк паўплываць на пазіцыю палякаў і Жыгімонта Аўгуста – раніцай 1 са-кавіка, не папярэдзіўшы ні гаспадара, ні польскі бок, паны-рада і паслы Кня-ства пакінулі Люблін. Рашэнне прымалася вельмі хутка (падобна, на падставе эмоцый, а не з халодным палітычным разлікам), бо яшчэ раніцай 28 лютага М. Радзівіл Руды заклікаў хутчэй прыехаць на сейм свайго пляменніка Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіротку. Магчыма дапусціць, што такое рашэнне было прынята салідарна ўсімі галоўнымі асобамі ў дэлегацыі ВКЛ, найперш М. Ра-дзівілам і Я. Хадкевічам, бо з'ехалі з Любліна ўсе літвіны, як паны-рада, так і паслы. Засталіся толькі А. Валовіч і пісар Міхал Гарабурда, каб інфармаваць Вільню аб далейшых падзеях.

Аднак такі крок зрабіў пазіцыю Жыгімонта Аўгуста і палякаў (асабліва пасольскай ізбы) яшчэ больш жорсткай. У той жа дзень Жыгімонт Аўгуст у сваёй прамове перад пасламі і сенатарамі Каралеўства Польскага, выказаўшы абурэнне паводзінамі дэлегацыі ВКЛ, паабяцаў прывесці справу уніі да закан-чэння такім чынам, як яму параяць сенатары і па­слы, і даў згоду на далучэнне да Польшчы Валыні, Усходняга Падолля і Падляшша.

5 сакавіка 1569 г. Жыгімонт Аўгуст выдаў адпаведны універсал, у якім абавязваў урадоўцаў згаданых зямель прынесці прысягу, уводзіў польскую юрысдыкцыю, гарантаваў захаванне ранейшых правоў, прывілеяў, вольнас-цей, ураўноўваў шляхту гэтых зя­мель са шляхтай Каралеўства, абяцаў не рас-паўсюджваць экзекуцыю, а для тых, хто не выканае патрабаванняў універсала, прадугледжвалася канфіскацыя пасад і ўладанняў.

Найбольш прыхільнымі да ідэі інкарпарацыі з усіх зямель ВКЛ аказаліся прадстаўнікі Падляшша, частка з якіх з Любліна не з'ехалі і ўжо 5 сакавіка далі згоду на далучэнне да Каралеўства. 9 сакавіка некаторыя падляшскія паслы прынеслі прысягу палякам, хто добраахвотна, а хто і пад пагрозай канфіскацыі староства. Затое адмовіўся прысягаць, нават пад пагрозай канфіскацыі маёнт-каў у гэтых землях, А. Валовіч. Акрамя таго, палякі наракалі на падканцлера ВКЛ, што той рассылаў па Валыні граматы, што заклікалі не вяртацца на сейм.

Акрамя далучэння Валыні і Падляшша польскі бок разглядаў умовы і шляхі заключэння уніі з ВКЛ. Земскія паслы Польшчы займалі самую скрайнюю пазіцыю ў гэтым пытанні. Яны патрабавалі заключыць унію без удзелу літвінаў і ажыццявіць яе нават з дапамогай паспалітага рушэння. Больш узважаную пазіцыю мелі сенатары Каралеўства, што можна заўважыць, прааналізаваўшы праект уніі, які яны вынеслі на разгляд паслам 14 сакавіка. У адрозненне ад першага польскага праекта ў ім прадугледжвалася захаванне дзвюх пячатак – ВКЛ і Каралеўства Поль­скага, сумесныя сеймы, у прэрагатыву якіх уваходзіла б абранне караля і вялікага князя, абарона дзяржавы, абвяшчэнне вайны ці заключэнне міру, прыём і накіраванне пасольстваў, прыняцце агульных канс-тытуцый і статутаў. Сеймы прапаноўвалася праводзіць па чарзе ў кожнай краі-не, прадугледжвалася захаванне асобных сеймаў Княства і Каралеўства, а таксама ўсіх пасад, займаць якія маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы. Абмежа-ванняў на атрыманне зямлі не прадугледжвалася. Аднак земскія паслы адхілі-лі гэты праект, палічыўшы занадта мяккім. 24 сакавіка 1569 г. Жыгімонт Аўгуст выдаў прывілей, у якім зацвердзіў умовы будучай уніі паміж Княствам і Кара-леўствам.

Хутка ў ВКЛ убачылі, што тактыка канфрантацыі не дае плёну, а хутчэй наадварот, прыносіць толькі шкоду дзяржаве. Неабходна было шукаць шляхі выйсця з узнікшага становішча. Акрамя таго, у Княстве ні на хвіліну не забывалі пра пастаянную небяспеку з боку Маскоўскай дзяржавы. А ваенна-эканамічны патэнцыял краіны быў амаль вычарпаны. 22-24 сакавіка 1569 г. у Вільні адбыў-ся з'езд паноў-рады ВКЛ, які быў скліканы з ініцыятывы віленскага ваяводы М. Радзівіла Рудога. У ім узялі ўдзел вышэйшыя ўрадоўцы дзяржавы і тыя магнаты, хто валодаў маёнткамі ў Падляшшы і Валыні: віленскі біскуп Валерыян Пратасевіч, луцкі біскуп Вікторын Вірбіцкі, М. Радзівіл Руды, віленскі кашталян і найвышэйшы гетман ВКЛ Рыгор Хадкевіч, трокскі ваявода Стэфан Збаражскі, трокскі кашталян Юры Хадкевіч, Я. Хадкевіч, брацлаўскі ваявода і палявы гетман ВКЛ Раман Сангушка, менскі ваявода Габрыэль Гарнастай, кіеўскі кашталян Павел Сапега, наваградскі кашталян Рыгор Валовіч, А. Вало-віч, М.К. Радзівіл Сіротка. На з'ездзе перамаглі прыхільнікі аднаўлення пера-моў з Польшчай, прадстаўленыя перш за ўсё Хадкевічамі. У Вільні былі выпра-цаваны кампрамісныя ўмовы уніі ("Артыкулы да уніі"): літвіны згаджаліся на адзінага караля і вялікага князя, агульную знешнюю палітыку, супольныя сеймы пры захаванні, аднак, асобных сеймаў ВКЛ, а таксама патрабавалі вяр-тання Княству Падляшша і Валыні. Пад "Артыкуламі..." стаялі подпісы Вале-рыяна Пратасевіча, Рыгора, Юрыя і Яна Хадкевічаў, якія заяўлялі, што схіляць і астатніх да падпісання гэтага дакумента. Подпіс М. Радзівіла Рудога там так і не з'явіўся. Ён, верагодна, застаўся на больш жорсткіх пазіцыях у пытанні пера-моў з палякамі і гаспадаром. У Люблін было накіравана спецыяльнае пасольс-тва на чале з Янам Хадкевічам. У яго склад таксама ўвайшлі віцебскі кашталян Павел Пац, Астафей Валовіч, падчашы ВКЛ Мікалай Кішка і крайчы ВКЛ Крыш-тоф Радзівіл Пярун (сын М. Радзівіла Рудога).

5 красавіка пасольства ВКЛ прыехала ў Люблін. Выступаў з прамовай перад Жыгімонтам Аўгустам, польскімі сенатарамі і пасламі Ян Хадкевіч, які патлумачыў прычыну ад'езду з Любліна прадстаўнікоў Княс­тва. Староста жамойцкі спасылаўся на тое, што земскія паслы атрымалі на павятовых сеймі-ках наказы заключыць унію не на аснове старых прывілеяў, а на аснове "сар-дэчнага братэрства". Таму, не прыйшоўшы да згоды з польскім бокам і выкон-ваючы сеймікавыя інструкцыі, літвіны пакінулі сейм. Далей, Ян Хадкевіч патра-баваў вярнуць Княству Валынь і Падляшша і даказваў даўнюю прыналежнасць гэтых зямель да ВКЛ: яны заўжды былі ўласнасцю Княства, сам Жыгімонт Аў-густ прысягнуў захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы.

Літвіны пацвердзілі, што яны не супраць уніі, якая захавае іх правы і роў-насць паміж дзяржавамі, таму прасілі даць ім яе праект, каб абмеркаваць яго на сейміках у Княстве, а затым на новым супольным сейме завяршыць справу уніі. Дарэчы, у гэтай прамове Ян Хадкевіч падкрэсліў асноўную прычыну, што штурхала літвінаў да аб'яднання з Польшчай, і галоўную небяспеку, якую яны бачылі ў уніі.

Аднак Жыгімонт Аўгуст не пагадзіўся з ідэяй склікання новага сей­ма. Верагодна, гаспадар апасаўся, што паны-рада ВКЛ у чарговы раз імкнуцца лю-бым чынам зацягнуць і адкласці заключэнне уніі. Ён прызначыў у ВКЛ павято-выя сеймікі на 10 мая, а 30 мая прадстаўнікі Княс­тва мусілі прыехаць у Люблін. Выказваючы незадавальненне паводзінамі літвінаў, Жыгімонт Аўгуст спраба-ваў уплываць на павятовую шляхту ВКЛ, каб тая заняла адрозную ад магнатэ-рыі пазіцыю і абрала прыхільных да уніі паслоў.

Тым часам у Любліне чакалі прысягі ад валынян, якія ў адрозненне ад прадстаўнікоў Падляшша імкнуліся гэтай працэдуры пазбегнуць ці як мінімум адцягнуць яе. Магутныя магнацкія фаміліі Астрожскіх, Збаражскіх, Вішнявецкіх, Чартарыйскіх займалі пазіцыю чакання. Неабходна адзначыць, што і некато-рыя сенатары Падляшша былі супраць інкарпарацыі ў склад Польшчы: 2 мая падляшскі ваявода Васіль Тышкевіч і падляшскі кашталян Рыгор Трызна былі нават пазбаўлены сваіх пасад за адмову прынесці прысягу, сын трокскага ваяводы Пётр Збаражскі прысягнуў толькі 21 мая. Працэс прынясення прысягі цягнуўся са спрэчкамі ад 23 мая да 1 чэрвеня. 26 мая прысягнулі Астафей Вало-віч і Стэфан Збаражскі, але толькі як уладальнікі маёнткаў на Валыні і Падляш-шы, а не як урадоўцы Княства.

Адчуўшы слабасць ВКЛ, польскі бок пайшоў яшчэ далей. Пачалі гучаць галасы, што да Валыні таксама належаць Кіеў, Берасце, Пінск, Кобрын, а зна-чыць і іх трэба інкарпараваць у склад Каралеўства, таксама з'явілася ідэя ад-даць Прусіі Жамойць, калі літвіны не пойдуць на заключэнне уніі. 28 мая мар-шалак пасольскай ізбы Станіслаў Чарнкоўскі заявіў, што Кіеў і ўся Кіеўская зям-ля належаць Каралеўству, а 5 чэрвеня Жыгімонт Аўгуст далучыў Кіеўшчыну да Польшчы. Магчымасці для палітычнага манеўру прадстаўнікі Княства фактыч-на не мелі. Пасля далучэння да Кароны Падляшша, Усходняга Падолля, Валыні і Кіеўшчыны тэрыторыя ВКЛ скарацілася амаль да сучасных зямель Літвы і Беларусі, значная частка якіх была акупавана маскоўскім войскам. Апынуўшы-ся ў такім крытычным становішчы, літвіны былі вымушаны пайсці на ўступкі.

Першыя радныя паны ВКЛ прыбылі ў Люблін ужо 4 чэрвеня. Дэлегацыя Княства была прадстаўлена 25 раднымі панамі. 3 першых асоб дзяржавы на сейме не з'явіліся толькі віленскі біскуп В. Пратасевіч (па стане здароўя) і віленскі ваявода М. Радзівіл Руды. Прыехалі амаль усе ваяво­ды і кашталяны ВКЛ, за выключэннем полацкіх, віцебскіх і мсціслаўскіх. Адсутнасць ваяводаў і кашталянаў з гэтых зямель на сейме ў Любліне можна растлумачыць хутчэй за ўсё патрэбай пільнаваць паўночна-ўсходнія межы ВКЛ ад нападу маскоўскіх войск. Прыбылі на сейм амаль у поўным складзе земскія паслы ВКЛ, акрамя паслоў Полацкага ваяводства, затое былі прадстаўнікі Смаленскага ваяводс-тва.

Пасля напружаных спрэчак 27 чэрвеня Ян Хадкевіч ад імя паноў-рады і паслоў ВКЛ згадзіўся на унію, але унёс прапанову захаваць для ўнутраных спраў краіны пячатку Княства, пакінуць Інфлянты ў валоданні ВКЛ і не ўзгад-ваць кантумацыйны прывілей, г.зн. запіс аб тым, што літвіны прыехалі на сейм па загадзе Жыгімонта Аўгуста.

Асноўнай прычынай, якая штурхала палітычны народ ВКЛ да уніі з Поль-шчай, была небяспека знешняй агрэсіі, перш за ўсё з боку Маскоўскай дзяржа-вы. Усе станы ВКЛ, і магнатэрыя, і шляхецтва, былі зацікаўлены ў саюзе з Поль-шчай. Яны бачылі ў ім сродак выйсця з таго цяжкага становішча, у якім апыну-лася Княства з-за Інфлянцкай вайны. Трэба таксама памятаць, што эліты ВКЛ і КП ужо амаль два стагоддзі былі шчыльна звязаны паміж сабой культурна, генеалагічна, эканамічна, а з 1564-1566 гг. дзве краіны сталі падобнымі і ад-носна дзяржаўнага ладу. Польшча была натуральным і бліжэйшым саюзнікам. Прыхільнікам уніі быў і Жыгімонт Аўгуст.

2. Прысягай сенатараў і паслоў Каралеўства Польскага і ВКЛ 1 ліпеня 1569 г. быў зацверджаны акт дзяржаўнай уніі паміж краінамі і ўтворана Рэч Паспалітая (РП). У цэлым, умовы саюзу адпавядалі тым, што былі вызначаны ў прывілеі Жыгімонта Аўгуста 24 сакавіка 1569 г. Згодна з прывілеем аб уніі ад 1 ліпеня, адзіны кароль польскі і вялікі князь літоўскі абіраўся супольна Княст-вам і Каралеўствам. Асобнае выбранне (элекцыя) і ўзвядзенне на пасад вяліка-га князя было ліквідавана. Месцам абрання вызначылі Польшчу, а каранацыі – Кракаў. Адсутнасць прадстаўнікоў якога-небудзь суб'екта дзяржавы не было перашкодай для выбараў, галоўнае – каб усе бакі былі запрошаны на элек-цыю. ВКЛ захоўвала тытул і ўсе свае ўрады ў непарушнасці. Вышэйшым прад-стаўнічым органам дзяржавы стаў супольны вальны сейм. Скліканне асобных сеймаў як у ВКЛ, так і ў КП забаранялася. Замест іх павінны былі збірацца толькі агульныя сеймы ў Польшчы, дзе каралю і сенатарам Кароны і Княства здавалася б найбольш зручным. Гарантавалася, што крэпасці і землі, занятыя ворагам, будуць вернуты былым уладальнікам. Заключэнне міжнародных дамоў і адпраўка замежных пасольстваў мелі адбывацца толькі са згоды абодвух народаў, а перамір'і ці пагадненні, шкодныя любому суб'екту Рэчы Паспалітай, скасоўваліся. Манета ў ВКЛ і Каралеўстве Польскім павінна была быць аднолькавай вагі, формы, пробы і з аднолькавым надпісам; палякі ў Княстве, а літвіны ў Кароне маглі атрымліваць уладанні ўсялякім чынам; экзе-куцыя ўладанняў каралеўскага стала на ВКЛ не распаўсюджвалася, a іх раздача ў Княстве з гэ­тага часу спынялася.

Такім чынам, як сцвярджаў прывілей, Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае з'яўляліся адзіным, непадзельным целам, а такса­ма адной супольнай Рэч Паспалітай, у якой дзве дзяржавы і два народы аб'ядноўваліся ў адзін народ і адну дзяржаву. Аднак на гэтым Люблінскі сейм не скончыўся. 2 ліпеня адбылося сумеснае пасяджэнне сенатараў ВКЛ і КП. Гэты дзень можна лічыць пачаткам першага вальнага сейма Рэчы Паспалітай. На сейме трэба было разгледзець пытанні, якія не ўвайшлі ў прывілей на унію і былі адкладзены да супольных нарад. Такімі пытаннямі былі: арганізацыя абароны ВКЛ (паспа-літым рушэннем ці наёмным войскам), чаканка новай аднолькавай манеты ў РП, прысяга прадстаўнікоў Інфлянтаў (зараз ці на наступным сейме), адпраўка пасольства да вялікага князя маскоўскага Івана IV, захаванне кампетэнцыі ўра-даў ВКЛ, вызначэнне месца склікання супольных сеймаў, спосабу і месца абрання караля, забеспячэнне нашчадкаў Жыгімонта Аўгуста, месца княскіх родаў ВКЛ у сенаце РП.