Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Тэма 5

.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
115.2 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Факультэт”Завочнай вячэрняй і дыстанцыйнай адукацыі”

Спецыяльнасць “Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій”

Кантрольная работа па Гісторыі Беларусі.

Тэма 5: “Крэўская Унія. Грамадзянская вайна 1386–1392 гг.

у Вялікім Княстве Літоўскім”.

Выканаў:

Праверыла: Куракевич Наталия Ивановна

План:

1. Крэўская унія 1385 г. – інкарпарацыя Вялікага княства Літоўскага ў Польскую Карону на “ўсе часы”.

2. Грамадзянская вайна 1386–1392 гг. у Вялікім княстве Літоўскім. Гарадзельская унія 1413 г.

Перад тым як асвяціць пытанні маёй кантрольнай работы я б хацеў расказаць прычыны і перадумовы гэтых вялікіх падзей не толькі ў нашай гісторыі, але і гісторыі некаторых краін.

Унутрыпалітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага складалася пад уздзеяннем розных фактараў: барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі літоўскай дынастыі, далейшай эскалацыі літоўскага ўплыву на заходнерускія землі, а таксама пад уздзеяннем супярэчнасцей на этнічнай, рэлігійнай, маёмаснай і прававой аснове. Аказвалі ўплыў і асаблівасці знешнепалітычнай сітуацыі. У выніку гэтага велікакняжацкая ўлада ў XIV – XVI стст. Не раз знаходзілася ў палітычным крызісе, што пагражала распадам дзяржаве. Якія былі прычыны гэтых крызісаў, якімі шляхамі яны пераадольваліся і як гэта адбівалася на становішчы беларускіх зямель, я зараз разгледжу.

На першым часе пасля ўваходжання заходнерускіх зямель у склад Вялікага Княства Літоўскага яшчэ захоўваліся іх адносная аўтаномнасць, унутраны лад і самабытнасць. Нашчадкі рускіх князёў дынастыі Рурыкавічаў, якія засталіся на сваіх месцах, прадаўжалі кіраваць мясцовым грамадствам разам са сваімі баярамі. Такімі былі князі Лукомскія, Друцкія, Вяземскія, Адаеўскія, Варатынскія і інш. Вялікае Княства Літоўскае ў XIV ст. уяўляла сабой кангламерат паасобных зямель і ўладанняў, якія былі аб’яднаны толькі тым, што падпарадкоўваліся вярхоўнай уладзе вялікага князя літоўскага. У астатнім заходнерускія князі былі поўнымі гаспадарамі ў сваіх уладаннях.

Паступова сітуацыя пачала змяняцца не на карысць беларускіх і іншых заходнерускіх княстваў. Гэта было выклікана шэрагам прычын: барацьбой за ўладу ў Вялікім княстве пасля смерці Гедыміна, імкненнем велікакняжацкага прастола да цэнтралізацыі дзяржавы, спробамі ўмацаваць пануючае становішча ў ёй літоўскіх феадалаў, прынізіць былую ролю і значэнне старажытнарускай дынастыі. Апошняе дасягалася рознымі спосабамі. Вялікую ролю адыгрывала сістэма зямельных падараванняў, якой надавалася важнае палітычнае значэнне. Гедымін яшчэ пры жыцці раздаваў сынам нанова далучаныя землі на правах удзельнага княжання. Пасля яго смерці ўсё Вялікае Княства Літоўскае было падзелена на восем удзелаў. Сем з іх выпалі сынам Гедыміна: Манівіду, Нарымунту, Карыяту, Альгерду, Кейстуту, Любарту і Ейнуту. Восьмы , Полацкі надзел, быў аддадзены пляменніку Гедыміна – Любку. Унукі і праўнукі Гедыміна таксама валодалі заходнерускімі землямі. Сыны Альгерда атрымалі: Андрэй – Полацкае княства, Дзмітрый – Бранскае, Канстанцін – Чарнігаўскае, Уладзімір – Кіеўскае. На Валыні (у Луцку) працягваў правіць брат Кейстута Любарт - Дзмітрый Гедымінавіч. У меншых валынскіх гарадах сядзелі сыны Нарымунта і Карыята. У княстве Пінскім і Свіслацкім правілі Нарымунтавічы, а ў Заслаўі – сыны і ўнукі Еўнута. Свідрыгайла, сын Альгерда, атрымаў дараванай граматай 1387 г. на Беларусі вялікія землі ад свайго брата Ягайлы: “…город Менск… совсеми людми и с землю и со всякою пошлиною и с доходом и князи служэбныя”, а таксама г. Полацк з усімі валасцямі, воласці Свіслач, Бабруйск, Рэчыцу, Прапойск, Любашына, Ігумен, Лагойск і іншыя гарады і сёлы ” с людми и со усе доходы”. Вялікія ўладанні атрымаў у 1384 г. у Гародненскай і Берасцейскай Землях сын Кейстута Гедымінавіча Вітаўт яшчэ да таго, як стаў вялікім князем.

Некаторыя літоўскія князі і ўплывовыя баяры, што з’яўляліся спачатку прадстаўнікамі цэнтральнай улады ў беларускіх землях (намеснікамі, старостамі) ці прыдворнымі, сталі з цягам часу буйнымі зямельнымі ўладальнікамі (Радзівілы, Кежгайлы, Гаштольды, Насуты, Сангушкі і іншыя). Значнымі ўладаннямі (з наступленням каталіцтва) у канцы XIV – XV стст. Была адорана каталіцкая царква, у прыватнасці епіскапства Віленскае.

Пашыраліся таксама ўладанні беларускіх (Сапегі, Ільінічы, Валовічы, Тышкевічы) і ўкраінскіх (Астрожскія, Хадкевічы) феадалаў, якія праявілі вернасць уладарнай літоўскай дынастыі.

Насаджэнне літоўскага землеўладання мела на мэце пашырыць сацыяльную базу велікакняжацкай улады, прывязаць славянскія землі шчыльней да цэнтра. Але павелічэнне прыватных уладанняў мела для цэнтральнай улады і пабочныя вынікі, бо, раздаючы землі, вялікі князь змяншаў свае ўласныя зямельныя ўладанні (гаспадарскі дамен). А гэта скарачала матэрыяльную аснову яго улады ўнутры краіны. У той жа час узвышэнне эканамічнай ролі буйнога літоўскага баярства вяло да ўзвышэння яго палітычнай ролі, што, у сваю чаргу, замацоўвала федэратыўныя тэндэнцыі ў структукры дзяржавы. Такім чынам, тэндэнцыя да федэралізацыі з’явілася вынікам насаджэння літоўскага ўплыву ў заходне – рускіх землях і была ў пэўнай ступені прымусовай з боку цэнтральнай улады, паколькі ўлічвала поліэтнічны характар дзяржавы і моц рускага кампанента. Але закладзены з самага пачатку існавання Вялікага Княства Літоўскага вялікі хіб у бок федэралісцкіх пачаткаў не мог не выклікаць у велікакняжацкай улады ўзнікненне супрацьлеглай тэндэнцыі ў палітыцы – да цэнтралізацыі.

Правесці яе ў жыццё спрабавалі нашчадкі Гедыміна. Барацьба цэнтралісцкіх і федэратыўных пачаткаў пранізвае ўсё ўнутрыпалітычнае жыццё Вялікага Княства Літоўскага ў XIV – XVI стст. Вынікам гэтай барацьбы і былі крызісы дзяржаўнай улады, што пагражалі распадам дзяржавы.

Першы крызіс узнік неўзабаве пасля смерці Гедыміна (1341). Той завяшчаў велікакняжацкі прастол свайму сярэдняму любімаму сыну Еўнуту. Гэта непрыйшлося даспадобы яго старэйшым братам, ды і па палітычных якасцях Еўнут быў не на вышыні. У выніку браты адмовіліся падпарадкоўвацца яго ўладзе, дзяржава знаходзілася на мяжы распаду, чым адразу скарысталіся суседзі: польскі кароль пра свае прэтэнзіі на Валынь, на паўночным захадзе два нямецкія ордэны рыхтаваліся да вялікага паходу на Літву. Крытычная сітуацыя скончылася дзяржаўным пераваротам. У змову ўвайшлі два найбольш моцныя з братоў Еўнута: Альгерд і Кейстут. Еўнут быў звергнуты. На велікакняжацкі прастол быў узведзены Альгерд, які паабяцаў дзяліць з Кейстутам пароўну ўладу і ўсё, што яны “придобудут, город ли, волость ли и быть с ним до живота в великой милости и любви”. Тэрыторыя дзяржавы была падзелена на дзве вялікія часткі: уся усходняя была пад уладай Альгерда, заходняя належала Кейстуту.

У Вялікім Княстве Літоўскім склаўся своеасаблівы дуалізм вярхоўнай улады, які падпарадкаваў астатніх Гедымінавічаў. Саюз двухкнязёў аказаўся надта моцны дзякуючы іх уладанняў, асабістым якасцям і сяброўству. Гэты саюз быў надзвычай плённы . Як сведчаць крыніцы, Альгерд і Кейстут добра дапамагаў адзін аднаму. Альгерд пераўзыходзіў сваіх братоў розумам, палітычнай прадбачлівасцю і дзейсным характарам. Летапісцы тлумачаць гэта даволі “рэдкімі для тагачасных князёў якасцямі”: “вялікай цвярозасцю”, абсалютным устрыманнем ад усялякіх хмяльных напояў – віна, піва, мёду. Альгерд быў жанаты на рускай князёўне і доўгі час жыў у сваім “рускім” надзеле, “засвоіў сабе рускую народнасць” і спавядаў праваслаўе. Кейстут, наадварот, застаўся чыстым ліцвінам – язычнікам і быў вельмі папулярны сярод літоўцаў. Вылучаўся адкрытым добразычлівым характарам і вялікай адвагай.

Пакуль жылі абодва браты, палітычнае жыццё ў дзяржаве было стабільнае. Яны дасягнулі шмат чаго ва ўмацаванні цэнтралісцкіх пачаткаў у дзяржаве і ў панаванні над заходнімі землямі Русі. Шырока выкарыстоўваліся ваенна - палітычныя, культурна-рэлігійныя сілы падданых ім зямель. Арганізацыя праваслаўнай царквы была пастаўлена на службу іх інтарэсам. Не толькі Альгерд і яго сыны былі хрышчонымі, але і многія князі і баяры прынялі праваслаўе. Да таго ж абвостраная барацьба, якую вяла Літоўска-Руская дзяржава са знешнімі ворагамі, галоўным чынам з немцамі, не схіляла асобныя яе часткі да сепаратызму. Але становішча потым пачало мяняцца. 3 другой паловы XIV ст. выразна ўзрастае роля буйных зямельных уласнікаў літоўскага паходжання ў палітычным жыцці дзяржавы. Гэта супярэчыла інтарэсам і імкненням беларускіх, украінскіх і рускіх феадалаў і закладвала асновы новага палітычнага канфлікту. Пачалася барацьба за большую долю феадальнай рэнты і эканамічныя прывілеі, за палітычныя правы, а галоўнае — барацьба супраць палітычнай цэнтралізацыі Вялікага княства Літоўскага.

Новы палітычны крызіс узнік у 1377 г. пасля смерці Альгерда. Згодна з папярэдняй дамоўленасцю з Кейстутам, пасля смерці братоў іх месцы на тронах павінны былі заняць іх любімыя сыны: Ягайла - замест Альгерда, Вітаўт - замест Кейстута. Таму пры падтрымцы Кейстута на велікакняжацкі прастол быў узведзены Ягайла. Ен, як і бацька, сваёй галоўнай мэтай ставіў стварэнне трывала аб'яднанай пад яго ўладай цэнтралізаванай дзяржавы, што адпавядала інтарэсам і літоўскай арыстакратыі. Але гэта задача была для Ягайлы надта няпростай па трох прычынах. Па - першае, напачатку рэальную ўладу Ягайла меў толькі на тэрыторыі свайго бацькі Альгерда. У Троках і ўсёй заходняй частцы Вялікага княства Літоўскага кіраваў стары Кейстут, які хаця фармальна і прызнаў верхаўладдзе пляменніка, але ж меў вялікі аўтарытэт і рэальную ўладу. Па-другое, у Ягайлы існавалі і праблемы дынастычнага характару. Андрэй Полацкі як старэйшы сын Альгерда прэтэндаваў на велікакняжацкі прастол. Па - трэцяе, узмацнялася апазіцыя з боку заходнерускіх княстваў, якія былі незадаволены палітыкай цэнтралізацыі і былі супраць ідэі поўнага палітычнага зліцця з Літвой. Гэтыя землі яшчэ з часоў феадальнай раздробленасці склаліся ў моцныя палітычныя арганізмы, якім звыкла было жыць самастойным жыццём, да таго ж яны былі больш эканамічна развітыя. Пры гэтым не мелі патрэб у цэнтралізацыі не толькі князі Рурыкавічы, якія засталіся дзе-нідзе, але і правіўшыя тут Гедымінавічы, якія адчулі смак самастойнасці. У заходнерускіх княствах выспяваў шырокі грамадска-палітычны рух, скіраваны супраць умацавання ўлады Вялікага Князя Літоўскага. Узначаліў гэты рух на першым этапе Андрэй Полацкі.

У 1377 г. Ягайла спрабуе пазбавіць Андрэя Полацкага ўдзелу. Андрэй уцякае ў Пскоў, дзе яго другі раз абіраюць князем (першы раз - у 1342 г.). Затым для барацьбы з Ягайлам Андрэй Полацкі ўступаў ў саюз з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам Данскім. Яго саюзнікамі сталі таксама смаленскі князь, Вялікі Ноўгарад і Лівонскі ордэн. Андрэй Альгердавіч пагражае вайной Літве, над галавой Ягайлы збіраюцца хмары. Да таго ж не без дапамогі прыбліжаных і нямецкага ордэна ў яго сапсаваліся адносіны з дзядзькам Кейстутам (ордэн нажываў сабе дывідэнды на ўнутраных усобіцах у Вялікім Княстве Літоўскім). Паміж Ягайлам і Кейстутам разгарэліся спрэчкі, і ў 1381 г., выкарыстаўшы барацьбу вялікага князя за Полацк, Кейстут захапіў вярхоўную ўладу ў дзяржаве. Наступіў новы палітычны крызіс.

Праз год узяты ў палон Ягайлам у Крэўскім замку Кейстут быў задушаны ў цямніцы. Ягайла, каб утрымацца на велікакняжацкім прастоле, па прыкладу бацькі паспрабаваў сябраваць з адным са сваіх братоў — Скіргайлам. Скіргайлу былі падараваны Полацкая і Трокская землі. Але палачане не пагадзіліся з такім рашэннем. У 1381 г. яны паднялі паўстанне, якое доўжылася некалькі месяцаў. Як сведчаць крыніцы, жыхары Полацкай зямлі выганяюць Скіргайлу, заяўляючы, што не хочуць мець сваім князем язычніка. На самой справе праблема была не ў рэлігійных адрозненнях, а ў тым, што Скіргайла разам з Ягайлам былі носьбітамі зусім іншай палітычнай арыентацыі. Па­лачане абаранялі мясцовыя інтарэсы свайго баярства і гарадскіх вярхоў. У 1381 г. у Полацк вярнуўся князь Андрэй Альгердавіч.

Меў месца і яшчэ адзін фактар, што супрацьстаяў цэнтралізатарскім імкненням Вялікага Князя Літоўскага. Пасля разгрому татар у 1380 г. на Куліковым полі, у якім браў удзел Андрэй Полацкі, у заходнерускіх княствах узмацняецца прыхільнасць да Масквы. Яе значэнне як буйнога цэнтра і ўмацавальніка Паўночна-Усходняй Русі ўзрастае. Тэндэнцыя схільнасці да Масквы сур'ёзна непакоіла літоўскіх феадалаў і адбівалася на фарміраванні знешнепалітычнага курсу дзяржаўнай улады. Быў прапанаваны метад яе нейтралізацыі праз саюз паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім. Пачаліся перамовы аб шлюбе Ягайлы з дачкой Дзмітрыя Данскога. Праект пагаднення не толькі прадугледжваў прыняцце Літвой праваслаўнай веры, але і ўтрымліваў важны палітычны пункт: "а вялікаму князю Ягайлу быці ў іх волі". Ягайлу прапаноўвалі правы "малодшага брата", васала Дзмітрыя. Літоўскія князі і баяры палічылі такі саюз небяспечным для сябе і адхілілі яго.

Ягайла не змог перамагчы цэнтрабежныя тэндэнцыі і адолець палітычны крызіс сваімі сіламі. Саюз з Масквой не адбыўся. Тады ён робіць стаўку на іншую знешнюю сілу - Польшчу. К канцу XIV ст. складваюцца ўмовы збліжэння Вялікага княства Літоўскага і Польшчы. Гэтага патрабавала агульная знешняя небяспека - агрэсія Тэўтонскага ордэна. У будучым саюзе кожны бок меў яшчэ і свой унутраны інтарэс. Ягайла хацеў у Польшчы атрымаць падтрымку для барацьбы з палітычнай апазіцыяй у заходнерускіх землях супраць узмацнення цэнтральнай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім, пераадолець яе прыхільнасць да Маскоўскага княства, умацаваць уладу і становішча (сын Кейстута Вітаўт рыхтаваўся да барацьбы за ўладу), а таксама прадоўжыць экспансію на Русь, каб пашырыць крыніцы даходаў і умацаваць матэрыяльную базу сваёй улады. Польскія феадалы таксама пры дапамозе саюзу з Вялікім княствам Літоўскім хацелі вырашыць некаторыя свае праблемы: засцерагчы сябе ад дужага і небяспечнага суседа, а таксама пашырыць свае ўладанні за кошт княства. Яны прэтэндавалі на Валынь, Падолію і Галіцкую Русь.

У 1382 г. польскі кароль, які не меў нашчадка, памёр. Пасля двухгадовых спрэчак польскія феадалы абвясцілі каралевай яго малодшую дачку Ядвігу. Яны спадзяваліся, што яе мужам будзе вялікі князь літоўскі Ягайла, які пасля шлюбу стане і каралём польскім. У 1385 г. у Крэве былі выпрацаваны ўмовы дзяржаўна-прававога аб'яднання Літвы і Польшчы. На іх падставе 14 жніўня 1385 г. было падпісана пагадненне з Польшчай, вядомае пад назвай Крэўскай уніі. 3 боку Літвы унію падпісалі Ягайла і яго браты Скіргайла, Карыбут, Лінгвен, Вітаўт. Яны паабяцалі назаўсёды далучыць свае землі, літоўскія і рускія, да Кароны Польскай. Ягайла абавязаўся прыняць каталіцтва разам з братамі і ўсімі сваімі падданымі.

У 1386 г. на Люблінскім сейме Ягайла быў абраны польскім каралём. У тым жа годзе ў Кракаве ён прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў, быў павенчаны з польскай каралевай Ядвігай, затым каранаваны.

Умовы уніі 1385 г. былі на руку польскай знаці, але не задавальнялі ні літоўскіх, ні тым больш заходнерускіх, у тым ліку і беларускіх, феадалаў. Чаму? Унія была не чым іншым, як інкарпарацыяй Вялікага княства Літоўскага ў Карону Польскую на "ўсе часы". Самастойнае існаванне княства перапынялася, яно злівалася з Польшчай у адзіны палітычны арганізм пад верхаўладдзем апошняй. Невыпадкова пасля каранацыі Ягайлы ў Кракаве з усіх літоўска-рускіх князёў была ўзята прысяга на вернасць каралю, каралеве і Кароне Польскай. Надзельныя князі станавіліся васаламі Польшчы і гублялі сваю самастойнасць.

Пракаталіцкая палітыка Ягайлы адыграла ролю ў фарміраванні апазіцыі ўнутры Вялікага Княства Літоўскага, асабліва на беларускіх, украінскіх і рускіх землях. Ягайла 20 лютага 1387 г. выдаў грамату, у адпаведнасці з якой літоўскім феадалам дараваліся вялікія маёмасныя прывілеі і асабістыя правы пры ўмове прыняцця каталіцтва. На пра-васлаўных гэтыя прывілеі не распаўсюджваліся. Другой граматай (ад 22 лютага 1387 г.) была абумоўлена магчымасць заключэння шлюбаў паміж католікамі і праваслаўнымі толькі ў выпадку пераходу апошніх у каталіцтва. Уладанні каталіцкай царквы вызваляліся гэтай граматай ад усіх падаткаў і павіннасцей. Усё гэта спрыяла ўмацаванню становішча літоўскіх феадалаў - католікаў у палітычным жыцці дзяржавы.

Ягайла выкарыстаў новыя палітычныя магчымасці і пачаў каталіцкую экспансію на беларускія і іншыя заходнерускія землі. Касцёлы і каталіцкія ордэны, заснаваныя ў многіх гарадах і вёсках Беларусі, сталі яе фарпостамі. Акаталічванне закранала ўжо інтарэсы не толькі вярхоў, але і шырокіх колаў праваслаўнага насельніцтва. Так узнік буйны грамадска - палітычны рух, які быў скіраваны супраць польска - літоўскай уніі і караля Ягайлы з яго унітарнай пракаталіцкай палітыкай.

Ізноў цэнтрам руху стаў Полацк. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч адмовіўся ад прынясення прысягі на вернасць каралю Ягайлу, каралеве Ядвізе і Кароне Польскай, разам са смаленскім князем Святаславам Іванавічам стаў на чале руху. У лютым 1386 г. Андрэй заключыў саюз з лівонскімі рыцарамі і пачаў ваенныя дзеянні. Ім былі заняты гарады і замкі Дрыса, Друя, Лукомль. Святаслаў Смаленскі аблажыў Мсціслаў, Віцебск і Оршу. У той жа час у межы Вялікага Княства Літоўскага уварваліся лівонскія крыжакі і дайшлі да Вільні і Ашмян. Каралеўскае войска на чале з князем Скіргайлам рушыла пад Мсціслаў, дзе 29 красавіка 1386 г. адбылася бітва з войскам Святаслава Іванавіча, у якой пацярпелі паражэнне смаляне. Князь Святаслаў і яго брат Іван загінулі. У Смаленску быў пасаджаны князем сын Святаслава Юрый, якога прымусілі прынесці прысягу на вернасць каралю Ягайлу і яго брату Скіргайлу.

У сакавіку 1387 г. пачаўся вялікі паход Скіргайлы на Полацк. Горад быў узяты. Полацкі князь Андрэй Альгердавіч трапіў у палон і быў адпраўлены ў Польшчу, дзе знаходзіўся ў зняволенні да 1394 г. Яго блізкія паплечнікі на беларускіх землях былі пазбаўлены маёмасці і пакараны смерцю. Граматай ад 28 красавіка 1387 г. Ягайла санкцыяніраваў перадачу Полацкай і іншых беларускіх зямель Скіргайлу. Такім чынам, быў нанесены значны ўдар па надзельным статусе названых тэрыторый. Так няўдала скончыўся першы этап супраціўлення беларускіх феадалаў уніі з Польшчай.

На другім этапе рух узначаліў князь Вітаўт, сын Кейстута Гедымінавіча. Барацьба Вітаўта з Ягайлам працягвалася з 1389 па 1392 г. і была накіравана на адстойванне дзяржаўнага суверэнітэту Вялікага Княства Літоўскага.

Вітаўт абапіраўся на літоўска - беларускае баярства, а ў шэрагу выпадкаў і на шырокія колы насельніцтва. Галоўнай сілай Ягайлы было польскае войска (ці польскія палкі), але часам на яго баку ваявалі літоўскія і рускія дружыны. Жорсткая барацьба вялася з пераменным поспехам і скончылася заключэннем пагаднення 5 жніўня 1392 г. у маёнтку Вострава каля г. Ліды. Востраўскае пагадненне аб падзеле ўлады паміж Ягайлам і Вітаўтам значна карэкціравала Крэўскую унію, Вялікаму княству Літоўскаму было гарантавана адасобленае дзяржаўнае існаванне, але ў саюзе з Польшчай і пад верхаўладдзем польскага караля. Вітаўт быў прызнаны вялікім князем літоўскім, яму былі вернуты ўсе спадчынныя ўладанні: Трокі, Гародня, Бярэсце і Луцкая зямля. Вітаўт даў клятву быць верным каралю, каралеве і Кароне Польскай.

Беларускія феадалы асабістым удзелам у барацьбе з Ягайлам спадзяваліся ўмацаваць свае правы надзельных уласнікаў. Далейшае развіццё падзей было не на іх карысць. Вітаўт спадзяваўся ўмацаваць свае пазіцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім з дапамогай цэнтралізацыі дзяржавы. Галоўную стаўку пры гэтым ён зрабіў на літоўскіх феадалаў. Каб зняць апазіцыю цэнтралізатарскай палітыцы, Вітаўт вырашыў сілай зброі ліквідаваць сістэму спадчыннага надзельнага княжання. Інстытут княжання быў заменены інстытутам намесніцтва. Намеснікамі ў заходнерускія княствы прызначаліся прадстаўнікі Цэнтральнай улады, пераважна літоўскага паходжання. Але ж поўнай цэнтралізацыі Вітаўту дасягнуць не ўдалося. Некаторыя надзельныя княствы працягвалі адстойваць сваю незалежнасць, атрымалі абласныя прывілеі ў якасці гаранта сваіх правоў. Асабліва доўгі час супраціўлялася Смаленская зямля. Тым не менш Вітаўту ўдалося дасягнуць пэўных поспехаў ва ўмацаванні свайго становішча. А перамога ў Грунвальдскай бітве 1410 г., дзе войскі Вялікага Княства Літоўскага адыгралі вызначальную ролю, узняла палітычны прэстыж дзяржавы і адлюстравалася на асабісгым статусе Вітаўта. Выкарыстоўваючы гэтыя поспехі, Вітаўт робіць спробы перапыніць васальныя адносіны з Каронай Польскай, даеягнуць поўнага суверэнітэту, ажно да стварэння асобнага каралеўства.

Паміж Ягайлам і Вітаўтам пачаліся новыя перамовы, якія скончыліся падпісаннем у 1413 г. Гарадзельскай уніі, Гарадзельская унія ў адрозненне ад Востраўскага пагаднення юрыдычна аформіла палітычную самастойнасць Вялікага княства Літоўскага, але ўсё роўна пад уладай польскага караля. Тут выявілася пэўная дваістасць пазіцыі Вітаўта, а за ім і літоўскага баярства. 3 аднаго боку, яны былі надта зацікаўлены ў захаванні незалежнасці Вялікага княства Літоўскага, а з ей і сваёй манаполіі на ўладу ў ім. З другога боку, не маглі яны адмовіцца і ад пагаднення з Польшчай, паколькі перад імі стаялі тыя ж праблемы, як калісьці перед Ягайлам, якія штурхнулі яго на шлях уніі з ёй. Дабіцца цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацавання свайго прывілеяванага становішча без дапамогі польскіх феадалаў яны былі не ў стане і працягваць агрэсію на рускія землі не змаглі б. Таму Гарадзельскай граматай, выдадзенай Ягайлам і Вітаўтам, былі дараваны правы той частцы феадалаў, што прыняла каталіцтва і польскія гербы. У выніку польскія гербы прынялі 47 родаў літоўскага баярства (не толькі буйных, але і сярэдніх). Так вялікі князь рэкрутаваў ядро шляхецкага саслоўя, на якое думаў абапірацца пасля скасавання сістэмы спадчыннага надзельнага княжання. Было дэкларавана выключнае права літоўскіх феадалаў - католікаў займаць вышэйшыя пасады і знаходзіцца ў гаспадарскай радзе. Праваслаўныя феадалы беларускіх зямель апынуліся ў яшчэ больш нераўнапраўным становішчы. Імкненне літоўскіх феадалаў да далейшага ўзмацнення сваіх пазіцый вылілася ў ідэю стварэння літоўскага каралеўства. Да гэтага вялася вялікая падрыхтоўка. Задума каранацыі Вітаўта мела шырокі міжнародны рэзананс. Але ж яна не здзейснілася: перашкодзіла супрацьдзеянне кіруючых колаў Польшчы і смерць Вітаўта. Аднак сама ідэя працягвала жыць яшчэ доўга.

Пасля смерці Вітаўта (1480) Вялікім Князем Літоўскім стаў малодшы брат Ягайлы - северскі князь Свідрыгайла Альгердавіч. Яго палітыка была скіравана на замацаванне лініі на дзяржаўную самастойнасць Вялікага Княства Літоўскага. Пры гэтым Свідрыгайла спрабаваў пашырыць сацыяльную базу велікакняжацкай улады за кошт схілення на свой бок праваслаўных феадалаў беларускіх, украінскіх і рускіх зямель, дзе ён жыў шмат гадоў. Свідрыгайла княжыў на Падоліі, у Віцебску, на Северскай зямлі, працяглы час жыў у Маскоўскай дзяржаве, набыў там сяброў і сувязі. Застаючыся католікам, ён пачаў дапускаць да дзяржаўнага кіравання буйных праваслаўных землеўладальнікаў, дарыць ім замкі, насады.

Узрастанне пры Свідрыгайле палітычнай ролі заходнерускіх феадалаў выклікала незадаволенасць літоўскай арыстакратыі. Пры дапамозе Польшчы была арганізавана змова супраць вялікага князя. Свідрыгайлу ўдалося збегчы ў Полацк, дзе ён знайшоў падтрымку з боку мясцовых князёў і баяр. А вялікім князем літоўскім быў абвешчаны брат Вітаўта - Жыгімонт Кейстутавіч (1432). Ягайла зацвердзіў гэта абвяшчэнне. Жыгімонт у сваю чаргу граматай ад 15 кастрычніка 1432 г. ухваліў ўнію з Польшчай, раней скасаваную Свідрыгайлам. У Вялікім Княстве Літоўскім склалася сітуацыя, калі дзяржава аказалася падзеленай на дзве часткі, кожная з якіх мела свайго вялікага князя. На баку Жыгімонта былі ўсе літоўскія землі (Вільня, Коўна, Трокі, Жэмайція, а таксама Гародня). На баку Свідрыгайлы - князі, баяры і гараджане Полацкай, Віцебскай, Смаленскай, Северскай, Кіеўскай зямель, часткі Валыні і Усходняй Падоліі. Дапамогу Свідрыгайлу аказвалі тэўтонскія і лівонскія крыжакі, цвярскі князь, часам дапамагалі татары і малдаўскі гаспадар. Супрацьстаянне бакоў прывяло да грамадзянскай вайны (1432 -1436), якай ахапілй вялікую тэрыторыю Беларусі Украіны, Літвы.

Я лічу, што смерць вялікага князя Альгерда выклікала глыбокі ўнутраны разлад у Вялікім Княстве Літоўскім. Старэйшыя сыны Альгерда не пагадзіліся з тым, што віленскі пасад атрымаў Ягайла. Першым супраць гэтага выступіў Андрэй Полацкі, які стаў зацятым сапернікам Ягайлы. Згодніцтва апошняга з нямецкімі рыцарамі прывяло да таго, што стары Кейстут у 1381 годзе заняў Вільню, адабраў у свайго пляменніка ўладу і арыштаваў яго, але потым адпусціў на волю. А наступным летам ужо Ягайла пры падтрымцы нямецкіх рыцараў і месцічаў Вільні зняволіў дзядзьку ды замкнуў яго ў вежы Крэўскага замка, дзе 15 жніўня 1382 года князь быў задушаны. Сын жа Кейстутаў, Вітаўт, здолеў уцячы з няволі і знайшоў прыстанак у крыжацкім Мальбарку.

Захапіўшы вялікакнязеўскі пасад, Ягайла мусіў умацоўваць сваю ўладу, бо яго не прызнавалі князі Андрэй Полацкі, Зміцер Бранскі і самы галоўны сапернік - Вітаўт, які пачаў вадзіць у землі Вялікага Княства нямецкіх рыцараў. Толькі ўлетку 1384 года Ягайла і Вітаўт паразумеліся. Вітаўт вярнуўся з Прусіі, атрымаў сваю Гарадзеншчыну і Берасцейшчыну. Аднак Андрэй Полацкі разам з сваёй Полаччынай аддаўся пад апеку Інфлянцкага ордэна. Так што становішча, у якім апынулася Вялікае Княства, было вельмі складанае.

Каб умацавацца, Ягайла шукаў хаўрусу з суседнімі дзяржавамі. Была магчымасць выбраць збліжэнне ці з Масквой, ці з Польшчай. Яшчэ пры канцы 1382 года Ягайла праз сваю маці Ўлляну правёў перамовы з Масквою і нават дасягнуў папярэдняй дамоўленасці з маскоўскім князем Дзмітрам Іванавічам. Прадугледжвалася, што Ягайла прыме хрысціянства ўсходняга абраду і ажэніцца з дачкой маскоўскага ўладара Соф'яй. Але калі Масква запатрабавала ад яго прызнаць сябе васалам («малодшым братам») князя Дзмітра Іванавіча і ахрысціць у праваслаўе «ўсю Літву», у Вільні адмовіліся ад такой перспектывы.

Знаходзячыся ў хісткім становішчы, Ягайла аддаў перавагу блоку з Польшчай, з пасламі якой вяліся перамовы яшчэ ў 1383 годзе. Унія Вялікага Княства і Кароны тады адпавядала інтарэсам абодвух бакоў. Яна дазваляла аб'яднаць сілы абедзвюх дзяржаваў супроць агульнага ворага - крыжакоў. Нямецкая экспансія ў Польшчы дасягнула пагражальных памераў. Для палякаў важна было забяспечыць спакой сваіх межаў і з боку Вялікага Княства, бо ліцвіны толькі за адзін паход у 1376 годзе вывелі з Польшчы 23 тысячы палонных. У перспектыве польскія магнаты разлічвалі, відаць, на сваё дамінаванне ў вялікай суседняй дзяржаве. Іх асабліва вабілі абшары Вілыні ды Падолля.