Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси.doc
Скачиваний:
19
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
97.79 Кб
Скачать

Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники

Факультет заочного, вечернего и дистанционного обучения

Специальность”Программное обеспечение информационных технологий”

Контрольная работа

по дисциплине «История Беларуси»

Черкас Вячеслав Викторович

Группа 901023

Зачетная книжка 901023-13

(13 вариант)

Электронный адрес axel.stoyn@gmail.com

Минск 2009г.

ТЭМА 13. ВЫТОКІ І ВЫНІКІ ПАЛІТЫЧНАГА КРЫЗІСУ Ў РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ У XVIII ст.

План

1. Ахарактарызуйце асноўныя тэндэнцыі ўнутранага развіцця дзяржавы і знешнепалітычнай сітуацыі ў другой палове XVI ст. – XVIII ст. Якім чынам яны прывялі да крызісу Рэчы Паспалітай?

2. Чаму Рэч Паспалітая не змагла абараніць свой суверэнітэт у канцы XVIII ст.?

3. Як адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай?

Літаратура

1. Ахарактарызуйце асноўныя тэндэнцыі ўнутранага развіцця дзяржавы і знешнепалітычнай сітуацыі ў другой палове XVI ст. - XVIII ст. Якім чынам яны прывялі да крызісу Рэчы Паспалітай?

Самую дакладную характарыстыку тагачаснаму становішчу Рэчы Паспалітай дала сама шляхта ў прыказцы «Польшча трымаецца на бязладдзі». Бязладдзе гэта стала вынікам разіцця «залатых» шляхецкіх вольнасцей, ці, лепш сказаць, злоўжывання імі. Ужо ў другой палове XVII ст. стала відавочным, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры паслабленні цэнтральнай каралеўскай улады вядзе да яе перадачы ў рукі алігархаў, якія фінансава закабалялі шляхту, робячы яе сваім васальным акружэннем. Але ні водная з груповак не мела сілы ўзяць уладу. Адсюль -- разгул анархіі. Яшчэ ў 1669 г. сейм прыняў пастанову, дзе гаварылася, што «ўсялякае новаўвядзенне ў Рэчы Паспалітай можа быць небяспечным і прывядзе да вялікіх хваляванняў. Неабходна сейму сачыць за тым, каб нічога не падвяргалася змяненням. Але ў канцы XVII--XVIII ст. гэта неабходнасць для сейма адпала, бо шляхецкае права liberum veto, па якому нават аднаму дэпутату дазвалялася сарваць сейм, практычна паралізавала работу гэтага вышэйшага органа ўлады. Пасля першага прымянення гэтага права ў 1652 г., калі дэпутат Упіцкага павета В. Сіцынскі па жаданню Я. Радзівіла не згадзіўся з пастановай сейма, па 1764 г. з 55 сеймаў Рэчы Паспалітай такім чынам было сарвана 48.

Але апекаваць за непарушнасцю шляхецкіх вольнасцей знайшлося каму. Сквапныя суседзі Рэчы Паспалітай, як клапатлівая маці, ахоўвалі непарадак у Рэчы Паспалітай. Так, расійска-прускі саюзны дагавор 1764 г. меў сакрэтны артыкул, паводле якога саюзнікі абавязваліся захоўваць у Рэчы Паспалітай шляхецкую канстытуцыю, вольныя выбары караля і liberum vetо. Пункт гэты, асабліва з боку Расійскай імперыі, выконваўся рупліва.

На сейме 1764 г. было ўведзена абмежаванне на ўжытак права liberum veto -- рашэнне эканамічных пытанняў прымалася большасцю галасоў і сеймавым паслам дазвалялася не прытрымлівацца наказаў сеймікаў, калі тыя пярэчылі думцы большасці.

Гэта былі першыя памкненні палітычных рэформ. Але і яны прывялі да выбуху незадаволенасці з боку рэакцыйнай магнатэрыі, якая імкнулася да неабмежаванай улады.

У 60-ыя гады XVIII ст. Расія і Прусія яшчэ шукалі зачэпак, каб дыктаваць сваю волю ўладам Рэчы Паспалітай. Такой зачэпкай стала «дысідэнцкая» праблема. Перад сеймам расійскім бокам было пастаўлена пытанне поўнага ўраўнавання ў правах некатолікаў («дысідэнтаў») з католікамі, згодна дагавору Расіі з Рэччу Паспалітай 1686 г. Сейм станоўча пытанне не вырашыў, чым кінуў Рэч Паспалітую ў апошняе трыццацігоддзе крывавых, непатрэбных для выратавання дзяржавы канфліктаў. Пад патранажам Расіі і Прусіі ў 1767 г. стварыліся ў Слуцку праваслаўная, а ў Торуні пратэстанцкая канфедэрацыі, якія ставілі мэтай дасягненне роўнасці вернікаў розных канфесій у Рэчы Паспалітай. Апошнім аргументам У спрэчцы паміж слуцка-торуньскімі канфедэратамі і сеймавым засядацелямі на карысць першых было 40-тысячнае расійскае войска.

Можна вылучыць шмат прычын, якія прывялі Рэч Паспалітую да падзелаў. Галоўная з іх відавочна палітычны лад Рэчы Паспалітай, які заканамерна падрываў самыя асновы дзяржаўнасці. Найбольш небяспечным было спалучэнне знакамітых “залатых шляхецкіх вольнасцей”: выбранне манарха, liberum veto, “Pacta conventa”, “канфедэрацыі”, “рокашы”.