Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КР №1 Вариант 18.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
113.15 Кб
Скачать

Уводзіны

У канцы XVIII - першай палове XIX ст. ў культурным жыці Беларусі вызначылася шмат новых з'яў і працэсаў. Змены, якія адбываліся ў рознах галінах культуры ў гэты перыяд, былі абумоўлены як логікай самога гісторыка-культурнага працэса, так і новымі з'явамі ў эканоміцы, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства. Фактарамі, якія ў гэты час аказвалі найістотнейшы ўплыў на фарміраванне новых культурных працэсаў, былі эканамічнае развіццё Беларусі, складванне буржуазных адносін у нетрах феадальнага ладу, утварэнне беларускай нацыі, каланіяльная палітыка расійскага самаўладдзя, актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне з культурамі іншых народаў.

Найбольш характэрнай праявай новага этапу ў развіцці культуры Беларусі была яе дэмакратызацыя. Яна праявілася ва ўзнікненні новых формаў арганізацыі культурнага жыцця, якія рабілі культурныя каштоўнасці больш даступнымі (перыядычня друк, камерцыйны тэатр, мастацкія выстаўкі, ланкастарскія школы і інш.), а таксама ў змене ідэйнага ладу культуры (развіццё рэалізму ў літаратуры і мастацтве, звяртанне да традыцыйнай культуры, фальклоруі г.д.). Ідэйны змест культуры значна ўзбагачаецца і ўскладняецца, адбываецца хуткая змена ідэйна-стылявых кірункаў (класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм). Культура становіцца ў гэты час полем вострай і напружанай ідэалагічнай барацьбы, а самі творы літаратуры і мастацтва - сродкамі такой барацьбы.

Вызначальнай з'явай гісторыка-культурнага працэса на Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. было паступовае фарміраванне беларускай нацыяанальнай культуры. Нягледзячы на існаванне прыгонніцтва, саслоўны падзел грамадства, іншыя праявы феадальнага ладу, якія стрымлівалі працэс складвання новай беларускай культуры,уздымаецца новая хваля беларускага нацыянальнага адраджэння.

1. Вызначце асаблівасці культурнага развіцця Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.

У параўнанні з сярэднявеччам характэрнай рысай гісторыка-культурнага працэсу Беларусі становіцца яго паскарэнне і ўскладненне, што было звязана з больш хуткім развіццём грамадства ў цэлым. Пачынаўся працэс дыферэнцыяцыі культуры, з'яўленне яе новых накірункаў (навука, мастацкая літаратура, свецкі жывапіс, тэатр і інш.). Адначасова адбывалася значна большае, чым было да гэтага часу, сутыкненне і ўзаемаўплыў розных сфер культуры. У параўнанні з папярэднім перыядам у грамадстве істотна пашыраецца сістэма перадачы культурных каштоўнасцей, фарміруецца новы механізм іх распаўсюджвання (свецкая школа, выдавецтва кніг, газет, часопісаў, развіццё тэатра і інш.). Духоўнае жыццё беларускага грамадства становіцца больш багатым.

У першай палове XIX ст. абывалася дэмакратызацыя агульнакультурнага прагрэсу : пашыралася кола вытворцаў і спажыўцоў культурных каштоўнасцяў, павялічылася магчымасць далучэння да культуры розных сацыяльных груп. Аднак амаль да канца феадальнай эпохі дэмакратызацыя культуры адлюстроўвалася болып у тэндэнцыі свайго развіцця, чым у рэальных выніках. Саслоўныя абмежаванні стрымлівалі працэс яе дэмакратызацыі. Тым не менш, сацыяльныя супярэчнасці, якія прыкметна абвастрыліся ў першай палове XIX ст., унеслі новыя тэндэнцыі ў развіццё культуры і былі звязаны з ідэйна-маральньмі праблемамі і пошукамі.

Асаблівасцю развіцця культуры Беларусі першай паловы XIX ст. быў працэс яе паланізацыі найбольш відавочны ў першай трэці стагоддзя. У шмат чым гэта абумовілася палітыкай імператара Аляксандра I, якая была накіравана на аднаўленне польскай дзяржаўнасці, і знайшла падтрымку ў асяроддзі польскай магнатэрыі і паланізаванага беларускага шляхецтва. Цэнтрам польскага ўплыву быў горад Вільня з яго ўніверсітэтам. Працэс паланізацыі некалькі паменьшыўся, але не спыніўся пры Мікалаі I, які праводзіў палітыку паслядоўнай русіфікацыі Беларусі.

Хаця царква і страціла манапольны ўплыў на развіццё культуры, яе роля была яшчэ вельмі вялікай. Уплывовым фактарам развіцця культуры Беларусі гэтага часу стала супрацьстаянне дзвюх канфесій: праваслаўнай і каталіцкай, носьбітаў розных культурных і духоўных каштоўнасцяў. Каталіцызм, у асноўным, з'яўляўся рэлігіяй прывілеяванага, дваранскага саслоўя. Праваслаўе было звязана пераважна з сялянствам, мяшчанствам і духавенствам Беларусі. Цэнтрам праваслаўнай культуры Беларусі быў стражытны Магілёў з яго духоўнай семінарыяй, якую заснаваў яшчэ архіяпіскап Георгі Каніскі. Патрэбна адзначыць, што выхаванцы гэтай установы шмат што зрабілі для адраджэння раней зняважанай праваслаўнай культуры. Сярод іх буйнейшы лінгвіст, фалькларыст і этнограф I. Насовіч (1788--1877), аўтар "Слоўніка беларускай мовы" (1870), які атрымаў шырокую вядомасць.

Падзел беларускага грамадства па саслоўнай і канфесійнай прыкмеце прывеў да існавання на Беларусі двух культурных накірункаў: польскага, носьбітам якога ў асноўным было беларускае дваранства, і "заходнерускага", прадстаўнікамі якога з'яўляліся: праваслаўнае і часткова ўніяцкае духавенства, купецтва, мяшчанства. Абапіраючыся на праваслаўе, прыхільнікі "заходнерускага" накірунку аднаўлялі, як ім здавалася, асновы традыцыйнай, народнай культуры Беларусi. Наяўнасць гэтых дзвюх плынь агульнай культуры Беларусі, безумоўна, стрымліваў працэс стварэння адзінай беларускай нацыі.

Культура Беларусі разглядаемага перыяду адлюстроўвала сацыяльную структуру тагачаснага грамадства. Яе складанымі часткамі былі: магнацкая культура, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты, культура мяшчан і нерадавітага насельніцтва гарадоў і мястэчак, сялянская культура. I хоць розніца паміж імі на працягу ўсяго XIX ст. паступова згладжвалася пад уплывам сацыяльна-эканамічных фактараў, тым не менш канфесійная неаднастайнасць прыводзіла і да культурнай дыферэнцыяцыі, насіла падчас характар вострага супрацьстаяння.

Па ўзроўню развіцця культуры ў цэлым, так і па асобных яе сферах розныя рэгіёны Беларусі істотна адрозніваліся паміж сабою. Ролю галоўных культурных цэнтраў адыгрывалі розныя гарады Беларусі. Напрыклад, на працягу ўсёй першай паловы XIX ст. прызнаным навуковым і літаратурным асяродкам усёй Беларусі была Вільня, дзе знаходзіўся універсітэт; у сценах якога атрымлівала адукацыю беларуская моладзь.

Іншымі важньмі культурнымі цэнтрамі Беларусі былі Магілёў, Віцебск, Слонім.. Вельмі значны ўклад у развіццё культуры Беларусі ўносілі магнацкія цэнтры: рэзідэнцыя Храптовічаў у Шчорсах, маёнтак М. Агінскага ў Залессі, маёнтак Ваньковічаў у Мінску і інш.