Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси, контрольная работа 1, тема 14.docx
Скачиваний:
70
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
50.68 Кб
Скачать

Министерство образования Республики Беларусь

БГУИР

Факультет заочного обучения

Кафедра: Гуманитарных дисциплин

Контрольная работа № 1

по дисциплине: «История Беларуси»

Выполнил студент гр. _______

Специальности: ВМСиС

_______________

Проверил:_________________

Оценка:___________________

_________________________

(подпись)

_________________________

(дата)

Почтовый адрес:

______________

______________

20__

Тэма 14. Грамадска-палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яго вынікі.

План

  1. Прычыны, сутнасць і праявы грамадска-палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай

  2. Спосабы ажыццяўлення рэформ дзяржаўнага ладу краіны. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай

  3. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай

Змест

Уводзіны

4

1. Прычыны, сутнасць і праявы грамадска-палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай

5

2. Спосабы ажыццяўлення рэформ дзяржаўнага ладу краіны. Першы і другі падзелы Рэчы Паспалітай

8

3. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай

11

Заключэнне

14

Літаратура

15

Уводзіны

Другая палова XVII і першая палова XVIII ст. - перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Шматгадовыя цяжкія войны ўзмацнялі і ўглублялі эканамічны і палітычны заняпад дзяржавы, абумоўлены гіпертрафіяй фальварачна-паншчынай сістэмы.

Войны неслі вялізныя бедствы, а месцамі поўнае разарэнне сялянам, памяншалі колькасць насельніцтва, спрыялі заняпаду гарадоў. Частка гарадоў цярпелі ад ваенных аперацый, частка спусташалісь варожымі войскамі.

Эканамічнаму і палітычнаму заняпаду дзяржавы садзейнічала яе ваенная слабасць. В войсках Рэчы Паспалітай пераважала шляхецкая конніца. Армейская дысцыпліна была вельмі слабая. Ваенная адміністрацыя не карысталася аўтарытэтам. Апісываемы заняпад цэнтральнай дзяржаўнай улады, аслабленне адзінства дзяржавы, узмацненне феадальнай анархіі ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай адбывалася ў той час, калі ў суседніх краінах хутка ўмацоўвалась моцная цэнтральная улада.

Пагоршылась знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай. У той час, як ваенная магутнасць Рэчы Паспалітай аслабевала, узрастала магутнасць суседніх краін - Швецыі і Расіі, у стычках з якімі яна цярпела паражэнні.

Беларускія землі, якія ўваходзілі ў састаў Рэчы Паспалітай за два стагоддзі прыцярпелі шмат воінаў, вынікамі якіх было аслабленне эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага становішча.

Рэч Паспалітая як дзяржава перастала існаваць, а Беларусь увайшла ў склад царска-дваранскай Расійскай імперыі.

  1. Прычыны, сутнасць і праявы грамадска-палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай

Праз 100 год пасля заключэння Люблiнскай унii палiтычнае становiшча Рэчы Паспалітай выяўляла прыкметы крызiсных з’яў. У лiку важнейшых таму прычын своеасаблiвае ўладкаванне палiтычнай сiстэмы. Па форме дзяржаўнага ўладкавання Рэч Паспалітая уяўляла сабой канстытуцыйную манархiю.

Вышэйшую дзяржаўную уладу ў Рэчы Паспалітай здзяйснялi кароль (ён жа ВКЛ) i двухпалатны сейм. Але з першых гадоў iснавання гэтай федэратыўнай дзяр-жавы паўнамоцтвы сейма icтотна пераўзыходзiлi каралеўскiя. Без яго санкцыi кароль не меў права склiкаць “паспалiтае рушанне”, усталёўваць новыя падаткi i пошлiны. Кароль меў больш абавязкаў, чым правоў. Яго дзейнасць знаходзiлася пад пастаянным наглядам савета 16 сенатараў-рэзiдэнтаў.

Яшчэ з часоў Генрыка Валуа шляхта дамаглася ўзаконення так званых “генрыкавых артыкулаў”, якiя па сутнасцi абмяжоўвалi над ёй уладу караля. Сам ён лiчыўся “першым сярод роўных” i абавязваўся захоўваць названыя “артыкулы”. У iх лiку захоўвалася палажэнне, у адпаведнасцi з якiм шляхта магла адмовiцца ад падпарадкавання каралю i нават выступiць супраць яго са зброяй у руках (рокаш), калi той парушыць “шляхецкiя вольнасцi” .

Выбарнасць каралеўскай улады i яе залежнасць ад шляхецкай волi мела i свае недахопы. Ва ўмовах шматканфесiйнай i шматнацыянальнай дзяржавы цяжка было аб’яднаць iнтарэсы ўсёй шляхты. Невыпадкова таму пачынаюць узнiкаць шляхецкiя групоўкi, затым аб’яднаннi (канфедэрацыi) на чале з буйнейшымi магнатамi, якiя як правiла праследуюць не агульна дзяржаўныя, а фамiльныя iнтарэсы. Варта прыгадаць дзейнасць у гэтым напрамку Пацаў, Сапегаў, Радзiвiлаў i iнш.

У такiх умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку подкупаў яго дэпутатаў i iншых захадаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарвана з-за выкарыстання права “liberum veto ”(прынцып парламенцкага ладу ў Рэчы Паспалітай, які дазваляў любому дэпутату сейма спыніць абмеркаванне пытання ў сейме і працу сейма наогул, выступіўшы супраць). Такiм чынам, стваралiся перашкоды ў справе дзяржаўнага кiравання. У той самы час на месцах узмацняецца ўлада павятовых сеймiкаў, якiя, як правiла, знаходзiлiся пад кантролем магнатаў.

Адным з важнейшых фактараў, якi дэстабiлiзоўваў унутрыпалiтычнае становiшча краiны, з’яўлялася ўмяшальнiцтва суседнiх краiн, асаблiва ў так званым пытаннi аб дысiдэнтах або iншаверцах.

Як вядома, яшчэ з часоў Аляксея Мiхайлавiча Расiя брала на сябе ролю абаронцы iнтарэсаў праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Па меры аслаблення апошняй Расiя больш актыўна ажыццяўлее гэтую дзейнасць, чым яшчэ больш пагаршае яе становiшча. З другога боку, абарону iнтарэсаў пратэстантаў узяла на сябе лютэранская Прусiя. Нарэшце, суседзi Рэчы Паспалітай - Расiя, Прусiя i Аўстрыя адкрыта выказвалi да яе свае тэрытарыяльныя прэтэнзii, спасылаючыся на факты колiшняй прыналежнасцi iх продкам асобных зямель, якiя зараз уваходзiлi ў склад Польшчы i ВКЛ.

Вiдавочна, што названыя суседнiя дзяржавы не былi зацiкаўлены ў моцнай Рэчы Паспалітай i не раз са зброяй у руках умешвалiся ў яе ўнутраныя справы. Невыпадкова, што з дапамогай Расii ў 1733 г. трон Рэчы Паспалітайзаняў Аўгуст III, такi ж бездарны манарх, як i яго бацька – Аўгуст II. Новы манарх, якi за 30 год свайго каралявання быў у краiне толькi 2 гады, не ведаў нi беларускай, нi польскай моў, быў не ў стане кiраваць ёю.

У Рэчы Паспалітай вялася зацятая барацьба памiж дзвюма магнацкiмi групоўкамi, якiя атрымалi назву "рэспублiканскай" або "гетманскай" партыi i "Фамiлii".

Апошнія "вольныя" выбары.

"Рэспублiканцы" былi аб'яднаныя пад сцягам захавання шляхецкай "залатой вольнасцi". Галоўным пунктам iх праграмы з'яўлялася недапушчэнне ўсталявання ў краiне абсалютызму, якi запанаваў фактычна ва ўсiх суседнiх з РП дзяржавах. Узмацнення каралеўскай улады, паводле iх пераканання, можна было пазбегнуць з дапамогаю захавання элекцыйнасцi каралеўскага пасаду i права liberum veto; скарачэння армii, якую манарх мог ужыць дзеля ўзмацнення сваёй улады, i выканання функцыi ўзброеных сiлаў паспалiтым рушаннем; пазбаўлення караля права раздаваць урады, што павiннае было стаць прэрагатывай сойма; пераходу каралеўскiх валоданняў у дзяржаўны скарб; узмацнення ролi сената i г.д. На чале "рэспублiканцаў" стаяў вiленскi ваявода Караль Радзiвiл Пане Каханку.

"Фамiлiя" дамагалася лiквiдацыi права liberum veto, абмежавання правоў сенатараў праз увядзенне калегiяльных формаў праўлення, пераўтварэння РП у парламенцкую манархiю. Рэфарматарскiя пачынаннi гэтай групоўкi ўзмацніліся пасля абрання каралём прадстаўнiка буйнога клану Чартарыйскiх - былога стольніка літоўскага Станiслава Аўгуста Панятоўскага - і былі выкліканыя ў першую чаргу iмкненнем умацавання яго на каралеўскiм пасадзе. Кiраўнiком гэтай партыi быў канцлер ВКЛ Мiхал Чартарыйскi[4, С. 186].

Дзеля дасягнення сваіх мэтаў абедзве палітычныя партыі, як ужо стала звычна ў тагачасным грамадстве Рэчы Паспалітай, абапіраліся перш за ўсё на знешнія сілы. Знешнепалітычныя прыярытэты гэтых партый не былі трывалыя, аднак да канца 50-х гг. яны даволі яўна вызначыліся. "Рэспубліканцы" ставілі на Саксонію, Аўстрыю і Прусію, дамагаючыся па смерці Аўгуста ІІІ працягу панавання саксонскай дынастыі. "Фамілія" свае спадзяванні ўсклала на Пецярбург. І гэты разлік быў больш пэўны: ва ўмовах амаль не абмежаванай улады Расіі на землях федэратыўнай дзяржавы такая арыентацыя абяцала ім вялікую карысць. І сапраўды, па згасанні саксонскай дынастыі Ветынгаў перад царыцаю стаяла толькі адна праблема: хто з "Фаміліі" найлепш здолее праводзіць палітыку Пецярбурга ў Рэчы Паспалітай і, адпаведна, каго паставiць тут каралём - А.Чартарыйскага або стольніка літоўскага С.Панятоўскага. Выбар паў на апошняга, хоць ён не мог раўняцца з Чартарыйскімі ні радавітасцю, ні багаццем, ні здольнасцямі. I справа вырашылася такiм чынам не толькi дзякуючы былому каханню Кацярыны II i прэтэндэнта.

Дзеля ліквідацыі магчымага супраціву з боку апазіцыі "рэспубліканцаў" Пецярбург ініцыяваў просьбу з боку Чартарыйскіх пра ўвод у межы Рэчы Паспалітай расійскіх войскаў. Сюды ўвайшлі 12 000 расійскiх жаунераў. З дапамогаю iх штыкоў "Фаміліі" ўдалося сабраць 1000 подпiсаў пад актам накiраванай супраць Радзiвiлаў канфедэрацыi Вялiкага Княства Лiтоўскага на чале з лiтоўскiм канюшым Мiхалам Брастоўскiм. Акт канфедэрацыi назваў "гетманскую" партыю "ганьбаю Айчыны" i заклiкаў усiх пад штандары "Фамiлii". На патрэбы гэтай канфедэрацыi Расія выдаткавала 60 000 дукатаў.

На элекцыйны сойм былi прыведзеныя шматлікія атрады прыхiльнiкаў "Фамiлii". Расійскiя ж войскi перакрылi ўсе дарогi ў Варшаву i фактычна ўзялi горад у аблогу. У сталiцу Рэчы Паспалітай прыбылi i невялiкiя недысцыплiнаваныя аддзелы "рэспублiканцаў", якiя скупiлiся ў палацы Бранiцкага. 7 траўня 1764 г. распачаўся элекцыйны сойм, на якi "гетманская" партыя выслала толькi аднаго дэлегата, Макраноўскага, якi меў сарваць сойм, што яму не ўдалося. Аддзелы "рэспублiканцаў", пераследуемыя расійскiмi войскамi ды харугвамi Чартарыйскiх, мусiлi выйсцi з Варшавы, а неўзабаве i ўвогуле з краю. Бранiцкi вымушаны быў збегчы ў Венгрыю. Хутка i ён, i кiеўскi ваявода Францiшак Патоцкi прысягнулi "Фамiлii". Адзiным неўтаймаваным кiраўнiком "гетманскай" партыi застаўся Караль Радзiвiл. Ён накiраваўся з Варшавы да сканфедэраванага супраць яго ВКЛ, на дапамогу абложанаму расійскiмi войскамi Нясвiжу. Але дапамога "Пане Каханку" спазнiлася. Хутка паў Нясвiж, за iм - Слуцак... Пад Слонiмам дарогу Радзiвiлу заступiлi расійскiя войскi. Бiтва доўжылася 8 гадзiнаў з пераменным поспехам.

Мiж тым, элекцыйны сойм, на якiм апазiцыя адсутнiчала, працягваўся. На iм Чартарыйскiмi былi праведзеныя пэўныя рэформы, сярод якiх:

- на элекцыйным сойме ўхвалы павiнныя прымацца большасцю галасоў;

- liberum veto ў пэўнай ступенi абмяжоўвалася;

- рашэннi, якiя датычылi эканамiчных пытанняў, павiнныя былi прымацца простаю большасцю галасоў;

- стваралiся Скарбавая i Вайсковая камiсii, якiя часткова абмяжоўвалi сваволю падскарбiх i гетманаў;

- быу ўтвораны адзiны мытны падатак для ўсёй Рэчы Паспалітай[4, С. 190].

Былi ўведзеныя i яшчэ сякiя-такiя нязначныя змены. Але выдаткi ад гэтага сойма былi велiзарныя. Праведзены з дапамогаю штыкоў чужаземных войскаў, ён яшчэ больш уцягнуў Расію ва ўнутраныя справы дзяржавы i фактычна ўзаконiў суцэльнае панаванне яе ў краi. Бездань перад будучыняй РП раскрывалася ўсё шырэй.

У вынiку ў 1767 г. на дапамогу Слуцкiм праваслаўным канфедэратам, якiя запатра-бавалi роўнасцi ўсiх вернiкаў у Рэчы Паспалітай, прыбыла 40-тыс. рускае войска. Гэта акцыя абумовiла рашэнне сейма задаволiць патрабаваннi “дысiдэнтаў”, у лiку якiх было права займаць дзяржаўныя пасады, браць шлюбы з асобамi каталiцкага веравызнання i iнш. У сваю чаргу частка каталiцкай шляхы ўбачыла ў гэтым парушэнне “старыны”, а разам з ёй – i “залатых вольнасцей”, i стварыўшы ў 1768 г. у г. Бар канфедэрацыю на чале з Ю. Пуласкiм, распачалi ўзброеную барацьбу за адмену раўнапраўя каталiкоў i праваслаўных.