Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Конторольная работа История Беларусии Вариант1.docx
Скачиваний:
26
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
38.61 Кб
Скачать

Министерство образования республики Беларусь

Учреждение образования

«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ»

Институт информационных технологий

Специальность Системы радиосвязи, радиовещания и телевидения (СРРиТВ)

Контрольная работа

По курсу История Белоруссии

Вариант № 1

Студент-заочник 1курса

Группы №

Минск, 2011

Тэма 1. Фарміраванне беларускага этнасу

План

I. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей. 

II. Асноўныя перыяды этнічнай гісторыі Беларусі. 

III. Усходнія славяне – асноўнае насельніцтва Беларусі. 

I. Засяленне беларускіх зямель. Фарміраванне этнічных супольнасцей.

Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося 100 –35 тысяч гадоў таму назад, што пацвярджаюць асобныя знаходкі грубаабабітых прылад працы, выяўленых каля вёсак Свяцілавічы на Бесядзі і Абідавічы на Дняпры (Быхаўскі раён). Сярод матэрыялаў Падлужскай стаянкі (Бердыж на Сожы ў Чачэрскім раёне) археолагам сустрэліся востраканечнік, адшчэпы, ядрышчы з крэменю. Яны адносяцца да мусцьерскай культуры, якая названа на пячоры Ля – Мусцье ў Францыі. Гісторыкі лічаць, што неандэртальцы – мусцьерцы праніклі на беларускія землі па далінах “прарэк” з дняпроўскага Надпарожжа, бассейна Дзясны або Закарпацця. Вандроўкі мусцьерцаў адбываліся ў сярэдзіне палеаліта, які прыпадаў на ледавіковую эпоху. У час яе адбылося некалькі абледзяненняў, змяняўшыхся пацяпленнямі. Каб выжыць у надзвычай суровых умовах прыледавіковай зоны, неандэртальцы развівалі своеасаблівую мусцьерскую культуру: удасканалілі вытворчасць прылад працы, навучыліся здабываць і падтрымліваць агонь, будаваць прымітыўныя жытлы, авалодалі спосабамі палявання на буйных жывел. Праабшчыны неандэртальцаў ужо клапаціліся аб суродзічах, хавалі памершых, ажыццяўлялі калектыўныя работы. 

Эпоха позняга (верхняга) палеаліта пачалася 38 – 35 тысяч гадоў назад. Людзей гэтага часу называюць неаантрапы, ці краманьёнцы (ад пячоры Кро – Маньён у Францыі). На Гомельшчыне выяўлены дзве верхнепалеалітычныя стаянкі: Юравічы на Прыпяці і Бердыж на Сожы. Іх узрост адпаведна 26 і 23 тысячы гадоў. Пры раскопкахЮравіцкай стаянкі ў Калінкавіцкім раёне знойдзены рэшткі 15 – 20 мамантаў, першабытнага быка, дзікага каня, пясца і 60 крамянеў з прыкметамі апрацоўкі. Нешматлікі інвентар помніка мае прыкметы мадленскай культуры, “усходняга гравета”, якія звыклыя для цэнтральнай Еўропы. На стаянцы Бердыж меліся рэшткі двух ці трох жытлаў верхнепалеалітычнай абшчыны, якія дасягалі ў папярэчніку5 – 6 метраў і мелі авальную форму. Пры раскопках выяўлены 1800 костак мамантаў, рэшткі другіх жывёл 19 відаў, каля 640 апрацаваных крамянёў. Сярод знаходак вылучаюцца своеасаблівыя (з выняццем) наканечнікі коп’яў і пласцінкавыя нажы. Гэта дало падставу археолагам сцвярджаць, што Бердыж з’яўляецца адгалінаваннем касценкаўскай культуры, якая існавала ў басейне Дона.

Калі наступілі занадта жорсткія халады, людзі пакінулі тэрыторыю Беларусі амаль на 10 тысяч год. Жыццё працягвалася далека да поўдня – ў басейне Дзясны (стаянкі Елісеевічы, Мезін, Юдзінава), на сярэднім Дняпры, берагах Днястра і Гарыні. Верагодней за ўсё, з гэтых месцаў вярталіся потым іх нашчадкі – па шляхах продкаў, калі наступіла познеледавікоўе (15 – 14 тысяч гадоў назад). Менавіта тады тэрыторыя Беларусі канчаткова ўвайшла ў склад абласцей, якія заселены чалавекам – айкумену. Паляўнічыя на паўночнага аленя, плямёны свідэрскай культуры (па в. Свідэр каля Варшавы) надоўга занялі яе заходнюю частку, прылеглыя раёны Валыні. Каля 8500 – 8300 гадоў да н.э. скончылася ледавіковая эпоха, у гісторыі жыхароў Еўропы пачаўся мезаліт. Адбылося змяненне клімату, стварыліся вялікія абшары лясоў, з’явіліся паўнаводныя рэкі, на берагах якіх сяліліся людзі. У Беларусі вядома каля 120 мезалітычных стаянак (на берагах Заходняга Буга, Прыпяці, Ясельды, Немана, Дняпра, Сожа, Бярэзіны). Гісторыкі лічаць, што ў гэты час у далінах буйных рэк жыло ўжо першае сталае (аўтахоннае) насельніцтва. На тэрыторыі Беларусі ўтварыліся тры вобласці, ў якіх вытворчасць крамянёвых прылад набыла істотныя адрозненні. У заходняй і ўсходняй абласцях панавала макралітычная тэхналогія, вырабляліся грубаабабітыя рубячыя прылады розных тыпаў. Трэцюю вобласць – паміж імі – засялялі плямёны, валодаўшыя мікралітычнай тэхналогіяй (вырабы з маленькіх крамянёвых пласцінак). Якія этнічныя і культурныя з’явы былі адлюстраваны гэтым тэрытарыяльным падзелам старажытнай вытворчасці, гісторыкамі канчаткова не высветлена. Але вядома, што для кожнай вобласці характэрны пэўныя археалагічныя культуры. На захадзе працягвалася развіццё свідэрскай культуры, на ўсходзе існавала грэнская і склалася сожская культура макралітаў, на поўдні – паўднёвая мікралітычная культура, якая распаўсюдзілася па паўднёваму ўсходу нават да цэнтральнай Беларусі. 

Каменны век завяршаецца эпохай неаліту, які пачаўся на Беларусі каля 4500 – 4000 гадоў да н.э. Адметная рыса гэтай эпохі – выраб глінянага посуду. Неаліт на Беларусі – гэта перш за ўсё гісторыя плямён з грабенчатай керамікай. На тэрыторыі Беларусі ў гэты час існавала вялікая этнічная і культурная супольнасць, у якую ўваходзілі плямёны чатырох культур: нёманскай, днепра – данецкай, верхнедняпроўскай і нарвенскай. Неманская культура была на абшары, які ахопліваў вярхоўі Прыпяці, амаль усё Панямонне і часткова басейн Віслы. Для яе характэрны выраб гаршкоў з высокай канічнай ніжняй часткай, пакрытых дыяганальнымі, трохвугольнымі ўзорамі, папярэчнымі стужкамі, насечкамі, шнуравымі водціскамі. Выключным помнікам культуры з’яўляюцца Краснасельскія шахты па здабычы крэменю (Ваўкавыскі раён), у адной з якіх знойдзены рэшткі шахцёра. Днепра – данецкая культура мела арэал ва Ўсходнім Палессі, у нізоўях Бярэзіны і Сожа, сярэднім Падняпроўі і абшарах да р.Данец. Гліняны посуд гэтай культуры звычайна нізкі, шыракагорлы, з высокай канічнай прыдоннай часткай, аздоблены багатым арнаментам ускладнена – геаметрычнай формы, з рознымі фігурамі, лапчастымі наколамі. Людзі днепра – данецкай культуры былі высакарослыя, моцныя, з шырокім тварам – тыповыя паўночныя еўрапеоіды. Верхнедняпроўская (рагачоўская) культура існавала ў басейне Верхняга Дняпра на поўнач ад Іпуці і вусця Бярэзіны, ахоплівала міжрэчча і абшары ў напрамку да Акі і Валдая. Кераміка была прадстаўлена даволі высокімі гаршкамі з нізкай канічнай або яйкападобнай доннай часткай і тоўстымі, груба загладжанымі сценкамі, амаль уся паверхня якіх пакрыта аднастайнай арнаментацыяй (авальнымі ямкамі, лапчастымі адбіткамі, грабенчатымі штампамі). Нарвенская культура была распаўсюджана ў паўночнай частцы тэрыторыі Беларусі. У яе арэал уваходзіла Беларускае Паазер’е ад басейна Віліі да міжрэчча Дзвіны і Дняпра на поўнач ад Воршы, а таксама амаль уся Прыбалтыка. Для нарвенскай культуры характэрны нізкія гаршкі з высокай канічнай або яйкападобнай доннай часткай, арнаментаваныя рэдкімі папярочнымі стужкамі або радамі з насечкамі, наколамі, ямкамі, дробназубчатымі адбіткамі. 

З цягам часу ў басейне Сожа з’явіліся паселішчы з ямачна – грабенчатай керамікай, характэрнай для фінаугорскага насельніцтва басейнаў Дзясны і Акі. У выніку далейшага рассялення з паўночнай часткі цэнтральнай Еўропы на тэрыторыю Беларусі прыйшлі плямёны культуры лейкападобных кубкаў, а потым у выніку шэрагу пераўтварэнняў склалася культура шарападобных амфар. Адносна этнічнай прынадлежнасці дзвюх культур думкі даследчыкаў разыходзяцца, але бясспрэчна, яны належалі паўночным еўрапеоідам, якія маглі размаўляць на даіндаеўрапейскай мове. 

У сувязі з павелічэннем колькасці насельніцтва частка родаў была нярэдка вымушана аддзяляцца і пераходзіць на новыя месцы. Паступова стваралася група плямён, якія размаўлялі на блізкіх мовах, адбываліся складаныя этнічныя працэсы. Яны суправаджаліся культурнымі і моўнымі запазычаннямі і часам прыводзілі да асіміляцыі асобных іншамоўных плямён. У эпоху неаліту пачалі утварацца значныя этнічныя супольнасці, якія насялялі выразна акрэсленыя вобласці і адрозніваліся як матэрыяльнай культурай, так і сваеасаблівасцямі духоўнага жыцця – культаў, уяўленняў, звычаяў і традыцый.