Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная Вариант 8

.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
80.38 Кб
Скачать

Министерство образования Республики Беларусь

Учреждение образования

«БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ»

Институт информационных технологий

Специальность: ИТУТС

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

По курсу История Беларуси

Вариант № 8

Студент-заочник курса

Группы №

ФИО:

Адрес:

Тел.

Минск,

Тэма 8. Аграрная рэформа Сігізмунда II Аўгуста ў Вялікім княстве Літоўскім (1557 г.) Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі і масавае запрыгоньванне сялян.

План:

1. Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працэсу запрыгоньванне сялян.

2. Аграрная рэформа 1557 г. ў Вялікім княстве Літоўскім (“валочная памера”), яе прычыны і сутнасть.

Станаўленне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Завяршэнне працэсу запрыгоньванне сялян.

У феадальную эпоху галоўным сродкам вытворчасці і галоўным багаццем краіны была зямля. Манапольнае права ўласнасці на зямлю належала класу феадалаў. Асноўным прадукцыйным класам, які працаваў на зямлі і выдаваў прадукцыю, было сялянства. Яго права ўласнасці на зямлю абмяжоўвалася адносінамі землекарыстання. Першапачаткова вялікі князь літоўскі лічыўся вярхоўным уласнікам усёй зямлі. У велікакняжацкім дамене ён наглядаў за ўласнай гаспадаркай, ворнымі землямі і іншымі надзеламі. Аканомы арганізоўвалі мясцовае насельніцтва для працы на яго палях, сенажацях, у садах, агародах, збіралі, захоўвалі ці прадавалі ўраджай, прыплод жывёлы, здабытак з лясоў і рэк. Акрамя ўласнай гаспадаркі вялікі князь літоўскі меў прыбытак ад маёнткаў, абкладаючы натуральнымі і грашовымі зборамі падуладных яму сялян, мяшчан, рамеснікаў, ваеннаслужылых людзей.

3 канца XIV ст. побач з велікакняжацкай стала прызнавацца і прыватная ўласнасць на зямлю: княжацкая, баярская, царкоўная. Прыватныя ўладанні раслі на вольных землях, а таксама за кошт княжацкага дамена, які адпаведна скарачаўся. Паколькі вялікі князь літоўскі не зрабіўся спадчынным манархам, таму і гаспадарскія маёнткі рана набылі характар дзяржаўных, яны абслугоўвалі патрэбы не толькі велікакняжацкага двара, але і ўсёй дзяржавы. Паступова ўся зямля ў Вялікім княстве Літоўскім падзялілася на катэгорыі ў залежнасці ад таго ці іншага ўладальніка: дзяржаўную (гаспадарскую), прыватнаўласніцкую і царкоўную. Сяляне, якія жылі на гэтых землях, адпаведна называліся дзяржаўнымі, прыватнымі, царкоўнымі. Разам з тым сяляне падзяляліся на катэгорыі ў адпаведнасці са сваім маёмасным і падатным становішчам, а таксама ў залежнасці ад той ступені асабістай свабоды, якой яны карысталіся. На ўсіх прыватнаўласніцкіх землях катэгорыі сялянскага насельніцтва былі прыблізна аднолькавыя.

Поўнай уласнасцю феадалаў была чэлядзь нявольная. Яна не вяла сваёй уласнай гаспадаркі і жыла пры дварах феадалаў. 3 чэлядзі складалася першапачатковая сіла феадальнай гаспадаркі. Крыніцы набору гэтага саслоўя былі тыя ж, што і ў Рускай дзяржаве: купля-продаж, шлюб з нявольным чалавекам, нараджэнне ў няволі, пакаранне за злачынства. Акрамя працы на полі чэлядзь выконвала і іншыя функцыі ў гаспадарцы: апрацоўвала агароды, сады, пасвіла статкі і г.д. Жанчыны ткалі лён. Жыла чэлядзь і пры гаспадарскім двары, і на сяле. У некаторых былі свае дамы, рухомасць, нават невялікія надзелы-"прыробкі" на пустых землях. Іншыя не мелі нічога. Утрымлівалася чэлядзь нявольная месячынай, якая была формай аплаты яе працы. Месячыну плацілі ў асноўным хлебам, які адпускаўся з запасаў гаспадарскага двара. Чэлядзь, у якой былі свае "прыробкі", мела меншую месячыну, чым тая, што не мела нічога. Гэта група насельніцтва была невялікая. Яна цалкам далучалася да гаспадара, пазбаўлялася волі, пераездаў і права ўладкавання свайго лёсу. Чэлядзь нявольная не мела маёмасці і правоў абароны.

Асноўную частку сялянскага насельніцтва складалі цяглыя сяляне ўсіх найменняў. У параўнанні з нявольнай чэляддзю яны мелі меншую ступень асабістай залежнасці ад уладальніка. Акрамя таго, яны карысталіся зямельнымі надзеламі, рознымі па памеры і гаспадарчым прызначэнні. Сялянскія надзелы складаліся звычайна з сядзібнай і агародніннай зямлі, поля, сенажаці, часам бабровых і рыбных угоддзяў.

Для сялянскага землекарыстання была характэрна надзвычайная цераспалосіца ў размеркаванні надзелаў і сядзіб. Сялянскія надзелы перапляталіся не толькі адзін з адным, але і з землямі іншых уласнікаў. Такі зямельны лад складваўся гістарычна, на працягу доўгіх часоў і з'явіўся вынікам свабоднага займання і распрацоўкі пустэч і палеткаў цэлым шэрагам сялянскіх пакаленняў. Схематычна гэта можна паказаць так. Сялянскія сем'і сяліліся ў пэўным месцы, будавалі сяло, а потым займаліся распрацоўкай навакольных зямель. Зямля, узараная сям'ёй, а таксама расчышчаная ёю сенажаць становяцца яе набыткам. 3 ростам сям’і і ўзнікненнем новых патрэб распрацоўваліся палеткі ў больш аддаленых месцах, паколькі бліжэйшыя ўжо былі заняты суседзямі. Так з павелічэннем насельніцтва сяла пашыраўся і раён яго гаспадарчай дзейнасці, пакуль не даходзіў да межаў, дзе пачыналіся надзелы іншага сяла ці непрыдатныя для апрацоўкі землі.

Велікакняжацкая ўлада ў Вялікім княстве Літоўскім да другой паловы XVI ст., за малым выключэннем, не прымала планамернага ўдзелу ў землеўпарадкаванні сялянства, не выдзяляла і не адмярала ім зямлі. Яна мела справы з сялянамі, якія стыхійна занялі землі і надзелы, і толькі абкладала іх падаткамі і павіннасцямі ў залежнасці ад велічыні і якасці зямель і колькасці падатнага насельніцтва з "дыму" (сялянскай гаспадаркі). Уся зямля, як і тая, што знаходзілася ў карыстанні асобнай сям'і, ці "дыму", так і тая, якой карысталіся ўсе жыхары сяла (лясы, балоты, азёры, рэкі і г.д.), лічылася маёмасцю складаных сялянскіх згуртаванняў-абшчын. Абшчына несла адказнасць за своечасовае выкананне сялянскіх павіннасцей, а пазней стала браць удзел і ў землеўпарадкаванні сялянства.

За карыстанне зямлёй сяляне абавязаны плаціць уласніку пэўную рэнту. Формы рэнты былі розныя і падзяляліся на тры асноўныя віды: адработачную, грашовую і прадуктовую. Адработачная рэнта — адна з самых распаўсюджаных на Беларусі. Яна назьшалася паншчынай. Паншчыну селянін павінен быў адрабіць у гаспадарскім маёнтку. Часцей за ўсё гэта былі палявыя работы, на якіх селянін быў двойчы на тыдзень разам з канём і сваімі прыладамі: сякерай, сярпом, касой, бараной. Цяглыя сяляне адбывалі паншчыну не толькі на полі. Некаторыя з іх спецыялізаваліся на асобных відах паншчынных работ і ў залежнасці ад спецыялізацыі атрымлівалі назвы: конюхаў, кабыльнікаў, пастухоў, свінароў, бортнікаў, рыбаловаў, пташнікаў, сакольнікаў, дзегцяроў, руднікоў, клепачоў, садоўнікаў, агароднікаў і г.д. Па сутнасці, паншчына ў традыцыйным разуменні земляных работ часта замянялася адмысловай рамеснай працай. Ва ўласніцкіх маёнтках, як правіла, былі ў наяўнасці пекары, півавары, кавалі, ганчары, ткачы, кажамякі і іншыя спецыяльнасці. Але большая частка сялян працавала на палях.

Некаторая частка сялянства ў якасці асноўнай павіннасці абкладалася чыншам. Такія сяляне называліся асаднымі ці чыншавымі. Чынш уяўляў сабой грашовую форму рэнты. Чыншавыя сяляне з'яўляліся або пры скарачэнні гаспадарскіх пасеваў, або пры равелічэнні сялянскіх цяглых гаспадарак звыш неабходнай нормы. Чыншавікі з'яўляліся і тады, калі ўладальнікі раздавалі прышлым сялянам пустэчы. Чыншавая форма рэнты традыцыйна была больш развітая ў заходняй частцы Беларусі, а ва ўсходняй пераважала адработачная павіннасць.

Разам з паншчынай і чыншам, якія былі асноўнымі павіннасцямі, сяляне выконвалі і дадатковыя: талокі — агульныя сезонныя гаспадарчыя работы, гвалты, ці згоны, — агульныя тэрміновыя работы, прывязаныя да пэўных выпадкаў: для рамонту дарог, гацей, для аблавы на звяроў, у выпадку стыхійных бедстваў і інш.

К канцу XV ст. адным з асноўных відаў павіннасцей з'яўлялася даніна прадуктамі. Яна была мядовай, бабровай, кунічнай, збожжавай, піўной, сянной і г.д. Паступова натуральная форма рэнты ўсё больш пераходзіла ў разрад дадатковых павіннасцей і замянялася грашовым эквівалентам. Часцей за ўсё сяляне знаходзіліся на змешанай форме рэнты і выконвалі адработачныя, грашовыя і нату-ральныя павіннасці адначасова.

У залежнасці ад ступені асабістай свабоды цяглыя сяляне падзяляліся на "пахожых" і "непахожых". У адрозненне ад чэлядзі нявольнай, на першых часах усе цяглыя сяляне мелі права пераходу ад аднаго ўладара да другога, права сыходу з абшчыны. 3 развіццём інстытута феадальнага права на зямлю выяўлялася зацікаўленасць феадалаў у яго ліквідацыі. Адной нявольнай чэлядзі было недастаткова для забеспячэння панскай гаспадаркі працоўнай сілай і прыбыткамі. Пры малой колькасці працоўнага насельніцтва ў параў-нанні з памерамі феадальных маёнткаў, натуральным спосабе гаспадарання любая буйная зямельная ўласнасць магла існаваць і прыносіць прыбытак толькі пры ўмове пазаэканамічнага прыгнёту шырокіх сялянскіх колаў. Таму землеўладальнікі намагаліся прытрымлівацца прынцыпу старажыхарства для прымацавання сялян да зямлі.

Прывілей 1447 г. пачаў працэс юрыдычнага абгрунтавання прыгоннага права ў Вялікім княстве Літоўскім. Ён зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на зямлі феадала 10 гадоў становяцца "непахожымі", старажыхарамі. Адзнакай старажыхарства было і спадчыннае валоданне селяніна зямлёй. Старажыхарства, паводле прывілея 1447 г., стала асновай для вышуку беглых сялян і вяртання іх у свает вотчыны.

На першых часах прымацоўванне сялян да зямлі не было безумоўным. Яны маглі вызваліцца ад няволі продажам сваёй вотчыны прышламу селяніну, што практыкавалася даволі шырока. Той, хто прадаў, ужо не падлягаў звароту ўласніку і станавіўся асабіста вольным. Маглі атрымаць волю сяляне і ў выпадку разрастання сям'і, калі вотчыны было недастаткова для забеспячэння яе жыцця. Тады частка сям'і магла сыходзіць у іншыя месцы. У некаторых выпадках сяляне кідалі свае дамы і землі з-за галечы, падаваліся на заробкі. Феадалы часта глядзелі на гэта скрозь пальцы, паколькі эканамічна падтрымаць такіх сялян ім было стратна. Сяляне, як правіла, самі паправіўшы свае справы, вярталіся на зямлю продкаў. Юрыдычна сяляне цяглыя-вотчычы лічыліся "непахожымі".

Разам з "непахожымі" ў феадальных маёнтках жылі і сяляне "пахожыя", ці вольныя. Адкуль набіралася гэта саслоўе? Частка спадчычаў знаходзілася ў гэтым званні, дакументальна яго афармляла і перадавала сваім дзецям. Частка набіралася з вольна адпускной чэлядзі і вотчычаў, якія атрымалі дазвол "сыходзіць прэч хто куды хоча". Але большую частку саслоўя складалі сяляне, якія здавалі ці прадавалі свае вотчыны іншым , а самі сыходзілі карміцца ў розныя бакі. Кантынгент "пахожых" сялян папаўняўся з катэгорыі слўжак, якія ў той перыяд былі асабіста вольнымі людзьмі.

Людзі служэбныя, ці служкі, складалі трэцюю, даволі шматлікую катэгорыю насельніцтва. Па сваім эканамічным становішчы яны былі блізкія да цяглавага сялянства. Яны таксама былі землекарыстальнікамі, што сядзелі з сем'ямі на сваіх вотчынах. Але ад сялян яны адрозніваліся сваей асаблівай службай. Галоўнай іх павіннасцю была вайсковая служба. У мірны час яны раз'язджалі па справах княжацкай і феадальнай адміністрацыі. Іншыя павіннасці, якія лічыліся дадатковымі да асноўнай службы, служкі неслі разам з цяглымі сялянамі. Першапачаткова ядро гэтай катэгорыі насельніцтва складалі маладыя дружыннікі. Ваенныя і адміністрацыйныя патрэбы прымушалі князёў і феадалаў папаўняць кантынгент служак рознымі элементамі цяглага сялянства, як правіла бяднейшага. Папаўнялася гэта ядро і за кошт землеўладальнікаў.

Такімі былі асноўныя катыгорыі сялянскага насельніцтва на Беларусі ў XIV XVI стст.

Аграрная рэформа 1557 г. ў Вялікім княстве Літоўскім (“валочная памера”), яе прычыны і сутнасть.

У сувязі з ростам гарадоў у канцы XV - першай палове XVI ст. значна вырас попыт на збожжа і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты як у самой краіне, так і ў Заходняй Еўропе, дзе ў той час пачаў развівацца капіталізм. Феадалы імкнуліся атрымаць прыбыткі і таму пашыралі пашні, павялічвалі пасевы ў фальварках (гаспадарскіх запашках) з мэтай паставак сельскагаспадарчай прадукцыі на ўнутраны і знешні рынак.

Велікакняжацкі двор таксама стаяў перад праблемай павелічэння прыбытковасці. Частыя войны паставілі вялікага князя літоўскага ў залежнасць ад феадалаў, якім ён вымушаны быў раздаваць землі, каб захаваць у іх асобе сацыяльную апору. Гэта прывяло да моцнага скарачэння велікакняжацкага дамена. Таму, каб павысіць прыбытковаоць маёнткаў, Жыгім'онт II Аўгуст у 1557 г. абвясціў аб правядзенні рэформы. Аграрная рэформа Жыгімонта II Аўгуста. У XVI — першай палове XVII ст. аграрная рэформа замацавала ў Вялікім княстве Літоўскім, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі, новую сістэму гаспадарання. Рэформа праводзілася на дзяржаўных землях. Асноўным дакументам рэформы была «Устава на ва-локі», падпісаная вялікім князем літоўскім Жыгімонтам II Аўгустам у 1557 г. (рэформу часам называюць «валочная памера»).

Можна выдзеліць наступныя асноўныя прычыны і перад-умовы рзформы:

1) рост дзяржаўных выдаткаў Вялікага княства Літоўскага, недахоп сродкаў у дзяржаўным скарбе;

2) рост матэрыяльных патрэб двара;

3) «рэвалюцыя цэн» у Еўропе, павелічэнне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты.

Войны з Расіяй і «сярэбшчына» крымскім татарам (выплаты з мэтаю спыніць набегі) спустошылі скарб. У той жа час грошы патрабаваліся не толькі на ваенныя выдаткі. XVI стагоддзе давала новыя магчымасці для дэманстрацыі моцы і багацця княжацкага двара, будаўніцтва замкаў, аздаблення іх творамі мастацтва, набыцця дарагіх габеленаў, дываноў, тканін, ювелірных вырабаў і інш. Усё гэта адбывалася на фоне рэзкага павелічэння цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю і памяншэння кошту золата, срэбра, самацветаў, што было выклікана прытокам у Еўропу каштоўнасцей з Новага Свету, куды былі пракладзены шляхі падчас Вялікіх геаграфічных адкрыццяў. Такая з'ява была названа «рэвалюцыяй цэн».

Высокія цэны і попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю стымулявалі пошукі шляхоў павелічэння яе вытворчасці. Аграрная рэформа праводзілася таксама ў Германіі, Полынчы — краінах, з якімі Вялікае княства Літоўскае мела даволі цесныя сувязі.

Мэтаю рэформы было павелічэнне даходаў дзяржавы шляхам змянення і ўдасканалення пазямельных адносін: пераходу ад сістэмы спагнання падатку з сям'і да сістэмы спагнання падатку з зямлі, у залежнасці ад яе колькасці і якасці.

Павялічыць даход з дзяржаўных зямель меркавалася шляхам дакладнага іх ўліку, вызначэння павіннасцей сялян адпаведна занятым імі землям. Пазямельнай мерай, за карыстанне якой выконваліся павіннасці, стала валока (раўнялася 30—33 моргам, або больш за 21—23 га; 1 морг = 0,71 га). Уся дзяржаўная зямля ў адпаведнасці з рэформай падзялялася на валокі. Лепшыя з іх адводзіліся пад велікакняжацкія фальваркі, астатнія раздаваліся сялянам у падворнае карыстанне. Суадносіны фальварковай і сялянскай зямлі былі 1 : 7 (трымальнікі сямі сялянскіх валок апрацоўвалі адну фальварковую).

Сялянская сям'я магла ўзяць поўную або частку валокі, у залежнасці ад магчымасцей выканаць за яе павіннасці. Надзел сяляне атрымлівалі ў трох палях, што ўводзіла прымусовае трохполле і спрыяла росту ўраджайнасці.

Адпаведна «Уставе на валокі» надзелы былі двух відаў:

  1. за цяглыя надзелы сяляне адпрацоўвалі паншчыну два дні ў тыдзень з валокі, абавязаны былі выходзіць на гвалты і талокі, а таксама плаціць чынш ад 6 да 21 гроша, у залеждасці ад якасці зямлі;

  2. за асадныя надзелы сяляне плацілі чынш ад 30 грошаў з валокі, адбывалі ў год 12 талок або плацілі за іх 12 грошаў, а за гвалты давалі бочку жыта або плацілі 10 грошаў; усяго асадныя сяляне плацілі ад 66 да 106 грошаў у год.

Былі выдзелены і так званыя «вольныя валокі», якімі абяспечвалі служачых фальваркаў.

У заходняй частцы Беларусі рэформа была праведзена да канца XVI ст., ва ўсходняй — расцягнулася на стагоддзе, яе латрымала Лівонская вайна. Таксама ва ўсходняй частцы дзяржавы, на парубежжы з Расіяй, пераважалі чыншавыя валокі, захавалася абшчыннае землекарыстанне сялян, каб не вы-клікаць іх моцнай незадаволенасці (найперш паншчынай) і не аслабіць абараназдольнасць дзяржавы.

Уладальнікі прыватных маёнткаў, па прыкладу дзяржаўных, уводзілі таксама валочную сістэму, але павіннасці тут былі звычайна большымі.

Сяляне супраціўляліся рэформе, таму што падаткі іх павялічваліся і абмяжоўвалася воля. Формамі супраціўлення сталі адмовы прымаць валокі, скаргі, уцёкі, нават узброеныя выступленні. Землеўладальнікі таксама выкарыстоўвалі розныя формы барацьбы з непакорнымі: ад штрафаў да смяротнай кары.

Селянін губляў права пераходу да іншага гаспадара і станавіўся пры-гонным. 3 валокі вызначалася і кола розных павіннасцей. Яны былі розныя для цяглых і асадных сялян. Так, цяглыя сяляне павінны былі за кожную валоку працаваць па два дні на тыдзень у фальварку, а таксама плаціць натуральны аброк аўсом, сенам, свойскай птушкай, уносіць невялікі грашовы чынш і выконваць працоўную павіннасць у княжацкіх замках. Асадныя (чыншавыя) сяляне павінны былі плаціць чынш ад 66 да 106 грошаў у год. Пасля дзяржаўных маёнткаў валочная памера была праведзена і ў маёнтках феадалаў. К канцу XVI ст. яна ўжо скончылася ў заходніх і цэнтральных абласцях Беларусі, некалькі пазней — ва ўсходніх і паўднёвых.

Рэформа была першым буйным умяшаннем дзяржаўнай улады ў працэс землеўладкавання ў Вялікім княстве Літоўскім. Яна азначала новую ступень у развіцці феадальных адносін, паколькі спрыяла масаваму запрыгоньванню сялян. Валочная памера уніфікавала павінасны прыгнёт. Цяпер па ўсёй краіне, ва ўсіх відах маёнткаў у сялян адной катэгорыі павіннасці былі аднолькавыя і вызначаліся колькасцю валок, якія знаходзіліся ў іх карыстанні. Уніфікацыя павіннаснага прыгнёту падарвала эканамічную аснову ўцёкаў сялян ад сваіх гаспадароў у пошуках лепшага жыцця. Цяпер уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе статуты 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім. Сялян стала можна прадаваць, мяняць, аддаваць у якасці закладу як усю сям'ю, так і асобных яе членаў. Гэта была найбольш жорсткая форма прыгоннага права, якая праіснавала амаль трыста гадоў.

У выніку валочнай памеры прыбыткі фёадалаў ад маёнткаў значна выраслі. Шчодрыя княжацкія дараванні, а таксама захоп феадаламі часткі сялянскай зямлі паскорылі яе канцэнтрацыю ў адных руках, прывялі да стварэння буйнейшых магнацкіх уладанняў — латыфундый, што мелі па тысячы і болын сялянскіх двароў. Звыш 40 % усяго зямельнага фонду аказалася ў выніку рэформы ў руках феадалаў. Сярод іх болыласць склалі католікі літоўскага паходжання.

У заходняй і цэнтральнай Беларусі ажыццяўленне рэформы прывяло да замены абшчыннага землекарыстання падворным.

Абагульняючы вынікі рэформы, можна выдзеліць наступныя:

  1. рост даходаў скарбу і феадалаў;

  2. пераход ад падворнага да пазямельнага падаткаабкладання сялян;

  3. укараненне перадавой агратэхнікі — трохполля і павышэнне вытворчасці сельскагаспадарчай працы;

  4. разбурэнне сялянскай абшчыны на захадзе і ў цэнтры Беларусі, пераход сялян у гэтым рэгіёне да падворнага землекарыстання;

запрыгоньванне сялян;

6) канчатковае афармленне феадальнай саслоўнай карпа- ратыўнасці (саслоўяў шляхты, сялян, мяшчан, духавенства са сваімі правамі і абавязкамі);

7) развіццё гандлю і таварна-грашовых адносін.

Літаратура:

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч. 1. Ад старажытных часоў — па люты 1917 г.: Вучэб. дапам. /Пад рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. — Мн.: Універсітэцкае, 1998. — 416 с.

Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый):Вучэб. дапаможнік / В.І. Галубовіч, З.В. Шыбека, Д.М. Чар-касаў і інш.; Пад рэд. В.І. Галубовіча і Ю.М. Бохана. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. — 584 с.

Гісторыя Беларусі: У 2 ч. Ч.1.–Мн., 2000. С.128–137.

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т.1–6.–Мн., 1991–2001.