Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа № 1 вариант 21, заочная иит, 2012.docx
Скачиваний:
24
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
40.14 Кб
Скачать

Тэма 21. «сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх губерняў у парэформенны перыяд і на рубяжы хіх-хх стст.»

Уводзіны

1.Вынікі буржуазных рэформ 60-70-х гг. ХІХ ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце Беларусі.

2. Праяўленні імперыялістычнай стадыі капіталізму ў эканоміцы беларускіх губерняў.

3. Асноўныя галіны прамысловай вытворчасці і спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Гандаль і тарнспарт.

Заключэнне

Спісак літаратуры

УВОДЗІНЫ

К сярэдзіне ХІХ стагоддзя рэзка абвастрыўся крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Прыгонная сістэма скоўвала развіцце прамысловасці, перашкаджала ўжыванню наемнай рабочай сілы, стрымлівала накапленне капіталу. Палітыка царскага ўрада па сялянскім пытанні ў 30-50-я гг. ХІХ ст. сур’езных практычных вынікаў не дала. З году ў год нарастаў сялянскі і грамадска-палітычны рух.

Сацыяльныя супярэчнасці асабліва абвастрыліся пасля паражэння Расіі ў Крымскай вайне. Усведамленне сацыяльна-эканамічнай і ваенна-тэхнічнай адсталасці Расіі , а таксама небяспека хуткага нарастання антыпрыгонніцкага сялянскага руху вымусілі ўрад адмяніць прыгоннае права. Буржуазныя рэформы 60-70 гг. XIX ст. сталі лагічным працягам рэформы 1861 г. На Беларусі пачалі ўзнікаюць адносіны новага, капіталістычнага тыпу.

1. Вынікі буржуазных рэформ 60-70-х гг. Хіх ст., іх уплыў на эканамічнае жыцце беларусі.

Адмена прыгоннага права абумовіла неабходнасць правядзення шэрага рэформаў дзяржаўнага кіравання і змянення эканамічнай палітыкі.

У выніку рэформы 1839-1843 гг. у Расіі была ўстаноўлена грашовая сістэма, пры якой серабро выступала ў якасці ўсеагульнага эквівалента і асновы грашовага абарачэння, а ўсе папяровыя грошы абменьваліся на каштоўныя металы.Аднак значныя фінансавыя расходы на вядзенне Крымскай вайны і павелічэнне ў сувязі з гэтым дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту амаль у 2 разы вымусілі ўрад спыніць размен крэдытных білетаў на серабро.Пачаўся працяглы перыяд інфляцыйнага папярова-грашовага абарачэння.

Каб упарадкаваць фінансавую сістэму і спыніць інфляцыю , у 1862-1863 гг. была праведзена грашовая рэформа. Для правядзення рэформы патрабавалісь буйныя сродкі, якія былі пазычаны ў лонданскіх банкіраў. Аднак аднавіць даваенную пакупную здольнасць крэдытнага рубля і прынцыпы арганізацыі грашовай сістэмы не ўдалося. Расія зноў вярнулася да абарачэння неразменных папяровых грошай.

Прычыны правала стабілізацыі грашовага абарачэння:

-захаванне пережыткаў прыгонніцтва;

-востры крызіс сельскай гаспадаркі і прамысловасці;

-рост дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту;

-адмоўны гандлевы баланс 1862 года.

Таксама былі праведзены рэформы дзяржаўнага кіравання.Яны насілі буржуазны характар і таму іх правядзенне стала магчымым толькі пасля адмены прыгоннага права. Урад Аляксандра ІІ прыняў шэраг пастаноў аб правядзенні рэформ:

-судовай;

-земскай;

-гарадской;

-ваеннай;

-школьнай;

-цэнзурнай.

Аднак у Беларусі гэтыя рэформы ажыццяўляліся са значнымі абмежаваннямі, якія былі выкліканы мерамі, што прымаліся ўрадам у сувязі з паўстаннем 1863 –1864 гг., у першую чаргу абвяшчэннем тут ваеннага становішча, якое было адменена толькі ў 1870 г.

Судовая рэформа. З усіх рэформ самай радыкальнай з’яўлялася судовая. Новыя судовыя статуты, прынятыя 20 лістапада 1864 г., уводзілі бессаслоўнасць у судзе. Абвяшчаліся нязменнасць суддзяў, незалежнасць суда ад адміністрацыі, спаборніцтва і галоснасць судовага працэсу. Пры разглядзе крымінальных спраў прадугледжваўся ўдзел у судовым працэсе прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне, вінаваты падсудны ці не. Для юрыдычнай дапамогі падсудным быў створаны інстытут прысяжных павераных (адвакатаў), якія не знаходзіліся на дзяржаўнай службе і не залежалі ад урада. Працэс папярэдняга следства перадаваўся ад паліцыі судовым следчым. Значна скарачалася сістэма судаводства.

У Беларусі судовая рэформа пачалася толькі ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. Міравыя суддзі назначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежалі ад яго. Спіс прысяжных засядацеляў таксама зацвярджаўся ўладамі. Усё гэта было вынікам паўстання 1863 – 1864 гг. – самадзяржаўе не давярала мясцовым памешчыкам, сярод якіх былі моцныя прапольскія настроі.

Земская рэформа. Земская рэформа, аб’яўленая 1 студзеня 1864 г., дазволіла ўтварыць на большай частцы тэрыторый еўрапейскай Расіі выбарныя органы (земствы) для кіравання ў губернях і паветах мясцовай гаспадаркай. Аднак на беларускія губерні закон аб земствах не распаўсюджваўся па палітычных матывах: царскі ўрад пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. не давяраў мясцовым памешчыкам, якія маглі трапіць у выпадку выбараў у мясцовыя органы самакіравання.

Гарадская рэформа. Са спазненнем ад Расіі ў 1876 годзе на Беларусі была праведзена гарадская рэформа. Яна прадугледжвала выбар органаў самакіравання ў гарадах на аснове маемаснага цэнзу ( валодання маемасцю на пэўную суму). Выбарчым правам надзяляліся толькі плацельшчыкі гарадскіх падаткаў – уласнікі зямлі, дамоў, прамысловых і гандлевых прадпрыемстваў.

Ваенная рэформа. Рэфармаванне арміі ў Расіі пачалося ў 1862 г., калі былі ўтвораны 15 ваенных і ўведзены скарочаны тэрмін службы: ў сухапутным войску да сямі і на флоце да васьмі гадоў. У 1867 г. быў прыняты новы ваенна-судовы статут, які зыходзіў з прынцыпаў судовай рэформы 1864 г. Згодна з ім уводзіліся тры судовыя інстанцыі – палкавы, ваенна-акруговы і галоўны ваенны суд. На час вайны ствараўся Галоўны палявы ваенны суд.

Школьная рэформа. Рэфармаванне школьнай сістэмы (1864 г.) таксама мела буржуазны характар. Яна зыходзіла з прынцыпу ўсесаслоўнасці адукацыі. У Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапускалася да кіраўніцтва школьнай справай.Сістэмай народнай адукацыі поўнасцю кіравалі чыноўнікі.

Цэнзурная рэформа. Новы цэнзурны статут, прыняты ў 1865 г., значна пашыраў магчымасці друку. Адмянялася папярэдняя цэнзура для твораў памерам не менш як 10 друкаваных аркушаў, а для перакладаў – 20. Выданні меншых памераў абавязкова падлягалі папярэдняй цэнзуры. Буйным перыядычным выданням дазвалялася выходзіць без папярэдняй цэнзуры, але толькі пры ўнясенні вялікіх грашовых закладаў. Пры гэтым органы ўлады мелі права кантролю і прымянення розных санкцый да парушальнікаў закону аб друку – ад грашовага спагнання да закрыцця “нядобранадзейных” газет і часопісаў. Аднак гэта тычылася перш за ўсё цэнтральных выданняў і выдавецтваў. У Беларусі да сярэдзіны 1880-х гг. усе перыядычныя выданні залежалі ад урадавых устаноў і праваслаўнай царквы.

У 60-я г.г. ХІХ ст. была праведзена і рэформа адукацыі.Студэнцкія хваляванні 1861 г. вымусілі ўрад прыняць новы ўніверсітэцкі статут. Паводле статута ўніверсітэты атрымлівалі аўтаномію. Кіраўніцтва імі даручалася савету прафесараў , які выбіраў рэктара, дэканаў факультэтаў, запрашаў прафесараў на вакантныя пасады. Аднак значная ўлада захоўвалася за міністрам народнай адукацыі і папячыцелем вучэбнай акругі, якія ажыццяўлялі нагляд за дзейнасцю прафесараў. У 1864 г. быў абнародаваны новы статут гімназіі. У навучальных установах маглі вучыцца прадстаўнікі ўсіх саслоўяў, але з высокай платай за абучэнне.

ВЫНІК

Такім чынам, адмена прыгоннага права з’явілася пачаткам важных змен у сацыяльна-эканамічным і палітычным жыцці краіны. Урад быў вымушаны пайсці на шэраг буржуазных рэформаў – увесці элементы самакіравання на месцах, адмяніць цялесныя пакаранні, замест рэкруцкіх набораў увесці ўсеагульную воінскую павіннасць, правесці рэарганізацыю асветы і фінансаў і г.д..Гэтыя рэформы садзейнічалі фарміраванню прававой дзяржавы, заснованай на прынцыпах роўнасці ўсіх людзей перад законам і падзеле ўлады на выканаўчую, заканадаўчую і судовую. Яны не краналі асноў самадзяржаўя і ў значнай ступені захоўвалі прывілеі дваранства, аднак садзейнічалі пераўтварэнню Расійскай дзяржавы з феадальнай манархіі ў буржуазную.