Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 33. Культурнае будаўніцтва БССР у 20 - 30-я гады XXст..doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
111.62 Кб
Скачать

Тэма 33.

Культурнае будаўніцтва БССР у 20 - 30-я гады XXст.

План

  1. Вызначце асноўныя напрамкі і асаблівасці развіцця беларускай літаратуры.

  2. Як адбываўся працэс станаўлення тэатральнага і музычнага мастацтва?

  3. Ахарактарызуйце развіццё нацыянальнага беларускага мастацтва.

Адказ на 1-е пытанне

Завяршэнне грамадзянскай вайны і пераход да мірнага жыцця абумовілі новыя магчымасці для нацыянальнага адраджэння беларускага народа, нацыянальна-культурнай працы і развіцця літаратуры.

У 1921 г. адбылося раздрабленне Беларусі на дзве часткі, якое безумоўна уздзейнічала на літаратуру. Асаблівасцю з’яўлялася тое, што ў асяроддзе пісьменнікаў улілася вялікая група маладых талентаў з вёскі, прыхільнікаў сацыялістычнай рэвалюцыі. Атрымаўшы магутны імпульс для свайго далейшага развіцця пасля Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцыі, літаратура фарміравалася пад знакам вострай ідаэлагічнай барацьбы. Сама эпоха патрабавала ад пісьменнікаў творчай перабудовы, актыўнага вызначыння сваей ідэйнай і жыццевай пазіцыі.

Пераход да беларусізацыі ў першай палове 20-х гадоў выклікаў бурны рост беларускай літаратуры. Важным фактарам развіцця нашай літаратуры на новым этапе была арыентацыя на каштоўны вопыт нацыянальнай дакастрычніцкай літаратуры, якая мела глыбокія традыцыі рэалістычнай творчасці, вернага служэння інтарэсам народа. Спрыяльнай была і цесна сувязь з рускай, украінскай класічнай літаратурай.

Нельга не ўлічваць і такога вельмі важнага фактару: беларуская літаратура гэтага часу фарміравалася ў межах шматнацыянальнага дзяржаўнага ўтварэння – СССР, у якім бальшавікі узмацнялі русіфікацыю заканадаўча-аб’яднаных у адным Саюзе многіх народаў.

Сведчаннем наяўнасці розных мастацкіх напрамкаў з’яўляецца існаванне розных творчых арганізацый. У 20-я гады дзейнічалі некалькі літаратурных аб’яднанняў, сярод іх “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя” і інш. У 1921–1925 гг. на ўсю моц загучалі галасы пісьменнікаў старэйшага пакалення – Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, З. Бядулі і інш. Чалавек працы, змагар, будаўнік заставаўся галоўным героем літаратурна-мастацкіх твораў. У 1922 г. выйшаў зборнік вершаў Я. Купалы “Спадчына”, а ў 1925 г. – паэма “Безназоўнае”. У 1923–1925 гг. Я. Колас апублікаваў паэмы “Новая зямля” і “Сымон музыка”. Гэта быў час агульнага духоўнага ўздыму, час надзей, веры і мар, але літаратура знаходзілася ў поўнай залежнасці ад палітыкі партыі.

20-я гады выклікалі бурны ўзлет паэзіі. Беларуская паэзія вітала рэвалюцыю. Для яе характэрны былі аптымізм, дух змагання за новае жыццё. У той час яна выяўляла духоўны свет чалавека, які аказаўся захопленым рэвалюцыйнай бурай і незалежна ад сваіх жаданняў быў уключаны ў сацыялістычныя пераўтварынні ў іх бальшавіцкім варыянце. Гэта бачна ў многіх творах, у прыватнасці ў аповесцях і раманах К. Чорнага “Зямля”, “Сястра”, “Лявон Бушмар” і інш.

Маладая беларуская проза была даволі разнастайнай у тыматычных і жанравых адносінах. У 1925 г. А. Александровічам, А. Дударом, А. Вольным калектыўна напісаны прыгодніцкі раман “Ваўчаняты”. Уплыў антыгуманнай грамадскай атмасферы не абмінуў у тагачаснай прозе нават мастацкага выяўлення праблем сям’і. Каштоўнасць сяброўскіх адносін і сваяцкіх сувязей была пастаўлена пад сумненне. Для прыкладу, Валодзя Кастрыцкі – герой рамана “Трыццаць год” К. Чорнага ідзе на грамадзянскую вайну, пакідаючы паміраць хворую адзінокую маці. Так прапаведваліся адданасць, вернасць любой цаной рывалюцыйнаму абавязку.У прозу, як і ў паэзію, прыходзяць маладыя героі, якія рознымі шляхамі спрабуюць адлучыць старыйшых ад Бога. Есць такі герой і ў аповесці “На прасторах жыцця” Я. Коласа. Са зместу твора відаць, што Я. Колас крытычна ставіўся да богаборчай дзейнасці свайго героя і гэта у гады, калі літаратура падпісвалася выяўляць радасць з прычыны закрыцця рылігійных святыняў. Нягледзячы на падмен кіраўніцтвам дзяржавы чалавекалюбства і справядлівасці на рывалюцыйную непрымірымасць, беларуская проза знаходзіла сілы, каб даследваць рэчаіскасць, настойліва падступацца да балючых кропак жыцця. Пра гэта сведчаць аповесці “Меланхолія”, “Ціхая плынь” М. Гарэцкага, аповесць “Голы звер” М. Зарэцкага, раман “Запіскі Самсона Самасуя” А. Мрыя.

У беларускай драматургіі 20-х гадоў бачны пленныя традыцыя, якія закладзены В. Дуніным-Марцінкевічам у XIX ст. і асабліва Я. Купалам у пачатку XX ст. Такія ўплывы адчуваюцца ў меладрамах У. Галубка, п’есах Ц. Гартнага, М. Грамыкі, Е. Міровіча і інш. Дамінуючай тэмай беларускай драматургіі была тэма мінулага. Літаратура той пары апіралася ў сваім развіцці на традыцыйныя фальклорна-рамантычныя стылявыя формы. Героіка-рамантычным пафасам прасякнуты былі і п’есы на тэмы сучаснасці – “Чырвоныя кветкі Беларусі” (1923) В. Гарбацэвіча, “З дымам-пажарам” (1924) А. Ляжневіча. Драматургі другой паловы 20-х гадоў шмат намаганняў прыкладваюць да стварэння вобраза сучасніка, станоўчага героя. З’явіліся новыя жанры: меладрама, героіка-рэвалюцыйная і гістарычная драма. Больш глыбокае развіцце атрымлівае жанр сатырычнай камедыі. Аднак некаторыя з іх, напрыклад “Тутэйшыя” (1922) Я. Купалы, “Апраметная” В. Шашалевіча (1926), неўзабаве былі забаронены савецкай цэнзурай як “ідэалагічна шкодныя”, бо ў іх ставілася праблема нацыянальнага адраджэння.

Літаратура Заходняй Беларусі развівалася ва ўмавах польскай акупацыі. У першай палове 20-х гадоў яна характарызавалася інтэнсіфікацыяй грамадскай думкі, што знайшло выяўленне ў актуальнай публіцыстыцы і філасофска-літаратурнай эсэістыцы, угрунтаваных на беларускай ідэі. Значнымі былі на пачатку 20-х гадоў і дасягненні ў драматургіі. У гэты час асабліва праявілі сябе У. Самойла, А. Луцкевіч, І. Канчэўскі, Л. Родзевіч, Ф. Аляхновіч, М. Краўцоў.

Другая палова 20-х гадоў звязана з легальнымі формамі беларускага руху, перадусім з БСР Грамадой, што паклікала да жыцця масавую паэзію. На грамадаўскай хвалі ўздыму вызваленчага руху ўвайшло ў літаратуру ўжо ўласна заходнебеларускае пакаленне паэтаў: А. Салагуб, М. Машара, Х. Ілляшэвіч, М. Васілек, Н. Арсеннева, В. Таўлай.

30-я гады ўвайшлі ў гісторыю краіны як адзін з самых драматычных перыядаў. Па ініцыятыве партыі і улады пачалася калектывізацыя. Пачаўся гвалтоўны наступ на рэлігію. У такіх умовах зніжалася грамадская роля асобы, асабліва калі гэта асоба творчая. Такі падыход да разумення ролі творчай інтэлігенцыі ў грамадстве прывеў да карэнных змен у літаратуна-мастацкім жыцці. Каб цалкам падпарадкаваць свайму кіраўніцтву літаратурныя сілы, было вырашана стварыць адзіную арганізацыю – саюз савецкіх пісьменнікаў. Зніклі ўсе пісьменніцкія суполкі. У краіне, асабліва ў другой палавіне 30-х гадоў, пачаліся масавыя рэпрэсіі супраць беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. На гэты перыяд прыпадае кампанія па барацьбе з фармалізмам, ажывілася вульгарна-сацыялагічная крытыка.

Пачатак 30-х гадоў азнаменаваўся бурным развіццем празаічных жанраў. Проза паспяхова асвойвала такія жанры, як аповесць і раман. Я. Колас напісаў аповесці “Адшчапенец” (1931) і “Дрыгва” (1934), Ц. Гартны – аповесць “Зялены шум” (1931) і раман “Перагуды” (1935). Пашырэнне ідэйна-тэматычных абсягаў заўважалася ў творчым развіцці такіх пісьменнікаў, як К. Крапіва (“Мядзведзічы”, 1932), К. Чорны (“Бацькаўшчына”, 1931), М. Лынькоў (“Сустрэчы”, 1940). Адной з пашыраных тэм у прозе 30-х гадоў заставалася тэма рывалюцыі і грамадзінскай вайны. Аўтары адмаўляюцца ад знешняй займальнасці, імкнуцца заглыбіцца ў чалавечыя характары. Пра гэта сведчаць такія, напраклад, творы, як “Адступленне” С. Баранавых, “Дрыгва” Я. Коласа. Пэўнае месца займае антыфашысцкая тыма. Яна распрацоўваецца ў апавяданнях “Смерць Германа Васэрмана” і “Краскі ў памыях” Ц. Гартнага, “Навела без назвы” П. Галавача, у аповесці Э. Самуйленка “Тэорыя Каленбрун”.

У паэзіі наглядаецца паварот ад маладнякоўскага захаплення “касмізмам”, ідэямі сусветнай рэвалюцыі да ўслаўлення героікі працоўных будняў. На гэта арыентавала паэтаў крытыка. Не без уплыву такіх установак у Я. Купалы паявіўся верш “Трэба нам песень”:

Скласць эпапею павінны такую,

Якую чэлюскінцы далі для свету,

І одамі ўславіць наяўнасць жывую –

Бяссмертных герояў Саюза Саветаў.

Я. Купала стварыў вершы-пасланні, якія фактычна з’яўляюцца водгукамі на пэўныя грамадскія падзеі, “Ударніку” , “Беларускаму дзяржаўнаму выдавецтву”, “Звяздзе”. Такія вершы паявіліся і ў Я. Коласа (“Калгасу “Слабада”, “Шчаслівым жанчынам” і інш.) Працягваецца выкарыстанне героіка-рамантычнай тэмы(А. Куляшоў “Хлопцы апошняй вайны”).

Напрамак развіцця драматургіі шмат у чым вызначалі патрабаванні крытыкаў актуальных твораў. Вялікая колькасць п’ес паявіліся ў той час пра калектывізацыю (“Помста кулацкая” Б. Крамскоога, “Скварка”, “Бальшавіцкая вясна” І. Гурскага, “Гонар” М. Паслядовіча і інш.)

Літаратура Заходняй Беларусі 30-х гадоў не мела такога выразнага ўнутранага падзелу, як у папярэднім дзесяцігодзі. Яна характарызавалася дамінаваннем паэзіі, паглыбленнем у ей сацыяльных матываў, уздымам літаратуры ў цэлым на вышэйшы ідэйна-мастацкі ўзровень. Нарэшце, - прыходам у літаратуру Заходняй Беларусі М. Танка. Сягоння значэнне набываюць здабыткі заходнебеларускай літаратурна-філасофскай эсэістыкі і публіцыстыкі, а таксама арыентацыя заходнебеларускіх паэтаў на высокія гуманістычныя ідэалы свабоды чалавечай асобы, свабоды народа, што спрыяла развіццю дэмакратычнай думкі, узлету нацыянальнага духу.

20-30-я гады з’яўлаяюццца адным з самых складаных перыядаў у гісторыі нашай нацыянальнай літаратуры. Нармальнаму развіццю літаратурнага працэсу той пары перашкаджалі ідэалагічныя ўстаноўкі партыі і ўлад, яны скоўвалі творчы патэнцыял мастакоў слова. Ганенням падвергліся М. Гарэцкі, У. Дубоўка, Я. Пушча, Ц. Гартны, М. Зарэцкі і інш. Негатыўна паўплывалі падзел Беларусі на дзве часткі і закрыцце літаратурных аб’яднанняў. Найбольш таленавітыя пісьменнікі таго часу, нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды, імкнуліся да праўдзівага мастацкага выяўлення і асэнсавання рэчаіснасці, да стварыння яркіх характараў. Беларуская літаратура узбагачалася лірычнымі і эпічнымі творамі. Многім творам беларускай паэзіі і прозы уласцівы аптымістычны пачатак, які вызначаўся перш за ўсе духам абнаўлення жыцця. Пісьменнікі Беларусі ўмацоўвалі адносіны з пісьменнікамі братніх рэспублік. Нягледзячы на дзяржаўнцю мяжу сувязь паміх Заходняй і Усходняй Беларусі існавала на працягу ўсяго міжваеннага дваццацігодзя.