Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

История Беларуси. 7 вариант. Асаблівасці дзяржаўнага ладу вялікага княства літоўскага. Тры статуты ВКЛ

.docx
Скачиваний:
48
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
36.77 Кб
Скачать

Тэма 7: Асаблівасці дзяржаўнага ладу вялікага княства літоўскага. Тры статуты ВКЛ

План

Узводзіны

1.Адрозненне дзяржаўнага ладу ВКЛ ад дзяржаўнага ладу Вялікага

княства Маскоўскага 4

2. Рада паноў і Вальны сейм(сойм), іх склад і функцыі. Органы

мясцовага кіравання 7

3. Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты Вялікага княства Літоўскага

1529,1566 і 1588 гадоў — зборнікі законаў феадальнага права 11

Заключэнне 12

Спіс выкарыстаных крыніц 15

Уводзіны

Сістэма кіравання краінай ў ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, што бытавала ў Полацкім, Менскім, Наваградскім, Тураўскім і іншых княствах.

Да XVI ст. выключнае права выдання законаў меў гаспадар, вялiкi князь лiтоўскi. Паколькi вялiкі князь ўвасабляе вышэйшую заканадаўчую, выканаўчую i судовую ўладу, вельмi складана (а часам увогуле немагчыма) адрознiць вялiкакняжацкiя распараджэннi ад заканадаўчых дакументаў.

Статут 1529 г. удакладняў, што законы выдаюцца гаспадаром «з ведомостью и порадою и с призволеньем рад наших великого князства Литовского». Статут 1566 г. адлюстраваў узросшую ролю сейма (сойма) у дзяржаўным жыццi. Згодна гэтаму зводу законаў, апошнiя выдавалiся гаспадаром пры згодзе сейма Вялiкага княства Лiтоўскага. З 1588 г. права выдання законаў належала толькi сойму (пры захаваннi за вялiкiм князем i панамi-радай заканадаўчай iнiцыятывы). Такiм чынам, развiццё заканадаўства з 1588 г. да апошнiх гадоў iснавання Вялiкага княства Лiтоўскага адбывалася шляхам прыняцця пастаноў сойма («канстытуцый»), якiя дапаўнялi нормы Статута.

1. Адрозненне дзяржаўнага ладу ВКЛ ад дзяржаўнага ладу Вялікага княства Маскоўскага

Палітычны лад Вялікага княства Літоўскага – феадальная манархія, якая мела шэраг асаблівасцей у параўнанні з суседняй Маскоўскай дзяржавай. Скасаванне абласных княжанняў не суправаджалася пераносам іх функцый кіравання ў цэнтр, як гэта адбывалася ў Рускай дзяржаве. У руках вялікага князя не канцэнтравалася шмат штодзённай працы, як у маскоўскага гасудара і яго думы. Таму ў Вялікім княстве Літоўскім не стваралася амаль ніякіх цэнтралізаваныхустаноў. Галоўным кіраўніком княства лічыўся вялікі князь літоўскі. Ен узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. У XIV ст. пры ім існавала велікакняжацкая дума па аналогіі з маскоўскай. Але ж, у адрозненне ад апошняй, дума ў Вялікім княстве Літоўскім не была дзяржаўнай структурай (установай). Гэта была рада пры вялікім князю, да якой ён далучаў усіх (з яго пункту погляду) карысных і патрэбных людзей. На першым этапе галоўную ролю ў думе адыгрывалі князі. 3 умацаваннем Вітаўта на прастоле пасля пагрому абласных князёў велікакняжацкая дума стала пераважна складацца з вядомых баяр, якія дапамагалі Вітаўту сесці на прастол. Паступова баярства дабівалася ўсё большых прывілей і абмяжоўвала ўладу вялікага князя. Дума трансфармавалася ў прадстаўнічую ўстанову – паны-раду. Назва і структура гэтай установы мелі яўны польскі ўплыў. У Гарадзельскім прывілеі 1413 г. было запісана толькі адно абмежаване на доступ у раду: «в совещанни о государственных делах должны допускаться только католики на том основаннн, что разннца веры порождает разномыслие во всем остальном, н иноверцы не держат государственных тайн». Такім чынам, для беларускага праваслаўнага баярства ўваход туды быў закрыты. У склад рады ўваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, кашталяны (камандзіры мясцовых палкоў), дзяржаўныя чыны: маршалкі (старшынствуючыя на пасяджэннях рады і сейма), канцлер (кіраўнік дзяржаўнай канцылярыі), гетман (камандуючы ўзброенымі сіламі), падскарбі (кіраўнік фінансаў), старосты і інш. Назвы дзяржаўных чыноў таксама былі польскія. У звычайны час рада складалася з вузкага кола людзей пры вялікім князю. Але асноўныя справы вырашаліся поўным зборам гаспадарскай рады. Такія сходы называліся сеймамі паны-рады. Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. На яго пасяджэннях удзельнічалі ўсе сябры рады, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і праваслаўнага духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады. Так палітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага ўсё болып прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Прывілеі 1413, 1432 гг. ставілі пэўныя межы для велікакняжацкай улады ў дачыненні да асобы, маёмасці і дзяржаўных павіннасцей; Вялікія князі літоўскія, выбраныя на польскі прастол, стараліся ўлагоджваць феадалаў княства, каб мець магчымасць «сядзець адразу на двух крэслах» і трымаць абедзве дзяржавы «ў саюзе і любові». Прывілеем 1447 г. Казімір дараваў феадалам розных катэгорый усе правы і вольнасці, якімі ў Каралеўстве Польскім валодалі адпаведныя саслоўі.

А гэта ў сваю чаргу адлюстроўвалася на развіцці палітычных інстытутаў і дзяржаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, вызначала яго спецыфіку ў параўнанні з іншымі феадальнымі манархіямі. Ужо адзначалася, што ў сваім тэрытарыяльным афармленні Вялікае княства Літоўскае на сто з лішнім гадоў апярэджвала Маскоўскую дзяржаву. Але з самага пачатку гэта аб'яднанне не было такім трывалым, як аб'яднанне Паўночна-Усходняй Русі вакол Масквы. Захаванню адноснай самастойнасці ўдзелаў спрыяла і сістэма спадчыннасці, прынятая ў ВКЛ. Пасля смерці ўладальніка землі не размяркоўваліся паміж нашчадкамі, як у Расіі, дзе ўдзельная сістэма стала пануючай. Часам тое ці іншае княства наогул не трапляла ў рукі да нашчадкаў. Вялікія князі літоўскія шырока выкарыстоўвалі сістэму намесніцтва. Нават раздача Гедымінам зямель сваім сынам не мела характару выдзелу ім спадчынных надзелаў, хутчэй гэта былі намесніцтвы. Пасля смерці дзяцей Гедыміна іх княствы таксама не дзяліліся паміж нашчадкамі. Часцей на прастоле заставаўся адзін з унукаў Гедыміна, астатнія сыходзілі «карміцца» ў іншыя месцы. Таму князі, не валодаючы поўным правам уласнасці на выдзеленыя ім землі, стараліся не ўводзіць сваіх парадкаў, кіраваліся мясцовымі звычаямі. Характар дзяржаўнага ладу не заставаўся нязменным. Ён паступова эвалюцыяніраваў пад уплывам барацьбы цэнтрабежных і цэнтраімклівых тэндэнцый. Цэнтральная ўлада на працягу ўсяго гэтага перыяду імкнулася рознымі спосабамі ўмацаваць дзяржаўны саюз, шчыльней звязаць усе землі вакол цэнтра. Гэтаму павінна была спрыяць і унія з Полыпчай. Але, на жаль, яна толькі ўзмацніла цэнтра-бежную тэндэнцыю. Страта пэўнай часткі самастойнасці літоўскімі і беларускімі князямі і магнатамі выклікала моцную апазіцыю цэнтральнай уладзе. Дзяржаўная кансалідацыя зрабіла паспяховыя крокі пры князю Вітаўце. Аднаўленне літоўскага прастола, паводле Востраўскага пагаднення 1392 г., наблізіла яго да феадалаў княства, умацавала сацыяльную базу цэнтральнай улады. Наступным сур'ёзным крокам Вітаўта ў напрамку цэнтралізацыі Вялікага княства Літоўскага стала ліквідацыя абласных княжанняў. Гэтым літоўскі князь значна ўмацаваў матэрыяльную аснову сваёй улады. Зараз у яго скарбніцу паступалі ўсе прыбыткі, якія раней ішлі абласным князям: пазя-мельныя, мытныя, гандлёвыя, судовыя, царкоўныя і іншыя зборы. Матэрыяльная база спрыяла росту велікакняжацкай улады як палітычнага фактару. Каранацыя Вітаўта, якая павінна была адбыцца, з'яўлялася паказчыкам як яго асабістай, так і дзяржаўнай магутнасці Вялікага княства Літоўскага. Аднак рост велікакняжацкай улады ў канцы XIV – пачатку XV ст. не прывёў да ўсталявання спадчыннай і неабмежаванай манархіі, як гэта здарылася ў суседняй Расіі. Там манарх быў неабмежаваным уладаром, распараджаўся жыццём і маёмасцю сваіх падданых. Вялікае княства Літоўскае, нягледзячы на поспехі ў цэнтралізацыі, дасягнутыя Вітаўтам, паступова набывала статус абмежаванай, канстытуцыйнай манархіі. Чым гэта растлумачыць? Узвышэнне велікакняжацкай улады адбылося ў Вялікім княстве Літоўскім пасля уніі з Польшчай. Але унія не ўстанаўлівала спадчыннага права на літоўскі велікакняжацкі прастол. Адрозненне дзяржаўнага ладу ВКЛ ад дзяржаўнага ладу Вялікага княства Маскоўскага. Магчыма не апошнюю ролю адыграла ў гэтым адсутнасць у Вітўта сыноў. [124-128;1]

Вывад: Ход унутранага развіцця і яго вынікі ў княстве значна адрозніваліся ад сучасная яму Маскоўскай дзяржавы. Апошняя развівалася ўсё больш у бок манархічнага абсалютызму(эпоха Івана Грознага). Выхаваныя на мясцовым патрыятызме, а не на агульнадзяржаўным, феадалы ВКЛ ў складаны час не сваімі асабістымі і маёмастнымі правамі, а дзяржаўнай незалежнасцю, калі ўвайшлі ў карону Польскую.

2 Рада паноў і Вальны сейм(сойм), іх склад і функцыі. Органы мясцовага кіравання

Сістэма кіравання краінай у ВКЛ развівалася на аснове старажытнага права, што бытавала ў Полацкім, Менскім, Навагародскім, Тураўскім і іншых княствах. Пасля заключэння Крэўскай уніі і ўсё большага збліжэння з Польшчай у арганізацыю кіравання дзяржавай сталі пераносіцца тыя рысы і формы, якія склаліся ў Польшчы.

Кіраўніком дзяржавы быў вялікі князь (гаспадар), у большасці часу ён з'яўляўся адначасова каралём Польшчы. Вялікі князь з'яўляўся таксама суддзёй, адміністратарам, галоўнакамандуючым узброеных сіл краіны. Галоўным яго абавязкам была абарона ўласнасці і тэрыторыі гаспадарства. Вялікі князь меў шырокія паўнамоцтвы: права весці міжнародныя справы, уступаць у саюзы, абвяшчаць вайну і заключаць мір, ён прызначаў на дзяржаўныя пасады і распараджаўся дзяржаўнымі маёнткамі. Яму належала права заканадаўчай ініцыятывы і за яго подпісам выдаваліся ўсе найважнейшыя заканадаўчыя акты. Вялікі князь выбіраўся з прадстаўнікоў дома Гедымінавічаў (пазней Ягайлавічаў, ці Ягелонаў) напачатку вузкім колам найважнейшых саноўнікаў, а з канца ХV ст. - вальным (агульным) соймам з удзелам прадстаўнікоў усіх зямель. Інагурацыя (узвядзенне на пасаду, каранацыя) вялікіх князёў адбывалася ў Вільні, у касцёле святога Станіслава. На галаву новаабранага гаспадара ўскладалася мітра Гедыміна, а потым маршалак земскі ўручаў яму меч і скіпетр.

Ажыццяўляў свае паўнамоцтвы вялікі князь не аднаасобна, а з удзелам Рады, сойма і службовых асоб вярхоўнага кіравання. Прававое становішча вялікага князя літоўскага было тыповым для становішча абмежаванага феадальнага манарха.

Палітычны рэжым Вялікага княства Літоўскага ўсё больш прымаў абрысы парламенцкай манархіі. Непасрэдны ўплыў вялікага князя, які адначасова быў і польскім каралём, на дзяржаўныя справы аслабляўся яго частымі і працяглымі ад'ездамі ў Польшчу. У час знаходжання ў Польшчы князь не меў права займацца дзяржаўнымі справамі ВКЛ. Імі займалася Рада, альбо Паны-рада. Спачатку Рада была дарадчым органам пры князю і назначалася гаспадаром па яго ўласным выбары. Паступова значэнне і моц Рады раслі, і яна замест дарадчай установы пры вялікім князю зрабілася кіруючым органам, які ўжо юрыдычна абмяжоўваў уладу гаспадара. Яна стала пастаянным выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, кантрольным і судовым органам. З цягам часу ўстанавіўся пэўны састаў Рады. Права засядаць у ёй мелі каталіцкія біскупы, ваяводы, кашталяны, некаторыя старосты, самыя важныя службовыя асобы цэнтральнага ўпраўлення (маршалак земскі, канцлер, гетман найвышэйшы, і інш.) і некаторыя буйныя феадалы па асабістых запрашэннях. Поўны састаў Рады налічваў 45 чалавек, а пасля рэформы 1565 г. і стварэння новых ваяводстваў іх стала 65.

Кампетэнцыя Рады была такой жа шырокай, як і самога гаспадара. Яна вырашала пытанні абароны дзяржавы, міжнародных адносін, бягучага кіравання, фінансавай дзейнасці, назначэння на вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Толькі з удзелам Рады рыхтаваліся і прымаліся новыя заканадаўчыя акты, выдаваліся граматы і прывілеі. Рашэнні, прынятыя з удзелам Рады, не маглі быць зменены або адменены аднаасобна вялікім князем.

Агульнадзяржаўны (вальны) сойм меў важнае значэнне ў сістэме органаў дзяржаўнай улады. На яго пасяджэнні запрашаліся ўсе буйныя феадалы, што ўваходзілі ў склад Рады, службовыя асобы цэнтральнага і часткова мясцовага кіравання, вярхі каталіцкага і праваслаўнага духавенства, а таксама дэпутаты ад шляхты. Усе шляхцічы мелі права з'яўляцца на соймы, але, паколькі яны ўхіляліся ад яўкі, у 1512 г. быў прыняты закон, паводле якога павятовай шляхтай выбіраліся па 2 дэпутаты ад кожнага павета. Іншыя пласты насельніцтва сваіх прадстаўнікоў на сойме не мелі. На соймах выпрацоўваўся агульны кірунак знешняй і ўнутранай палітыкі дзяржавы. Ён быў форумам вострай палітычнай барацьбы, абмяжоўваў уладу вялікага князя і, часткова, Рады. Інстытут вальных соймаў дазваляў сярэдняй і дробнай шляхце прымаць удзел у палітычным жыцці краіны.

Вышэйшымі службовым асобамі ў дзяржаве былі маршалак земскі, гетман, канцлер і падскарбій. Маршалак земскі старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, абвяшчаў пастановы гаспадара і Рады на гэтых пасяджэннях, быў даглядчыкам за парадкам і этыкетам пры двары і падчас афіцыйных цырымоній, кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да гаспадара просьбітаў са скаргамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, зробленыя на сойме.

Гетман найвышэйшы камандаваў узброенымі сіламі дзяржавы, калі на чале іх не стаў сам вялікі князь. У час ваенных дзеянняў ён меў самыя шырокія паўнамоцтвы адносна ўсіх падначаленых асоб, у тым ліку права караць вінаватых. Яго намеснікам быў гетман польны, той, хто ўзначальваў войска ў паходзе.

Канцлер кіраваў дзяржаўнай канцылярыяй, пад яго наглядам ажыццяўлялася падрыхтоўка законапраектаў, прывілеяў, грамат і іншых дакументаў з дзяржаўнай канцылярыі. У яго знаходзілася вялікая дзяржаўная пячатка, без якой ніводзін закон не мог уступіць у сілу, ён падпісваў і найважнейшыя дзяржаўныя акты. Яго намеснікам быў падканцлер, які пры адсутнасці канцлера выконваў яго абавязкі. Канцлеру падпарадкоўваліся шматлікія пісары, дзякі, талмачы. У канцылярыі пісьмова на беларускай мове (з 1696 г. - на польскай) афармляліся ўсе пастановы і распараджэнні князя і Рады. Дакументы, што выходзілі з канцылярыі і прыходзілі туды, запісваліся ў асобныя кнігі, якія называліся Літоўскай Метрыкай.

Падскарбій земскі быў даглядчыкам дзяржаўнай казны і выконваў абавязкі міністра фінансаў, вёў улік дзяржаўных прыбыткаў і выдаткаў, наглядаў за спагнаннем натуральных і грашовых падаткаў і збораў. Яго намеснік - падскарбій дворны адказваў за грашовыя і матэрыяльныя сродкі, што ішлі на патрэбы гаспадарскага двара.

На ўсе вышэйшыя пасады ў дзяржаве прызначаліся толькі буйныя феадалы некаторых найбольш знатных фамілій, толькі ўраджэнцы ВКЛ, якія мелі пэўную адукацыю ці практычны вопыт дзяржаўнай службы. Усе пасады даваліся пажыццёва, і ні гаспадар, ні Рада не мелі права без віны адабраць іх.

Мясцовае кіраванне на беларускіх землях было складаным. Яно залежала ад гістарычнага мінулага мясцовасці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і ад уладальніка тэрыторыі. Найбольш буйныя старажытныя княствы (Полацкае, Віцебскае, Берасцейскае, Навагародскае) у першай палове XVI ст. былі пераўтвораны ў ваяводствы, іншыя - у паветы, а такія, як Слуцкае, Кобрынскае і некаторыя іншыя, заставаліся княствамі. Асабнае кіраванне было ў гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права.

Галоўнай асобай у ваяводстве быў ваявода, які ўзначальваў тут адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенныя і судовыя органы. Назначаўся ваявода вялікім князем і Радаю пажыццёва з ліку багатых і знатных феадалаў, ураджэнцаў ВКЛ. Ваявода ўваходзіў у склад Рады і быў абавязаны прысутнічаць на пасяджэннях сойма. Бліжэйшымі памочнікамі ваяводы былі: кашталян - па ваенных справах; падваявода - па адміністрацыйна-судовых; ключнік - наглядаў за зборам даніны і чыншаў; гараднічы - камендант замка, які клапаціўся аб яго рамонце і ўтрыманні.

Кіраўніком адміністрацыі ў павеце быў староста. Назначаўся ён, як і ваявода, гаспадаром і Радай з ліку буйных феадалаў. Гэтая пасада вельмі часта разглядалася як дадатковая крыніца даходаў радных паноў, а павіннасці, звязаныя з пасадай, выконваў яго намеснік - падстароста. Прававое становішча старосты залежала ад павета, які ён узначальваў, і ад таго, хто гэту пасаду займаў, ад яго сувязяў і паходжання.

Староста, як і ваявода, абавязаны быў сачыць за парадкам на падведамнай тэрыторыі, наглядаў за гаспадаркай дзяржаўных маёнткаў і за паступленнем дзяржаўных даходаў, клапаціўся пра баявую гатоўнасць замкаў, збіраў апалчэнне ў выпадку ваеннай небяспекі, разглядаў крымінальныя і ваенныя справы, сачыў за выкананнем судовых рашэнняў.

У павеце захоўваліся таксама старыя пасады ключніка, стайніка, гараднічага, ляснічага, цівуна, харужага - павятовага сцяганосца, які збіраў усіх ваеннаабавязаных людзей павета ў выпадку ваеннай небяспекі.

Саслоўна-прадстаўнічымі органамі ў павеце былі павятовыя соймікі. На іх маглі прысутнічаць усе шляхцічы павета. Тут абмяркоўваліся як мясцовыя, так і агульнадзяржаўныя справы. Павятовыя соймікі збіраліся штогод або нават некалькі разоў на год у павятовым цэнтры. Старшынстваваў на сойміку або найбольш высокі па пасадзе пан, або павятовы маршалак.

На павятовых сойміках выбіраліся дэпутаты на вальны сойм, выпрацоўваліся для іх інструкцыі і наказы, а таксама хадайніцтвы і просьбы да ўрада, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыі аб соймах, выбіраліся кандыдаты на судовыя і іншыя пасады, вызначаліся памеры падаткаў на патрэбы павета. Пры дапамозе соймікаў павятовая шляхта абараняла свае мясцовыя інтарэсы перад цэнтральнымі органамі.

Вывад: 14-16 стст. У ВКЛ складалася дакладная і адкрэсленая сістэма прадстаўнічай манархіі. Прадстаўнічыя ўстановы сур'ёзна абмяжоўвалі ўладу вялікага князя, спрыялі замацаванню федэратыўных асноў дзяржавы, якія мелі тэндэнцыю да легетымнага развіцця. Гэта внікала з умоў, у якія было пастаўлена княства, г. зн. З поліэтнічнасці манархіі, з наяўнасці моцнай і шматлікай зямельнай арыстакратыі, выбарнасці велікакняжацкай улады і цесных палітычных зносін з канстытуцыйнай Польшчай.

3 Судзебнік Казіміра 1468 г. і Статуты Вялікага княства Літоўскага 1529,1566 і 1588 гадоў - зборнікі законаў феадальнага права

Судзебнік Казіміра - першая спроба ўсталяваць адзінства прававых нормаў на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, абмежаваць самаўпраўнасць суддзяў, а таксама ўзаконіць правам ахову феадальнай уласнасці і ўвесці цвёрдыя меры пакарання злачынцаў.

У часе паўвекавога княжання Казіміра Ягайлавіча, калі ў Вялікім Княстве стабілізавалася нутраное жыццё, паспяхова развівалася гаспадарка, хутка павялічвалася колькасць насельніцтва, быў складзены першы з вядомых збораў феадальнага права. Гэта так званы Судзебнік 1468 года - каштоўны помнік заканадаўства, які адлюстраваў пэўны этап развіцця нашай дзяржаўнасці. Зацвярджаўся ён у Вільні 29 лютага на нарадзе вялікага князя з панамі-радаю ды «з усім паспольствам».

Гэты кодэкс быў напісаны на старабеларускай мове. Ён увабраў нормы звычаёвага беларускага права (разам з даўнымі нормамі гэтак званай «Рускай праўды»). Судзебнік уяўляў з сябе зборнік з 25 артыкулаў, у якім былі сістэматызаваныя прававыя нормы аб пакараннях за крымінальныя злачынствы (што складалі толькі частку крымінальнага права) ды аб павіннасцях грамадзян на гаспадара. Ён, у прыватнасці, абараняў усіх уладальнікаў ад наездаў і гвалту (гвалтаўніка прыцягвалі да суда вялікі князь ці паны-рада), прадугледжваў абавязковае выкананне судовай пастановы, пазбаўленне годнасці і ўсіх правоў наўзамен смяротнага пакарання для шляхціча і пазбаўленне асабістай свабоды - для нешляхціча, вызваляў ад пакаранняў сям'ю злачынца, уводзіў прынцып індывідуальнай адказнасці кожнага, патрабаваў вяртаць законным уладальнікам знойдзеныя рэчы і жывёлу, а таксама замацоўваў прыгонную залежнасць сялян, а ўсіх жыхароў абавязваў падтрымліваць у належным парадку дарогі і масты. У артыкулах зборніка замацоўваўся таксама шэраг іншых важных нормаў, якія потым паспяхова ўдасканальваліся і пашыраліся ў далейшай працы над сістэматызацыяй права.

Праўда, паралельна з існаваннем Судзебніка, які выкарыстоўваўся толькі ў цэнтральных абласцях дзяржавы, іншыя землі па-ранейшаму паслугоўваліся сваім мясцовым правам. Неабходнасць умацавання дзяржаўнага суверэнітэту Вялікага Княства стымулявала далейшую працу па кадыфікацыі права, што неўзабаве прывяло да стварэння «аднаго права» для ўсіх земляў - першага Статута. Нормы, выкладзеныя ў Судзебніку, нязменна дзейнічалі да таго часу, пакуль не былі пашыраныя і дапрацаваныя ў Статуце 1529 года. Аднак тыя, што не ўвайшлі ў Статут, заставаліся актуальнымі і надалей.

Судзебнік 1468 года паклаў пачатак новаму этапу развіцця права і заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, які арганічна завяршыўся стварэннем Статутаў Вялікага Княства Літоўскага - найбольш дасканалых зводаў законаў у тагачаснай Эўропе. У галіне прававой культуры наша дзяржава апярэдзіла сваіх суседзяў.

Паводле тэрміналогіі і выкладзеных формулаў да Судзебніка Казіміра Ягайлавіча вельмі блізкі быў і першы зборнік прававых нормаў Маскоўскай дзяржавы - Судзебнік маскоўскага князя Івана ІІІ, выдадзены ў 1497 годзе. Тлумачыцца гэта тым, што складальнікі маскоўскага зводу карысталіся законам Вялікага Княства Літоўскага ды шмат з яго запазычылі.

Праца па падрыхтоўцы першага Статута Вялiкага княства Лiтоўскага вялася на працягу некалькiх гадоў першай чвэрцi XVI ст. Ён уведзены з 29.09.1529 г. Статут быў, па сутнасцi, зводам законаў на аснове кадыфiкацыi i сiстэматызацыi нормаў мясцовага звычаёвага права, пастаноў дзяржаўных i судовых устаноў, прывiлеяў. Прозвiшчы складальнiкаў невядомыя. Не зусім абгрунтавана меркаванне, што ў складаннi i рэдагаваннi Статута прымаў удзел Ф. Скарына.

Статут складаўся з 13 раздзелаў i 244 артыкулаў. Пазней былi ўнесены дапаўненнi, у вынiку якiх колькасць артыкулаў павялiчылася да 283. Першы Статут 1529 г. пашыраўся ў рукапiсных спiсах (копiях).

У Статут 1529 г. былi ўпершыню ўнесены нормы, што ў пэўнай ступенi абмяжоўвалi правы магнатаў, абвяшчалася правiла, згодна з якiм усе асобы (i ўбогiя, i багатыя) павiнны былi судзiцца згодна с гэтым Статутам. Вялiкi князь абавязваўся захоўваць тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць iншаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць iм маёнткаў, зямель, чыноў, захоўваць iснуючыя законы. Такiм чынам, павялiчвалася ступень дэкларатыўнасцi, увогуле характэрная для большасцi заканадаўчых актаў. Статут пацвярджаў прынцып iндывiдуальнай адказнасцi, рэгламентаваў удзел абаронцаў у працэсе. Урэшце абараняцца перад судом і даказваць сваю невінаватасць абвінавачаны павінен быў сам. Але калі ён не мог здзяйсняць абарону самастойна, то даручаў гэта свайму верніку ці пракуратару. Калі першы – проста давераная асоба абвінавачанага, то другі – прафесійны юрыст-павераны шляхціц, які займаўся адвакацкай практыкай.

Рост i ўмацаванне феадальнай уласнасцi, пашырэнне правоў шляхты i антыфеадальныя выступленнi сялянства патрабавалi ў сярэдзiне XVI ст. змен у заканадаўстве. У 1551 г. для падрыхтоўкi новага статута была створана камiсiя з 5 католiкаў i 5 праваслаўных. Падрыхтаваны ўжо ў 1561 г., ён быў зацверджаны толькi ў сакавiку 1566 г. У Статут былi ўпiсаны Вiленcкi прывiлей 1563 г., якi ў чарговы раз дэклараваў ураўнаванне ў правах католiкаў i праваслаўных. Бельскi прывiлей 1564 г., якi гарантаваў неўмяшанне адмiнiстрацыi (ваявод i старастаў) у судовыя справы шляхты. Асноўнымi крынiцамi Статута 1566 г., акрамя таго, сталi iншыя агульназемскiя i абласныя прывiлеi (граматы), Судзебнiк 1468 г.,

Як i Статут 1529 г., другi Статут Вялiкага княства Лiтоўскага не быў у XVI ст. надрукаваны. У Статуце 1566 г. захавана з невялiкiмi зменамi структура Статута 1529 г. Усяго раздзелаў 14 (у параўнанні з папярэднім вызначаны асобна раздзел 4: судовы лад i судовы працэс). Зацвярджалася стварэнне падкаморскiх (межавых) i земскiх (шляхецкiх) судоў. Абвяшчалася прэзумпцыя невiнаватасцi (раздзел 14, арт. 2); непаўналетнiя маглi быць пакараны толькi пасля 14 гадоў.

Iмкненне шляхты i магнатаў Вялiкага княства Лiтоўскага да адраджэння самастойнасцi сваёй дзяржавы, жаданне ў большай ступенi ўлiчыць змены ў сацыяльна-эканамiчным жыццi краiны прадвызначалi пачатак працы над новым зборам законаў (статутам). Да канца 1584 г. яна была амаль завершана, але, паколькi новы Статут iгнараваў акт Люблiнскай унii 1569 г., Польшча не згаджалася зацвердзiць яго на агульным сейме Рэчы Паспалiтай. У вынiку Статут быў зацверджаны велiкакняжацкiм прывiлеем 28.1.1588 г. (гэта мусiў зрабiць Жыгiмонт III, каб захаваць велiкакняжацкi трон).

Трэцi Статут Вялiкага княства Лiтоўскага дзейнiчаў з 1589 г., а пасля ўключэння Беларусi ў склад Расiйскай iмперыi – у Вiцебскай i Магiлёўскай губернях – да 1832 г., у Вiленскай, Гродзенскай i Мiнскай губернях – да 1840 г. Крынiцамi для распрацоўкi Статута сталi: Статуты Вялiкага княства Лiтоўскага 1529 i 1566 г., сеймавыя пастановы 1573, 1578, 1580, 1584 гг., каралеўскiя прывiлеi, пастановы павятовых сеймiкаў. Статут меў 14 раздзелаў i 488 артыкулаў. У раздзелах 1–4 змяшчалiся нормы дзяржаўнага права i судовага ладу, 5–10 i часткова 13 – шлюбна-сямейнага, зямельнага i грамадзянскага права, 11–12, 14 i часткова 13 – крымiнальнага права. Статут быў падрыхтаваны ў перыяд, калi каралём i вялiкiм князем быў Стэфан Баторый (1576–1586), на высокiм тэарэтычным узроўнi квалiфiкаванымi правазнаўцамi, працай якiх кiравалi А. Валовiч i Л. Сапега.

Статут 1588 г. заканадаўча аформiў захаванне Вялiкага княства Лiтоўскага як дзяржавы; насуперак акту Люблiнскай унii, абвяшчаў iдэю верацярпiмасцi, забараняў перадачу вольнага чалавека за даўгi або злачынства ў няволю, прадугледжваў крымiнальную адказнасць шляхцiца за забойства простага чалавека. Статут быў надрукаваны на старажытнабеларускай мове ў 1588 г. у Вiленскай друкарнi Мамонiчаў пад наглядам Л. Сапегi, у 1614 г. выдадзены на польскай мове (перадрукоўваўся ў 1619, 1648, 1694, 1744, 1786, 1819 гг.), у 1811 г. на рускай мове ў Пецярбургу. Меў вялiкi ўплыў на працэс кадыфiкацыi рускага права, падрыхтоўкi Саборнага ўлажэння 1649 г. Найбольш поўнае сучаснае выданне ажыццёўлена ў 1989 г.

Вывад: Судзебнік Казіміра - першая спроба ўсталяваць адзінства прававых нормаў на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, абмежаваць самаўпраўнасць суддзяў, а таксама ўзаконіць правам ахову феадальнай уласнасці і ўвесці цвёрдыя меры пакарання злачынцаў. Судзебнік паклаў пачатак новаму этапу развіцця права і заканадаўчай дзейнасці дзяржаўных органаў, які арганічна завяршыўся стварэннем Статутаў Вялікага Княства Літоўскага - найбольш дасканалых зводаў законаў у тагачаснай Эўропе.

Заключэнне

У ХІV – першай палове ХVІ стст. завяршылася фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, а таксама форм іх землеўладання і землекарыстання.