Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Оккупация Германией стран Европы.docx
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
37.08 Кб
Скачать

Тэма № 5. Акупацыя германіяй краін еўропы (1940 – чэрвень 1941 г.).

1. Пашырэнне германскай акупацыі ў Еўропе.

2. Вынікі агрэсіі Германіі на Балканах.

3. Падрыхтоўка Германіі да вайны з СССР. Прыняцце плана “Барбароса”.

1 .Пашырэнне германскай агрэсіі ў Еўропе. Непасрэдная падрыхтоўка Да нападзення на краіны Заходняй Еўропы ўяўляла даволі складаны працэс, які працягваўся з кастрычніка 1939 г. да вясны 1940 г. Гітлер і яго бліжайшае акружэнне пры ўсёй іх упэўненасці не маглі паверыць, што Англія і Францыя не прадпрымуць спробу перайці ў наступленне на заходнім фронце ў момант, калі вермахт быў задзейнічаны ў Польшчы. Але падзеі разгортваліся менавіта так, што і дало магчымасц нямецкаму краўніцтву прыступіць да распрацоўкі планаў рашаючых бітваў на Захадзе. Германія сканцэнтравала на Заходнім фронце каля 3 млн, салдат і афіцэраў (136 дывізій, якія мелі 7 378 гармат, 2 445 танкаў і 3 643 самалетаў). Агульная колькасць войск саюзнікаў дасягала каля 4 млн. чалавек. (148 дывізій, якія мелі 13 874 гармат і 3 373танкаў, 2 833 самалйты). Французская армія налічвала 105 дывізій у колькасці 2 240 тыс. чалавек, якая мела 10 700 гармат, 3 063 танкаў, 1 200 самалётаў; бельгійская армія налічвала 22 дывізіі, галандская—11, англнйская— 10 (табліца "'Суаднісіны войск на Заходнім фронте'"). 29 кастрычніка 1939 г. германскае вярхоўнае камандаванне выдала дырэктыву разгрома Францыі, пад кодавай назвай "Гельб". Была пастаўлена задача унйчтожйть протнвннка севернее Соммы н прорваться к побережью Ла-Манша. Маючы неабходныя даныя разведкі аб тым, што саюзнікі сканцэнтравалі асноўныя сілы на поўначы, германскае камандаванне вырашала нанесці галоўны ўдар у раён Ардэн. Тут намячалася здзейсніць прарыў моцнай танкавай групоўкі праз раён Седана ў накіраванні на Абвіль, да Антлантычнага ўзбярэжжа, з мэтай выхаду ў тыл армій саюзнікаў, якія знаходзілася на поўначы. Гэты план мог быць здзейснены толькі таму, што саюзнае камандаванне поўнасццю адмовілася ад ініцыятывы актыўных дзеянняў. У адпаведнасці з планам былі разгорнуты германскія ўзброенныя сілы. На правым крыле знаходзілася група армій "Б" (29 дывізій), якая мела задачу прарваць бельгійскія пагранічныя ўмацаванні і прасунуцца ў глыб Бельгіі. У цэнтры знаходзілася група армій "А" у складзе 45 дывізій, у тым ліку 6 танкавых. Яна павінна была нанесці галоўны ўдар. Група армій "Ц" (19 дывізій), якая знаходзілася на левым крыле павінна была скоўваць французскія войскі на "лініі Мажыно". Перад уварваннем у Францыю нацысцкая Германія акупіравала Данію і Нарвегію. Ваенныя падзеі развіваліся маланкава. На працягу дня 9 красавіка 1940 г. была захоплена Данія. Для правядзення гэтан аперацыі аказалася дастаткова адной германской дывнзіі. Акупацыя Нарвегіі патрабавала значна больльшых сіл і часу. Але і ўзброеныя сілы Нарвегіі (каля 16 тыс.) не маглі процістаяць 100 тысячнай германскай групоўцы. Нямецка-фашысцкія войскі захапілі: Осла, Арэндал, Берэнн, Нарвік. Праўда, за Нарвік - важны порт у паўночнай Нарвегіі - разгарнулася працяглая барацьба. Памагалі яго абараняць і англічане, але пад пераўзыходзячым націскм немцаў і яны не змаглі ўтрымаць Нарвік. Германія надоўга захапіла важны плацдарм на поўначы Еўропы. Пасля акупацыі Даніі і Нарвегіі, ваенныя намаганні Германіі перанесліся ў цэнтр Еўропы. Вермахт абрушыў сваю моц на Бельгію, Галандыю, і Францыю. 10 мая 1940 г. па ўмоўнаму сігналу "Данцынг" нямецкія войскі ўторгліся ў Бельгію. Ужо 28 мая нямецкі генерал Рэйхенаў і бельгійскі генерал Дэуссо падпісілі пратакол капітуляцыі белгінскай арміі, каля 500 тыс. салдат і афіцэраў бельгійскай арміі склалі зброю. У кароткі тэрмін былі акупіраваны Галандыя і Люксембург. Паспяховаму ажыццяўленню баявых аперацый германскіх войск садзейнічала актыўная дзейнасць германскіх спецслужб і падтрымка "пятай калоны". У Галандыі, Грэцыі, Бельгіі, Даніі Люксембургу, Франціі, Югаславіі іх дзейнасць была даволі актыўнай і рознабаковай, мела на мэце падарваць не толькі ваенна-эканамічны патэнцыял краін, але і маральны дух войск і насельніцтва. Нездарма напярэдадні ваенных дзеянняў у Еўропе Гітлер ў коле бліжайшага акружэння з вялікай упэўненасцю гаварыў: "Когда я решусь развязать войну ... мои войска внезапно появятся в столице соседнего государства, скажем, в Париже. Они будут одеты во французскую военную форму. Они пройдут по улицам среди бела дня. Никто их не остановит. Все будет заранее продумано и подготовлено до последней мелочи. Войска войдут в генеральный штаб, они займут министерства и здание парламента.  Через несколько минут Франция окажется лишенной своих руководящих деятелей. Армия без генерального штаба! Все политические деятели убраны со сцены! Воцарится невообразимое замешательство. Но у меня уже заранее будут налажены связи с людьми, способными органззовать новое правительство — такое, какое угодно мне. Мы найдем таких людей в любой стране. Нам даже не придется их подкупать: они придут к нам сами. Их будут подталкивать иллюзии и честолюбие, партийные раздоры и корыстное высокомерие. Переговоры о мире начнутся еще до начала войны. Я говорю вам, господа, что невозможное всегда оказывается успешным. Самая невероятная вещь является наиболее надежной. В нашем распоряжении будет достаточно добровольцев, людей вроде наших штурмовикое, достойных доверия и готовых на любую жертву. Мы перебросим их через границу еще в мирное время. Не сразу, а постепенно. Все будут считать их мирными путешественниками. Сегодня вы не поверите мне, господа, но я осуществляю это, шаг за шагом. Возможно, нам придется высадиться на вражеских аэродромах. Мы должны быть готовы перевозить по воздуху не только солдат, но и их оружие. Никакая "линия Мажино" нас не остановит. Наша стратегия заключается в том, чтобы уничтожать противника изнутри, завоевывать его любыми средствами. " Час паказаў, што ў шэрагу краін падобныя сцэнарыі развіцця падзей мелі месца. Між тым, неабходна адзначыць, што ваенны поспех германскіх войск і галоўная перавага Германіі заключалася ў тым, што яна напала на краіны, палітычнае кіраўніцтва якіх было не здольна стварыць не толысі сістэму калектыўнага процістаяння агрэсару, але і арганізаваць эфектыўную абарону сваіх краін. Тым ні менш, нягледзячы на тое, што поспех быў дасягнуты лёгка, камандаванне вермахта чакала, што саюзнікі выкарыстаюць стратэгічныя рэзэрвы і прадпрымуць контрудар, каб ліквідаваць прарыў. Аднак гэтага не адбылося. 18 мая немцы пачалі наступленне і праз дзень захапілі Амьен і перадавымі атрадамі выйшлі да ўзбярэжжа ў раёне Дзюнкерка. 40 англійскіх, французскіх і бельгійскіх дывізій былі адсечаны ад галоўных сіл. Германскае камандаванне, палічыла, што лёс гэтай групоўкі вырашыны і 24 мая Гітлер аддаў загад прыпыніць наступленне танкавых злучэнняў (так званы стоп-загад). Штучна створаная паўза дапамагла ў далейшыя дні вырвацца саюзнікам з жалезных германскіх клешняў і эвакуіравацца морам з Францыі. Сёння маюцца розныя думкі наконт таго, чаму з'явіўся такі загад? Чаму немцы дазволілі групоўцы ў 338 226 чалавек у перыяд з 27 мая па 4 чэрвеня 1940 г. пераправіцца праз Ла-Манш? Ёсць кропка гледжання, што "дзюнкеркскае дзіва"— гэта вынік перш за ўсё палітычных прычын, звязаных з імкненнем Гітлера выпусціць англійскія войскі, каб дасягнуць заключэння міру з Англіяй і яе нейтралітэта ў перыяд будучай вайны з СССР. 5 чэрвеня германскае камандаванне ўвяло ў дзеянне план "Рот" - план наступлення ў цэнтральныя раёны Францыі. Сілы былі вельмі нероўнымі, адчувалася маральная і фізічная стомленасць французскіх войск. Францыя страціла 90 тыс.чалавек забітымі. Ужо 14 чэрвеня германская армія фактычна без бою захапіла Парыж, а 22 чэрвеня прагерманскі ўрад Петэна падпісаў у Камп'ене капітуляцыю. У асабістым дзённіку Гальдэра аб гэтай падзеі адзначана, што «...французы должны принять иі прмут германские условия, пока у руля Петэн. Германская сторона настояла на том, чтобы переговоры проходшіі в Компьене, где в 1918 г. побежденная Германыя вынуждена была прызнать свов пораженііе», - далей Гальдэр падкрэсліваў, -«...французы ы не подозревают, что цм прыдется вестц. переговоры в том же самом месте. Этот факт так подействовал на французскую делегацпю, что они долго не могли прийти в себя. Все было организовано так, чтобы как можно сильнее унизить французов». 22 чэрвеня ў Камп'ен прыбыў Гітлер ў суправаджэнні Герынга, Кейтэля, Радэра, Браўхіча, Рыббентропа і Гесса. Падпісанне перамір'я адбывалася ў тым жа вагоне, непадалёку знаходзілася мемарыяльная пліта, на якой значылася: «Здесь 11 ноября 1918 года была побеждена преступнаягордость германскойімперііы, поверженной свободнымы людьмгі, которых она пыталась поработііть». Гітлер з яўнай знявагай прайшоў па пліце і ўвайшоў у вагон, у якім 22 гады назад адбывалася прыняцце капітуляцыі Германіі. Праз некаторы час для падпісання перамір'я ўвялі французкую дэлегацыю..." Умовы перамір'я былі больш суровымі, чым навязаныя Германіі ў 1918 г. Уся паўночная Францыя з Парыжам стала зонай нямецкой акупацыі; Італія акупіравала частку паўднёва-усходняй Францыі; французская армія скарачалася да 100 тысяч. Францыі было дазволена захаваць калоніі, але аплочваць утрыманне на сваёй тэрыторыі германскіх войск. Ваенапалонныя заставаліся ў германскіх руках, гэта азначала, што 5% мужчынскага насельніцтва Францыі выкарыстоўваліся на прымусовых работах. Па ўмовах Кампьенскага перамір'я паўднёвая частка Францыі засталася пад уладай урада Петена (т.зв. урад Вішы). Урад Петэна стаў на шлях супрацоўніцтва з захопнікамі. Такія ўзаемаадносіны атрымалі назву калабарацыя. На сустрэчы Гітлера і кіраўніка французскага ўрада Петэна ў 1940 г. абодва бакі абвясцілі калабарацыянізм у якасці палітычнага прынцыпу ва ўзаемаадносінах. Такім чынам калабарацыянізм - гэта сістэма адносін, якая азначае добраахвотнага супрацоўніцтва з акупантамі у ваеннай, палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах на карысць агрэсара. Нягледзячы на тое, што ў ваеннай кампаніі супраць Францыі вермахт страціў 27 тыс. забітымі, 18,4 тыс. прапаўшымі без вестак, 111 тыс. раненымі, 18 ліпеня ў Берліне адбыўся ваенны парад у гонар перамогі над Францыяй. Найбольш вызначыўшымся 12 генералам вермахта Гітлер прысвоіў чын фельдмаршала, а бліжэйшаму саратніку па партыі Герынгу -унікальны чын рэйхсмаршала. Прадпрынятая акцыя разлічана была на міжнародную дэманстрацыю магутнасці Германіі, палітычнае ўздзейнічанне на саюзнікаў і падтрымку палітыкі Гітлера з боку ваеных. Францыя вымушана была заключыць перамір'е і з Італіяй, якая ўступіла ў вайну супраць яе 10 чэрвеня 1940 г., калі лёс Францыі быў амаль што вырашыны. Германскае і італьянскае камандаване раздзялілі тэатры ваенных дзеянняў. Італяя, якая вяла "паралельную вайну", дзейнічала ў раёне паўднёвых Альпаў. Італьянскія войскі захапілі Брытанскія Самалі, частку Кеніі, Судан, а ў верасні праніклі праз Ліаію ў Егіпет, аднак тут былі спынены і разбіты англічанамі.